Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Памер: 355с.
Нью Йорк 1994
насьць, дазволеную на акупаванай тэрыторыі. Быў адным зь першых арганізатараў «Беларускай Газэты», працаваў загадчыкам Аддзелу Культуры і Асьветы ў Менску і Менскай акрузе, акруговым школьным інспэктарам у Барысаве, рэдагаваў ваенны часапіс «Беларус на варце». У гэтыж час закончыў паэму
XV
«Клятва духу», падрыхтаваў да друку новы зборнік паэзіі «Напярэймы жаданьням» і зборнік апавяданьняў. Некаторыя творы тых часоў Ул. Дудзіцкі падпісваў як Мікола Дварэцкі.
Шмат сіл і часу аддаў Дудзіцкі Беларускаму Культурнаму Згуртаваньню легалізаванай арганізацыі, якая павінна была ўзначаліць справу Вялікага Нацыянальнага Адраджэньня. У сваёй культурнаасьветніцкай дзейнасьці ваеннага пэрыяду Дудзіцкі кіраваўся наступным пастулятам: «Нацыянальная культура народу ёсьць крыніцай ягонае духовае моцы. Гэта той Праметэеў агонь, які дало нам само неба. Калі гэтая крыніца высыхае, калі гэты агонь гасьне, тады параліжуецца розум народу і перастае біцца ягонае сэрца. Згуба свае роднае культуры, замена яе чужой, азначае сьмерць народу. Ён ужо тады пя ёсьць раўнапраўным сябрам у вагульнай сям’і народаў і робіцца нявольнікам чужое культуры. A за культурнай няволяй, як няўхілыіы вынік яе, наступае і няволя палітычная. Гісторыя ўсіх народаў сьвету павучае нас, што яны за найвышэйшы свой скарб уважалі родную культуру і таму ня толькі рупіліся аб яе захаваньні і разьвіцьці, але і аб пашырэныіі між іншых народаў. А з культураў асобных народаў складаецца культура чалавецтва. Народ, які ў гэтую агульную скарбніцу нічога свайго ня ўносіць, спатыкае толькі пагарду». («Беларускае Культурнае Згуртаваньне»)
Узначальваў Беларускае Культурнае Згуртаваныіе літаратар Аўген Калубовіч, у склад Цэнтральнага Ураду Згуртаваньня ўвайшлі ведамая паэтка Натальля Арсеньнева, рэжысэр і актор Вечаслаў Сялях, кампазытар Мікола Шчаглоў, паэт Уладзімер Дудзіцкі, этнограф Антон Шукелайць. Рэдактарам узноўленага літаратурнамастацкага часапісу «Ўзвышша» быў абраны ведамы беларускі публіцыст і пісьменьнік, былы «ўзвышэнец» Юрка Віцьбіч. Вакол БКЗ гуртаваліся дзясяткі беларускіх дзеячаў культуры: пісьменьнік Янка Ліманоўскі, кіраўнік народных хораў Аляксандр Ягораў, кампазытар Рыгор Самохін і іншыя. («На тле зруйнованых сьвятынь»)
Дудзіцкі спадзяваўся, што БКЗ зьбярэ ўсіх беларускіх творцаў як старэйшага, так і маладзейшага пакаленьня. Узначаліўшы аддзел прапаганды беларускае культуры, ён скіраваў усю сваю ўвагу на тое, каб узнавіць у памяці і сьведамасьці нашага народу вялікую культуру мінуўшчыны і вялікія гістарычныя традыцыі. Імёны слаўных сыноў КрывіччыныБеларусі, якія стварылі няўміручыя помнікі нацыянальнае культуры Францішка Скарыны, Льва
XVI
Сапегі, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Ядвігіна Ш., Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, нязьменна паўтараюцца ў яго артыкулах. («За культуру і асьвету», «Гістарычная дата», «Янка Купала»)
Галоўны клопат Дудзіцкага нацыяняльная школа, навучаныіе дзяцей на роднай мове. Сваё разуменьне сыстэмы народнай адукацыі ён грунтуе на гуманістычных высновах пэдагогаўрэфарматараў і нашых вялікіх продкаў Францішка Скарыны, Лаўрэнція Зізанія, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мілеція Сматрыцкага, Сымона Полацкага, імкнецца ажыцьцявіць іх пэдагагічныя ідэі ў школьнай практыцы. Значна пазьней у радыёперадачы, прысьвечанай Яну Амосу Каменскаму, Дудзіцкі абагульніў свае ўяўленьні пра навучаньне і выхаваньне моладзі ў нацыянальнай школе. («Пэдагагічныя ідэі Яна Амоса Каменскага. Да 370й гадавіны з дня нараджэныія»)
I зноў новы жыцьця віток... Перад Уладзімерам Дудзіцкім паўстас пытанне:
Ісьці ці застацца? Пайду...
