• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    ўкаліпты з хвалямі гавораць, а мы ім ні слова: шлях зусім вузкі...
    Менск, 1941
    38
    Маладзіца
    Як каралі і калечылі, не галасіла, толькі тварам сінім прыпадала да зямліцы. Гэтакую, як той камень крамяністы, сілу мела шчуплацелая у целе маладзіца.
    Словам не азвалася да ворагаў ні разу
    і павекаў не расплюшчыла. Каму?..
    Навошта?..
    Заплаціла маладзіца катам за абразу ня чымнебудзь, а жыцьцём найдаражэйшым коштам.
    Галасілі не равесыііцы бацькі, сястрыцы...
    Покатам кацілася над полем галашэньне.
    Ля вазёраў нашых сініх, паміж лозаў ніцых, унураўся неўтрапёны пошчак у імшэныіік.
    39
    А лясы, бары сунічныя, на хіб зялёны падымалі і вышэй яго шпурлялі ўгору, каб пачулі не адны мы цэлы сьвет... мільёны... пра вялікае пад Менскам Беларускім гора...
    1941
    40
    Кідаў я сеці ў глыб рачную
    За хваляй хваля ўсё шпарчэй хінецца, горнецца суладна, і рэчка, Пціч мая, цячэ, паволі коціцца да спаду.
    Абапал вольхі. Медзь ракіт шуміць у звоне лозаў ніцых, і вербы гольлем да ракі зьвісаюць хваль тугіх напіцца.
    Няраз праз гэтыя гарбы кідаў я сеці ў глыб рачную, ды заўжды ўлоў мой бедным быў, бо й рыба, кажуць, стала чулай...
    Няхай сабе жывець яна, тлусьцее, корміцца у Пцічы: на сьвецеж рэчка не адна, іх вельмі шмат не пералічыш.
    О, хвалі срэбныя, шпарчэй плывеце, любыя, рачныя! Ня спыніць вас, не урачэ ніхто ніякімі вачыма.
    Дудзічы, ліпень 1941
    41
    Напярэймы жаданьням
    Штож, снуюцца няхай сьмерці чорныя здані, супыняцца прад імі ня трэба ня варта; трэба йсьці, як ішлі, напярэймы жаданьням сьмела, мужна ступою напорнаупартай.
    Рана струны душы лашчыць музыкай часу, песьняй дзікаю зброі сталёвай, і пад радасьць чужую далонямі пляскаць, калі б’ецца жывое праўдзівае слова.
    Волю слову й душы даць павінны, няйначай, песьню іншую прышласьці выкаваць трэба, каб грымела яна панад енкам і плачам ад гразкіх каляін у блакітнае неба!
    Стрэнуць людзі тады песьню тую, бы дзіва, возьмуць прагна, зь вялікай уцехай, каб у краі жылі і спакой, і праўдзівасьць, каб жыцьцё ацьвярозіць сярэбраным сьмехам.
    А пакуль хай снуюць сьмерці чорныя здані, супыняцца прад імі ня трэба ня варта; трэба йсьці, як ішлі, напярэймы жаданьням сьмела, мужна хадою упартай!
    1942
    42
    Балючым пакіпам свае крыві
    Адчуў на скрыўджаным парой пагосыце балючым накіпам свае крыві, што зноў зайшлася да мяне у госьці рудая, чорная...
    Прыйшла жыві... Мне ў хаце бацькаўскай ані ня цесна, пакуль
    падсуседкай пабудзь зіму.
    Мой сум павесіцца на даўняй песьні рукамі моцнымі яго вазьму, шпурну, каб сэрца не тачыў начамі, у глыб бяздонную сівых вазёр;
    душа усьцешыцца: канцы адчаю...
    Увесну восені спадзе рызьзё на попел захаду, бы дзень аджыты, скажу:
    цяпло нас не зраклося, не!.. Я дні лічыў, схіліўшыся на пліты, і пліты цалаваў,
    і верыў: не кране вясны скупая, злая восеньгосьця, рудая, чорная...
    Вясна, жыві!
    Адчуў твой пульс на скрыўджаным пагосьце балючым накіпам свае крыві.
    Лагойск, студзень 1943
    43
    He прадам я ніколі вясны
    Неяк рана прыйшла вясна, усьміхнулася мне у вочы, хай нясмела, аднак яна, і зямлю ўжо расьліны точаць.
    Сырадоем сівой начы умываецца спуджаны ранак. Кропляй першай расы лячыць я прабую старыя раны...
    Зіхацяць на далонях рук, углядаюся: што за цуды!..
    Хіба праўда, што я памру, калі ўгледзеў крупінку бруду?
    Бяру іншую дзьве і тры...
    I дзівоснае шкло вадзіцы дыямэнтам ужо гарыць, можа, гэта ўваччу дваіцца?
