• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Замежныя замалёўкі. У 1962 г. МіхасьЛынькоўвыдаўзборнік «За акіянам», у які ўвайшлі нататкі, нарысы, апавяданні, напісаныя пасля непасрэднага знаёмства са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Назіранні за жыццём працоўных у гэтай краіне, за работай Генеральнай Асамблеі ААН, у якой ён неаднаразова ўдзельнічаў, далі яму багаты матэрыял для мастацкага паказу і асэнсавання амерыканскага ладу жыцця. У раздзел гэтага зборніка пад назвай «Аб чалавечай усмешцы» ўвайшлі творы, у якіх з вялікім гуманістычным пачуццём раскрываецца глыбокая павага, сімпатыі і высакародная чалавечая цікавасць простых людзей замежных краін да Савецкага Саюза і яго народаў (апавяданні «У незнаёмым горадзе», «Кацюша» ў акіяне», «У булачнай» і інш.).
    Навела «Кацюша» ў акіяне» прасякнута ідэяй інтэрнацыянальнага адзінства працоўных людзей свету. Аўтар расказвае аб тым, што паміж простымі амерыканцамі і народамі нашай краіны ва ўсе часы існавалі ўзаемапавага, імкненне да дружбы і салідарнасці. На поўны голас пісьменнік гаворыць аб тым, што амерыканскі народ «дастойны вялікай павагі і дружбы», штоўчас знаходжання яго ў Амерыцы «ніхто з гэтых простых людзей не зірнуў на нас злым вокам, ніхто з іх не ганьбаваў ні нас, ні нашу краіну».
    У раздзеле зборніка «3 амерыканскага жыцця» аўтар звяртае ўвагу на рэзкія сацыяльныя кантрасты, беспрацоўе (апавяданні «Джыавані», «Цана крыві», «Бізнесмены» і інш.). У творах раздзела «Асамблейныя замалёўкі» расказваецца, часам з уласцівым пісьменніку тонкім гумарам або іроніяй, аб рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, асвятляюцца палітычныя праблемы таго часу.
    Адным з лепшых твораў зборніка «За акіянам» з'яўляецца апавяданне «Агні Танганьікі», у якім пісьменнік у гістарычным плане паказвае нацыянальнавызваленчы рух каланіяльных народаў, асуджае каланіяльнае рабства, прадказвае хуткі і немінучы яго канец. У гэтым апавяданні паказана хвалюючая гісторыя барацьбы племені вамеру за сваю незалежнасць, за права «людзьмі звацца». Геройтвора негр Юмоа Гафет — адзін з тых, хто ад сузіральнай пасіўнасці і доўгага чалавеча
    66
    га цярпення перайшоў да актыўнай нацыянальнавызваленчай барацьбы. Англійскі лорд Слопінг увасабляе антаганістычныя сілы, якія імкнуцца ўтрымаць уладу ў сваіх руках. Гісторыя жыцця лорда Слопінга і негра Юмоа Гафета красамоўна сведчыць, што будучыня належыць тым, хто змагаецца за свабоду, за праўду. Патрабаванне племенем вамеру незалежнасці не атрымала тады большасці галасоў у ААН, Танганьіка яшчэ засталася калоніяй Англіі, але ці надоўга, ставіць пытанне перад чытачом Лынькоў. Ён выказвае глыбокую веру ў хуткую перамогу гэтага народа. Празорлівасць пісьменніка пацвердзіла сама гісторыя: над зямлёю гераічнага племені вамеру ўзняўся сцяг новай дзяржавы Танзаніі.
    У час сваіх замежных падарожжаў М. Лынькоў праяўляў цікавасць да нацыянальных культур розных народаў свету, старанна вывучаў іх, з вялікай павагай ставіўся да іх лепшых здабыткаў.
    У творчай спадчыне М. Лынькова пасляваеннага часу значнае месца займаюць літаратурнакрытычныя працы, прысвечаныя Я. Купалу, Я. Коласу, К. Чорнаму, К. Крапіве, I. Мележу, М. Гогалю, Л. Талстому, А. Чэхаву, Т. Шаўчэнку, Р. Тагору і іншым пісьменнікам, а таксама развіццю беларускай літаратуры на пэўных этапах яе гісторыі. Шмат якія з іх змешчаны ў яго кнізе «Літаратура і жыццё» (1978).
