На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Пры стварэнні вобраза Міколы Я. Брыль вельмі ўдала карыстаецца псіхалагічнымі характарыстыкамі. Пра погляды і перакананні героя мы даведваемся праз паказ яго ўнутраных парыванняў. Так, вельмі пераканаўча раскрываецца духоўны свет героя ў яго роздуме над роляй камуністычнага падполля ў барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за свабоду і незалежнасць. Пасля турэмнага зняволення, разважае Мікола, ён мог бы вырвацца «з гэтай клеткі на ўсход, у Савецкі Саюз, але гэта было б недаравальным самавольствам, парушэннем партыйнай дысцыпліны». Юнак застаўся верным камуністычным перакананням, у надзвычай складаных і небяспечных умовах працягваў весці рэвалюцыйную прапаганду, яшчэ больш адчуў сілу калектыву і партыйную дысцыпліну, зразумеў, што «сіла камуністычнага падполля ўсімі ніцямі звязана з непераможнай сілай роднага працоўнага народа».
Пачуцці класавай салідарнасці, ідэі інтэрнацыяналізму, паўсядзённая сувязь з народам і рэвалюцыйным рухам унутрана ўзбагацілі Міколу, загартавалі яго духоўна, раскрылі перад ім шырокія гарызонты цудоўнай будучыні яго роднага краю і народа.
Я. Брыль стварыў не толькі вобраз мужнага падпольшчыка, але і хвалюючы псіхалагічны партрэт сялянскага юнака, пяшчотнага сына. У час начлегу ў хаце Грыба ён стаў сведкам здзекаў са старой жанчыны. Уражлівая душа хлопца адгукнулася гамаю сыноўніх пачуццяў. Боль чужой маці ўспрымаўся, як боль роднай, той, у якой самыя чыстыя слёзы, самыя пяшчотныя рукі, самыя суцяшальныя словы.
Вобразам Міколы пісьменнік значна ўзбагаціў уяўленні чытача аб жыцці і дзейнасці падпольшчыкаў, паказаў іх цярністы, але высакародны шлях, увасобіў сілу, якой належала будучыня.
Паказваючы жыццё працоўных у заходніх абласцях Беларусі, Я. Брыль ніколі не абмяжоўвае сябе выяўленнем толькі рэакцыйных
74
сіл буржуазнай Польшчы, ён заўсёды супрацьпастаўляе ім свежы народны струмень, расказвае аб дружбе і адзінстве прадстаўнікоў польскага і беларускага народаў, аб інтэрнацыянальнай еднасці народаў. Адным з лепшых эпічных твораў, дзе асвятляюцца гэтыя пытанні, з'яўляецца аповесць «Сірочы хлеб» — хвалюючая гісторыя беларускага падлетка Даніка Мальца. Пісьменнік правёў героя па шматлікіх дарогах «крэсаўусходніх» і паказаў, як жыў працоўны польскі і беларускі народ, за што змагаўся, хто былі яго сябры, а хто ворагі.
Працоўны люд жыў з працы сваіх рук. Аб гэтым красамоўна сведчыць лёс сям'і Мальцаў. Маці Даніка — Зося з малым дзіцем на руках рана засталася ўдавою. Муж яе загінуў у барацьбе з польскімі панамі. Памяць аб ім захоўваюць людзі, якія разам змагаліся за лепшую долю. Яны і дапамагаюць Зосі выхоўваць сына, але ў вёсцы ёсць і такія, хто без прычыны гатовы абразіць і пакрыўдзіць удаву. Данік вельмі рана пачынае распазнаваць сяброў і ворагаў. Так, сярод хлопцаў старэйшага пакалення ён выбраў сабе сябразаступніка Міколу Кужалевіча, які спачувае бедным, абараняе годнасць працоўнага чалавека. Сябрам і дарадчыкам, дарагім і блізкім чалавекам у Даніка была таксама яго настаўніцаполька пані Мар'я. Гэта яна раскрыла перад хлопчыкам шырокія гарызонты жыцця, абудзіла ў яго душы высакародныя пачуцці патрыятызму, пазнаёміла з шэдэўрамі сусветнай культуры. Пані Мар'я на ўроках польскай і роднай літаратуры расказвала сваім выхаванцам аб жыцці і дзейнасці славутых людзей польскага і беларускага народа, такіх як Ян Матэйка, Генрык Сянкевіч, Алаіза Пашкевіч. Ідэі іх твораў прараслі ў душы Даніка плённымі парасткамі высокіх гуманістычных і грамадзянскіх пачуццяў.
