На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Такія героі, як Астап, не паміраюць, яны заўсёды застаюцца жыць у памяці народнай, сцвярджае М. Лынькоў. Нельга не адзначыць, што за літаратурнымі героямі празаіка часта стаяць жывыя прататыпы. Астап таксама мае сваіх прататыпаў — братоў Цубаў1.
У апавяданнях зборніка «Астап» Лынькоў раскрыў сутнасць усенароднай барацьбы ў час Вялікай Айчыннай вайны. На абарону Бацькаўшчыны падняліся ўсе — мужчыны і жанчыны сталага ўзросту, юнакі і дзяўчаты, нават дзеці. Аўсей і Палашка («Дзед Аўсей і Палашка») — людзі вялікага жыццёвага вопыту. Яны прыйшлі ў партызанскі атрад на дапамогу сваім дзецям, унукам і праўнукам, прыйшлі разам з імі змагацца з фашысцкімі акупантамі. Пісьменнік трапна выкарыстоўвае гумарыстычныя сродкі, выяўляе новыя грані свайго майстэрства, у прыватнасці ўдала спалучае трагічнае з камічным, чым дасягае больш глыбокага раскрыцця душы беларускага народа, нацыянальных рыс яго характару.
1 У час Вялікай Айчыннай вайны ў вёску Авіны Старобінскага (зараз Салігорс
кага) раёна прыйшлі карнікі, сагналі народ і пад пагрозай расстрэлу прымушалі назваць месца знаходжання партызанскага атрада. Яны звярнуліся да старэйшага вёскі Міхася Цубы, але ён наадрэз адмовіўся выканаць загад і быў забіты. Калі карнікі пачалі рыхтавацца да расстрэлу ўсіх жыхароў вёскі, малодшы — сямідзесяцігадовы Іван Цуба — згадзіўся выканаць іх загад. Ён павёў ворагаў
з вёскі ў непераходнае багнішча, дзе загінуў сам, але і яны жывымі не выйшлі. Пасмяротна Іван Цуба быў узнагароджаны ордэнам. На радзіме герояўбратоў Цубаў пастаўлены помнік работы скульптара С. I. Селіханава. Як да святыні, прыходзяць да яго людзі.
58
Аб невычэрпных духоўных сілах чалавека з народа, аб харастве яго душы, высакароднасці і мужнасці, самаахвярнасці ў імя перамогі над ворагам расказвае Лынькоў у апавяданні «Пацалунак». Яго гераіня — сціплая вясковая жанчына Аксіння. Яна выхавала прыгожых справамі і думкамі дзяцей і ўнукаў, якія ў грозны для Радзімы час актыўна ўключыліся ў партызанскую барацьбу. I сама яна мужна пайшла на смерць дзеля выратавання сваіхлюдзей. Славутая руская артыстка Алена КарчагінаАлександроўская ў газеце «Лнтература н нскусство» ал 25 ліпеня 1942 г. пісала: «...Міхась Лынькоў расказаў аб савецкай жанчыне Аксінні, якую фашысцкія вылюдкі прымусілі прысутнічаць пры катаваннях і пакаранні смерцю яе сынапартызана. 3 чым параўнаць духоўную сілу Аксінні, глыбіню яе пачуццяў, яе любоў і яе нянавісць? Калі я чытала апавяданне Лынькова, перада мной паўставалі вобразы нашых былінных жонак і матак, вобраз біблейскай маці Анны, якая аддала на мукі сем сваіх сыноў, але не сагнулася перад пакутніцкай смерцю, прынятай імі ад рук чужаземнага ката». Літаратурны вобраз Аксінні арганічна зліваецца і з вобразам рэальнай асобы — беларускай маціпатрыёткі Купрыянавай, што пецярых сваіх сыноў паслала на вайну абараняць Бацькаўшчыну і не дачакалася ніводнага.
Пачэснае месца ў барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі, адзначае аўтар зборніка апавяданняў «Астап», належала нашай моладзі. Аднымі думкамі і ідэямі з прадстаўнікамі старэйшага пакалення (камуністамі і беспартыйнымі) кіруюцца ў барацьбе з акупантамі Рэня і Алёшка («Салют»), хлопчык Міколка («Васількі») і інш. Іх дзейнасць пададзена аўтарам у гераічным асвятленні, прычым гераічнае падаецца як звычайнае. Кожны з герояў карыстаўся сваімі сіламі і сродкамі ў барацьбе з фашысцкай навалай, але ўсе яны пайшлі на самаахвярную барацьбудзеля выратавання Радзімы, набліжэння перамогі.
