• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    лёкага ўсходу імкнецца
    наш гонар крывіцкі
    адолець, уласнай крывёю
    ўзвар’ёваны скогат зальецца
    на сьцежках
    да нашае волі.
    Зірнеце:
    ірвецца на родныя гоні, здань чорная
    сьмерці
    дзе стыне,
    адвага нашчадкаў Крывіцкай Пагоні, прысягаючы
    друзу сьвятыняў.
    Ніколі й нідзе
    Беларусь
    не загіне, ніколі
    ў палон
    не аддасца нікому! Агністыя зоры нябеснае сіні ня згаснуць
    у грукаце вызнаным грому. Насуперак буры,
    насуперак лёсу шляхамі крутымі
    вялікую мэту да сонца
    народ беларускі
    узносіць, каб слава
    Крывіччыны
    яркла над сьветам.
    74
    Прыслухайся:
    зноў,
    як калісьці,
    нас кліча часіна цяжкая
    да зброі,
    да чыну.
    Ля Сожу,
    Дняпра
    і ля Прыпяці,
    Пцічы калоціцца
    цела
    сьвятое Айчыны.
    Сакавік 1944
    75
    Крывёю купленае права
    Сягоньня бачыўся у сьне зь дзівоснай нейкаю праявай: стаіць, здаецца, пры Вясьне крывёю купленае права.
    Вясна такой я не страчаў Багіняй выдалася нейкай і праву права мастака перадала на пэвдзлі клейкім:
    Ніхто ня зганьбіць, не кране за ролю майстра немалую.
    Скажы усьцешаны ці не? Ці фарбы вобраз намалююць?
    Багіню выслухаў маляр, прамовіў нехаця, праўдзіва:
    Даруй, прыгожая... Мая уцеха сэрца не задзівіць...
    Сама ты гэта замалюй і згоду зор у небе сінім. Цябе інакш я ухвалю, каб ты мяне і не прасіла.
    Бацькі сказалі нараду: пад сонцам шчасьце не загіне...
    Інакшай, ведаю, знайду, цябе, нябесная Багіня.
    Жыві, Вясна, вякі усе!
    Мастак нязнаны на мальбэрце стварае вобраз пакрысе, якога й грэшвік ня усьмерціць.
    76
    Сягоньня ўбачыў я у сьне крывёю купленае права. Малюся Сонцу і Вясьне, табе мой Першы новы Травень.
    1944
    77
    Вільні
    Упяршыню сустрэў твае муры, крутыя вулкі, вуліцы, сьвятыні... Ў душы ня стлее ўцеха, не згарыць абудзіцца мацней і сьлед пакіне.
    3	драбніцай кажнаю ураньні, уначы маліўся срэбру зорнаму і небу.
    I гэта быў душы мае спачын, спачын душы, пітво і солад хлеба.
    I ціш сівое Вільні і вятры, густыя, кволыя заўжды такія, усьцешаць прышласьць іншае пары і сьлед у сэрцы, у душы пакінуць.
    Вільня, травень 1944
    78
    Нечакана зусім і проста
    Прысьвячаецца Веры Стосуй
    Нечакана зусім і проста напаткала такая сустрэча...
    I здалося, да зор выростаў смуглатвары глыбоцкі вечар.
    Сінь вазёраў срабрыстай лускай узьбягала здаля на мелі.
    Словы ціхія любых вуснаў маё сэрца краналі хмелем.
    I ці мог хто калі паверыць, што бывае туга і ростань?.. Нечаканы пачатак, Вера, нечаканы такі і просты.
    Глыбокае, чырвень 1944
    79
    Веры Стосуй
    Пачатак быў толькі такі. Прашу пазнаёміцца...
    Вера...
    Чамусьці я пальцы рукі балюча паціснуў, няўмеру. А потым ня так, як раней, у вочы глядзеў я нясьмела: баяўся, што сэрца кране агнём не кранутая сьпеласьць. Пачатак быў толькі такі прыемны і любы надзіва. Крануліся вусны рукі:
    3 прыемнасьцю, Вера, Уладзімер.
    Глыбокае, чырвень 1944
    80
    Замест разьвітаньня
    Нашу радасьць буйное калосьсе прывязьлі на захад цягнікі...
    Разьвітацца нават ня прыйшлося, цёплай не падаць рукі.
    Думаецца, восень залатая сёлета прыйшла зусім няўчас. Мы бяз вас самотна адцьвітаем, адцьвітаеце і вы бяз нас.
    Разьвітацца ня прыйшлося... Болей скошанай траве ў лугох ня ўстаць. Горш яшчэ, калі ў жыцьці ніколі немагчыма будзе прывітаць.
    Бэрлін, верасень 1944
    81
    Ля роднай бацькаўскай мяжы
    Ля роднай бацькаўскай мяжы мне доля жыць прываражыла, надзейна там я палажыў учора сноп сваіх зажынак.
