На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Тэатр запоўнілі ўчарашнія франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, рабочыя, калгаснікі, студэнцкая моладзь. Зала зіхацела бляскам ордэнаў і медалёў, напоўнілася мелодыяй урачыстай бравурнай музыкі. Стаіўшыдыханне, яўглядаласяўпрэзідыум. Шукаючы сяродяго складу быліннага героябагатыра. Такім мне ўяўляўся лаўрэат высокай узнагароды. Пасля абвяшчэння старшынёю ўрачыстасці прозвішча Шамякіна ў зале наступіла цішыня. 3 сярэдзіны партэра па правым праходзе да аркестравай ямы борздзенька пабег сярэдняга росту ў цёмным гарнітуры юнак. Па маленькіх прыступках ён хуценька ўскочыў на сцэну, юркнуў перад прэзідыумам і апынуўся за трыбунай. Зразумеўшы, што гэты шустры чалавек і ёсць Іван Пятровіч Шамякін, зала ўзарвалася воплескамі. Трыбуна не была разлічана на яго рост. Шамякін амаль схаваўся за ёю. 3 балкона было відаць, як ён нервова шукае падстаўку пад ногі. Заварожаная яго знешнім выглядам, агорнутая хваляваннем, я сачыла за кожным яго рухам: каб усё ў яго атрымалася добра... Гэта рамантычнае пачуццё радасці за знакамітага земляка не пакідала мяне доўгі час. Слава Шамякіна ў рэспубліцы пачала хутка шырыцца, дзякуючы літаратурнай творчасці і вялікай грамадскай дзейнасці.
У гады вучобы аспіранцкай мы трымалі цесную сувязь з Саюзам пісьменнікаў, Інстытутам літаратуры Акадэміі навук, стараліся прысутнічаць на мерапрыемствах. Гэтаму негалоснаму саюзу моладзі з пісьменнікамі спрыялі філфакаўскія выкладчыкі, члены Саюза пісьменнікаў Іван Гутараў, Міхась Ларчанка, Юльян Пшыркоў. Пісьменніцкае асяроддзе садзейнічала набыццю ведаў у галіне літаратуразнаўства, крытыкі. 3 прафесіянальных пазіцый будучых выкладчыкаў ВНУ прыслухоўвалася і прыглядвалася да выступоўцаў, да іх каментарыяў і размоў. Права на асабістае знаёмства з Шамякіным заставалася пакуль што прыгожай марай. Пасля заканчэння аспірантуры я пачала працаваць на кафедры гісторыі беларускай літаратуры пад кіраўніцтвам загадчыка прафесара Міхася Рыгоравіча Ларчанкі. Для падрыхтоўкі лекцыйных курсаў, кансультацый курсавых і дыпломных работ студэнтаў скрупулёзна вывучала мастацкія тэксты. Пры аналізе «Глыбокай плыні» (1946—1949), «Сэрца на далоні» (1963), пенталогіі
139
«Трывожнае шчасце» (1956—1963), аповесці «Гандляркаі паэт» (1975), рамана «Вазьму твой боль» (1978) разам са студэнтамі перасялялася ў дарагое, блізкае нам мінулае, на вогнішча Вялікай Айчыннай вайны. За кожным літаратурным героем паўставаў прататып з біяграфій нашых родных. Праца над дыпломнымі работамі, прысвечанымі творам Шамякіна аб вайне, абуджала мае навуковадаследчыя інтарэсы. Сярод студэнтаў усталявалася традыцыя «захопу» шамякінскіх дыпломных тэм.
На філалагічным факультэце выкрышталізаваўся шэраг методык даследаванняў яго творчасці. Грунтоўна на ўсіх аддзяленнях факультэта чыталіся курсы лекцый, у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі праводзіліся практычныя заняткі, творчасць пісьменніка даследавалася ў спецсемінарах, спецкурсах: «Мастацкае ўвасабленне Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай прозе», «Свет юнацтва ў творчасці I. П. Шамякіна», «Вобраз народнага мсціўца ў творчасці I. П. Шамякіна», «Паэтыка прозы Івана Шамякіна», «Тыпалагічнае перакрыжаванне тэмы вайны з творамі мастацтва». У даследаваннях ваеннага цыкла разглядаліся: праблема гераічнага, трагічнага, праблема выбару, назіранні над асаблівасцямі гістарызму ў творах аб Вялікай Айчыннай вайне.
