• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
     прывіды невядомага будучага. А мо’ зусім падсьведама ўзмыла ягоная памяць сьлед дзедавае казкі пра вятры сьмерці, якія выходзілі з гэтае пушчы ў
    278
    далёкай даўнасьці? Мо’ і гэта. Палікар нікому пра тое не гаварыў... Аднак і гэтая ўява адхлынула: тая самая пушча стаяла ўжо перад ягонымі вачыма, як нешта магутнае, вечнае, як нешта такое, чаго ня ўправяцця ніколі зламаць і расьцерці ніякія навалы, ніякія вятры сьмерці. I яна, і роўнядзь палёў падпарадкавалі ягоную ўвагу сваёй сіле сіле зямлі, у якую й сам Палікар, як гаварыў ён, глыбока ўрос каранямі.
    Ад самае сьценкі да паплавоў гоняў на пятнаццаць Уляжала паласа буйное, зблытанае вятрамі кучаравае канюшыны; паабапал, у ейную меру, расла гэтакая й на суседскім полі. Крыху далей, у разьвілку дзьвюх сьценак, недалёка ад лесу, жаўцелі, прыгінаючы буйныя вусатыя каласы, высокія па грудзі ячмяні; а за імі, усьцяж гасьцінца, і ніжэй, дзе клін лесу стыкаўся зь елавінай і замыкаў балота, перакачвалася шырокімі хвалямі яшчэ зеленкаватае жыта. I цяпер, менавіта сяньня, нагадвала яно Палікару бачанае ім адзіны раз ііа вяку далёкае чужое мора...
    Доўга і нібы ўпяршыню, седзячы на біле калёсаў і не выпускаючы люлькі з зубоў, углядаўся гэты моцны, уроджаны гаспадар у дагледжаныя рукамі чалавека сакавітыя палеткі дабра; відаць, шукаў заспакаеныія душы, а можа, і адказу на збой неразгадапых, цікавых і, дарэчы, пяпрыемных пытаньняў? I толькі ледзьве пачутыя словы, якія выйшлі зь ягоных вуснаў, калі ён выймаў зь кішэні крэсіва, каб высекчы вагню да люлькі, словы «дайжа Божа» сказалі, што чалавек шукае й просіць збавеньня, што душа ягоная прачувае нешта нядобрае, благое... Разумеючы ўсё гэта, як разумеючы й няўмольную хаду зьнішчэныія, хацелася падысьці да Палікара Ярашэвіча, узяць у рукі каляныя яго далоні й сказаць, паказваючы на падуладныя чалавеку палі: «Ня журыся, Палікар Ярашэвіч! Чуеш, як моцна пахне зямля? Пэўна, што чуеш... Хтож, як ня ты, араў і маеш далей араць свае Пяшчанкі? Толькі ты, Палікару! У твае, а ня чые іншыя, рукі аддадзены яны бацькамі. Хтож, як ня ты, паліваў гарачым потам чорную ральлю, каб так высока ўзьняліся пад сонцам напоеныя ім, тваім потам, жыцьцядайныя травы зямлі? Толькі ты, Палікару! Можаб, япо й гэтыя жаваранкі, што ўзьлятаюць, як згледзець, у блакіт, ці, не раўнуючы, як каменьчыкі, прыпадаюць да тваёй канюшыпы, ня цешылі сэрца й не абуджалі прастору, каб ня гэты во плён чалавекаваладара? Ці ня праўда, скажы, Палікару? А ўгледзься адно ў гэтыя васількі сінявокія, што весела ўсьміхаюцца ў ценіве жыта й сарамліва стуляюць кволыя пялёсткі пад гарачымі прамянямі
    279
    сонца ў поўдзень... Відаць, і яныб не расьлі, ня ўсьміхаліся, каліб ня гэтае во сьпеліва золата каласоў ячменных, каб ня пахла хлебам і мёдам угноеная тваімі рукамі зямля Пяшчанак? Праўда?.. Усё праўда, Палікару! 1 які шчасьлівы той чалавек, якому доля наканавала таптаць бацькавы сьцежкідарожкі... якога не адарвала яна ад зямлі й ня кінула ў вір нафарбаванага, блуднага жыцьця... якога не растаптала ўчарашняя навалыііца... Алеж ты, бачу я, думаеш пра заўтрашняе? Праўда, пра заўтрашняе? Ня журыся, Палікару Ярашэвіч! Ня журыся! Заўтрашняе заўтрашнім: не ўцячэ й бяз нас не абыдзецца... каб толькі мы самі ад яго, ад заўтрашняга, не ўцякалі... Чуеш, як моцна пахне зямля?» Але навошта было гаварыць? Хіба сам Палікар ня бачыў і ня ведаў усяго гэтага? Хіба і ён ня могбы сказаць такога іншаму ды расчуліць і без таго расчуленую днямі душу? У такую часіну чалавек мусіць быць самнасам са сваімі думкамі й перажываньнямі. I калі ён, зірнуўшы на сонца, адчапіў мянташку й пачаў мянціць касу, відаць было, што месца дакучлівых думак заступіў гаспадарскі клопат...