Іду.
Супыняюся і...
застаюся.
Штож цяпер мне,скажы, рабіць, аставацца ці зь імі разам?.. Заставацца небясьпечна, а пайсьці бліжэй да згіну. Сьмерць жыўцом хутае плечы, уціскае ў дамавіну...
Стаўленьне Дудзіцкага да неадваротнасьці эміграцыі, да адлучэньня ад Бацькаўшчыны не ўспамін пра ранейшыя крыўды й шкадаваньне сябе, ня спроба неяк (і ў чым ?!) апраўдацца: «Гавару ўсім ім: "He баюся пазіраць у вочы Беларусі"...»
Але інто нясе заўтрашні дзень:
Яшчэ адзін паставіў крок ты...
Куды? наперад ці назад?
Скрыпяць пад дахам новым кроквы твайго прытулку, азіят.
Мінецца хмель п’янкі удачы, бы хваль халодных пругкі бег. Пачаткам заўтрашняга плачу здаецца сяньняшні твой сьмех...
XVII
Пацягнуліся нялёгкія эміграііцкія шляхі праз Эўропу, Паўднёвую і Паўночную Амэрыку... Лёс кідаў яго зь Беларусі ў Нямеччыну, Аўстрыю, Гішпанію, Вэнэцуэлю, Злучаныя Штаты Амэрыкі. Мала ведама пра жыцьцё Дудзіцкага на эміграцыі. Вядома, што ён быў кіраўніком ініцыятыўнай беларускай нацыяналыіай групы ў Вэнэцуэлі, потым старшынём Часовас Ўправы Аб’яднаньня Беларусаў Вэнэцуэлі. Пэўны час працаваў у Беларускай Рэдакцыі Радыя «Вызваленьне». Пісаў вершы, мастацкую прозу, успаміны. Друкаваўся нячаста і нерэгулярна. I вельмі сумаваў па Беларусі. Настолькі, што недзе ў 70х паехаў на радзіму. I згінуў. А мо загінуў?
Ва ўсякім выпадку, для чытачоў ііа Беларусі ён загінуў у 40я. Бо савецкія ўлады рашуча, зь вялікім майстэрствам выкрэсьлівалі зь літаратуры і з памяці тых, хто адмаўляўся супрацоўнічаць зь імі, і ў першую чаргу пісьменьнікаўэмігрантаў. Заслона сапраўды была жалезная.
Наша стагодзьдзе стагодзьдзе выгнаньнікаў. Колькі таленавітых, выдатных пісьменьнікаў, вучоных, артыстаў, мастакоў вымушана было падацца на эміграцыю! Эміграцыя заўсёды трагедыя, для пісьменьніка трагедыя ўдвая. Яго страты самыя вялікія, бо ён губляе чытача. Аднак з часам адным удаецца прыняць чужую культуру, увайсьці ў яе, другія знаходзяць свайго чытача ў эміграцыйным асяродзьдзі, але болыпасьць пісьменьнікаў і ў думках, і сэрцам застаецца там, на Радзіме.
Аднак ня трэба паглыбляцца ў сугэстыўнасьць, каб, вымавіўшы «эміграцыя», адчуць «настальгія». Сум па Бацькаўшчыне цэнтральная тэма паэзіі замежжа. Натуральна, яна не выяўляецца скрозь і толькі у суме, успамінах, асабістым пачуцці страты. Яе голас мяняецца ад шчымліважурботнага ў лірычных вершах, апісаньнях прыроды да зьдзеклівага у сатырычнах і поўнага ўсьведамлення ўласнай годнасьці у гістарычных. Настальгія гэта і боль празь немагчымасьць вярнуцца, і няпрыняцьце ўлады, і самотнасьць у сьвеце, такім дзіўным і чужым, і знойдзеныя ў маленстве суніцы, і парэпаныя ногі вясковай дзяўчыны.
Уладзімер Дудзіцкі пражыў на чужыне чвэрць века. Разам зь ііііпымі ёп прайшоў усе этапы эмігранцкага быцьця. Але пачуцьцё выгнаньніка апанавала ім значііа раней. Пачалося зь дзяцінства раньняе сіроцтва, раньні арышт, турма і высылка: Марыінск,
XVIII
Новасібірск, Ташкент... Так рана, што паэту часам здавалася, быццам ён заўсёды ў выгнаньні:
Ня першы раз і не апошні, мусіць, баліць душа, і рады не дасі. Сьніцёся мне вы, рэкі Беларусі, і ты, журботная вазёраў сінь...
