Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Памер: 355с.
Нью Йорк 1994
лі добрых настаўнікаў: гісторьпо выкладаў пэўны час сам Усевалад Ігнатоўскі, беларускую мову аўтар падручнікаў беларускага правапісу і граматыкі, выдатны мовавед Язэп Лёсік, мэтодыку беларускай мовы аўтар першага падручніка па мэтодыцы беларускай мовы Якуб Колас. Апрача насьценнай газэты, у Тэхнікуме выдаваўся літаратурны часапіс «Крыніца», які стаўся сапраўднай крыніцай беларускае паэзіі. Часапіс гуртаваў усе маладыя літаратурныя сілы і ўзгадоўваў будучых вядомых беларускіх пісьменьнікаў. На літаратурных вечарынах, якія былі ў Тэхнікуме звычайнай зьявай, выступалі старэйшыя паэты, сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, перад імі чытаў свае першыя вершы Уладзімер Дудзіцкі.
Пад канец 1920х гадоў усякае праяўленьне нацыянальнай самасьвядомасьці бязьлітасна каралася і выкаранялася бальшавікамі. У выніку жорсткай барацьбы савецкай улады з нацыяналізмам усе народы СССР страцілі свае самыя лепшыя інтэлектуальныя і творчыя сілы. Шырокая хваля нацыянальнага адраджэньня спалохала ўлады Беларусі. Першы ўдар быў нанесены па беларускай інтэлігснцыі, дзеячах беларускай культуры й навукі. Ахвярамі рэпрэсій сталі таксама выкладчыкі (Усевалад Ігнатоўскі, Язэп Лёсік і многія іншыя) і студэнты Белпэдтэхнікуму. Разам зь іншымі маладымі беларускімі пісьменьнікамі, сярод якіх былі Сяргей Астрэйка, Лукаш Калюга, Сяргей Русаковіч, Уладзімер Дудзіцкі быў выключаны з Тэхнікуму з «воўчым білетам» як «нацдэм».
Бацькі арыштаванага раней Антона Адамовіча прытулілі Дудзіцкага і яго сяброў. Пра гэты трывожны час, пра гэты гасьцінны дом на вуліцы Гарбарнай успамінаў пазьней паэт у вершы «На папялішчы руж», прысьвечаным Сяргею Астрэйку, аўтару паэмы «Бэнгалія», якая, па сьведчаныно Дудзіцкага, у першай рэдакцыі мела назву «Смарагды кроз».
Зіхцяць «Смарагды кроз» на сьцежках долі карнай. 1 сум бэнгальскіх рос над вуліцай Гарбарнай п’е чару горкіх сьлёз із поўсьці ночы хмарнай...
Тут, у доме Адамовічаў, хлопцы мелі магчымасьць пазнаёміцца з рукапіснымі творамі Ўладзімера Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Адама Бабарэкі, Уладзімера Жылкі і іншых, а таксама з багатай бібліятэкай, у якой былі ўсе забароненыя бальшавікамі беларускія
XI
выданьні. На іх грунтавалася далейшае сталеньне «выгнанцаў» з Тэхнікуму. Празь лісты, якія даходзілі з высылак і турмаў да маці А. Адамовіча, паэты яшчэ больш зацясьнялі духоўную лучнасьць са сваімі папярэднікамі, яшчэ больш крытычна ставіліся да палітыкі ўлады. У гэтым зацішным кутку, пад чулай і клапатлівай апекай, разгортваў свае творчыя крылы Дудзіцкі. А куток сапраўды быў абвеяны духам паэзіі й літаратурных традыцыяў...
«Пасьля доўгага й паўгалоднага бадзяньня», як пазьней узгадваў Дудзіцкі, у 1929 годзе яму ўдалося пры дапамозе Лукаша Калюгі і Уладзімера Хадыкі ўладкавацца на працу стыльрэдактарам газэты «Савецкая Беларусь» і перакладчыкам у НавуковаТэхнічным Выдавецтве Беларусі. Адначасова ён вучыўся на літаратурналінгвістычным факультэце Вышэйшага Пэдагагічнага Інстытуту. Здавалася, жыцьцё пачынала наладжвацца. Але... «пласьмя на мур упала, засталося юнацтва, выпітае ў турме...»
