• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    ае асэнсаваньне трагічных падзеяў веку. Шалёны вецер сацыяльных зрухаў, вынішчэньне асноў чалавечага існаваньня пакінулі паэтаў самнасам з рэальнасьцямі новага быцьця. У творах Дудзіцкага падзел між зямным і касьмічным, сапраўдным і ўяўным сьцірасцца. Сучаснасьць нясе на сабе зпак катаклізму.
    Пачатак паэтычнай творчасьці У. Дудзіцкага супаў у часе з рэпрэсіямі Сталіна і нападам Гітлера, што выклікала ў сучасьнікаў шматлікія асацыяцыі з Апакаліпсісам. У шэрагу вершаў Дудзіцкага і ў паэме «Зьвер двухногі», адной з найбольш глыбокіх паэм у беларускай літаратуры, адлюстравана трагічнае ўспрыняцьце рэчаіснасьці, глыбокі душэўны разлом: «Зямлі і неба ня відно было ні сьледу, і дзесьці захлынаўся жвірам дзікі рогат... Уваччу снавалі здані гідкія»; «Белы сьвет зьмярцьвеў і стаўся пусткай нябывалай.. Чую плач, вар’яцкі, дзікі рогат... I пакутная, як пекла, ноч»; «Здань Дракона патушыла жыцьця прамень».
    Адчуваньне паэтам часу, рэальнасьці, мастацкае адлюстраваньне іх супадае з карцінамі «Аб’яўленьня сьв. Яна»: «I гвёзды нябёсныя палі на зямлю, як фіга, трэсеная вялікім ветрам, страсае нясьпелыя фігі свае; і неба зьвілося, бы сувой зьвіваецца; і кажная гара й абток скрануліся зь месцаў сваіх».(6:13,14) «I чыне вялікія знакі, ажно агонь зводзе зь неба на зямлю перад людзьмі». (13:13) Карціна Апакаліпсісу ўзмацняецца прысутнасьцю вятроў нябесных духаў, анёлаў чатырох бакоў сьвету, ідэнтычных коньнікам «Аб’яўленьня сьв. Яна». Яны апісаны ў кнізе Захары (1:8 і 6:17).
    Вятры з заходняй стараны сьпіраліся з наплывам чэрні. А мы ад раныія да вячэрні ўсе чыста дочкі і сыны маліліся, каб тыя церні вянкі разбойнай сатаны рукамі прышлыя напасьці на цемя сатане пакласьці.
    Так пакрысе пачынае выяўляцца вобраз Сатаны, што стаўся абагульненым партрэтам Леніна, Сталіна і Гітлера (радкі зь вершаў, што ніжэй цытуюцца, належаць да розных гадоў ад трыццатых да пяцідзесятых). Прыгадаем паэму «Зьвер двухногі». Яна адносіцца да тэкстаў такога тыпу, дзе, як гэта здараецца ў міфах, «кароль ніколі ня бывае толькі каралём, а пастушка
    XXI
    пастуіпкай» па трапным выслоўі К. ЛевіСтроса. Асацыятыўнасьць і сугэстыўнасьць паэмы зьбліжае яе з эсхаталагічнымі творамі сусьветнай літаратуры, што выступаюць у якасьці матывуючых падтэкстаў і выяўляюцца ўжо ў назве твора. Яна адсылае нас да Зьвера Апакаліпсісу. Пачынаецца паэма так: «Шмат разоў чалавек аплакаў спадзяваньняў сваіх зару». Натуральна, пад «зарой» маецца на ўвазе «пачатак». Але, акрамя таго, гэта тыповае параўнаньне з Люцыферам само імя яго зпачыць ’ранішняя зорка’. Сваімі каранямі параўнаньне ўзыходзіць да Бібліі (цытуецца па выданыію: «Сьвята Бібля. Кнігі Сьвятога Пісьма Старога і Новага Закону». НьюЁрк, 1973»): «Як зваліўся ты зь неба, дзяньніца, сыну раньня, разьбіўся вобземлю ты, што кволіў народы». (Ісая 14:12) Ня трэба зьдзіўляцца, што такое азначэньне нададзена Князю Цемры (бо і Хрыстос параўноўваецца з зоркай у «Аб’яўленьні сьв. Яна»), што менавіта так пачынае паэму Дудзіцкі. Трэба помніць, што Дэман некалі быў сам напаўбогам, блізкім да Яго. Ці не такімі ўяўляліся напачатку тыя «маляваныя ідалы», пра каго казаў паэт?! Тое, што выглядала перамогай веры, на справе сталася гібельлю. Дудзіцкі яскрава ўсьведамляе, чамуж так адбылося, у чым віна, за што кара і кажа: «Мы пазналі цану маляванага ідала і чаго абяцанкі ягоныя вартыя... Край наш цудоўны расьпялі й павесілі на крыжы апляваным» («Маем сілу і край свой»), «Грэшнік цяпер калыша шчасьце і наша імя» («Веру я ў сілу сілаў»). Тут прамая алюзія на Стары Запавет, прытчу пра Залатога Цяльца, дзеля якога народ здрадзіў сваім багам і быў за іпто жорстка пакараны.