Апавяданні М. Лынькова перыяду Вялікай Айчыннай вайны сведчаць аб тым, што пісьменнік увесь час клапаціўся аб удасканаленні свайго майстэрства. Так, вялікую ўвагу надаваў ён пабудове сюжэта твора. У большасці апавяданняў у аснове сюжэта напружаныя драматычныя падзеі. Яны адлюстроўваюць той гераічны час, усенародны характар барацьбы з акупантамі. Драматызм вайны, антычалавечую сутнасць фашызму раскрывае Лынькоў пры дапамозе як рэалістычных малюнкаў вайны, так і сімвалічных пейзажных вобразаў. У апавяданні «Дзіцячы башмачок», напрыклад, прырода сваёй непаўторнай прыгажосцю, арганічным зліццём фарбаў і гукаў лета кантрастуе з фашысцкім чадам і тэрорам, што наплываюць на нашы гарады і вёскі.
Фарбамі зямлі, нацыянальным колерам («Васількі») пісьменнікувекавечвае подзвіг народа, падсвечвае яго патрыятычны пафас. Мікол
59
ка адпомсціў фашыстам за смерць родных і блізкіх: «Асляпляючы слуп агню і жалеза адкінуў яго далёка на прыдарожны пыл... выпалі зза пазухі і ляжалі ў пылу запазнелыя восеньскія васількі. Сінімі васількамі адцвіталі і вочы хлопчыка». Шматзначная мастацкая дэталь васількоў пад пяром майстра набыла абагульняючае значэнне. У ёй скандэнсаваўся роздум пісьменніка аб велічы, сіле той зямлі, на якой вырас герой, аб несумяшчальнасці дзяцінства і вайны. Прырода ў апавяданнях М. Лынькова выступае і як сведка падзеі і як сімвал непераможнасці той сілы, якая ўвасабляе жыццё. Параненая асколкамі груша («Кавалак хлеба») вясною ажыла і сваім хараством зачаравала ўсё наваколле, абудзіла надзеі, дала сілы чалавеку. Такім чынам, пейзаж пад пяром пісьменніка выступае як актыўная дзейная асоба, ён з'яўляецца адным са сродкаў тыпізацыі падзей і характараў.
Апавяданні зборніка «Астап» — каштоўны ўклад у скарбніцу беларускай літаратуры. Яны з'явіліся для пісьменніка своеасаблівым падрыхтоўчым этапам да пераходу к буйному эпічнаму твору пра вайну.
Творчасць пасляваеннага часу. Раман «Векапомныя дні». Асноўным творчым здабыткам М. Лынькова ў пасляваенны перыяд з'явіўся раман «Векапомныя дні» (1948—1958), у якім шырока адлюстраваны падзеі, што адбываліся на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі народ узняўся на свяшчэнную вайну з нямецкафашысцкімі акупантамі ў тыле ворага.
Героі рамана «Векапомныя дні» — гарачыя патрыёты сваёй Айчыны. У вобразах лесніка Астапа Канапелькі, паромшчыка Селівона Лагуцькі і яго жонкі Селівоніхі, бондара Сымона, цёткі Ганны, Ціхана Зарубы, Палашкі і іншых персанажаў увасоблены тыповыя рысы беларускага сялянства. Іх гераічныя подзвігі ў барацьбе з ворагам былі абумоўлены тымі маральнымі якасцямі, якія выхоўваліся шматвяковай гісторыяй.
Найбольш поўна і пераканаўча раскрыты ў рамане вобраз Астапа Канапелькі, старога лесніка, удзельніка партызанскай барацьбы ў гады грамадзянскай вайны. У час Айчыннай вайны Астап праявіў сябе спрактыкаваным і вопытным партызанскім разведчыкам. У яго пільнае вока не толькі на драпежнага звера, але і на «двуногую дзіч»: ён адразу здагадаўся, напрыклад, з кім мае справу, калі фашысцкія дыверсанты, пераапрануўшыся ў форму нашых пагранічнікаў, з'явіліся ў яго хату. Разам з Міронам ён удзельнічае ў аперацыі па знішчэнні варожай пантоннай пераправы, перадае даручэнні падпольнай арганізацыі народным мсціўцам і дапамагае іх ажыццяўляць. Леснічоўка AcTana ператвараецца ў штаб падпольшчыкаў, становіцца месцам часовага сховішча для многіх людзей.
