Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Памер: 355с.
Нью Йорк 1994
уе.
Прыйіпоў сюды я зпад Дзьвіны, зпад Віцьбы нашае, зпад Случы, прыйшоў, каб цешыцца, ня ныць, каб больш ня мець з табой разлучын.
Зірні, „рыслухайся гудуць бары самотныя і пушчы.
He, сорам класьці на ваду дабро і цела дрэва трушчыць.
Даруй, што ўзрушаным такім прыйшоў сюды... Я шчыра раю: як мову нашу, на вякі пакінь і скарбы свайго Краю.
1943
56
Я зь песьняй упоруч пайду
Прамчаўся працяты маланкаю час на крылах апаленых сьвету, у далі сьсінелыя ўрэзаўся, згас, і песыія яго, кажуць, сьпета...
Другі, працінаючы шэрасьці. імжы, выходзіць на ласае ўзвышпіа...
Шчапаецца пошчакам голас, дрыжыць, у сполаху струны калыша.
Што дзіўнага ў гэтым?
У ходзе падзей уцехі ёсьць кропля і болю.
I нават імкненьне адно маладзець парою істоту ўсю коле.
У часіну такую няцяжка зрадніць удачы свас і няўдачы, адно ня так лёгка адолсць агні і ветру кірункі зьіначыць...
О любыя думкі, скажэце, на што імчацца наўсуперак буры? Мо’ лепей паволі прайсьці пехатой, каб вецер убок не адшпурыў?
Лдна іірамінае, другая вярста... На вотшыбе, ў восеньскім садзе, былое прабую навотлег лістаць, каб з думкаю яовай паладзіць...
Лістаюцца дні, а за імі гады раджаюцца ў муках і стынуць.
3 руінаў сплывае, кудзеліцца дым, імкненьні ружовыя сініць.
57
Прастора зыбаецца, зябне бы здань, і смуткам агорнуты месяц ня ў стане над краем жуду разгайдаць, што золак наровіць павесіць...
Нічога...
Я зь песьняй упоруч пайду, хоць шлях будзе йсьці і над пусткай. Ня зьдзівяць, ня ўзрушаць наструненых дум на друзе крывавыя згусткі!
Над пушчай сівою, у піуме лясным, над стомай рабінавай ночы ужо праразаецца воблік вясны, што цемры скарыцца ня хоча.
Адна праімчалася, згасла пара, прамчыцца у грукаце й гэта...
У небе займаюцца зоры, гараць, вяшчуюць нам новае лета.
1943
58
Насустрач будучыні нашай
Я ўспамінаю дні «пясны» яны ані мяне ня дзівяць.
Былыя крыўды і «праўдзівасьць», як гук наструнены, лясны, як ночы казачныя сны, мінулі, канулі і спрахлі.
Гляджу, прызнацца, не бяз страху на воблік сяньняшняга дню...
Паверце шчыра: не маню;
і словы гэтыя мае, я спадзяюся, пазнае, хто хоча бачыць сьвет інаквіым.
Яны ня купленыя, нашы.
I я адно хачу яшчэ каб дні у даль ішлі шпарчэй сказаць:
Зямля ад вас ня просіць ярма на горб свой моцны... Досыць!
Згібей, наіп лёс!
Жыцьцё, жыві!
Ушчэнт цаной свае крыві мы расьпячэм усе нягоды. Для прыйсьця сьветлага народу пад сьцягам белчырвонабелым шляхі крутыя пройдзем сьмела насустрач будучыні наіпай.
1943
59
Была восень
Бяз прычын ня бывае гора, ані суму, ні сьлёз пякучых...
Прыгадаў я сягоньня мора і знаёмага берагу кручы.
Была восень.
Вятры шумелі.
Хвалі пену вады пляскалі. Вастракрылыя чайкі зь мелі узьляталі на грані скалаў,
I здалося, прызнацца шчыра, мора любым такім і блізкім.
I нібыта зь сівога віру твар калолі салёныя пырскі.
Але не... Мне у сьне здалося: я ляжаў на вяршыні кручы.
Скалануўся душа галосіць, выпіваючы боль разлучын.
Дома маці адну пакінуў
і яе, радасьць сэрца, Асю...
Вецер кідаў у вочы кпіны:
«Ня журыся даўно зраклася...»
Вось таму і згадаў я гора, кроплі буйныя сьлёз пякучых, цьмянасінія хвалі мора і знаёмага берагу кручы...
1943
60
Блакіт вачэй
Усьмешкай сэрца мне параніў блакіт вачэй, вачэй дзявочых. Навошта сэрцу, скажы, раны, каханьнем жыць якое хоча?
