• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Захар Крымянец выступае не толькі выпрабаваным змагаром за свабоду, але і чулым, клапатлівым чалавекам, пяшчотным бацькам. Пра гэта сведчаць яго адносіны да таварышаў па турэмнаму зняволенню, да сваіх і чужых дзяцей. Лёс яго родных дзяцей склаўся надзвычай трагічна. Сын памёр ад хваробы і голаду пасля таго, як бацьку пасадзілі за краты; дачка Вера не спужалася пагроз дэфензівы і разам з сябрамі прадоўжыла яго справу. Але ў хуткім часе і яна сама, цяжарная, апынулася за кратамі, а мужа яе закатавалі да смерці. Там, у турме, Вера зведала шчасце мацярынства. Ворагі спадзяваліся, што смерць дзіцяці паставіць яе на калені, аднак яны памыліліся. Духоўных сіл і маральнай стойкасці ддя страшнага выпрабавання ў яе хапіла, а фізічныя сілы пакінулі жанчыну.
    Непаўторную радасць сустрэчы братоў, унутраную ўзрушанасць, шчасце вызвалення і агульны настрой, які авалодаўлюдзьмі, добра перадаў М. Лынькоў праз партрэтныя замалёўкі, псіхалагічныя характарыстыкі, народныя галашэнні. Глыбокім пачуццём гуманізму прасякнуты сцэны сустрэчы байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі з насельніцтвам Заходняй Беларусі, напрыклад, сустрэча чырвонаармейца з салдатам польскай арміі, што вяртаўся з нямецкага палону. Баец па
    54
    клапаціўся аб тым, каб салдат не вярнуўся дадому з пустым ранцам. Ён пабрацку падзяліўся з ім сваім сціплым салдацкім пайком.
    Для раскрыцця ідэі ўапавяданні «Сустрэчы» пісьменнік звяртаецца да лаканічных заўваг, штрыхоў, падрабязнасцей. У творы, напрыклад, няма разгорнутага паказу рэжыму, быту палітвязняў. I тым не менш мы пра гэта ведаем даволі шмат, і ведаем таму, што аўтар праз знешні выгляд вызваленых з казематаў людзей, праз паасобныя дэталі трапна падкрэсліў нечалавечыя ўмовы іх турэмнага жыцця. Вось, напрыклад, сцэна сустрэчы савецкіх воінаў з Захарам Крымянцом: «I людзі, якія пацямнеўшымі тварамі глядзелі на яго і пераглядваліся між сабою, сочачы за яго паводзінамі, раптам прасвятлелі неяк і кінуліся абнімацьяго, цалавалі яго ўшэрыя, зямлістыя шчокі, парослыя сівой барадой, паціскалі яго худыя і такія лёгкія і бяссільныя рукі». Знешні партрэт Гені, — «на яе схуднелым твары, жоўтым, васковым, на якім так недарэчна тлелі гарачыя плямы румянца», — дапамагае чытачу зразумець, што жанчыну падтачылі сухоты, якія набыла яна ўтурме.
    Значную ролю ў раскрыцці ідэйнага зместу твора адыгрываюць і пейзажныя замалёўкі. Пры гэтым пісьменнік не імкнецца зачараваць чытача прыгажосцю малюнка або непаўторнасцю гукаў, фарбаў. Пейзажы выконваюць своеасаблівую функцыю сімвалаў. Так, вобраз сонечнага промня, які прабіўся ў камеру Крымянца ў дзень, калі ён не мог зразумець, што робіцца за кратамі, сімвалізуе тыя падзеі, якія адбываліся на волі. Радасць сустрэчы і надыход новага дня ў жыцці працоўных Заходняй Беларусі сімвалізуе ў творы і карціна ўзыходу сонца перад спатканнем з савецкімі воінамі.
    У апавяданні «Сустрэчы» пастаянна адчуваецца прысутнасць самога аўтара. Пра яго адносіны да падзей, да герояў мы даведваемся не толькі з таго, як ён паказвае іх, але і як асабіста ўспрымае і ацэньвае. Так, апісваючы апошнія гадзіны жыцця Гені, пісьменнік «падключаецца» да бездапаможнага ў гэтых абставінах Захара Крымянца і, як бы працягваючы яго думкі, з пачуццём глыбокага смутку гаворыць: «Памірала няспраўджанае жыццё. Яно магло многа даць, яно мела так многа гаручай нянавісці і бязмежнай любві да людзей, яно магло рухаць наперад не толькі сваё жыццё, але і ўсё жыццё, жыццё ўсіх...». Падобныя аўтарскія маналогі надаюць твору адпаведную рамантычную афарбоўку, лірычную ўсхваляванасць.