Прадчуваньне арышту набывала ўсё больш і больш рэальныя абрысы. «Старога, згорбленага вайною пад самаварнаю Тулаю гаспадара мае кватэры арыштавалі; Хведара, суседа маіх бацькоў, і бацьку сябра Пятруся выгналі з хаты й завезьлі ў шматнацыянальны Котлас; маціж мая наказала людзьмі, што "забралі з млыну старэйшага брата Рыгора" і што ён "як у воду кануў"...» («Успаміны»)
Турмы й высылкі запоўніліся «простымі» людзьмі, такімі, якіх сустрэў Дудзіцкі сярод турэмных асельцаў і партрэты якіх намаляваў, мабыць, у адным зь першых беларускіх раманаў (нажаль, ненадрукаваным і незакончаным) пра савецкія канцэнтрацыйныя лягеры: Мікіта Бурболік стары ганчар зпад Таўкачэвіч, аднавокі дрывасек Сялівон, гарбар Калоша, лекар Юдовін, настаўнікі Якуб Церабелец і Цімох Баравец, шацкі рыбалоў Гарбун, садавод Міхал Сырадой зь Вільшчьшы.
«Жартыжартамі, а праўда чамярыца зь перцам: далёка даўнейшаму да нашага цяперашняга. Даўней (да слова прыйшлося) балацяная Ігуменшчына на пальцах сваіх рыштантаў лічыла, і ўсе брытыя ілбы нешта каля паўгода Кацярынінскім трактам у Сібір пхнуліся, а цяпер і хаты нямашака бяз рыштанта, і дарогі да пядзі ўкараціліся: на месцы людзі ў турэмны сацыялізм паволі ўрастаюць...» («Успаміны»)
Уначы з 22 на 23 лютага 1933 году Дудзіцкі быў арыштаваны НКВД і атрымаў тры гады канцэнтрацыйнага лягеру. Тадыж быў зьнішчаны і першы яго зборнік «Песьні і думы».
XII
«Дарэмна цягнула да сяброў. Мы сустрэліся ў сівых скляпеньнях муроў: нас зьвёў суровы лёс жыцьця, жыцьця, якое івіло "от Москвы до самых до окрамн"...
Дажджлівым вечарам, у жаўталістую, рудую восень 1934 году, "сацыялістычная індустрыя" імчала нас у далёкія пусткі Сібіру.
Пад грукат калёс, нібы ў вадказ на іронію лёсу, склаліся ў радкі вершу словы:
Я пазнаў і Эўропу, і Лзію,
і Аўстралію вызнаць ’шчэ мусіў...
Пустка сэрца маё ўразіла,
не пазнаў што як сьлед Беларусі».
Так менавіта «ў няволі й на выгпаныіі», як акрэсьліў гэты пэрыяд свайго жыцьця Дудзіцкі, пачалі складвацца вершы, у якіх ён спрабаваў асэнсаваць, што адбылося зь ім, завошта так ііакараны:
Ня украў, не зьнявечыў нікога, толькі тое у думках было, каб народу закутага скогат уняць лекамі дум і слоў...
А самае істотнае турбавалі думкі, што будзе далей: Заўтра, пэўна, вятры закалышуць на чужыне нялюбай мяне.
Якое нязвычайнае паэтычнае прадбачаныіе свайго будучага, праз гады, трагічнага лёсу!
Кару Дудзіцкі адбываў у Новасібірску і Марыінску. Пасьля грох гадоў канцэнтрацыйнага лягеру быў сасланы на два гады ў Сярэднюю Азію. Там ён жыў да канца 1937 году ў Ташкенце, адкуль быў вызвалены датэрмінова з прычыны цяжкай хваробы малярыі.
Па дарозе на радзіму Дудзіцкага абакралі, згіпуў пашпарт. На станцыі ў Менску ён быў зноў арыштаваны. У НКВД яму загадалі на працягу 24 гадзін выехаць у Барысаў або Віцебск. Дудзіцкі выбраў Віцебск. Пэўны час працаваў у газэце «Віцебскі Пралетары», а потым да канца 1940 году выкладаў беларускую мову й літаратуру ў розных навучалыіых установах Віцебска, алс хутка быў зволыіены з пасады настаўніка, «як не патрапіўшы забясьпечыць партыйнасьць у выкладаньні мовы і літаратуры».
Нарэшце Дудзіцкаму ўдаецца вярнуцца ў Менск. Тут пры дапамозе А. Калубовіча ён знайшоў працу ў часапісе «Савецкая Школа», але празь месяц па загадзе наркома асьветы яго звольнілі
XIII
як «ворага народу». Зноў беспрацоўе. Пасьля доўгіх пошукаў Дудзіцкі трапляе на працу ў Вэтэрынарны Тэхнікум у вёсцы Курасоўшчына каля Менску, дзе яго і засьпела вайна.
Пачынаўся новы віток жыцьця надзей, пошукаў, выбару...
