На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
У такім святле і неабходна разглядаць зборнікі М. Лынькова 30х гг. «Саўкаагіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934).
Пасада галоўнага рэдактара газеты «Камуніст» (1927—1930) забяспечвала М. Лынькову паўсядзённую сувязь з самымі разнастайнымі з'явамі рэчаіснасці. Рыхтуючы да друку матэрыялы па пытаннях эканомікі, навукі, асветы, нацыянальнай культуры, востра рэагуючы на падзеі часу, пісьменнік, зразумела, адчуваў культаўскі ідэалагічны націск, бачыў зараджэнне камандных метадаў кіравання гаспадаркай і дзяржавай.
У апавяданні «Світка» М. Лынькоў расказаў аб тыповых з'явах і падзеях на вёсцы ў пачатковы перыяд калектывізацыі, аб «вынаходцах» такіх метадаў кіравання, аб псіхалагічных стрэсах, што перажывалі вяскоўцы ў гэты час. Герой апавядання — старшыня сельскага савета Сяргей Костка вырашыў за нядоімку забраць у сялян світкі, андаракі і розныя гаспадарчыя рэчы, спадзеючыся нахутчэйшае пагашэнне запазычанасці. Аднак турбавалі яго не толькі гэтыя клопаты. Ён думаў «аб гарачай вясне, аб вялікіх няз'езджаных межах. He аб тых, што толькі на полі. Падаліся тыя. Шмат з іх зруйнаваліся. Але ёсць яны, межы, і другія. Ідуць, плывуць яны, межы жывыя, па дарогах, па днях святочных ад хат старых да згорбленых царковак, прасцілаюцца гэтыя межы... злыбядою старою, якая лезе на дыбкі з новым, упіраецца, праяўляе свой голас».
50
«На дыбкі з новым» кінулася на калгасную стайню за сваімі коньмі, падагрэтая застоллем, і грамада вяскоўцаў, учарашніх аднаасобнікаў, а сёння калгаснікаў. «Бузу» мясцовую пісьменнік падае ў іранічным плане, аднак падкрэслівае яе маральнапсіхалагічны аспект. «Раніцою гародамі па загуменню вялі ўпотайкі коней. Назад. У калгасную стайню. Пільнаваліся, каб не сустрэцца разам, цікавалі адзін за другім і, моўчкі прывязаўшы каня ў стайні, стараліся адысці неўзаметку, каб ад стайні далей, далей ад сораму ўчарашняга». Камічная замалёўка гэтай падзеі некалькі затушоўвае яе ўнутраную сацыяльнапалітычную сутнасць. Грамадзянская ж пазіцыя М. Лынькова вынікае з пазіцыі лірычнага героя: «Бруілася злосць. Расла. Спела. Выспявала і лопалася пухірамі... I кожная кропля крыўды ўздымалася хваляй, агалялася зіяючай ранай. I кружыла галовы». Падрабязна аналізуючы гэту драматычную калізію, празаік роздумам лірычнага героя дае ёй уласнае філасофскае вытлумачэнне.
Праўда тагачаснага вясковага жыцця праступае ў апісанні аўтарам справаздач з месцаўдзеяння. Факты «бузы» дакладна сведчаць аб тым, што сялянства не прымала бязглуздых рашэнняўмясцовых кіраўнікоў і голасна выказвала сваё абурэнне імі.
Аўтарская пазіцыя выразна выяўляецца ў выкрыцці фармалізму, бюракратызму, метадаў прыпісак, якія дзікім зеллем прарасталі ў розных сферах грамадства. Змест апавядання «Світка» сведчыць аб тым, што арганізацыя калгасаў распачалася на няўстойлівым сацыяльным грунце, пры адсутнасці разумных палітычных і гаспадарчых кадраў, што, безумоўна, паспрыяла зараджэнню культаўскага дыктату.
Кастрычніцкая рэвалюцыя дэкларавала пабудову грамадства свабоды, раўнапраўя і законнасці. Здзяйснення гэтых мэт дамагаецца ўсваім жыцці Саўка — герой апавядання Лынькова «Саўкаагіцірнік». Кожную сваю фразу, размову, дыскусію з аднавяскоўцамі ён, як правіла, заканчвае своеасаблівым рэфрэнам: «А мо дый наша праўда будзе». Мянушку «агіцірнік» Саўка атрымаў за няўрымслівую дапытлівасць, грамадзянскую смеласць, разважлівасць. «Гонар маю затое, чалавек я з правіламі». Назіраючы за падзяжом абагуленага калгаснага статка, знішчэннем сенажацей, ён не можа не абурацца страшэннай безгаспадарчасцю. «Без парадку сеюць, абы тыя гектары з плана збыць. А як яно пасеяна — аб гэтым клопату мала», — з горыччу канстатуе ён.
