• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    лымі або дыялектнымі і засталіся паза ўвагай складальнікаў нарматыўных слоўнікаў: асельцы вязьніц, на абтоку сьцьвярдзеласьці голай, бітніцы літыя, войнікісьшы, раса валогі, вуглянее слава,
    XXV
    прыкунежылі сэрца краты, пускалі налпам, напасьнік ня стукаўся ў дзьверы, а жыць нець як хочацца, навотлег адшпурне чужую вушчунь, і ніякае пам наўды, усьміхаўся рабіпавы почат, палыскуе гэтак муць, ноч вятрамі апіукала сьцігачоў, сьцігашалы абліліся чэрняй змроку, сьцігуе чалавека вачэй няласкавых пагляд тупы, суворая камяніца, вечару суценак руды, ля брам ліхіх суцьмежжа, вузкі стрыб дугі, і рэчы ўсе спрытоніць напашэве, хвалі ўлевы стан зямлі абдалі, сады ўсупор сышліся з постыняй азімай, утаямнічаная змова і іншыя. Многія з гэтых слоў сёньня вяртаюцца, мы сустракаем іх на старонках перыядычнага друку, у сур’ёзных навуковых даследаваныіях, мастацкіх творах.
    Жывыя інтанацыі народнай мовы гучаць у паэзіі і прозе Дудзіцкага. Гэтаму асабліва спрыяе багацьце выкарыстаных ім беларускіх устойлівых выслоўяў традыцыйных, агульнанародных і болып рэдкіх, вядомых толькі на роднай Меншчыне. Вось некалькі характэрных для яго прозы радкоў, насычаных фразеалагічнымі выразамі. Як надзіва дакладна і вобразна паказаны постаці вясковых жанчын: «... у Тэклі... і адна часіна на глум не пайшла, не змарнавалася бяз працы. Яна ня ведала накуль такога выпадку ў сваім жыцьці, а асабліва ад таго часу, калі пабралася з Палікарам, каб разьмінуцца калі, як кажуць, улегцы з днём, насалоды ягонае не адчуўшы. Ніхто, бывала, першым расы не абаб’е за ёю. Што не, то не. За траіх вырабіць. Гэта ня Прузына Нюхаўка бібікаў біць ня будзе, бяз хлеба седзячы». («Перад бурай») Усе гэтыя прыказкі, нрымаўкі, ідыёмы натуральна ўваходзяць у слоўную тканіну твораў Дудзіцкага і арганічна зьліваюцца з мовай аўтара і яго персанажаў. Чытачу патрэбны пэўныя намаганыіі, каб убачыць і выдзеліць народны выраз, адрозыііць ад аўтарскага. Прычына ў вельмі густой вобразнасьці мовы Дудзіцкага. Паспрабуйце аддзяліць народнае ад аўтарскага хоцьбы ў такім урыўку: «У турме ня тое: пайкаю суткі біркаваліся. Дзень руханінаю к вечару падпіхаўся, а ноч сном найболый укарачалася, каб учарашнімі наедзінамі жывот да заўтрашняга сколанага й, пэўнеж, недаважанага іірыносу якнебудзь час той пераскрыгаў. Каліж сну й ня было на сяготаго, дык вочы ўсяроўна заплюшчанымі ўсю ноч трымаліся, каб уставаць ня было ніякае патрэбы. Гэтак, маўляў, і ў двух зайцоў адразу цэлілася й сіла ашчаджалася: нешта сыіілася, нешта, калі ня думалася, дык хоць вярзлося й пад ложачкай меней смактала...» («Успаміны»)
    XXVI
    Такое тонкае адчуваньне Дудзіцкім жывога вобразнага слова, уменьне зьліць традыцыйнае са сваім, у лаканічным выразе перадаць глыбокую думку прывяло лагічна да таго, што многія выразы паэта ўспрымаюцца як афарызмы. 1 можна думаць, што зь цягам часу некаторыя зь іх стануць крылатымі: «Ці варта караць за нямудрае, Ойча мой? He карай за нямудрае, Ойча мой!», «Вёрстаў кіямі ня зьлічыш», «Ні пры якім надвор’і спакою не знаходзіць штодзённы клопат», «Пачаткам заўтрашняга плачу здаецца сяньняшні твой сьмех», «Шчасьця ні на частку, а гора на пяцігодкі» і іншыя.
    Дудзіцкі вельмі патрабавальна падыходзіў да выбару слова. Пра гэта сьведчаць і старонкі яго рукапісаў. Учытваючыся ў не заўсёды разборлівыя радкі, словы, строфы, разьбіраючы шматлікія накіды і варыянты, параўноўваючы тое, што было накрэсьлена рукою аўтара на крохкіх пажоўклых лістках, з машынапіснымі старонкамі й публікацыямі, бачна, як адказна ставіўся паэт да слова, шукаў і знаходзіў яго, бачна, як тварыўся і ўдасканальваўся твор.