    Ягоны стан перавязаў удубальт моцным перавяслам.
    3 вачэй гарачая сьляза на сноп упала не пагасла...
    Сьцябло сатлее будуць жыць зярняты буйныя крышталі, ля роднай бацькаўскай мяжы мяне калосьсем прывітаюць.
    Бэрлін, верасень 1944
    82
    Нараджаецца сьвет неапеты
    Словы думак ня зловяць ніяк нараджаюцца, мкнуцца, зьнікаюць... Дзе, скажэце мне, радасьць мая і якімі шляхамі блукае?
    На усход ці на захад ідзе, песьні жалю сьпявае ці плача?
    Можа моцна бярэмя надзей да грудзей прыціскае гарачых?
    Можа прагна далонямі рук на паўмежку аплаканым поля пераймае сьвятую зару, каб суняць раны сьвежага болю?
    А мо’ слава ужо на крыжы ўкрыжавана чужынцамі, скута? Нешта цела зямное дрыжыць, і трывожны выростае грукат.
    Шалясьцяць у трывозе лісты, прачуваючы клопат і небыт...
    Абвуглелыя далі і стынь прыпадаюць да ворыва глебы.
    Сяньня сам да абветраных скіб перад сонцам схіляюся ніцма.
    Мне адкажуць сухія пяскі мовай струшчаных сьценаў сталіцы:
    Камяністай дарогай ідзе непазнаная радасьць паэты.
    He зракуцца і думы: у гневе падзей нараджаецца сьвет неапеты.
    Бэрлін, верасень 1944
    83
    Надпіс да фотаздымку
    Прысьвячаю Веры Стосуй
    Зірні, мая радасьць, на гэту галінку дзівосную мая. Мне хочацца соладу кветак напіцца, а права ня маю...
    Я вычуў у шэлесьце лісьця пяшчотную музыку мая... Было яно, помню, калісьці... Цяпер ані кроплі ня маю.
    Бэрлін, кастрычнік 1944
    84
    Шкада, гавораць, працы нашай, поту, жыцьця каштоўнага цана адна. Дарэмна поўзалі мы поўзма, кротам, каб трапіць вобмацкам на сьлед відна.
    I сам, бывае, у сябе пытаю, а словы гэтыя калючы боль: збавеньня сяньня я зусім ня маю, калі гандлююць ’шчэ маім гарбом.
    Цяпер спытаецца ізноў хтонебудзь: «Дзе шчырасьць гэтага паэты, дзе?» Я тройчы ў доказ пакланюся небу і прысягну яшчэ сьвятой вадзе.
    Няхай вішэньнік у садку калышуць, асіну горкую грызуць вятры, а сонцам сьцежку я наважыў вышыць, пакуль над сьцежкамі сьвятло гарыць.
    1944
    85
    На схіле rop стаіць мой новы дом...
    Ня мой ён, не, чужы і на чужыне; ні скалаў, гор, ні сьцен гаспадаром мяне мой лёс ніколі не пакіне.
    У іншы край, ня ведамы яшчэ, пагоніць, пэўна, час мае згіноты, а мо’ й падун сівы у бездань звалачэ і прыме ў схоў глухі мой дзённы клопат.
    1944
    86
    Птушка
    Слова птушка, любая, павер мне, зь лёгкіх вуснаў у блакіт і сінь.
    I ніхто да сэрца не паверне, як ні плач і сэрца ні прасі.
    1944
    87
    Просьба
    В.С.
    Я стаміўся ідучы, і стасункі нашы квіты. Адзінотаю лячы прымхаў мякіш сакавіты...
    Вабіць кубак недапіты пі ды іншага вучы...
    I пра век мой, горам біты, ня турбуйся памаўчы.
    1944
    88
    3 паэмы «Цені сьмерці»
    Ты наровіш, пазнаў я, употай паўзьці за плячыма, туляцца і стынуць, упівацца у цела маё да касьці, ценем чорным схіляцца ля тыну.
    На паўкроку цікуеш пры сонцы хаду, а па сонцы даўкімі рукамі у касьцістай істоце спустошаных дум точыіп, лашчыш абветраны камень...
    Выгінаешся, кленчыш прад воблікам дзён, перад першай выгоднай ахвярай...
    Ненасытны пагляд твой, згібеньне, відзён пры сьвятле і у збоішчы хмараў.
    Адступіся, касьцісты, жахлівы прывід цень сьмяротны сьмяротнага духу!
    He скарыцца жывое на сьцежках крыві перад сілаю грэшніцкай скрухі.
    Ты наровіш, пазнаў я, употай паўзьці, ценем чорным схіляешся коса.
    Бой крыві ў маіх жылах ня счах і ня сьціх, голас песьні расьце да нябёсаў.