Грамадзянскі пафас, якім прасякнута прамова Саўкі на калгасным сходзе, спатрэбіўся пісьменніку не толькі для крытыкі лакальных хвароб адной гаспадаркі, але і для выкрыцця антынароднага, антыдзяржаўнага стылю кіравання, што набіраў сілу: безадказнае стаўленне да
51
справы, бюракратычнафармалістычнае захапленне справаздачамі, агітатарскімі прамовамі, прыпіскамі.
М. Лынькоў у творах калгаснага цыкла 30х гг. вёў рашучую барацьбу з праяўленнямі безадказнасці і бюракратызму з боку кіраўнікоў рознага рангу, партыйных і дзяржаўных.
Людзі і час, адказнасць кожнага перад жыццём — такія арганічна звязаныя праблемы распрацоўваў Лынькоў у творах гэтага перыяду. На прыкладзе лёсу Амелькі Лапуцькі — героя апавядання «Салавейразбойнік» — аўтар увасабляе думку аб тым, што чалавек — самая вялікая каштоўнасць дзяржавы. Аб яго умовах жыцця, духоўным росквіце, маральнапсіхалагічным стане павінны ў першую чаргу клапаціцца ўрад і ўсе яго структуры. Людзі самых розных біяграфій, светапогляду, інтарэсаў утваралі сацыяльнае асяроддзе. 3 надзеяй стаць чалавекам, працаваць на сябе, а не «на другіх мазалі націраць, чужыя засекі насыпаць хлебам» пайшоў у калгас Амелька. Вызначальнымі характарыстыкамі яго былі словы: арыштант, байструк, самасейка. Людзі не адзін раз балюча ранілі імі душу сіраты. Калі ж абраза паўтарылася ў новых абставінах, у новым гурце, Амелька з віламі кінуўся на абарону сваёй чалавечай годнасці, за што над ім быў утвораны жорсткі «справядлівы» таварыскі суд.
Кульмінацыя апавядання строга падпарадкавана яго ідэйнай скіраванасці: «шчасце грамадства, — зазначае аўтар, — заключаецца перш за ўсё ў шчасці людзей увогуле і кожнай асобы ў прыватнасці. А таму ўсе тыя, ад каго залежыць, павінны імкнуцца да таго, каб зрабіць чалавека шчаслівым».
У 1933 г. разам з групай беларускіх пісьменнікаў М. Лынькоў пабываў на будаўніцтве БеламорскаБалтыйскага канала. Пад уражаннем гэтай паездкі ім былі напісаны апавяданні «Баян», «На вялікай хвалі» і інш.
Жыццёвы шлях Андрэя Андрэевіча, атамана і завадатара вуркаганаў — галоўнага героя апавядання «Баян», — складаны. Турэмнае зняволенне ў яго чаргавалася з кароткім тэрмінам свабоды, якая «цяжка дыхала перагарам гарэлкі, чадам ашалелай весялосці...». Калі Васька Шкетаўз апавядання «НадБугам» пазнаўсэнс жыцця ў абставінах вайны з інтэрвентамі, дык Андрэй Андрэевіч выбіўся з «віхлястых прызвычаеных сцежак» значна пазней. Ён быўасуджаны за шматлікія злачынствы і высланы на будаўніцтва канала. Дзякуючы чулым адносінам з боку начальніка будаўніцтва Пірына і іншых людзей Андрэй Андрэевіч паступова вызваляецца ад сваіх заган.
Шлях былога беспрытульнага, «мокрых дзел майстра» Сенькі Пішчыка (апавяданне «На высокай хвалі») быўтакіжскладаныіцяжкі,
52
як і ў Андрэя Андрэевіча. Звязаўшы свой лёс з «блатным светам», ён трапляе на Салаўкі ў калонію для злачынцаў, а адтуль на будаўніцтва БеламорскаБалтыйскага канала. У яго «ў мінулым усягонаўсяго дзесяць судзімасцей і пяцьмокрых спраў... Адным словам, чалавек з ініцыятывай...», — з горкай іроніяй заўважае аўтар. Як і Андрэй Андрэевіч, ён пэўны час ігнаруе працу: «жысці рашайце, а лапаты не возьмем».