Блакіт вачэй тваіх дзявочых сустрэў з трымценьнем струнаў сэрца; з тае пары і ўдзень, і ўночы яно к грудзям тваім ірвецца, ірвецца, мкнецца да спагады, цяпла, зьнябытае дагэтуль, каб вечна дружба была й радасьць сардэчнай шчырасьцю сагрэта.
Таму і сэрца мне параніў блакіт вачэй, вачэй дзявочых. Загояць веру, сэрца раны каханьне моцнае і вочы?
1943
61
Жыві...
Час кароткі мне векам здаўся, і табе ня жыцьцё, а мукі. Дык жыві, як калісьці, слаўся... Я ад сэрца пацісну рукі.
1943
62
Хай пеніцца віно
Стаіць пітва нявыпітага кубак, сам брагу п’ю...
Хай пеніцца віно! Ня трапіць больш на высахлыя губы, скажу: «Другімі выпіта яно...»
Мне кроплі сьлёз халоднае крыпіцы жывільнай стравай будуць нанару... Прыйду, укленчу долу,
каб напіцца, каб смага не змагла ні дум, ні рук.
1943
63
Блізкі і такі знаёмы
Часта чую сьлёзнашчыры, любы голас, блізкі і такі знаёмы:
птушка шэрая свайго Якуба кліча ў хату родную дадому.
Куку, куку, яснавокі сокал, куку, куку, прыляці, прыйдзі!
Ведаю,
сказалі мне, ў глыбокім моры нейкім ты жывеш адзін. Кінь шукаці на чужыне шчасьця. Куку,
куку,
кінь чужыну, кінь!
Стрэну госьця, расчыніўшы насьцеж, шыр блакітную, вазёраў сінь...
Крыўдзіць не пакрыўджу, дружа, чуеш шэлесты садоў, ракіт?
Хорам бацькаўскі зь пялёстак ружаў журыцца каля ракі...
Куку,
куку!..
Дарагі Якубе, вербы гнуткія ў тузе, палі, зжалься, зжалься, калі шчыра любіш, о, як сэрцайка маё баліць...
64
Часта чую гэты голас любы птушкі шэрае ў зялёным садзе: кліча, бедная, свайго Якуба, шчыра кліча страчаную радасьць.
1943
65
Былое трупам мусіць пасьці
Я дружбы з радасьцяй ня меў: туга была заўсёды госьцяй.
I голас звонкі мой нямеў, бы думы сьцятай маладосьці.
I маладосьці ня было, не давялося ў горы высьпець; яна сівым упала тлом пад енк вятроў на дзікай высьпе...
На высьпе цела маё тнуў імжою золкай час дрыготкі.
Успамінаў я даўніну, жыцьцё бацькоў і думы продкаў.
Шчымела сэрца. I штодня, каб гора крыўдай перагрызьці, імкнуўся боль душы уняць красою восеньскага лісьця.
Інакшых лекаў анідзе знайсьці ні я ня мог, ні маці, і гурт радні мае радзеў, і чэзла спадчына багацьце.
Няраз братоў сваіх, сясьцёр на раду ў хату, помню, клікаў, ды ня прыйшлі: іх сьлед расьцёр варожы лад хадою шпікаў.
I сьлёзы буйныя плылі і срэбрам падалі на рукі.
Калі, пытаўся я, калі цярпеў хто дзе такія мукі?
66
Навокал сьціша. Hi душы.
1 толькі дзесьці ля дарогі глухую цемру варушыў вар’яцтвам выкліканы рогат...
Хто сам такога не адчуў, ня вызнаў смаку сьлёз пякучых, заўсёды будзе у ваччу яго салодкім боль разлучын.
I сяньня ён у цёплы кут паўзе пя першы раз, ня пяты, каб не павіснуць на суку ад чорных рук займанца, ката.
Мне сьцежкі ў цяжкай барацьбе расчыніць лучнасьць наша насьцеж. Былое, больш каб ня гібець, кажу я, трупам мусіць пасьці.
1943
67
Плача кроплямі золата дзень
1
Сінь дзівосная неба, рассып срэбра зораў на травы ў поўні: сонца выпіла кроплі расы прагавітымі вуснамі поўдню.
Вяне, валіцца куст асакі, млеюць нема садоў маіх ліпы, іхны шэлест у пале такім вецер подыхам высьмяглым выпіў.
I ня радуюць сьцежкі вачэй, і ня цешаць, і дум не вяселяць.
Сумам русыя косы пячэ кашміровая засень аселіц.
Сьлед на жорасьце чэрствых сьцяжын абвуглелаю выдаўся плямай.
Неўтаймованы б’ецца, дрыжыць у палёх гневам здушаны лямант.
2
Плача кроплямі золата дзень хараство абняслаўленай сіні...