    Гасьцінец курэў густым пылам. Можаб, яго й не заўважыў Палікар, каб не заняў увагі нязвыклы шум самаходаў, якія шпарка імчаліся зпад пушчы і, перасякаючы сьценкаю клін Пяшчанак, скіроўваліся ў выган Гарбоў. «Ці ня тыя, часам, што ў Вішнёўцы гаспадарылі?» мільганула думка, і Палікар адчуў, як нешта халоднае разьлілося ў ягоных грудзях і моцна кальнула ў сэрца. «Яны! Вось так і жыве чалавек... жыве й ня ведае, што яго чакае заўтра... Ня ведае й ня знае. Можа й сьмерць, і можа яна ўжо зусім блізка?» ізноў вярнуліся й апанавалі Палікара першыя
    думкі...
    280
    БІБЛІЯГРАФІЯ I КАМЭНТАРЫ
    ДА ТВОРАЎ УЛАДЗІМЕРА ДУДЗІЦКАГА
    Паэтычныя творы Уладзімера Дудзіцкага падаюцца ў бібліяграфічным паказьніку ў пасьлядоўнасьці іх разьмяшчэньня, празаічныя у алфавіце назваў.
    У бібліяграфічным паказьніку ўлічаныя паэмы, вершы, пераклады, урыўкі з мастацкай прозы, публіцыстычныя артыкулы, надрукаваныя ў газэтах, часапісах, зборніках, і творы, якія, па зьвестках складальнікаў збору твораў паэта, нідзе не публікаваліся. Надрукаваныя ў кнізе празаічныя творы пазначаны ў бібліяграфіі зорачкай. Накіды вершаў, асобныя паэтычныя радкі, вылушчаныя з рукапісаў паэта, сабраныя ў асобны разьдзел «Зь незавершанага», яны не камэнтуюцца.
    Лічба ў дужках пасьля назвы твора паказвае балонку, на якой надрукаваны твор у кнізе.
    Архіў Уладзімера Дудзіцкага захоўваецца ў Беларускім Інстытуце Навукі і Мастацтва ў НыоЁрку (БІНіМ).
    Вершы. Паэмы
    1.	«Стынуць хвалі і цяжэюць быццам...» (б. 2). Машынапіс (Архіў БІНіМа).
    2.	«Дарэмна прамяняў я сон начы...» (б. 3). «Шыпшына», 5, 1947, б. 26.
    3.	I мала слоў... («1 мала слоў, каб выказаць настрой...») (б. 4). «Шыпшына», 5, 1947, б. 26; «Бацькаўшчына», 3233 (214215), 29 жніўня 1954'; «Бацькаўшчына», 4041 (270271), 9 кастрычніка 1955; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 59.
    4.	А я наадварот... («Вы кажаце, што не?..») (б. 5). «Шыпшына», 4, 1947, б. 19. Пад назвай «Наадварот» у «Бацькаўшчыне», 4748 ( 277278), 27 лістапада 1955. У рукапісе загаловак «Наадварот» і прысьвячэньне «Далакопам...».
    5.	«I так яно ад веку і да веку...» (б. 7). Машынапіс (Архіў БІНіМа).
    6.	«Я пазнаў і Эўропу і Азію...» (б. 8). Машынапіс (Архіў БІНіМа). Верш апублікаваны як цытата ў артыкуле Ул. Дудзіцкага «Даруй, што я плачу...» (Замест успамінаў)»: «Беларускі работнік», 39, 24 верасьня 1944.
    7.	Песьні няволі (б. 913). Цыкл вершаў з уступным аўтаравым словам Горкія ўспаміны («Цяжка ўспамінаецца зіма 1933 году...») (б. 9); 1. Крокі і вёрсты
    281
    («Сотні вёрстаў прайшоў...») (б. 10), 2. На парозе турмы («Ня украў, не зьнявечыў нікога...») (б. 11), 3. А ратунку ня было й няма («Колер неба хмары ўслалі густа...») (б. 12), 4. Пакуль песьня яшчэ ня сьпета («Ня пытайся, мой любы дружа...») (б. 13). «Новы шлях», 20 (32), 1943, б. 15.
    8.	Жывое праўдзівае слова (б. 1422). Цыкл вершаў з уступным аўтаравым словам Скупыя заўвагі (« Масква сьпявала...») (б. 14): 1. Жывое праўдзівае слова («Песьціў доўга цябе, шанаваў і сьцярог...») (б. 15), 2. Навальніца («На сьцежках крыжавых сустрэлі навальніцу...») (б. 16), 3. Маем сілу і край свой («Праўду кажуць...») (б. 18), 4. На парозс нары («Не багацьце і слава, а гонар душы...») (б. 20), 5. Панад кручай («Стаю панад кручай ...»)(б. 22). «Новы шлях», 22 (34), 1943, б. 15.