На будаўніцтве канала апынуліся і людзі, асуджаныя за сваё сацыяльнае мінулае, — былыя дзяржаўныя чыноўнікі, купцы, уладальнікі волжскіх рыбных промыслаў, прэстыжных рэстаранаў, прыватных параходных буфетаў, якія таксама мусілі мяняць свае прынцыпы жыцця, перавыхоўвацца.
У сучаснага чытача, які атрымаў багатую дакументальную інфармацыю аб трагічным лёсе будаўнікоў сумна вядомага канала, апавяданні М. Лынькова гэтага цыкла выклікаюць супярэчлівыя думкі і пачуцці. Пісьменнік відавочна абыходзіў вострыя вуглы сучаснай яму рэчаіснасці, аб якіх, магчыма, і сам ведаў мала. Выхаванне чалавека грамадства 30х гг. пададзена ў святле тагачаснай сацрэалістычнай канцэпцыі. Аднак сам зварот пісьменніка да вострых тэм у складаны гістарычны час заслугоўвае ўважлівага прачытання гэтых апавяданняў. Квінтэсенцыяй іх зместу з'яўляецца гуманістычны пафас аўтара, яго імкненне паказаць перамогу станоўчых пачаткаў у яго свядомасці і псіхалогіі.
Па свайму характару творчасць М. Лынькова глыбока гуманістычная. У кожным яго творы адчуваецца вялікая любоў аўтара да чалавека. Асабліва хваляваў пісьменніка лёс братоўбеларусаў у заходняй частцы Беларусі, што была пад уладай Польшчы. Ён уважліва сачыў за падзеямі за мяжой, з радасцю і надзеяй успрымаў звесткі аб тым, што на «крэсах усходніх» не ўціхае вызваленчая барацьба.
Калі ў верасні 1939 г. фашысцкая Германія пачала вайну з Польшчай, беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «крэсаў усходніх» пагражала фашысцкае рабства. Урад Савецкага Саюза аддаў сваім узброеным сілам загад перайсці дзяржаўную мяжу і ўзяць пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Міхась Лынькоў быў удзельнікам гэтага вызваленчага паходу. Першыя заходнебеларускія ўражанні пісьменніка выліліся ў артыкулы і нарысы. Затым ён стварае шэраг мастацкіх апавяданняў, якія ў самым пачатку 1940 г. выйшлі з друку асобным зборнікам «Сустрэчы». У творах гэтага зборніка («Сустрэчы», «Ядвісін дуб», «Капля малака», «Тры злоты», «Тонкая сітуацыя», «Пра хлопчыка Яську», «Восеньскай ноччу») М. Лынькоў расказаў аб цяжкім і бяспраўным жыцці працоўных, іх змаганні супраць тагачаснага польскага рэжыму, аб сустрэчах родных братоўбеларусаў пасля доўгай і цяжкай разлукі.
53
Назву зборніку даў адзін з яго лепшых твораў — апавяданне «Сустрэчы». Галоўным героем твора з'яўляецца член КПЗБ Захар Крымянец. За рэвалюцыйную дзейнасць ён быў асуджаны на пажыццёвае турэмнае зняволенне ў камерыадзіночцы. Семнаццаць год прасядзеў за турэмнымі кратамі гэты сухарлявы, сівы, з арліным позіркам чалавек. Кожную новую раніцу ў каземаце пачынаў ён з песні, якую спяваў упаўголаса, але так, каб чулі тыя, хто сцеражэ краты, каб яны ведалі, што і сёння ён такі ж нязломны, як і семнаццаць год назад. Песня гэта — яго зброя, якую не адабраць, не знішчыць, бо яна належыць толькі яму. У апавяданні яна выступае ў якасці мастацкай дэталі, адным з выяўленчых сродкаў, пры дапамозе якіх пісьменнік раскрывае характар галоўнага героя твора. Красамоўнымі з'яўляюцца і іншыя мастацкія дэталі. Так, сцены камеры, у якой сядзіць Захар, запоўнены шматлікімі надпісамі, зробленымі алоўкам, вострымі прадметамі, нават крывёю. Вязень штодзень вывучае іх, даючы волю сваёй фантазіі. За кожным надпісам бачыць ён канкрэтнага чалавека, з якім салідарызуецца і справамі, і думкамі. Словы незнаёмага таварыша: «Памру, але не здамся ненавіснікам чалавечага роду!» — служылі Крымянцу пастаянным заклікам да супраціўлення. Як бачым, праз мастацкую дэталь — надпісы на турэмных сценах — аўтар падкрэсліў думку, што Захар Крымянец не змагарадзіночка, а салдат шматлікай арміі народных барацьбітоў, якія мужна пераносілі ўсе выпрабаванні.