60
Праўдзіва раскрывае пісьменнік характар Селівона Лагуцькі, калі паказвае працэс станаўлення яго на шлях узброенай барацьбы з акупантамі.
Каларытна выпісаны ў рамане і вобраз цёткі Ганны, жонкі калгаснага бондара Сымона. Руплівая працаўніца ў мірныя дні, яна ў ваенны час праяўляе высокі патрыятызм, выключную мужнасць і самаадданасць. Ахвяруючы жыццём, выратоўвае раненых чырвонаармейцаў, дапамагае Астапу Канапельку абяззброіць п'яных паліцэйскіх, смела распраўляецца з гестапаўцамі, якія размясціліся ў яе хаце.
Даволі шырока адлюстравана ў рамане барацьба гарадскога насельніцтва Беларусі супраць гітлераўскіх захопнікаў. М. Лынькоў праўдзіва паказвае жыццё, побыт, справы і думы беларускіх чыгуначнікаўу час вайны (Чмаруцька, Чычын, Хадзюня), а таксама рабочых прадпрыемстваў Мінска (Іван Масладуда, Лявон Красачка, Ігнат Лагуцька). Усе яны сваёй падрыўной дыверсійнай дзейнасцю аказваюць вялікую дапамогу Чырвонай Арміі і партызанам. Апісваючы іх гераічныя ўчынкі, раскрываючы характары, пісьменнік падкрэслівае патрыятызм беларускага народа, яго самаахвярнасць у барацьбе з фашысцкімі акупантамі, яго нязгасную веру ў перамогу над ворагам.
У «Векапомных днях» паказана і роля інтэлігенцыі ў барацьбе з акупантамі. Так, інжынер Адам Красачка выконвае адказныя даручэнні падпольнага цэнтра, змагаецца з фашыстамі доктар Арцём Ісакавіч, гіне на баявым пасту, ахоўваючы раненых партызан, доктар Марыя Антонаўна. Усе яны людзі розных прафесій, узростаў, але для кожнага з іх служэнне народу — свяшчэнны грамадзянскі абавязак.
Вялікую ўвагу ўдзяляе аўтар рамана салдатам і афіцэрам Чырвонай Арміі, іх ратнаму подзвігу на франтах вайны. Сярод іх — сапёр Дубок, лейтэнант Камар, батальённы камісар Блешчык, брыгадны камісар Андрэеў і іншыя воіны, якія, трапіўшы ў партызанскія атрады, паказваюць прыклады воінскай дысцыпліны, арганізаванасці і мужнасці. Да апошняга патрона змагаецца салдат Павел Дубок за пераправу, якой імкнулася авалодаць варожая калона. Цяжка паранены, ён знаходзіць сілы выканаць адказны загад — узарваць мост. Дзякуючы шчасліваму выпадку Дубок трапляе ў хатні шпіталь цёткі Ганны. Сустрэча з партызанамі вырашае яго далейшы лёс: ён прызначаецца камандзірам падрыўной партызанскай групы. Камандаванне даручае яму самыя адказныя аперацыі: знішчэнне бензасклада, адпраўку праз лінію фронтулюдзей, мабілізаваныху Чырвоную Армію, дапамогу групе Заслонава. Такі ж адважны і вопытны воін лейтэнант Камар, які ўзначальвае групу па знішчэнні варожых танкаў.
61
Праблема народнага гераізму ў рамане рэалістычна вырашаецца і на вобразе Канстанціна Заслонава. Пісьменнік здолеў раскрыць спецыфіку і асаблівасці падпольнай і партызанскай дзейнасці гэтага легендарнага чалавека, раскрыць яго ўнутраны свет. У першыя дні вайны інжынер паравознага дэпо Заслонаў эвакуіруе народнае дабро ў тыл, а затым па даручэнні штаба партызанскага руху разам з групай чыгуначнікаў вяртаецца ў захоплены ворагам родны горад для дыверсійнай работы на стратэгічна важным чыгуначным вузле. Ён строгі і ўмелы канспіратар, нават блізкім людзям не раскрывае сапраўдную сутнасць і характар сваёй дзейнасці. Яму штодзённа пагражае смерць: гітлераўцы пачынаюць здагадвацца, што ён падтрымлівае сувязь з партызанамі, а з другога боку, рабочыя дэпо ўспрымаюць яго як здрадніка.