Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Памер: 355с.
Нью Йорк 1994
т:
і вас люблю, і вашыя парады... Як любіць вас і край мой, і народ, якому не дасьцё ніяк вы рады...
Гаворыце мана?
Зірнеце на мяне:
які упэўнены юнак і шчыры! Хібаж такога хто калі сагне, і змоўкне дзе душы такая ліра?
Ды дзе вы бачылі?
Ніколі і нідзе...
Ад тапара прыйшоў хлапец вясковы. У дзень, як край, здалося, маладзеў, мой дух юнацкі сонцам быў раскован.
I ліра вольніца:
зьвініць яна; крані гудзе, бы звон, сьцірае зрады сьцені. I слухаюць яе сівыя камяні і людзі, ранячы жарствой калені...
Ня верыце пакуль?
I сьмеяцеся ’шчэ!?
О, сьмешныя і дзіўныя няверцы...
I вас яна, я ведаю, пячэ і вашае крыху кранае сэрца.
Няпраўда, скажаце, найноўшыя майстры?
Ага, вы людзі адмысловай маркі... I нож, відаць, прабуеце гастрыць, каб шнур жыцьця майго расьцяла Парка?
6
Нялюба вам, ці што?
Мо’ праўдаю мару?
I сам нялёгкую нясу я вязку.. Яна у петлях спрытных вашых рук прымусіць дзесьці кайданамі ляскаць.
Усьцешаны цяпер?
Вы прагнеце крыві, ад караля прастуеце да туза... А лёс наважыў, бачу я, скрывіць ваш хісткі, коўзкі шлях на Сіракузы...
Вы кажаце, што не?
А я наадварот:
і крыльле вам, багі зямлі, у рукі... Усе, валок што край мой і парод, на горб ваіп пакладу цяжкія мукі.
Менск, чырвень 1931
7
I так яно ад веку і да веку, спакон вякоў да нашых дзён скупых: стракае і сьцігуе чалавека вачэй няласкавых пагляд тупы.
А дні імчаць на скрут цьвет думак сьпелых, нікім ня звабленых дасюль, на змор. Чужынец кат мой анямелы ўціскае скрытна карак у ярмо.
Ўжо так яно ад веку і да веку, не абысьці, не абмінуць і мне... Спачну, як моцна, шчыльна, векам прычыняць вочы у труне.
1932
8
Я пазнаў і Эўропу, і Азію...
I Аўстралію вызнаць ’шчэ мусіў; думка сэрца маё уразіла: не пазнаў што як сьлед Беларусі...
1932
9
ПЕСЬНІ НЯВОЛІ
Горкія ўспаміны
Цяжка ўспамінаецца зіма 1933 году... Ноч 26га лютага абарвала крылатае юнацтва, скавала думкі, рукі. НКВД... Кожнае часіны ўсё новыя й новыя, гэта мае сябры: студэнты, журналістыя, пісьменьнікі беларусы.
Калі мінула халодная абыякавасьць, паўстала пытаньне: за што?! Далей думкі ня йшлі: яны прыціскаліся нейчым плачам і крькам аб ратунку. Чорназямлістыя, акамянелыя твары зьняволеных, здавалася, гаварылі: «Не хвалюйся, пашкадуй здароўя, безь цябе яго выматаюць... чалавек жывучы...».
Ішлі тыдні, за імі месяцы. Твары гаварылі праўду: катнія рукі былі няўмольнымі, голад прьжоўваў да каменнае падлогі. У сэрцы катаў, як у тыя прадоньні, губляліся людскія сьлёзы й пакуты. Чаму? зноў пытаньне. «Помста за давер і шчырасьць», адказаў сябра, паэтаюнак.
Далей цяжкі, далёкі шлях... Сібір. Канцэнтрацыйны лягер. Вузел гора пачаў заціскацца мацней і мацней. Зноў ішлі месяцы, за імі гады, доўгія, чорныя... Чалавек жывучы...
Перажыўшы і перацярпеўшы нялюдскую пакуту на чужыне, хочацца ад шчырае душы гаварыць сваім людзям праўду пра ліхія бальшавіцкія часы, што згубілі мільёнам самае дарагое маладосьць і жыцьцё.
Вершы, што друкуюцца ніжэй, напісаныя ў 193435 гадах у горадзе Марыінску. Яны вынік перажытага.
10
І .Крокі і вёрсты
Сотні вёрстаў прайшоў, а на месцы стаю, падлічаю і крокі, і вёрсты... Клічу з даляў чубатую долю сваю далі шлюць плач радзімы і лёскат.
О, навошта!..
Нялюбы мне голас такі: сам я маю ці мала такога... Няма долі прышлеце мне песьняў ракіт і зямлі пах у сьцены вастрогу!
Мілы сэрцу майму балацяны павеў, шум палёў, песьні ветру, туманы ўсё, чым цешыўся, жыў і цяпер чым жыве край мой родны, ў няволю забраны.
Песьняў, долі няма.
Гора бачу, бяду, нібы жыў у няволі і рос так. Сьцеражэ цішьшя.
I я далей вяду тыя самыя крокі і вёрсты.
11
2 .На парозе турмы
Ня украў, не зьнявечыў нікога, толькі тое у думках было, каб народу закутага скогат уняць лекамі дум і слоў.
Ня уняў, ня суняў і ня сьцішыў... Скогат іншага сэрца кране.
Заўтра, пэўна, вятры закалышуць на чужыне нялюбай мяне.