    Аднак вернемся да вобраза Зьвера. Што ў апісаньні Дудзіцкага дае нам падставу ўважаць яго за Люцыфера?
    Мо’ гэта здань? А можа сон на вочы скінуў вэлюм шэры? Чамуж ён чорнае крысо падняў на вузкі лысы чэрап?
    Адзін з характэрных атрыбутаў Д’ябла яго пляшывасьць. Гэты знак можа быць успрыняты як адмеціна распуснага жыцьця й празьмернай пажадлівасьці: «Гасподзь зробіць пляшывымі цемя дачок Сыёну, і Гасподзь аголе сорам іхні». (Ісая 3:17) 3 матывам ’ пляшывасьці ’ цесна зьвязана і такая рыса вобліка Д’ябла як бязносасьць. Гэта можа быць і вынікам вэнэрычнае хваробы: «Страшэнны чалавек сьвідруе цемру носам крота», «Хавайжа твар свой, сьцеражы...» Гэта яшчэ адзін знак распусты (Першы ліст
    XXII
    сьв. Паўла апостала да Карынцян). I як лагічнае разьвіцьцё вобраза ЗьвераД’ябла апісаньне яго рэакцыі на крыж атрыбут хрысьціянства:
    1 нема стаўшы ля дарогі, глядзіць зьняважліва на тры сьвятыя сымбалі двухногі...
    Як гэта сугучна наступнаму: «I разявіў ён ляну для блявузганыія на Бога, блявузгаць на імя Ягонае, і на вітальню Ягоную, і на жыхарачых на небе» (Аб’яўленьне сьв. Яна).
    Уладу Зьвер атрымаў вялікую: упіваецца ў душу «чорным кіпцем», «імкнецца.. ўкрасьці душу з грудзей людскіх». I пасьля таго зьбірае сваё войска, няволіць людзей:
    Як вецер сьлед мой заграбе, магу табе ужо прызнацца: смалой на кволым тваім лбе з уцехай выпеку «13».
    Вядома, у «Аб’яўленьні сьв. Яна» (13:16) гаворка ідзе пра іншую лічбу 666, але сутнасьць Зьвера ў паэме Дудзіцкага і ў Апакаліпсісе аднолькавая палявапыіе за людскімі душамі, a страта душы вядзс да крушэньня чалавечнасьці і перамогі зла.
    Успрыняцьце сацыяльных, нацыянальных, чалавечых трагедыяў XX стагодзьдзя праз вобразы Апакаліпсіса не залежыць ад рэлігійнасьці паэта. Для Дудзіцкага сьвятая кніга Біблія, пастулаты хрысьціянства выступаюць мерай агульначалавечых каштоўнасьцяў. Выкарыстоўваючы матывы Апакаліпсісу, Дудзіцкі працягвае распрацоўваць традыцыі сусьветнай літаратуры ў адлюстраваньні барацьбы дабра і зла, сьвятла і цемры, жыцьця і сьмерці, знаходзячы свае непаўторныя характарыстыкі: «Сьцякаюць крывёю зямныя пласты у лёхах няўмольных усходу», «Зрываюцца буры з надломаных скал, каб яркнулі зоры над пусткай», «3 расколін чэрвеньскага землятрусу выходзілі і захлыналіся нябожчыкі ад дзіва», «I сьвет жывых пякельным здаўся варам»...
    Сьвет паэзіі Дудзіцкага не гарманічны. Гэта сьвет моцных перажываньняў, драматычных сутыкненьняў, гэта сьвет, дзе напору чужых, разбуральных сіл супрацьстаіць мінулае, якое паэт схільны нават ідэалізаваць, і будучыня, у якую паэт верыць, але якая з кожным крокам усё аддаляецца. Побач з трагічным, што ўвабрала і лёс паэта «на пераломе спадаў і няўдач», і яго адчуваньне сябе як «вечнага выгнаньніка», замілаванае, паэтычнае, што ішло ад
    XXIII
    успаміпаў, духоўнай сувязі з роднай зямлёй. Услухаемся ў гэты боль душы:
    Сухатвары белы сьвет, няблізкі, навашчыўшы поўсьці жоўтай хіб, сустракаў нас жованым агрызкам невідзі за нашыя грахі.
    «Грахі» Грымяць і грымяць цягнікі у бляску крывавых усхліпаў. У спрыце вар’яцкім такім трывога да шыбаў прыліпла.
