• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    97
    Дарога ў Мятліцкага — сродак філасофскага роздуму над гістарычнымі падзеямі часу, «рэформамі і іх зманнымі паперкамі».
    «Вяртанне Аляксандра Аскеркі» — вяртанне ў родныя мясціны, шлях, усланы старонкамі дзённіка пражытага часу, прачытаўшы які «ўгалаве нясходнытлум», «...аднопавылітакрыві, якможна бачыць, — на глумоту...» «Рэформа — зманная паперка! Паўстанне — лік адных ахвяр...» Шлях гэты прамераў крокамі жыцця не адзін Аскерка, яго прайшоў і дзед паэта — Анісім.
    Дарога ў вершах Мятліцкага — асоба трагічнага плана. Яе фарбы шэрыя, а гукі цягучыя. На ёй «стоены морак вайны... Цэдзяць дым каміны...» Знешняй зрокавай дэталлю аўтар тлумачыць прычыны трагізму, раскрывае падзеі мінулай вайны. Чумацкі шлях і старасвецкія беларускія шляхі — сведкі, якія захоўваюць страшныя згадкі: малюнкі часу Вялікай Айчыннай вайны.
    Гоняць шашою людзей, як статак:
    Дзяцей партызан, Партызанскіх матак. На бакавіне шашы над ровам Аўтаматы выплюнуць кулі. Хлопчык сямігадовы Горнецца да матулі.
    Ён з вечна жывой душой Вернецца гэтай шашой. Ён будзе хадзіць, расстраляны, Па снах маленства, Пудзячы іх да шаленства, Суніц прыгаршчы на паляны Кіне сярод бароў, Як сваю кроў.
    Сэрца маё апаліць
    Ён, Зелянкоўскі Паўлік.
    Паэтычная дарога Мятліцкага за доўгія гады набыла свой пароль: «— Куды? — пыталіся. — Па соль» — адказвалі. У мірны час пароль быў сімвалам братняе дружбы, у векапомныя дні ваеннага ліхалецця стаў паролем выратавання ад знішчэння ў печахдушагубках Трасцянца, Майданака, Бухенвальда, што збудавалі ў Еўропе фашысты.
    У час вайны чумацкі шлях яднаў сілы беларускіх, украінскіх, польскіх народных мсціўцаў.
    Палескія дарогі прывялі савецкае воінства да свята Перамогі над нямецкім фашызмам.
    98
    Палескай шашою ў дні аднаўлення народнай гаспадаркі завітаў у родныя мясціны Мятліцкага былы камсамольскі лідэр, а затым дзяржаўны дзеяч БССР Мазураў Кірыл Трафімавіч. Дзякуючы яго асабістым клопатам, была закладзена новая вуліца вёскі на месцы спаленых хат. У народзе яна атрымала назву Мазураўка. Фактычны матэрыял абагаціў зборнік святлом і адзнакамі гістарызму, надаў матэрыялу эпічнасць, пэўную лірычнасць і эмацыянальнасць.
    Дарога ў зборніку з'яўляецца сюжэтнай ніткай, на якую паслядоўна аўтар наматвае клубок падзей, біяграфій.
    У дзённіку дачарнобыльскага часу Мятліцкі пазнаёміў чытача з сумленнымі, уражлівымі, спакойнымі працаўнікамі палескай вёскі. Урочышчы рэгіёна, Малая і Вялікая Пелі, як і былінная Прыпяць, на хвалях сваіх неслі свету звесткі аб прыгожым суладдзі людзей і прыроды, аб зямных іх радасцях, клопатах і помыслах.
    Зборнік населены вялікай колькасцю асоб. Паэт не дае ім разгорнутых характарыстык, як і Якуб Колас у «Новай зямлі». Засяроджвае ўвагу на асобных дэталях, якія характарызуюць індывідуальнае аблічча кожнага. Так, у час вясковай радаўкічаргі лірычны герой верша «Пастух» спасцігаў характары, псіхалогію сваіх аднавяскоўцаў. Гаспадар Шаўлоўскі Васіль вітаў падпаска і наперад дзячыў за клопат пра яго «белалобую», «торкаў нейкі ласунак у руку».
    Багата тыпалагічнага падабенства паміж падлеткамі зборніка Мятліцкага і падлеткамі сям'і Міхала з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа, іх матулямі. У полі зроку абодвух паэтаў тыповае, характэрнае для нацыянальнай псіхалогіі беларускага народа.