Праца над творамі I. Шамякіна аб вайне прыносіць вялікую карысць студэнтам у час педагагічнай практыкі. У дні святкавання 60годдзя Вялікай Перамогі і 60годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў набытыя ў сценах універсітэта веды, наглядныя ілюстрацыйныя матэрыялы выкарыстоўваліся студэнтамі на школьных уроках, выхаваўчых мерапрыемствах, пры афармленні літаратурных кабінетаў школьных музеяў.
Своеасаблівую даследчую ініцыятыву ў студэнтаў выклікаюць творы сацыяльнамаральнай праблематыкі (раманы «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1972), «Вазьму твой боль» (1978)). Клопаты Шамякіна аб паўнакроўных шляхах дэмакратычнага развіцця грамадства, напоўненыя грамадзянскім пафасам выкрыцця ідэалагічных, сацыяльных, маральнаэтычных тармазоў, што ўтвараліся на глебе кансерватызму, бюракратызму, праяў культу асобы, увасобленыя ў мастацкіх творах, адпавядалі сваёй ідэйнай накіраванасцю чуйнай рэакцыі моладзі на негатыўныя сацыяльнапалітычныя праявы ў грамадстве. Творы Шамякіна гэтага цыкла знайшлі практычнае выкарыстанне ў час працы будаўнічых студэнцкіх атрадаў. Па ўспамінах былых студэнтаў на пляцоўках сельскагаспадарчых калектываў ім даводзілася сутыкацца з прататыпамі літаратурных герояў пісьменніка. У час вячэрніх вогнішчаў і дыскусій яны спасылаліся на жывыя прыклады са сваіх будняў.
140
Дзякуючы Шамякіну беларуская літаратура заняла належныя грамадзянскія пазіцыі ў распрацоўцы ленінскай тэматыкі ў мастацкім увасабленні вобраза Леніна ў сусветнай гісторыі XX ст. Ленінская тэма распрацоўвалася пісьменнікам на аснове архіўных партыйных дакументаў, мае вялікую гістарычную аснову. Праца над тэмай абцяжарвалася ідэалагічнымі абмежаваннямі, закрытым доступам да архіўных фондаў цэнзурнымі перашкодамі. Шырокаму колу грамадства вядомы раман Шамякіна «Петраград — Брэст» (1981 —1983), сцэнарый кінафільма «Эшалон прайшоў». Творам папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца, якаялеглаўаснову аповесці «Першы генерал» (1970), «Браняпоезд «ТаварышЛенін» (1970), апавяданне «Хлеб», «Матрос з «Алега». Аўтарская канцэптуальная накіраванасць дазволіла I. Шамякіну глянуць у вочы гістарычнай праўдзе, падаць яе праз позірк, мысленне, ідэйнасць галоўнага героя рамана «Петраград — Брэст» Багуновіча, яго паплечнікаў і аднадумцаў. Творы адзначанага цыкла разглядаюцца ў дыпломных работах, а ў час ленінскіх юбілейных канферэнцый студэнты выступалі са сваімі паведамленнямі і вынікамі навуковых даследаванняў у ВНУ СССР.
I. Шамякін з партыйнай адказнасцю і высокай чалавечай пашанай ставіўся да асобы Леніна, да яго тэарэтычнай спадчыны. Аб гэтым сведчаць яго дзённікавыя запісы. У час кіназдымак у кватэры пісьменніка мы звярнулі ўвагу на вялікі ткацкага вырабу насценны партрэт Леніна. Іван Пятровіч паведаміў, што гэты партрэт — падарунак калектыву Віцебскага дывановага камбіната, якім ткачы выказалі сваю пашану і ўдзячнасць пісьменніку за распрацоўку ленінскай тэмы. Аб стаўленні I. Шамякіна да памяці Леніна сведчаць успаміны Міколы Старчанкі (ЛіМ, 27 студзеня, 2006 г.), былога намесніка рэдактара рагачоўскай раённай газеты «Камунар». I. Шамякін з пісьменнікамі П. Кавалёвым, М. Ткачовым наведаў пасёлак Ільіча Рагачоўскага раёна з мэтай знаёмства з экспазіцыяй адзінага на тую пару школьнага музея У. I. Леніна. Пісьменнікаў уразіла багацце матэрыялаў экспазіцыі: «Тут былі каштоўныя рэчы — арыгіналы марксісцкай літаратуры, некаторыя асабістыя рэчыЛеніна, першыя экзэмпляры газетічасопісаўРСДРП, копіі пісьмаў правадыра». Пісьменнікі выказалі ўдзячнасць калектыву школы, дырэктару за клопаты аб вывучэнні гісторыі дзяржавы СССР.