Настаўніца заваявала сэрцы сваіх вучняў, адзначае аўтар, не толькі шырокімі ведамі, а ў першую чаргу сваёю чалавечнасцю, педагагічным майстэрствам. Яна не толькі мудрая, пяшчотная, тактоўная, яна яшчэ і патрабавальная, разважлівая. Яна не адмяжоўваецца ад простага народа, не імкнецца, як яе калегі пан Цаба, Дулемба, пані Рузя і іншыя, падкрэсліць сваё паходжанне, месца ў грамадстве. У гутарцы з Данікам яна зазначае: «Я разумею цябе — ты любіш толькі бедных. I я, Данік, не з багатай сям'і. Вы тут усе не любіце паноў. А я — таксама палячка. I гэта, хлопчык, не адно і тое ж. I ў нас, у Польшчы, усякія людзі ёсць. Ты зразумееш мяне, калі падрасцеш».
Настаўніца Мар'я — прадстаўніца польскага народа, які заўсёды хацеў жыць у дружбе з іншымі народамі, які мае сваю цікавую гісторыю, ганарыцца сваёю культураю, паважае культурную спадчыну іншых народаў. Яна з вялікім майстэрствам выкладала ў школе беларускую мову, а вывучыла яе ў асяроддзі саміх беларусаў. Прататыпам
75
гэтага вобраза з'явілася, мабыць, настаўніца самога Я. Брыля. Пісьменнік пісаў: «Прыгожая, памацярынску абаяльная і светлая душой, яна вучыла нас, заходнебеларускіх пастушкоў, любіць высокае, сапраўднае ў паэзіі і ў песні польскага народа, іншых прадстаўнікоў якога мы бачылі навакол у большых ці меншых чынах прыгнятальнікаў. Яна, дарэчы... вяла ў нас і тыя рэдкія гадзіны беларускай мовы, калі нам адкрывалася свая, найраднейшая прыгажосць».
У аповесці «Сірочы хлеб» Я. Брыль ахарактарызаваў не толькі сацыяльнапалітычнае становішча беларускага насельніцтва пад уладай буржуазнай Польшчы, а і раскрыў яго палітычны светапогляд. Так, ён падкрэсліў, што пасля раз'яднання братоўбеларусаў вельмі выразна даваў сябе адчуваць боль і смутак па радзіме. Працоўныя заходніх абласцей, хаця і засталіся жыць на тых землях, якія належалі іх прадзедам і дзядам, але сапраўднымі гаспадарамі свайго краю не былі. Яны актыўна сталі праяўляць пратэст супраць «клопатаў» польскіх афіцыйных улад. «Не трэба нам панская школа, яна не маці для нашых дзяцей, а мачыха. Ды і мачыхі бываюць куды лепшыя! He трэба нам і настаўнік, што за аб'едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! He хочам мы і парадкаў, калі кожны цябе папіхае нагою, нібы свіную рашку», — так разважае не толькі рэвалюцыянер Мікола Кужалевіч, а і ўсе яго землякіаднадумцы. Яны жывуць надзеяй з'яднання ў адзіную брацкую сям'ю. Гэта мара выказана ў аповесці вуснамі сямідзесяцігадовага пастуха дзеда Мікіты, які суцяшае Даніка: «Нічога, унучак, прыйдзе час — і нашы напішуць, і самі прыедуць да нас. Быць не можа інакш!»
Апавяданні ваеннай тэматыкі. Мастацкаму ўвасабленню падзей Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнікі «Нёманскія казакі» (1947), «Ты мой лепшы друг» (1941 —1951), «Надпіс на зрубе» (1958), «Працяг размовы» (1962) і інш. У шэрагу апавяданняў ён звяртаецца да паказу землякоў — людзей рознага ўзросту, характару, сацыяльнага паходжання, праўдзіва расказвае, як яны змагаліся разам з усім савецкім народам супраць фашысцкіх акупантаў.