    Аб'ядноўвае членаў бабчынскай талакі адказнае стаўленне да працоўных абавязкаў. ІДёплымі словамі характарызуе паэт каваля Якуба і цеслю Антося, рукамі якіх ствараліся цуды народнага промыслу. Для народных умельцаў «у сталярні і кузні дні весялей беглі, клопатна жылося» — адзначае аўтар. Праца для большасці вяскоўцаў была сэнсам жыцця, сродкам трываласці на зямлі. Так, Макрэна з «фартуха снедала — хапала штось на хаду. Макрэна жыла і ведала: бягу — усё будзе ў ладу!»
    Дзядзькі на зрубах — цеслі слынныя,
    Паўстаў з іх кожны дужым волатам, Вачэй пагляды сакаліныя, Лязо сякеры грае золатам.
    Ддя гераіні «Балада пра Варын агарод» праца таксама была эліксірам жыцця.
    Мятліцкі не прычэсвае сваіх герояў адным грабеньчыкам на адзін манер. Так, сярод землякоў было багата заўзятых апантаных грыбні
    99
    коў. Іх аб'ядноўвае не спажывецкае, а святое стаўленне да дароў прыроды. Бабуля Антося не звяртала ўвагі на стан здароўя, «час ад работы лучыла» і «тэпала ў лес за балота», адчыняла ўнуку скарбніцы і таямніцы прыроды, вучыла адганяць ад зямлі сілы нячыстыя, над кожным паднятым грыбам утварала замову: «Згінь, нячыстая! Смерці прапажа!» Суседкагрыбніца Манька таксама валодала таямніцамі грыбовішч, але трымала іх ад людзей у сакрэце і, відаць, не ад пачуцця ўласніцкіх інтарэсаў, а хутчэй ад пачуцця захавання «прафесійнай» годнасці, сямейных сакрэтаў.
    У старэйшага пакалення бабчынцаў трывалая сувязь з Космасам. Яна дзейнічае ў мірнай працы, калі хлебароб ускладвае надзеі на сілы ўсявышнія. Да Бога за ратункам звяртаюцца землякі ў гадзіну Вялікай Айчыннай вайны, у час чарнобыльскай навалы першая скарга была «Высокаму Небу». У герояў зборніка выдатна спалучаецца класічнае — Богам дадзенае, генетычнае — узятае ад продкаў і агульначалавечае.
    Трагедыю Чарнобыля трывушчы беларускі народ сустрэў з пачуццём паняверкі. «...Ставала веры і трывучай сілы...» «Пяць месяцаў у цэзіевым брудзе жылі маёй гаротнай вёскі людзі...» Людзі па прыкладу прыродных шчырніцмурашак, птушак, пчол ратавалі зямлю, прасілі, «каб як мяльчэй капалі двор ля хаты салдацкія ўвішныя лапаты...» Спадзяваліся на сваё чалавечае сельскагаспадарчае знахарства, «садзілі бульбу і палолі грады, былі шчаўіне, сырадою рады...» Філасофская іх мудрасць пераконвае бабчынцаў: «Жывое ўсё, што прыходзіць на свет, усяк пратэстуе атрутнаму злу...» Чалавек чэрпае сілы аптымізму ў прыроды (вершы «Пчала», «Ластаўка», «Жартуюць леснікі...»), не апускае рукі, ратуе, штоможна, апрыродаўсваючаргудапамагаеямусправіцца з няшчасцем. Знакавым вобразамсімвалам выратавання з'яўляецца ў зборніку Пчала. Яна сваёю песняю працоўнай шчырніцы лашчыць слых, пачастункаммёдам ратуе параненую душу, вобразам жыцця выклікае міласць божаю.
    Чарнобыльская хмара не здолела знішчыць фізічныя формы жыцця: «з пакутнай, атручанай небам зямлі нікуды бярозы сысці не змаглі». Як сведкі, «як здані святой даўніны», атулілі сваімі зараснікамі вёску яны.
    «Шчэбет волі» разносяць у паветры і па правадах гурты ластавак, шапочуцца травы і кусты.
    Лірычны герой ратунак ад навалы чакае ад Космасу, бо неба — «небам засталося». Вера «ў неба жывое, у роднае неба» падмацоўваецца шчодраю працаю сонца, якое штодзень устае над «немасцю». Касмічны былінны пафас пранізвае верш «Астыне пыл»:
    Мая зямля, адпетая бядой!
    Над немасцю тваёй устала сонца.
    100
    Каўтае вецер з даўкім болем стронцый I запівае мёртваю вадой
    Пагаслых, ператручаных крыніц.
    Зямля мая, вышэй ты ўсіх званіц!