    Вялікае месца ў зборніку «Сустрэчы» адвёў Лынькоў паказу ўмоў жыцця працоўных «крэсаў усходніх», вызначэнню драпежніцкай палітыкі ўрада Польшчы ў адносінах да беларускага народа.
    Жыхары вёскі Выгоды («Ядвісін дуб») «гоняць смалу на пана, рэжуць дровы на панскіх купцоў, лыка дзяруць, абады гнуць. Па дроб
    55
    ных лесавых рачулках гоняць бярвенне вясной». Працоўных абавязкаў у сялян перад панам багата. Але што датычыцца грамадзянскіх і сацыяльнапалітычных правоў — іх няма. У засушлівы год, калі «ўся надзея была на панскі хлеб, на панскія заработкі», пан адмовіў выгодцам нават у самых мізэрных заробках.
    Аналітычны падыход да гістарычных падзей, выразная жыццёвая пазіцыя пісьменніка далі яму магчымасць стварыць у апавяданнях зборніка «Сустрэчы» тыповыя вобразы людзей свайго часу, даць ім адпаведную палітычную ацэнку (вобраз «панапатрыёта» Юзэфа Жамбінскага з апавядання «Тры злоты» і іншых апалагетаў рэжыму тагачаснай Польшчы).
    У 30я гг. М. Лынькоў піша таксама цікавыя і арыгінальныя творы для дзяцей, якія з'явіліся значным укладам у развіццё беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта аповесці «Янкапарашутыст» (1935), «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1935), «Міколкапаравоз» (1936). Апошняя ў 1975 г. экранізавана кінастудыяй «Беларусьфільм». Усе яны выяўляюць добрае веданне аўтарам дзіцячай псіхалогіі і выхоўваюць у юнага чытача патрыятызм, праўдзівасць, сумленнасць.
    Творчасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны. 3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны пісьменніквоін Міхась Лынькоў знаходзіўся на пярэднім краі барацьбы. Працуючы ў рэдакцыі франтавой газеты «За Советскую Беларусь», ён у цяжкіх ваенных умовах часта сустракаўся з воінамі і партызанамі, з людзьмі, якія вырваліся з фашысцкага палону. Як чалавека, сям'я якога засталася на акупіраванай ворагам тэрыторыі, яго вельмі хваляваў лёс нашых людзей у занятых акупантамі гарадах і вёсках, ён захапляўся гераічнай барацьбой партызан. 3 вялікім горам і мужнасцю ўспрымае М. Лынькоў вестку аб тым, што яго жонка і сын загінулі ад рукі ворага. Асабістае гора не зламала пісьменнікапатрыёта, разам з усім народам змагаўся ён з гітлераўскімі захопнікамі, выкарыстоўваючы для гэтага сваю надзейную зброю — мастацкае слова.
    У час вайны ў выдавецтве «Савецкая Беларусь» асобным выданнем былі надрукаваны яго нарысы «Знішчальнікі эшалонаў» і «Двое». На старонках газет «Правда», «йзвестня», «За Советскую Беларусь» друкаваліся апавяданні, якія ў 1944 г. выйшлі асобнай кніжкай пад назвай «Астап». У іх Лынькоў адлюстраваў барацьбу народа Беларусі з нямецкафашысцкімі захопнікамі і паказаў чорныя справы фашыстаў і іх памагатых. Героі апавяданняў — звычайныя людзі. Гэта — ляснік Астап («Астап»), рабочыя Пётр і Алёшка («Салют»), калгасніца Аксіння («Пацалунак»), настаўнік Усціныч («Недапетыя песні»), хлоп
    56
    чык Міколка («Васількі») і інш. У мірныя дні яны былі заняты сваімі справамі, клопатамі. Калі ж мірнае стваральнае жыццё парушылі няпрошаныя госці і вайна прыйшла ў родны край, яны вельмі хутка знайшлі сваё месца ў агульнай барацьбе народа з ворагам.