Так, герой апавядання «Мой зямляк» селянін Паўлюк — чалавек ураўнаважаны, надзелены здаровым народным гумарам, паэтычнай фантазіяй, любіць прыроду і «толькі паэзія цяжкай гаспадарскай працы была яму, бадай, зусім чужой... Каб рабіць было добра, дык і воўк рабіў бы, — жартам апраўдваецца Паўлюк». «За польскім часам» аднавяскоўцы лічылі Паўлюка дзіваком, чалавекам абыякавым да палітыкі. Гармонія прыроды захапляла Паўлюка. Пазнаную яе прыгажосць, суладдзе форм, гукаў, фарбаў ён заўсёды імкнуўся паказаць людзям. Паўлюк — чалавек з абвостраным пачуццём прыгожага, і вышэйшая
76
ступень прыгожага для яго — свабода. Калі ў яго родны край прыйшла вайна, Паўлюк не застаўся ўбаку ад барацьбы. Рызыкуючы жыццём сям'і, ён хавае і лечыць параненага партызана Міхася, збірае зброю, якая потым вельмі спатрэбіцца народным мсціўцам. Паўлюк пачынае складаць апавяданні пра партызанскую рэчаіснасць, душа яго прагне выгнання ворагаў з роднага краю. Ненадоўга задаволіла яго роля партызанскага сувязнога. Ён імкнецца на пярэдні край барацьбы: хадзіць на «жалезку», пільнаваць ворагаў у засадзе. «Чым больш набіта будзе пацукоў, тым лепш», — сцвярджае Паўлюк.
Вялікая Айчынная вайна для працоўных Беларусі стала выпрабаваннем іх палітычнага светапогляду, маральнай годнасці, патрыятычных пачуццяў, грамадзянскага аблічча. Аб гэтым красамоўна сведчыць апавяданне Я. Брыля «Адзін дзень».
Фашысты блакіравалі партызанскі атрад, які дзейнічаў у адным з заходніх раёнаў Беларусі. Трое партызан гэтага атрада, адзін з якіх паранены, вярталіся з разведкі і апынуліся ў акружэнні. У лесе да іх, ратуючыся ад фашыстаў, далучылася Ліда Свірыд, жонка загінуўшага партызана, з дзевяцімесячнай дачушкай на руках. Пісьменнік вядзе сваіх герояў шляхам выпрабаванняў і раскрывае грамадзянскае аблічча, мараль і этыку кожнага.
Засяроджана, знешне спакойна трымае сябе сталы чалавек Іван Тадорын. Ён, мабыць, больш за ўсіх разумее драматызм становішча, у якім апынуліся разведчыкі, але не выдае сваёй трывогі. Усю волю ён падпарадкоўвае задачы выратавання людзей. Ён моўчкі згадзіўся з прапановай Серады «правесці іх у надзейную схованку», але ўжо ўдарозе зразумеў, што трэба не хавацца, а дзейнічаць.
Другі разведчык, Жэня Саковіч, і знешне і ўнутрана трымае сябе напружана. Панурасць праглядае на яго твары, але выклікана яна не страхам, а клопатам аб сябрах, аб выратаванні жанчыны і дзіцяці, аб справе. Ва ўсіх учынках ён кіруецца пачуццём высокай адказнасці перад сябрамі па зброі. Яму не дае спакою думка пра гібель таварышаў: пайшло іх у разведку дзесяць, а вярталіся толькі трое. У цяжкіх блакадных умовах юнак захоўвае высакародную мужчынскую этыку ў адносінах да маладой жанчынымаці. Жэня ўвесь час аналізуе свае паводзіны і паводзіны таварышаў. Самааналіз — гэта сродак, які дапамагае юнаку прымаць правільныя рашэнні, рабіць правільныя вывады. Яго пачынае турбаваць Серада. Прыняўшы яго прапанову ратавацца ў надзейным месцы, Жэня, аднак, грунтоўна аналізуе становішча і прыходзіць да пераканання, што трэба прабівацца да сваіх. Ён знайшоў у сабе сілы і маральнае права супрацьпаставіць сваю волю волі Серады, высакародная мэта адолела страх і разгубленасць.
77
Партызанскае жыццё, адзначае Брыль, было цяжкім і складаным: побач з масавым гераізмам часам назіралася маладушнасць, нечуваны патрыятызм сутыкаўся з абыякавасцю да лёсу Радзімы.
Серада шукае ратунку ад смерці. I ў час агульнай разгубленасці становіцца правадніком групы. У складаных абставінах ён трымае сябе нервозна, мітусліва, і яго рэплікі сведчаць, што ён ратуе ўласнае жыццё, а не справу, якой служыць. Яго дэзерцірства мае свае вытокі. У партызанскі атрад Серада прыйшоў не па грамадзянскаму абавязку, а быў «сілай нядаўна выцягнуты з хаты». Цынічная споведзь выдае яго эгаізм і маладушнасць, але Жэнька і Іван не прынялі прыстасавальніцкую філасофію Серады. Партызаны асудзілі яго паводзіны і далі яму магчымасць ачысціць сябе ад ганьбы ў баі з ворагам.