    Вось так, да прыкладу, удакладняў і канкрэтызаваў паэт вобразны строй верша «Балючым накіпам свае крыві», дзе ён перадае трагічную супярэчлівасьць свайго ўспрыняцьця прыходу вясны. Параўнаем некалькі радкоў першага й канчатковага варыянтаў тэксту:
    у неведзь вечную сівых вазёр; у глыб бяздонную сівых вазёр; а зь ветрам восені спадзе рызьзё; увесну восені спадзе рызьзё; скажу: жыцьцё нас не зраклося;	скажу: цяпло нас не зраклося;
    жыцьцё, жыві!	вясна, жыві!
    Дудзіцкі зноў і зноў вяртаўся да напісанага, якбы ўзважваў слова, услухоўваўся ў яго, рабіў шматлікія лексічныя замены нават пасьля публікацыі твора. Пакажам гэта на прьікладзе з паэмы «Зьвер двухногі»:
    1.	Зьмярканьне дня прыблудны шум крывёй азначыў на бяросьце.
    2.	Зьмярканьне дня трывожны шум крывёй азначыў на бяросьце.
    3.	Прыблудных хваль няясны шум крывёй азначыў на бяросьце.
    Канчатковы варыянт:
    Жалобу дня прыблудны шум
    кляймом азначыў на пагосьце.
    XXVII
    Такая скрупулёзная праца ўласьціва Дудзіцкаму на ўсім працягу творчага жыцьця і сьведчыць пра яго выдатнае валоданьне словам, пра яго паэтычнае майстэрства.
    He патрабуе новых доказаў выснова, што дзесяцігодзьдзі савецкай улады для беларускай мовы гады малога набытку й вялікіх страт. Настойлівае імкнеяьне ўлад уніфікаваць нацыянальныя мовы на тэрыторыі былога СССР, падпарадкаваць рускай, прывяло да зьбядненьня і парушэньня выпрацаванай вякамі беларускай моўнай сістэмы, да зьнішчэньня найбольш выразных лексічных і граматычных асаблівасьцей беларускай літаратурнай мовы. Працэс гвалтоўнай нівэліроўкі, распачаты ў канцы 20х гадоў, працягваўся да самых апошніх дзён існаваньня БССР.
    Пісьменьнікі замежжа воляй лёсу атрымалі шчасьлівую (у сваім няшчасьці) магчымасьць пацьвердзіць стойкасьць і жыцьцяздольнасьць беларускай мовы. У чужаземным асяродзьдзі, маючы параўнальна вузкае кола чытачоў і парваныя сувязі з народнай мовай бясцэннай жывільнай крыніцай мовы літаратурнай, яны змаглі захаваць роднае слова ва ўсім яго багацьці і прыгажосьці.
    Мова твораў Уладзімера Дудзіцкага і іншых беларускіх пісьменьнікаўэмігрантаў павінна разглядацца як зьберажоны скарб самабытнасьці беларускай мовы і адна з цаглінак у справе нацыянальнага Адраджэньня.
    Да беларускага чытача вярнуўся выдатны пісьменьнік. 3 чужыны. 3 выгнаньня. На сваю Бацькаўшчыну.
    I няхай ніколі не паўторыцца мінулае, няхай ніколі ня будуць выгнаньнікамі сыны Беларусі.
    Лявон Юрэвіч
    XXVIII
    Коратка аб сабе
    Нарадзіўся я 8 студзеня 1911 г. (27 сыіежня 1910 г. ст. ст.) у сялянскай сям’і ў вёсцы Дудзічы б. Ігуменскага, цяпер Рудзенскага, павету, на Меншчыне. Сярэднюю школу скончыў у сваёй вёсцы, a потым, пасьля двухгадовага перапынку, пераехаў у горад Менск і вучыўся ў 22ой сямігодцы. Скончыўшы яе, наступіў на двухгадовыя настаўніцкія курсы, а пазьней быў пераведзены ў Менскі Пэдагагічны Тэхнікум імя Ўсевалада Ігнатоўскага. Скончыць не давялося: разам са сваімі сябрамі малодшых і старэйшых курсаў быў выключаны, атрымаўшы небясьпечную для далейшага шляху ў тым часе мянушку «нацдэм».