Праца кафедры над ленінскай тэматыкай паспрыяла атрыманню дацэнтамі С. А. Лысенка і В. В. Казловай прэміі — экскурсіі выкладчыкаў на чале з дэканам Аляксеем Арсенцьевічам Воўкам па ленінскіх мясцінах у горад Ульянаўск. У час студэнцкай азнаямляльнай практыкі ў Польскую Народную Рэспубліку мы таксама наведвалі мемарыяльныя ленінскія мясціны ў Польшчы, набыты матэрыял выкарыстоў
141
валі ў час вывучэння Ленініяны ў беларускай мастацкай літаратуры (П. Броўка, Г. Бураўкін, М. Танк, А. Вялюгін).
Творчасць I. Шамякіна — шырокамаштабнае ўвасабленне гістарычных, сацыяльных, экалагічных бур, якія пранесліся над роднай Беларуссю за 84 гады яго жыцця. Пякучы агонь афганскай вайны, землятрус чарнобыльскай трагедыі, віхор разбурэння СССР знайшлі мастацкае адлюстраванне ўтворах 80—90х гг.: «Злая зорка», «Зона», «Paradies auf Erden», «Вернісаж», «У засені палаца», «Губернатар», «Абмен», «Пошукі прытулку», «Сатанінскі тур», «Падзенне», «Адна на падмостках», «Бумеранг», «Без пакаяння». 3 самага пачатку дзяржаўнай перабудовы, утварэння СНД у пісьменніка абвастрылася пачуццё трывогі за лёс народа. Пільны позірк палітыка, філасофскааналітычнае мысленне прадыктавалі ў запісе дзённіка ад 21 снежня 1997 г. наступную думку: «3 развалам СССР свет не стаў больш трывушчым, парушыўся баланс раўнаваг. Амерыканскі дыктат далёка не грунтуе мір. Міру на Зямлі не будзе... Страшна за дзяцей і ўнукаў» (Полымя, 2005, № 11, с. 129). I. Шамякін — прадстаўнік той кагорты пісьменнікаў, якія не мяняюць кожны сезон філасофскія погляды і ідэалагічныя перакананні, здабытыя цаною крыві ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля падзей у белавежскіх Віскулях перад вачыма празаіка паўстае панарама грамадзянскага поля, разбуранага часам перабудовы. Яму горка за бездапаможнасць партыйных арганізацый. 18 лютага 1980 г. у гутарцы з сакратаром ЦК КП(б)Б Яфрэмам Сакаловым I. Шамякін выказаў наступную думку: «18 мільёнаў камуністаў не маглі ўтрымаць уладу, ніводнага выпадку абароны абкама, райкама, ЦК. Здаліся без бою. Я не аддзяляю сябе ад іншых, але я самакрытычны... Дагэтуль не магу зразумець такога паралічу ўлады» (Полымя, 2005, № 11, с. 143). Самакрытычнасць дазволіла I. Шамякіну разабрацца ў паводзінах «адраджэнцаў» літаратурнага цэху, у якім знайшлося нямала «святых апосталаў», што вельмі хутка памянялі свае ідэалагічныя вектары, нават «на дэмакратыю і ўсе яе нормы маралі плююць» (Полымя, 2005, № 11, с. 139). Пісьменнік не хаваецца зачужыя спіны, ношу цяжару ўскідвае на свае плечы, узбройваецца стратэгіяй гістарычнага аналізу, аб'ектыўна ўскладвае вялікія надзеі на пісьменнікаў, памятаючы, што яны «...заўсёды былі летапісцамі часу, ідэалагічная сіла за сродкікіравання» (Полымя, 2005, № 11, с. 133). «Пэўная частка пісьменнікаў збіта з панталыку, але я думаю, што яны не дурні, яны патрыёты, хварэюць зародную мову, роднуюкультуру» (Полымя, 2006, № 1, с. 129).
Поле літаратурнай цаліны I. П. Шамякіна неабсяжнае. Дзесяткі раманаў, аповесцей, апавяданняў, п'ес. Творчая праца, як адзначае пісьменнік у сваім дзённіку, была адказнай для яго: «Для мяне пісанне
142
раманаў, аповесцей заўсёды было працай, не скажу, што цяжкай, — прыемнай, але адказнай, як і праца хлебароба, якому зайздросціў Леў Мікалаевіч... Яне вельмі любуюся сваімітворамі, але закрэсліць не магу нават «У добры час». Мне ўсе яны, раманы, аповесці, дарагія, як родныя дзеці. Я люблю іх. А чаму не любіць, калі большасць чытачоў іх любіць! Снобыкалегі не любяць» (Полымя, 2006, № 1, с. 134).