    «Клятва духу»
    Глянем на сьвет вачыма паэта:
    Акалелы месяц спорна косіць трапяткую палахлівых зор ікру. «Шлях зусім вузкі» Сырадоем сівой начы умываецца спуджаны ранак.
    «Не прадам я ніколі вясны»
    Лета выскубла жмук асакі і ў палёх на спачып прысела.
    «Не шкадую яго і ня плачу»
    Толькі такой і магла быць паэзія сацыяльных і духоўных разломаў, у якой адлюстравалася адна з самых трагічных старонак «клятага веку», і, зразумела, такая паэзія патрабавала адпаведнай сістэмы вобразных сродкаў. I прыведзеныя вышэй метафары, і параўнаньні, і эпітэты Дудзіцкага перадаюць сьвежае, нечаканае бачаньне і асэнсаваньне сьвету: рэчыўнае зьбліжаецца з духоўным, набывае яго якасьці і раскрывае складанасьць і супярэчлівасьць быцьця. Словы з канкрэтным, бытавым значэныіем, узмоцненыя, як правіла, нетрадыцыйнымі азначэньнямі, у сутыкненьні з абстрактнымі найменьнямі ўтвараюць новыя, нязвыклыя кантэкстуальныя значэньні з выразнай экспрэсіўнай прыметай станоўчай або адмоўнай.
    Прыгадаем некалькі эпітэтаў: крьівёй палуджаі/ыя зоры, няўцешныя перамогі, скрыўджаны пагост, расьцяты маланкаю час, абвуглелыя далі, глейкі сум, чубатая доля, кужэльная пакоша, неўлагоджаны скрып панараду, а/іаленая краса кветак, кашміровая
    XXIV
    засень аселіц, смуглатвары глыбоцкі вечар, наваскованыя сонцам дарогі, хараство абняслаўленай сіні.
    Слова паэта абнаўляе сваю семантыку ў шматлікіх параўнаньнях, дзе адбываецца вобразная трансфармацыя аб’екта параўнаньня і ўзбагачэньне яго дадатковымі (пераважна негатыўнымі) эмацыянальнаэкспрэсіўнымі адценьнямі, сугучнымі жыцьцёваму вопыту аўтара. У Дудзіцкага сьвет нязнаны, як доля; зманлівасьць былых уцех выгінаецца халодным вужам; ноч пакутная, як пекла; сьцены камяніц, бы скамянелы жоўты прывід; месяц смутны, як і лёс мой; рубцуе, бы вогненны выліў вулькану, зьнішчэныіе свой поступ на твары стагодзьдзя; апаленай медзьдзю сплываюць з галінаў лісты; лёгкі крыж здаецца гарою, маладосьць упала сівым тлом пад енк вятроў на дзікай высьпе.
    Паэзія Дудзіцкага патрабуе ад чытача поўнай самааддачы, пільнай увагі і ўслухоўваньня ў вершы, бо вобразны строй іх складаны й шматслойны, што падкрэсьліваецца і складанасьцю сінтаксічных канструкцый. Дудзіцкі часта зьвяртаецца да інвэрсіі, якая дапамагае яму расставіць сэнсавыя акцэнты ў адпаведнасьці з творчай задумай: Адзінокія, блудзяць сьцежкамі спадзяваньні пад млосным небам; каб мае расьцьвілі ўсе найлепшыя сны; Навошта сэрцу, скажы, раны, каханьнем жыць якое хоча; Усе, валок што край мой і народ, на горб ваш пакладу цяжкія мукі. Гэтай мэце адпавядае і ўласьцівая Дудзіцкаму кальцавая кампазыцыя вершаў («Дваццаць пяты», «I думы, і словы, і сны», «Да зброі, да чыну» і іншыя).
    Паэтычнае майстэрства Дудзіцкага грунтуецца на выдатнай беларускай мове. Нягледзячы на гады, пражытыя на чужыне, і дзесяцігодзьдзі творчай працы ў адрыве ад роднай моўнай стыхіі, ён захаваў жывое беларускае слова. Яго мова ня сьцёрлася, не засьмецілася, зьберагла выразнасьць і мілагучнасьць, граматычную правільнасьць прыгажосьць і фарбы матчынай мовы і тую «літаратурнасьць», якую ён пераняў ад сваіх настаўнікаў: Ігната Зянько, Язэпа Лёсіка, Усевалада Ігнатоўскага, якую вынес са сьцен «беларускага ліцэя».
    Лексіка Дудзіцкага багатая на спрадвечнабеларускія яркія самабытныя словы, што былі забытыя за гады савецкай улады, адсунутыя на пэрыфэрыю літаратурнай мовы, лічыліся ўстар