    У вадну я згартаю ўсе, можа блага, а можа й добра; зноў праява: ў жывой pace пазнаецца знаёмы вобраз...
    Устрасаю далоні:
    Згінь, чараўніца мая ліхая!
    Мусіць, маеш язык даўгі... Як адвагі адно хапае?
    He памру я!
    Сама згібей каля праслаў збуцьвелых плоту. Наканоўвае шлях табе балацянай іржою лотаць.
    44
    Хай і раны шчымяць дарма: маю лепшыя ў часе лекі... Знаю:
    сорам зямлі трымаць на грудзёх сівых здань калекі.
    He такому цяпер о, не! расчыняюцца дзьверы даляў. Вясна пройдзе і не кране, вецер струшчыць і разгайдае.
    Слаўлю далі і думы!
    Сны чараўніцы зьняверыць сонца.
    He прадам я ніколі вясны ні за якія ў сьвеце чырвонцы.
    Барысаў, красавік 1943
    45
    He шкадую яго і ня плачу
    1
    Лета выскубла жмук асакі і ў палёх на спачын прысела.
    Усплывае, зыбаецца шэлест ракіт над пакошай кужэльнай аселіц.
    За гумном ня сьціхае, ідзе неўлагоджаны скрып панараду. Ў даль рудую праз восеньскі дзень ідзе нехаця жніўная радасьць.
    Здаганяю і клічу:
    Пажджы!
    Безь цябе мне і восень ня міла...
    Супыніся...
    Зямлю сьцеражы, пакуль сам не пазбыўся ’шчэ сілы.
    Дык бывай...
    Няхай восень сабе гаспадарыць і цешыцца ў хаце. Зразумеў я, што трэба глыбей любіць край свой і родную маці.
    Няхай вяне той жмук асакі, не шкадую яго і ня плачу: можна ў шэлесьце кволым ракіт днямі восені радасьць пабачыць.
    2
    Дагарэла сонечнае лета, адцьвіло 
    і сьлед яго прастыў...
    На красу апаленую кветак квола палі жоўтыя лісты.
    46
    У пакоі стала неяк пуста, ня узрушыць словам цішыні...
    I на верш кладзецца суму згустак, нечаканага зусім, ані.
    Прэч, няпрошаны, нялюбы госьцю! Клікаць я цябе ня клікаў, не...
    Вызнаў шмат такога ў маладосьці рытму вершу яд твой не кране.
    Няхай тлее жоўты ліст на доле, лета зноў я стрэну, не бяда... Зашуміць калосьсем сьпелым поле яму песьні дум сваіх аддам.
    1943
    47
    Пела мне маці
    Помню, у час вечаровы пела мне маці калісьці...
    Песьняў тых дзіўныя словы чутны у шэлесьце лісьця.
    Пела мне маці калісьці песьні пра шчасьце і волю, песьні пра іхняе прыйсьце ў гомане чутны кляновым.
    Песьні пра шчасьце і волю ў подыху чутны прастораў. Сьпевам жытнёвага поля край мой цудоўны гаворыць.
    Помню, у час вечаровы пела мне маці калісьці песьні пра сьветлы і новы Дзень найвялікшага Прыйсьця.
    Красавік 1943
    48
    Хутчэй, хутчэй...
    3пад сьнегу першы ’шчэ храсток пабачыў перпіы раз я ўчора.
    Хутчэй, хутчэй, о хараство, пратні кару дарогаў чорных!
    Зірні, ўжо шэры красавік ідзе, набракшы сокам глебы. Навоштаж сэрцам мне крывіць, вясна, як хлеб, народу трэба.
    Таму й хвалюе так храсток, зпад сьнегу ўбачыў што учора. Хутчэй, хутчэй, о хараство, пратні кару дарогаў чорных!
    Красавік 1943
    49
    He зракуся
    Хіба шмат такіх вось нашых раніц ёсьць дзенебудзь у якой краіне?
    I раса сьлязою ногі раніць, і сады цьвітуць пад небам сінім.
    У гаі альховым, каля млыну, улагодзіўшы ўчарашні клопат, дзіўны россып песьняў салаўіных абуджае соннае балота.
    Прачынаюцца двары і хаты, і ўжо дзесьці каля вёскі нейкай хтосьці першы раз яшчэ пакратаў струны пастуховае жалейкі.
    Ветрык спуджаны з кустоў вільготных выбег 
    лісьцем зашасьцеў нясьмела. Бабы б’юць кужэльныя палотны на мурожным беразе аселіц.
    He, ніколі ні ў ваднэй краіне не знайсьці такіх цудоўных раніц!
    He зракуся іх і не пакіну, хоць і сэрца моцна хто параніць.
    1943
    50
    I думы, І СЛОВЫ, i сны
    Былі яны, словы і думы, і думы, і словы, і сны...