Уладзімер Дудзіцкі неаднаразова і падрабязна аналізаваў у сваіх артыкулах выкліканыя гаспадараньнем савецкай улады разбурэньні ў эканоміцы і культуры Беларусі. Цьвяроза ацэньваючы ўрон, нанесены ў мінулым беларускай зямлі як польскім, так і расійскім панаваньнем, шкоду палянізатарскай палітыкі адных і русыфікатарскай другіх, Дудзіцкі, разам з тым, з болем гаварыў пра катастрафічнасьць і непаііраўнасьць таго, што зроблена на Беларусі Саветамі уладай «чужынцаў», «катаў», якая «ўціскае скрытпа карак у ярмо». «Рэч у тым, што беларуская зямля, якая ў сваёй мінуўшчыне ніколі ня бачыла нрасьветнае часіны, будучы пад нятою розных прыгнятальнікаў, гэтым разам трапіла ў рукі самых вялікіх нрыгняталыіікаў у сьвеце, самых зацятых ворагаў беларускага народу бальшавікоў, якія, крычучы пра аднаўленьне разбуранага войнамі краю, а на самай рэчы ністожачы ягоныя векавыя набыткі, упрэглі беларускі народ у ярмо непасільнае працы й празьмерных вызыскаў...» («Бацькі й дзеці»)
Зьнішчэпыіе векавых набыткаў для Дудзіцкага гэта закабаленьне селяніна, адлучэньне земляробагаспадара ад зямлі, улада «пустадомкаў», руйнаваньне традыцыйных асноў сямейнай і грамадскай маралі, псраемнасьці пакаленьняў, выхаваньне людзейманкуртаў без каранёў, без гістарычнай памяці, прыніжэньне нацыяпалыіай годвасьці, глумленьне над роднай мовай, выкараненьне нацыянальнасьведамай і ведамай народу інтэлігенцыі, вынішчэньне здабыткаў матэрыяльнай і духоўнай беларускай культуры. («Гістарычная дата», «Сьлядамі гадоў»)
Пра зыіішчэньне спраўнага селянінагаспадара, разбурэньне родных селііпчаў неаднаразова гаварыў Дудзіцкі ў сваіх творах. Адчуваньнем нямінучай трагедыі, непазьбежнасьці пагібелі наладжанай вякамі і пакаленьнямі гаспадаркі вес са старонак незакончанага раману «Перад бурай». Нямнога знойдзецца мастацкіх твораў, дзеб з такой сілай, скупымі выяўленчымі сродкамі быў намалявяны апошні звычайны дзень, на які ўжо насунуўся цень катастрофы.
I як спадзяваўся, верыў Дудзіцкі, што знойдуцца, згуртуюцца маладыя сілы, якія вызваляць Беларусі. ад улады чужынцаў!
XIV
Сягоньня разгон хай няпоўны яшчэ, ён заўтра патроіцца, потым... ушчэнт чужаніцы ярмо расьпячэ, муры, зьнітаваныя потам.
I песьні нялюбае голас чужы мінуўшчынай стане заклятай, адно застануцца нам сьведкай крыжы ліхая за шчырасьць адплата.
«Панад кручай»
У «Сьне Зьнябыціча» своеасаблівай містэрыі, уключанай ва «Ўспаміны», пэўным парафразе паэмы С. Астрэйкі «Смарагды кроз», Дудзіцкі адкрыта гаварыў пра адказнасьць сучасьнікаў, заклікаў ратаваць Радзіму:
«...Прадзед Лукаш узяў мяне за руку й падвёў да вакна:
Бойся Бога, праўнук, і не гняві мае крыві, глуха сказаў ён, паказваючы на вялікі квяцісты сад. Хто дазволіў гэтым людзям глуміцца над сьвятымі дарамі? Хібаж не абліваецца крывёю сэрца тваё, гледзячы, як валяцца пад сякерай на грэшную зямлю поўныя жыцьця й соку моцныя маладыя дрэвы? Кайся, мой праўнук!»
Свае спадзяваньні на адраджэньне дзяржаўнасьці Беларусі Уладзімер Дудзіцкі зьвязаў з тымі пераменамі, што прыйшлі на яго зямлю ў 1941 годзе, хаця добра разумеў, што «рана струны душы лашчыць музыкай часу, песыіяй дзікаю зброі сталёвай і пад радасьць чужую далонямі пляскаць». Але другога выйсьця ён ня бачыў: надзеі на самавызваленьне Беларусі ўжо ня было. Ня было й выбару «шлях зусім вузкі». Пазьней, зьвяртаючыся да Нямеччыны, ён жорстка гаварыў пра тых, «хто учора за сьпінай нашаю нашай сьмерці каваў нажы», «лашчыў сэрца сьмяротным прысакам на ўзьвівах свае вясны, каб ня сьмелі узыіяцца высака залатыя у песьнях сны», хто «пакалечыў так зманнай веліччу сьвежы полыск людской зары» і «надзеі у грудзях матчыных хто зьняважыў на глум атрос?..» Няспраўджаныя надзеі не адзін раз адгукаліся потым у вершах Дудзіцкага горкімі радкамі.
А пакуль што ён кінуўся ў культурнаасьветніцкую і выдавецкую дзей