    * * A
    Амаль паўстагоддзя плённа працаваў Міхась Лынькоў на ніве роднай літаратуры. 3пад яго пяра выйшла нямала разнастайных па тэматыцы мастацкіх твораў. У гісторыі беларускай літаратуры XX ст. ён па праву лічыцца майстрам лірычнага апавядання. Менавіта ў гэтым жанры ён найбольш глыбока праявіў свае здольнасці як мастак слова. Змест і пафас усёй творчасці і дзейнасці М. Лынькова сведчаць аб вялікай ролі гэтага пісьменніка ў выхаванні чалавекагуманіста, чалавекапатрыёта. Творы яго прасякнуты вялікай любоўю да роднай Беларусі, яе працавітага народа, яе цудоўнай прыроды.
    ЯНКА БРЫЛЬ (1917—2006)
    У шматнацыянальнай савецкай літаратуры пасляваеннага перыяду ганаровае месца займае творчасць народнага пісьменніка БССР Янкі Брыля. Яна вызначаецца вострым адчуваннем актуальных праблем сучаснасці. Асабліва плённыя здабыткі пісьменніка ў жанрах лірычнай прозы — апавядання і аповесці.
    67
    Біяграфія. Цяга да мастацкага слова. Янка (Іван Антонавіч) Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 г. у Адэсе ў сям'і чыгуначніка. У 1922 г., калі хлопчыку было пяць год, яго бацька Антон Данілавіч вырашыў вярнуццаўродную вёску Загор'е на Навагрудчыне. Бацькоў, асабліва маці Анастасію Іванаўну, цягнула ў родны кут, але сям'і не суджана было ўбачыць шчасця на сваёй зямлі.
    Па несправядліваму Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г. Беларусь была раздзелена на ўсходнюю і заходнюю, і тэрыторыя, дзе размяшчалася родная вёска Брылёў, адышла да буржуазнай Польшчы. Для хлопчыка адкрыўся новы складаны свет на «крэсахусходніх». У 1924 г. памёр бацька — гаспадар і кармілец вялікай сям'і.
    Ва ўмовах буржуазнапамешчыцкай Польшчы пачалося фарміраванне Брыля як чалавека, як будучага пісьменніка. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у польскай трохкласнай школе, а затым скончыў сямігодку ў мястэчку Турэц. На станаўленне Брыля як грамадзяніна вялікі ўплыў зрабіла сям'я, у якой сябравалі з кнігай. Сярод «скарбу», што прывезлі з Адэсы ў Загор'е бацькі, — кнігі Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага, Крылова.
    Станаўленнем светапогляду, эстэтычнага густу, знаёмствам з шэдэўрамі сусветнай культуры Я. Брыль абавязаны сваім дэмакратычна настроеным настаўнікам. «Міцкевіч, Прус, Славацкі, Сянькевіч, Канапніцкая, Ажэшка... Здаровая натуральная любасць да польскай культуры, да прыгожага ў польскім народзе — вось найлепшае, што я вынес са школы»,— пісаў пазней Я. Брыль. Захапленне літаратурай значна дапамагло юнаку ў станаўленні яго таленту, хаця шлях да «здзяйснення мар — перадаць сваё другім» — быў у Я. Брыля цяжкім і своеасаблівым.
    У 1934 г. пачаў пісаць, «употай упарта «вучыўся хадзіць» у літаратуру — ляпіў вершы і першыя апавяданні». Пачаў прабаваць свае творчыя сілы ў паэзіі і вельмі доўта прытрымліваўся пераканання, што яго прызванне — паэзія, хаця пісаў і прозу. «Ад першага вершыка, які ўспамінаю з інтымнай усмешкай, да першага апавядання, якое ўспрымаю сур'ёзна, было ў мяне дзесяць гадоў неспакойнага трымкання на трох мовах адразу». Невыпадкова, калі Я. Брыль рыхтаваў да друку першы зборнік прозы (1946), ён свайму рэдактару К. Крапіве падаў вершы. Прачытаўшы іх, народны пісьменнікпараіўяму: «Пішыце, мусіць, лепш прозу». Параду гэту прыняў малады аўтар, але паэзія не знікла з яго твораў, яна нібы апладніла прозу і надала ёй своеасаблівую непаўторную брылёўскую лірычную прыгажосць, лаканічнасць, асацыятыўнасць, у розных мастацкіх формах прысутнічае яна ў яго творах заўсёды.