    Беларуская літаратура пачатку і канца XX ст. азнаменавалася шэрагам непаўторных эпічных твораў. Сярод іх неабходна вылучыць паэму Якуба Коласа «Новая зямля», адзначыць зборнік Міколы Мятліцкага «Бабчын». Творы гэтыя нарадзіліся ў складаны час перабудовы асноў сацыяльнапалітычнай сістэмы грамадства. Якуб Колас стварыў энцыклапедыю жыцця сваіх землякоў — наднёманскіх беларусаў, склаў гімн іх нацыянальнаму менталітэту. Мікола Мятліцкі, творча наследуючы свайму настаўніку, стварыў помнікмемарыял беларусам прыпяцкага рэгіёна, землякам палескага краю, уславіў іх крыштальны духоўны воблік, шматпакутны працоўны шлях, нязгасную веру ў сілы зямлі, мудрасць прыроды, непарыўную сувязь з касмічным пантэонам свету.
    «СЭРЦУ МАЙМУ ТЫ ДА СКОНУ — РАДЗІМА!»
    Мікола Мятліцкі прапанаваў чытачу вершаваную аповесць «Замкнёны дом», якая і дала назву аднайменнаму зборніку (2005). Твор — сведчанне клапатлівай працы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы над мастацкім увасабленнем экалагічнай праблемы, выкліканы трагічнай чарнобыльскай падзеяй 1986 г. Паэма падводзіць да ідэі паўсядзённага няўхільнага выканання грамадствам усіх навуковатэхнічных патрабаванняў і рэкамендацый навукі, прызначаных для захавання непарушнасці экалогіі планеты Зямля.
    Месцам дзеяння ў творы з'яўляецца зона адчужэння аднаго з чарнобыльскіх раёнаў Беларусі. Настальгія неадступная, высокае грамадзянскае сумленне выправіла з горада Краснаярска Акіма Пятровіча Кірчанку, галоўнага інжынера былых новабудоўляў Сібіры да родных каранёў у край маленства і юнацтва. Гул чарнобыльскага набата, пачуццё зямляцтва прыспешылі Кірчанку ў «вандроўку» ў край, забруджаны радыяцыйным попелам, дзе ва ўсе часы гісторыі не змаўкаў гімн свабоды і хараства жыцця. М. Мятліцкі на прыкладзе галоўнага героя паэмы, інжынера Акіма Пятровіча Кірчанкі, хлебароба Хрола Сінкевіча падае тыповыя біяграфіі беларускіх працаўнікоў XX ст.
    101
    Паэма пачынаецца вузлавымі дэталямі біяграфіі галоўнага героя Кірчанкі. Вясковы хлопец Акім «Калісь у світцы з гразкага сяла // ...на покліч лёсу «ўліўся ў «тэхнікумскі вырай стогалосы». Прыгожы гарызонт будучыні паўставаў перад вясковым юнаком. У час вучобы быў прызваны ў армію і вельмі хутка «твар у твар» сустрэўся з Вялікай Айчыннай вайной, зведаў горыч адступлення, спазнаў цяжкае раненне, лёс салдата дзён векапомных.
    Інтрыгуючым вузельчыкам біяграфіі героя з'яўляецца ўспамін Кірчанкі пра гісторыю свайго юначага кахання да мясцовай прыгажуні Волькі.
    Раптоўная хмара Вялікай Айчыннай вайны азмрочыла чорным крылом пачуцці рамантычнага шчаслівага юнацтва. Вайна раскідала па розныя берагі крывавага часу Акіма і Волечку. Цвёрдым крокам савецкага салдатапатрыёта прайшоў франтавыя дарогі Акім, зведаў цяжкія фізічныя знявечанніраненні, адолеў боль страты ад рук ворагаў бацькоў і родных, збярог пачуццё кахання да дзяўчыны. Лірычны герой твора паведамляе:
    Дазнаўся з пісьмаў страшнае: бацькоў, А з імі разам дзвюх сясцёр і брата (За Тоні партызаншчыну расплата!) Паклалі немцы з іншымі у роў За вёскаю ва ўрочышчы лясным...
    Іншы шлях і ратунак абрала Волечка. Аўтар пазбягае падрабязнага аповеду яе паводзін у ваенны час: «Махнула з немцамі Волечка, куку...» Вялікую мастацкую нагрузку для тлумачэння выбару дзяўчынай свайго месца ў экстрэмальных умовах вайны адыгрывае гукавое прастамоўнае абагульненне «куку». Лірычны герой укліньваецца ў характарыстыку паводзін дзяўчыны, падрыхтоўвае чытача, нацэльвае героя на непрыемныя навіны аб паводзінах Волечкі.