    1944
    89
    КЛЯТВА ДУХУ
    Паэма
    Прысьвячаю любай і дарагой мне Маці
    1
    Час ізноў мае думы пакратаў і наструніў пад грукат гарматаў.
    Думы песьняй вазьму апрану я, няхай песьня настрою пільнуе;
    няхай цешаць пульсацыяй вёснаў гукі музыкі звонкаузьнёслай.
    Яны сэрца крануць і расчуляць, маці боль свайго сына адчуе.
    Каліж песьня мая зьіржавее, думы вецер дашчэнту разьвее;
    гукі музькі, любай і шчырай, адлятуць у няведамы вырай;
    і настрой, хоць і сьлёзна заплача, гэтай страты ніяк ня зьіначыць.
    Дьж расьцеце, і думы, і песьні, узьлятайце у сінь паднябесься!
    У нястрыманым вашым развоі радасьць словамі сум перакроіць.
    Я скажу ўсім: ідзеце сюды вы слухаць песьні жыцьця агнявыя.
    90
    песьні працы і песьні змаганьня думы блізкага, сьветлага раныія!
    Гэта час мае думы пакратаў і наструніў пад грукат гарматаў.
    2
    Калісьці сокамі грудзей паіла продкаў ты, зямліца, і мы, каб род не парадзеў, прыйшлі пітва твайго напіцца.
    3 маленства сьнілася у сьне, было мацункам нам адзіным.
    Яму, як сонцу і вясьне, маліцца хочам на Радзіме.
    Тут ветры ў песьнях шалясьцяць, а песьні палкія, жывыя.
    Драбніца кажная жыцьця усімі вызнана навылет.
    Пакуты цяжкія радні, разбою воражага грукат, уцехі выпітае дні
    і радасьць даўняга адчуты.
    Тут нылі з посьніцы бацькі, і самі скораму ня зналі.
    Ішлі, узяўшыся за кій, у сьвет шляхамі чэрствых даляў.
    Ня год які мо’ і ня два у край чужы ішлі нясьмела. Сухая, гойстрая жарства пякла ног струджанае цела.
    Ня мелі болю чым уняць сыны твае у дзікім сьвеце:
    91
    халоднай поўначы штодня калечыў сэрца льдзяны вецер.
    Цяпер зірні: перад табой стаім на варце ганаровай.
    Скажы і рынемся у бой усе, ня вымавіўшы слова.
    Пакульжа сокамі грудзей, як продкаў некалі, зямліца, напой, каб род не парадзеў, каб ніцма целам не зваліцца.
    Прыймі да споведзі! Вазьмі прысягу шчырую. Прычасьці не пашкадуй сваймі грудзьмі цябе заслонім ад напасьці.
    3
    Пасьля доўгіх і цяжкіх разлучын радасьць стрэчы кальнула балюча.
    На парозе часіны інакшай скрыжаваліся погляды нашы.
    I мацней ’шчэ браты мае, сёстры горасьць вычулі прыкрага посту...
    У зьняважанай бацькаўскай хаце частавала сыноў сваіх маці.
    Спаласкалі атруту былога хмелем моцным пітва дарагога.
    Кроплі дзіўныя першае чары абдалі цела палкасьцю вару.
    Гэта, збыўшы пакуты разлучын, радасьць стрэчы кальнула балюча.
    92
    4
    Каля сьвятыні на пагосьце, пад белчырвонабелым сьцягам, усе знаёмыя і госьці зышліся выслухаць прысягу.
    Быў цёплы чэрвенеўскі вечар, а неба ўходзіла у прыцем.
    Сьвяточныя гарэлі сьвечы, і месяц слаўся у блакіце.
    Усе тройчы ўкленчылі ўрачыста
    і пакляліся моцна, гучна адолець сілы дух нячысты, што пнецца зганьбіць нашу лучнасьць;
    што мкнецца край цудоўны, любы і скарбы велічныя краю аддаць на зьдзек людскі, на згубу у стан разбойнай, хіжай зграі;
    і даўнасьць сэрца асалоду зьняславіць квапіцца, расьцерці, і дух адроджаны народу расьпяць на пляцы і усьмерціць.
    I пакляліся моцна потым каля сьвятыні на пагосьце адпомсьціць часу за сіротаў, за кроў, за бацькаўскія косьці.
    5
    Сіла клятвы, о, сіла сьвятая, дух ваяцкі, бы птах, узьлятае:
    узьлятае на крылах і кліча войска грознага лік павялічыць.
    Яно прыйдзе і стане із намі, сіла духу дзе б’ецца крыламі.
    93
    дзе ў пякельных агнёх навалыііцы сінь крывёю гарачай імгліцца.
    Яно прыйдзе шляхамі крутымі, клятвы помнячы словы сьвятыя:
    Для цябе, беларускі народзе, сіла збройная шчасьце народзіць;
    ахрысьці на ахвярныя