    Тыповым прадстаўніком народных мсціўцаў з'яўляецца ляснік AcTan — герой аднайменнага апавядання. У вобразе гэтага сціплага вясковага жыхара Лынькоў увасобіў гераізм і мужнасць нашага народа, яго духоўную веліч і маральную прыгажосць. Сціпла жыў і працаваў Астап да вайны. Клапаціўся, каб памнажаліся нашы лясныя багацці, радаваўся поспехам сына, нявесткі, аднавяскоўцаў. I вось чорнай хмарай навісла над родным краем вайна. Усе, хто мог трымаць зброю, узялі яе Ў Рукі, каб ратаваць сваю зямлю ад фашысцкай навалы. Сыны Астапа таксама пайшлі ваяваць. Клопаты старэйшага ў вёсцы ляглі на яго плечы. Дзед Астап ніколі не пакідаў людзей у бядзе. Вельмі добра ведаючы лес, ён адкрыў яго таямніцы і сакрэты партызанам. Вясковае насельніцтва таксама знаходзіла ў лесе ратунак у час карных экспедыцый фашыстаў. Наведаўшы аднойчы вёску, Астап не знайшоў сваёй хаты, не сустрэлі яго ўнукі і нявестка. Яны згарэлі ў агні. Нібы маланка бліснула перад вачыма лесніка і на момант асвяціла тое, чым ён жыў. А жыў ён любоўю да людзей. Чуласць да аднавяскоўцаў, мэтанакіраванасць у жыцці гэтага немаладога, але дужага і моцнага чалавека «не пакінулі яго і пасля сямейнай трагедыі». У людзей шукаў ён уцехі свайму ropy.
    У вёску, дзе спаленыя карнікамі хаты яшчэ курэлі дымам, прыйшла група незнаёмых людзей. Яны былі абвязаны бінтамі, адрэкамендаваліся палоннымі, што ўцяклі з лагера. Паводзіны незнаёмых насцярожылі назіральнага і мудрага лесніка Астапа. Ужо адно тое, што гэтыя «палонныя» не праяўлялі інтарэсу ні да цяпла, ні да хлеба, здалося яму падазроным. Адзінае, чаго яны дамагаліся, — хутчэй трапіць да партызан. На здзіўленне аднавяскоўцаў ляснік даў згоду паказаць дарогу да народных мсціўцаў. Прафесійная назіральнасць, сялянская кемлівасць падказалі яму, што не з дабром прыйшлі «палонныя» ў вёску. Каб адвесці бяду ад уцалелых яе жыхароў, павёў Астап незнаёмых па глухіх лясных сцежках без пэўнага напрамку. Рашэнне прыйшло само сабою: завесці іх туды, адкуль няма дарогі назад. Сумленне і высокая свядомасць гэтага чалавекапатрыёта, адзначае Лынькоў, падказалі сродкі і метады барацьбы. Ахвяруючы сваім жыццём, дзед AcTan ратуе аднавяскоўцаў, партызан ад фашысцкай расправы. Пісьменнік трапна раскрывае сродкамі мовы псіхалагічны стан героя, яго самаахвярнасць. Астап стрымана адказвае на ўсе пытанні «важака палонных». У яго словах заключана глыбокая вера ў перамогу свайго народа, нянавісць да ворагаў, любоўда Радзімы. Волю словам і пачуц
    57
    цям дае ляснік у апошнім сваім маналогу, які гучыць як народны прысуд здраднікам і іх гаспадарам фашыстам: «Жыцця ты майго хочаш, крыві маёй прагнеш, блыха сабачая! Заслаб ты для гэтага, заслаб. 3 натугі лопнеш, а мяне табе не ўзяць... Падохнеш ты сабакам, і яны падохнуць, падохнуць, голуб, нідзе не дзенуцца... Ты падушыў з імі ўнукаў маіх... дзетак маіх... Але ж сыны мае б'юць вас, пляменнікі б'юць, народ вас б'е...».
    Гэты маналог вельмі добра раскрывае ўнутраную ўзрушанасць AcTana, сведчыць аб тым, што ён гіне з глыбокай верай у хуткую перамогу над гітлераўскімі захопнікамі. Перад смерцю стары ляснік забівае паляўнічым нажом здрадніка, зацятага ворага, начальніка акруговай паліцыі. Ранняй вясною партызаны знайшлі ў лесе забітага дзеда AcTana. Яго кажушок быў увесь пасечаны кулямі, успораты штыкамі ці нажамі. Пахавалі Астапа з высокімі ўшанаваннямі, як героя. Думкі ўсіх прысутных выказаў на жалобным мітынгу камандзір партызанскага атрада: «Слаўна ты жыў... Слаўна памёр за людзей нашых...».