    Я. Брыль вучыўся ў польскай школе, а выхоўваўся сярод працоўнага беларускага люду. Беларускія народныя песні, казкі, паданні глы
    68
    бока запалі ў яго душу, будзілі пачуцці, выклікалі спагаду да абяздоленага роднага народа і краю. Са сваімі братамі і сёстрамі хацелася гаварыць на роднай беларускай мове. Першымі, хто адкрыў для юнака «дзверы ў краіну чароўнага роднага слова», былі Янка Купала і Якуб Колас. У маленстве яго асабліва здзіўляла тое, што гэтыя паэты, не будучы асабіста знаёмымі з паддеткаміпастушкамі іх вёскі, так хораша і жаласліва расказвалі пра іхлёс. Прачытаўшы ў давераснёўскую пару некаторыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, Л. Талстога, А. Чэхава, М. Гогаля, М. Горкага, Я. Брыль адчуў вострую патрэбу гаварыць з цэлым светам аб пакутах пакрыўджанага простага чалавека, аб прыгажосці яго душы, аб яго свабодалюбівых марах, аб дружбе і салідарнасці людзей працы.
    Зрэдку трапляліся юнаку і творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў: паэма «Босыя на вогнішчы» М. Чарота, байкі К. Крапівы, раман «Сокі цаліны» Ц. Гартнага. Я. Брыля натхняла на творчую працу сама рэчаіснасць, дзейнасць камуністычнага падполля, сяброўства з рэвалюцыянерамі, членамі КПЗБ. Фарміраванне юнака адбывалася ў гады разгорнутага наступлення Народнага фронту на сілы рэакцыі ўнутры краіны і за яе межамі. Ва ўмовах былой буржуазнай Польшчы ён не меў магчымасці друкаваць свае творы.
    У 1939 г. Я. Брыля мабілізавалі ў польскую армію. У гэтым жа годзе фашысцкая Германія пачала вайну супраць буржуазнай Польшчы і акупіравала яе тэрыторыю. У час цяжкіх баёў пад Гдыняю Я. Брыль апынуўся ў фашысцкім палоне. Восенню 1941 г. другая спроба ўцячы з канцэнтрацыйнага лагера ўдалася і ён з вялікімі цяжкасцямі дабраўся да родных мясцін. На Беларусі ўжо разгортвалася ўсенародная партызанская барацьба з акупантамі, і былы салдат прымае ў ёй актыўны ўдзел. 3 верасня 1942 па сакавік 1944 г. Я. Брыль быў сувязным, затым байцомразведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Адначасова ён выконваў абавязкі супрацоўніка рэдакцыі сатырычнай газеты «Партызанскае жыгала». У яго рукі трапляла шмат цікавага матэрыялу, апрацоўваючы які, ён думаўаб сваіх будучыхтворах, занатоўваў сюжэты ў памяці і на паперы. Аднойчы ў цяжкі ддя брыгады блакадны час Я. Брыль да глыбіні душы быў узрушаны і ўражаны тым, што камісар і начальнік штаба прапанавалі разам з сакрэтнымі штабнымі дакументамі схаваць і яго рукапісы. У суровы час вайны ў партызанскім лагеры «знайшліся людзі, якіх пагаспадарску зацікавіла, што вось адзін з разведчыкаў нешта, казалі, дома пісаў... Сёетое было заслухана, абмеркавана, мяне ўзялі на працу ў рэдакцыю, а некаторыя рэчы штабная машыністка перадрукавала на паперы з тых сшыткаў, якіх не заўсёды хапала на газеты і лістоўкі».
    69
    Удзел у партызанскім руху Я. Брыль назваў сваёй «стартавай пляцоўкай» у савецкую літаратуру. Пасля выгнання ворагаў з нашай зямлі вельмі натуральна выглядала жаданне былога партызана расказаць людзям аб тым, што ён зведаў сам, што выпала на долю яго бацькоў, землякоў, таварышаў па зброі.
    За заслуті ў развіцці савецкай літаратуры Я. Брыль быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, рэспубліканскай прэміі імя Якуба Коласа. Пісьменнік выдатна спалучаў творчую дзейнасць з вялікай грамадскай работай. Шмат працаваў ён як старшыня Беларускага аддзялення Таварыства «СССР — Канада», як член праўлення Таварыства савецкапольскай дружбы і рэспубліканскага Камітэта абароны міру.