    Пасьля доўгага і паўгалоднага бадзяньня пры дапамозе беларускага пісьменьніка Лукаша Калюгі, паэты Уладзімера Хадыкі і іншых стаў на працу за стыльрэдактара газэты «Савецкая Беларусь». Пазьней працаваў стыльрэдактарам у НавуковаТэхнічным Выдавецтве Беларусі. Адначасова вучыўся на падрыхтоўчых курсах (пры Беларускім Унівэрсытэце) для паступленьня ў вышэйшыя навучальныя установы. Скончыў датэрмінова і быў пераведзены на літаратурналінгвістычны факультэт Вышэйшага Пэдагагічнага Інстытуту. Але ня скончыў... Зноў выключылі, як таго самага «нацдэма»,..
    23га лютага 1933 г. быў арыштаваны й пасаджаны ў Менскую гурму, потым у «амэрыканку» НКВД. Гэта быў так званы другі іачынепы працэс «нацыяналдэмакратызму». Пад гэтай шыльдай ува /сёй Беларусі было арыштавана тады болып трохсот чалавек. Сярод х было шмат беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і літаратараў: Іьмітро Астапенка, Лукаш Калюга, Сяргей Астрэйка, Мікола Іікановіч, Уладзімер Сядура, Сяргей Русаковіч і шмат іншых.
    Пасьля 3х месяцаў допытаў, ііаводле пастановы калегіі НКВД 1CCP, быў высланы тэрмінам на тры гады ў канцэнтрацыйныя іягеры Сібіру. Кару адбываў у Новасібірску, а пазьней г. Марыінску.
    Па адбыцьці кары ў канцлягеры скіравалі ў Сярэднюю Азію, у Ташкент. Прытулкам былі сады й узьбекская чайхана. Часова рацаваў у якасьці літаратурнага работніка ў газэце «Фізкультурнік
    XXIX
    Узьбекістана». Дапамагла малярыя: захварэў і дамогся праз год звароту на Бацькаўшчыну.
    Ведамыя мае каты зь Менскага НКВД загадалі асесьці ў г. Віцебску. У гэты час экстэрнам здаў экзамены за ВШ і атрымаў годнасьць выкладчыка беларускае мовы й літаратуры ў сярэдніх школах. Напачатку працаваў стылістым у рэдакцыі газэты «Віцебскі пралетары», а далей выкладаў беларускую мову й літаратуру ў сярэдніх школах, Мэдычным рабфаку і Пэдагагічным інстытуце.
    У 1939 г. па загаду Віцебскага абкому партыі быў адхілены ад настаўніцкай дзейнасьці за тое, што не патрапіў забясьпечыць партыйнасьць пры выкладаньні беларускае мовы й літаратуры. Пад пагрозай арышту вымушаны быў пакінуць горад. Паўгода мусіў хавацца ў розных мясьцінах Беларусі й Расіі.
    У 194041 годзе працаваў выкладчыкам беларускае мовы й літаратуры ў Курасоўшчынскім Вэтэрынарным Тэхнікуме каля Менску.
    Цікавасьць да мастацкае літаратуры прачнулася яшчэ ў народнай школе. Глыбокую любасьць да літаратуры выхаваў выкладчык беларускае мовы й літаратуры ў сямігодцы паважаны сп. Ігнат Зянько.
    Першыя вучнёўскія пробы пяра адношу да дванаццацігадовага веку, аднак, у меру шмат якіх прычынаў, друкавацца пачаў даволі позна у 1937 годзе. Гэты час і ўважаю за пачатак свае сталае паэтычнае працы.
    Уладзімер Дудзіцкі
    ВЕРШЫ
    ПАЭМЫ
    2
    Стынуць хвалі і цяжэюць быццам, панад імі ў полымі пажару гнецца моўчкі, прагнучы напіцца, стан калін чырванатварых.
    1929
    3
    Дарэмна прамяняў я сон начы на пошукі нязнанай, сьвежай тэмы: знаёмая прыйшла 
    «Маўчы, маўчы!..»
    I верш такі: кароткі ён і немы.
    1930
    4
    I мала слоў...
    I мала слоў, каб выказаць настрой: мая туга бяз краю і бязь меры. А кажуць мне: «Душу вазьмі, настрой і песьняй бі ў няходжаныя дзьверы»...
    А дзеж яны, такія дзьверы, дзе, скажэце мне, дасьціпныя дарадцы? Нялёгка, знаю, сэрцу без надзей чырвоным цьветам маку загарацца, а песьнівольніцы зьвінець у сьне, адольваць сум душы, галодны лямант... Як мор, упарта, моўчкі па вясьне паўзуць здальля густыя часу плямы.
    I мала слоў, каб выказаць настрой: і шлях сьвятла, і праўды сьвет зачынен. Ня плацяць ані гроша за пастой, а йсьці наперад сяньня немагчыма.
    Сьляпянка, травень 1931
    5
    А я наадварот...
    Вы кажаце, што не?..
    А я наадвар