    Усё, не дабітае глумам, прачнулася ў шуме лясным: і думы, і словы, і сны.
    I шум узьвіваецца ўгору... Луска цьмянашэрай кары ля пнёў старажытнага бору смуглее на сонцы, гарыць луска цьмянашэрай кары.
    Ня сокам апаленай медзьдзю сплываюць з галінаў лісты.
    На змроку адчуў я, угледзеў іх боль і асеныіюю стынь сплываюць з галінаў лісты.
    А словы сьвятыя і думы, і думы, і словы, і сны усё, не дабітае глумам, прачнулася ў шуме лясным: і думы, і словы, і сны.
    Травень 1943
    51
    Упаў блакіт 3 настрояў ля Нёману
    Упаў блакіт на шкло ракі, і сонца зь ім упала... Празь цень густы глядзяць лісты, як сонца твар купае.
    Ляжыць блакіт на шкле ракі, плынь зыбкая гайдае. Рачное дно мне ўсё відно, краса і неба краю...
    Дрыжыць блакіт на тле ракі, хмурынкі далей, далей...
    Сачу іх сьлед на срэбным тле і раптам — хвалі, хвалі...
    Упаў блакіт у глыб ракі, ракаж такая злая... He, не адна у нас яна, што скарб вякоў хавае.
    Беражна, ліпень 1943
    52
    П’ю сок вясны
    3 нагоды Першага Мая прысьвячаю сваім прыяцелям і радні, блізкай і далёкай.
    Мой родны брат, сястрыца мая, маці, о, колькі дум, слоў колькі сяньня маю... Як люба мне, што ў роднай з вамі хаце п’ю сок вясны у дзень сьвяточны Мая.
    Празь цьвіль смугі ўсьміхаецца травіца, і рукі дрэў у новай апранасе...
    Вясна з прыполу мне дае напіцца пітва інакшага на новым, сьвежым квасе...
    Зірнеце: вуліцы усе, завулкі ад хмелю гэтага кіпяць у русе. Ніхто й ніколі песьняў звонкіх, гулкіх ня спыніць і скаваць ня змусіць.
    Над горадам, на сьцёртых сьпінах плошчаў ад раньня маладжавага да змроку цалуюць сьцягі нашыя, палошчуць вятры, наровячы ў блакіт высокі.
    Там зоры зайздрасьцю гараць, іскрацца, мільгаюць, любыя, над шэрым грудам.
    I лучнасьць нашая тужае ў працы, каб мець жніво на папялішчы рудым.
    Мой родны брат, сястрыца мая, маці, ад сэрца шчырага пішу адгэтуль: дай, Божа, ўсім у роднай сваёй хаце, як гэты Май, правесьці зь песьняй лета.
    Ліпень 1943
    53
    Беларускай моладзі
    Дарма, што сьплямлены наш сад, крывёй абліт журботны жнівень, шуміць пад зорамі краса на сакавітай роднай ніве.
    Дарма, што водбліскі крыві крывавяць край блакітны неба, працуй, змагайся і жыві: змаганьне пільна сяньня трэба.
    Адзін на жвір грудзьмі падзе другі народзіцца і стане;
    і сьлед прыцішаных падзей сьвятлом зары асьвеціць раньне.
    Насустрач разам выйдзем мы і першай сонечнай усьмешкай спалошчам спадчыну чумы і друз аджытага на сьцежках.
    I расшуміцца сьпелы сад і золатам спавіты жнівень.
    Расьці, юнацкая краса, на сакавітай роднай ніве!
    Жнівень 1943
    54
    Верш
    Падышла і сказала: «Ларыса»... Прывіталіся. Слоў ня было.
    На попеле захаду прысак сонца сьлязьмі разьліло.
    Часіны трывогі; і ростань узрушыла сэрца, душу.
    «Бывай! сказаў шчыра і проста.Прыходзь, мая радасьць, прашу.»
    Верасень 1943
    55
    Ізноў я тут
    Ізноў я тут, каля цябе, мой родны, любы, срэбны Нёман. Скажы мне, колькі на гарбе сваім дабра ты выцяг з дому?
    Якія думы думаў ты, калі твае сівыя грудзі мільён разоў гнялі плыты і нець, як змораныя людзі?
    Якія песыіі пелі тут улетку хлопцы і дзяўчаты?
    Хто суцяшаў у золь, слату душу пакрыўджаную брата?
    А колькі поту асначы ўлілі у глыб тваю, у хвалі? Скажы, скажы, чаго маўчыш, мо’ хвалі мову пахавалі?
    О, не! Я ведаю: жыве.
    Памерці хто такую змусіць?
    На ўсе вякі, а ні на век усім нам дадзена клянуся.
    Прызнайся, дружа мой, прашу: як сам ты, знаць усё хачу я. Ня бойся: чуеш, які шум? ніхто нас трэці не пач