Мне здалося: шукаць нас вядзе лёс ратунку на горкай асіне.
Маці родная, сёстры, браты, не змаўкае наструнены голас: пераймаю і лямант, і плач залаты на абтоку сьцьвярдзеласьці голай...
68
Боль нясьцерпны працяў да касьцей маё цела на змроку употай; мае песьні на першай вярсьце сівер раніць калючкамі дроту...
Мо’ скарыцца? Замоўкнуць мо’? He!
He замоўкне душы мае песьня: узьляціць у блакіт, няжывога скране і заплача ля бацькаўскіх весьніц.
Прытулюся і я ля разбураных сьцен, ля курганаў укленчу, схілюся і мацней запяю, каб на кожнай вярсьце чутны голас быў мой Беларусі.
Жнівень 1943
69
Над сьлядамі шляхоў аджытых
Рассыпайся драбнюткім макам, ды ня высячэш з муру сьлязы ты... Золак кроплямі золата плакаў над сьлядамі шляхоў аджытых.
I як сонца вільготнае потым усьміхнулася раніцы млява, акрапіўся халодным потам неба сьцежак пясок смуглявы.
Пасінелі іскрыстыя росы у валозе ад церпкай смагі, нібы поглядам кінуў косым невядомы дагэтуль магік
ды спыніўся на пляцы места, як рамізьнік шыракаскулы, каб ніякіх ад бацькі вестак не пачулі сіроты вулак.
Завіваўся гарачы накіп на журботным палёў паркалі... Золак кроплямі золата плакаў, а мы вёсны дзядоў гукалі.
1943
70
Дваццаць пяты
Расісажа сьпеў, што Беларусь
жыве,
непераможная ў працы сьціплай. Што долю гадавала на жарсьцьве ня горш каралавых паліпаў.
Уладзімер Дубоўка
Hi сіла наймітаў, ні блуд, ні звады змоў ня зганьбяць славы колішняй у час дрыготкі: ўпісаная яна у схоў тугіх тамоў гісторыі крывёй гарачай продкаў.
Гартаем сяныія ўсё мы сівізну балон адвагі, мужнасьці гады пакут ня засьцяць; таго, здабыта што, ня звабіць у палон на’т сіла найвялікшае напасьці.
У громе сяньняшнім зноў пошчак даўніны стралой імчыцца, не шчапаецца, тужае. Гудуць над краем змораным званы, гудуць над усясьветным полымем пажару...
I згадкі з пошчакам імчаць мяне туды (віецца мройны тор гадоў пражытых), дзе тхнелі роднаю крывёй дзядоў сьляды, дзе межы родныя сьлязьмі бацькоў абліты.
Да скібаў, да ральлі зямлі рудой прыляж, услухайся ў таемны ейны плач, гаворку дрыжыць усланая касьцьмі братоў зямля, у дыме захлынаючыся горкім.
Яна усчатая цяпер хада падзей вядзе ахвярна гнеў наш да адплаты:
і гэта Ён той векапомны Дзень дзень Прыйсьця Дваццаць пяты.
71
Ускрэсла Бацькаўшчына ў сьветлы Дзень сьвяты, і волі сьцяг узьняты быў над родным Краем, каб ліхадзей злы дух, вятры і золь слаты душы і сэрцаў нашых не каралі.
О векапомны Дзень! 3 магіл, із курганоў сівых ірвецца стогн ахвяраў часу злога...
I сяньня, як калісь, калянае радно калышуць хвалі над расьпятым логам...
Сацьмее у разьні, спрахнее наша сьмерць, і сьцішаць грэшніцкія горды крокі.
Ня кроў зямля апаленую медзь зальле пітвом Сакавіковых сокаў.
Hi сіла наймітаў, ні блуд, ні звады змоў ня зганьбяць славы колішняй у час дрыготкі: ўпісаная яна у схоў тугіх тамоў гісторыі крывёй гарачай продкаў.
1943
72
Да зброі, да чыну
Прыслухайся:
зноў,
як калісьці,
нас кліча часіна цяжкая
да зброі,
да чыну.
Ля Сожу,
Дняпра
і ля Прыпяці,
Пцічы
калоціцца
цела
сьвятое Айчыны.
Хто
цела Краіны
імкнецца расьцерці?
Скарыцца
і пасьці
ніхто нас ня змусіць!
О, колькі стаяла
прад воблікам сьмерці здабытая слава
мае
Беларусі.
Яе у мінуўшчыне
слаўнай Пагоні
жаўнеры крывёю абмылі
на ветры.
Ніколі ўжо
духу
клянёмся сягоньня ніякія сілы
часоў
не расьпетраць!
73
Няхай сабе
вораг
з д