    Верш Жывое праўдзівае слова надрукаваны: «Бацькаўшчына», 4041 (270271), 9 кастрычніка 1955: тры першыя строфы апублікаваны: «Беларускі работнік», 39, 24 верасьня 1944. Верш перакладзены на украінскуіо мову Б.Аляксандравым, надрукаваны ва украінскай газэце «Нові дні».
    Жнве, невммрушее слово
    Пестнв довго тебе. шанував і беріг, Повнів піаіею, смутком дібровн У годннм круті біля чорнмх доріг, 0, жнве, невммрушее слово!
    Пробуднся, молю я, зорій і цвіцн.
    He згмнайся під вмхорем новнм,
    По руінах і крові прямуй до меці,
    0, жмве, невммрушее слово!
    Кожнмм гуком дзвенн над просторамі ннв,
    Мчнся в Край мій на крнлах вітровмх, Душі братніі стріламн крнвдп протнм, 0, жмве, невммрушее слово!
    Верш Навальніца надрукаваны: «Бацькаўшчына», 4041 (270271), 9 кастрычніка 1955. У рукапісным тэксце верша (Архіў БІНіМа) заўвага аўтара: «3 тэхнічных прычынаў другая частка была апушчана рэдакцыяй часапісу «Новы шлях». Рукапісу не засталося, і тэкст не адноўлены».
    Радкі зь верша Маем сілу і край свой цытуюцца ў артыкулах Ул. Дудзіцкага «Маем сілу і край свой» і «Як Менск абходзіў нацыянальнае сьвята 25 сакавіка»; «Беларуская газэта», 25 (243), 29 сакавіка 1944. Верш надрукаваны асобна: «Шыпшына», 1, 1950, б. 29; «Бацькаўшчына», 4748 ( 277278), 27 лістапада 1955; зьмешчаны таксама ў рукапісным лістку «Aliladchyk». 100, 23 сакавіка 1947.
    Верш Панад кручай надрукаваны асобна: «Менская газэта», 4, 5 кастрычніка 1941.
    9.	Жыву і ня жыву («Чым акрыліо і ўсьцешу чым душу?..») (б. 23). «Бацькаўшчына», 4041 (270271), 9 кастрычніка 1955.
    10.	Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце («Каб ня рукі, а крылы магутныя меў...») (б. 24). «Бацькаўшчына», 2122 (152153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955. б. 62. На старонцы машынапіснага тэксту заўвагі аўтара. Першая: «Турма ў горадзе Марыінску (Заходняя Сібір)». Другая: «Часапіс «Моладзь», 12, 1949, Парыж».
    282
    11.	«Ня першы раз і не апошні, мусіць...» (б. 25). У рукапісе 1933 г. (Архіў БІНіМа) верш меў назву Ля всрбаў моліцца мая уцеха, у рукапісе 1946 г. (Архіў БІНіМа) Журботная вазёраў сінь. Верш надрукаваны: «Шыпшына», 5, 1947, 6.27; «Беларускае слова», 1, 1 студзеня 1950; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 55; «Бацькаўшчына», 3233 (214215), 29 жніўня 1955.
    12.	Hi маністаў, ні зораў («Я адзін ля вакна у суворай сяджу камяніцы...») (б. 26). «Бацькаўшчына», 2122 (152153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955 , 6.60.
    13.	«У жаўталістую, рудую восень...» (6. 28). «Шыпшына», 4, 1947, 6. 19.
    14.	Жывой крыві жывыя цельцы («Гулі вятры...») (6. 29). Рукапіс (Архіў БІНіМа). Чацьвёртая страфа верша надрукавана: «Беларускі работнік», 39 , 24 верасьня 1944.
    15.	«Мая родпая, любая, кволая...» (6. 30). Рукапіс (Архіў БІНіМа).
    16.	«На небе зоры й месяц...» (6. 31). Рукапіс (Архіў БІНіМа).
    Варыянт верша. Радкі 58:
    і скажа зноў мне: бачу, на сяло рыхтуешся? Пабыўбы сёньня дома. Хібаж яно хлапцоў не давяло да глуму? Варта воку злому зірнуць, і возьмуць зноў на языкі.
    17.	Зь першых вершаў («Камуж паскарджуся і напішу...») (6. 32). Рукапіс (Архіў БІНіМа).
    18.	Маўклівасьць дум («Бывае так, што думаеш адно...») (б. 33). «Голас вёскі», 45, 18 сьнежня 1942. Рукапісны варыянт верша (Архіў БІНіМа) адрозьніваецца ад публікацыі і ня мае падзагалоўка «Песьні выгнаньня».
    19.	Гады крылатыя («Гады крылатыя, юнацкія гады...») (б. 34). «Новы шлях», 15(27), 1943, 6. 14.
    20.	На папялішчы руж («Пачаў ды хутка змоўк...») (6. 35). У рукапісе (Архіў БІНіМа) заўвага аўтара; «Смарагды кроз» назоў паэмы Сяргея Астрэй