Так гаварыў паэт у 1933 годзе, і так у 1945:
Са мною ты на яву і ў сьне, мой родны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясыіе. Ты песьняўдум найлепшая калыска. Нідзе, я ведаю, сябры, нідзе ня знойдуць лепшага у сьвеце вочы...
Самотнасьць, маркота для Дудзіцкага ня «модная» літаратурная тэма, не даніна літаратурнай традыцыі, а звычайны штодзённы духоўны стан чалавека. Ды і як можа быць інакш, калі вакол «каля сьценаў... цені адзіноты і суму пакутнага звыклыя, блізкія госьці». Нездарма так часта бачым на старонках рукапісаў паэта накрэсьленае: «Адзін»...«Адзін»...«Адзін»...
Комплекс выгнаньніка акрэп на дарогах Эўропы, а потым Амэрыкі, што прынялі пад ахову, але не далі супакою. У якіх толькі метафарычных увасабленьнях не ўяўляецца У. Дудзіцкаму выгнанец: «Бяздомны сын», «як той колас, вятрамі падбіты», «зерне на таку», «як той колас у полі», «прывід у начы». Ды й як можа быць інакш, калі здаецца, што «у глыбокім моры нейкім ты жывеш адзін». Ці не таму так ня любіць У. Дудзіцкі вецер, звыклы персанаж сваёй паэзіі, што той лёгка гоніць «чалавека без каранёў».
Час як катэгорыя для шмат якіх эмігрантаў разарваны. Яны ня проста жывуць у двух часавых прамежках мінулым і сапраўдным (для болыпасьці паваенных эмігрантаў ня было ўсьведамленьня будучага). Мінулае ня сыходзіць у нябыт, а існуе ў сёньняшнім, прарастае ў ім. Павялічваецца часавая дыстанцыя, і жыцьцёвы пачатак усё болып абвострана ўяўляецца як адзінае сьветлае вечнае і прыгожае. Сёныіяшняе ня ўспрымаецца зза яго чужасьці, а наступнае безнадзейнае. Уладзімер Дудзіцкі неаднаразова зьвяртаецца ў вершах да гэтае тэмы разарванасьці чалавечага лесу.
Перада мной прастор нябёс, чужы, халодны і нялюбы.
XIX
Якіж вар’ят сюды прынёс мяне на зьдзек людскі, на згубу?
«Перада мной..»
Кірунак захадні зусім чужы, усходні гэтакіж. Усе чужыя. Над першым навальніца ўсё дрыжыць, панад другім зьвяр’ё начамі вые.
«О родны край»
Мінуў усходнюю чуму на сьцежках захадняя стала і сушыць косьці рук і ног.
«Матуля любая...»
Таму ня дзіўна, што часам паэты жывуць пераважна мінулым і ў вершах ажыўляюць яго. Бо сум па Беларусі канкрэтны, як канкрэтныя для кожнага чалавека выявы Бацькаўшчыны, да якіх ён прыпадае у думках, быццам да крыніцы чароўнае вады: «туманы вільгаці балотнай», «рунь мурожная аселіц», «дзіўны россып песьняў салаўіных», «сьвяжуткі зары сьвітанак», «месяц ліпень і места Глыбокае». Так успаміналася паэту і Мекка беларусаў Вілыія:
Ў душы ня стлее ўцеха, не згарыць абудзіцца мацней і сьлед пакіне.
3 драбніцай кажнаю ўраньні, уначы маліўся срэбру зорнаму і небу.
I гэта быў душы мае спачын, спачын душы, пітво і солад хлеба.
1 ціш сівое Вільні і вятры, густыя, кволыя заўжды такія, усьцешаць прышласьць іншае пары і сьлед у сэрцы, у душы пакінуць.
«Вільні»
Дудзіцкі востра адчувае важкасьць каранёў, першасных сямейных і чалавечых сувязяў, якія так балюча парываць. Вершылісты да маці, сястры, звароты да сваякоў жывое дакументальнае сьведчаньне трывалай повязі паэта з родным гняздом, зьнітаванасьці з Бацькаўшчынай. У вершахлістах найболып выразна выяўляецца адна з адметных рыс паэзіі Дудзіцкага яе дыялагічнасьць, адкрытасьць, акрэсьленасьць адрасата. Таму так частыя ў яго звароты да Краю, Жывога Роднага Слова, Нёмана, Пцічы, Неба, Годнасьці Чалавечай, Чалавека...
XX
Матывы выпрабаваньня, цаны гісторыі, збавеньня натуральна аказаліся блізкімі большасьці паэтаў паваеннага часу. Разам з тым, прыйшло і асабіст