12
З.А ратунку ня было й няма
Колер неба хмары ўслалі густа. Цемень цісьне долу.
Цішыня.
Белы сьвет зьмярцьвеў
і стаўся пусткай нябывалай...
Рук ня ў стане ўзьняць.
Чую плач, вар’яцкі, дзікі рогат, а ратунку ня было й няма.
За плячмі этапная дарога, прад вачмі ня першая турма...
I бязьлістая, сівая восень, і пакутная, як пекла, ноч... Мне ў часіну гэтую здалося: пазычаюць зраду праз вакно...
Скамянела, сьцішылася сэрца. Кроплі сьлёз...
Разгойданая муць...
Няўжо тут цярпеньня боль парвецца?
Няўжо тут я сьмерць сваю прыйму?
13
4.Пакуль песьня яшчэ ня сьпета
Ня пытайся, мой любы дружа, як жывецца у краі гэтым... Спадзяюся якнебудзь здужаць у няволі ’шчэ гэтае лета.
Смутак кволай душы, часіну, што зьвязала мне крыльлерукі, не заломіш на пень асіны, хоць згінайся ад болю крукам.
Цела ные маё ад болю, і ўжо месяц яно каторы; а штодня ўсё мацней і болей заціскаецца вузел гора.
Панад пусткай паўночны вецер ня сьціхае шалее люта;
і здаецца: на цэлым сьвеце сьмех і радасьць змагла пакута.
Кожнай ночы ў снох бачу лета, чую шумы палёў аўсяных.
Імі гора й туга апеты, іміж сэрца жыве і сяньня.
Ня пытайся, мой любы дружа, як жывецца у краі гэтым.
Буду несьці у сэрцы мужнасьць,
пакуль песьня яшчэ ня сьпета.
14
ЖЫВОЕ ПРАЎДЗІВАЕ СЛОВА
Скупыя заўвагі
Масква сьпявала, што яна ня ведае іншае краіны, апроч Савецкага Саюзу, дзеб так вольна дыхаў чалавек, а на справе абрабаваным і выгнаным з Бацькаўшчыны людзям голад займаў духі ў канцэнтрацыйных лягерах. «Жыць стала лепш, жыць стала весялей», сьпявала Масква, а народ гаварыў: «Жыць ня хочам так далей мы!» Усе бачылі, што кажнага дня вузел гора завязваўся мацней і мацней, што радасьць і сьмех захлынуліся сьлязамі і крывёю. Краіна «сацыялізму» ў разуменьні народу была нічым іншым, як канцэнтрацыйным лягерам, а будаўнікі «сацыялізму» белымі нэграмі бальшавізму.
I калі боль цярплівасьці начынаў разрываць грудзі, лопала пакута маўчаньня й з душы вырываліся жывыя праўдзівыя словы. «Штож маўчыш, скажы, годнасьць мая чалавечая, калі вецер усходні шалее над пушчамі!?»
Дык ці не найвялікшая слава лёсу, віто падняў утаптаную ў гразь нашую годпасьць, спапяліўшы назаўсёды чорныя дні былога? Перажыўшы й перацярпеўшы гэтае былое, я з поўнай сьведамасьцяй пушчаю ў сьвет «Жывое праўдзівае слова». Усе вершы гэтага цыклю напісаныя мною на выгнаньні ў канцэнтрацыйным лягеры Сібіру ў 1934 годзе. Няхай яны пакуль што будуць хоць невялікім помнікам апляванае, расьпятае бальшавікамі БацькаўшчыныБеларусі і загубленае маладосьці мільёнаў лепшых беларусаў.
15
І.Жывое праўдзівае слова
Песьціў доўга цябе, шанаваў і сьцярог, жывіў сумам і песьняй лясною у часіны крутыя ля чорных дарог, о, жывое праўдзівае слова!
Прачынайся, малю я, расьці і жыві, ня згінайся на ворыве новым, ні на друзе рудым, ні на сьцежках крыві, о, жывое праўдзівае слова!
Кажным гукам зьвіні над прасторамі ніў, мчыся ў край мой на хвалях вясновых, сэрцы братнія стрэламі крыўды пратні, о, жывое праўдзівае слова!
Пабудзі, падымі і да зораў вядзі супраць плыні праз пушчы, дубровы.
Волі цемра начы не здалее радзіць, о, жывое праўдзівае слова!
Песьціў доўга цябе, шанаваў і сьцярог, жывіў сумам і песьняй лясною у часіны крутыя ля чорных дарог, о, жывое праўдзівае слова!
16
2.Навальніца
На сьцежках крыжавых сустрэлі навальніцу пасьля гарачыні...
Няўмольная такая, ішла яна насустрач ветру.
Прыхіліцца хацелася да дрэва першага.
Над краем маланка кроіла, сьцінала хмары, сівыя й чорныя...
Грымелі, чуў я, далі, і далей
нечакана, быццам варам,
хвалі ўлевай стан зямлі абдалі.
Зямлі і неба ня відно было ні сьледу, і дзесьці захлынаўся жвірам дзікі рогат... О Божа любы мой!
Каб ведаць гэта ведаў, ня выйшаўбы у гэткую нялёгкую дарогу...
I шлях гразкім стаў непрыкметна пад нагамі, гразкім і коўзкім
прост’ ні ўзад, ні ўперад...
Ўваччу белжоўтымі і чорнымі кругамі снавалі здані гідкія...
Зірнуў паглядам зьмерыў і крыкнуў нехаця, неспадзявана:
Досыць!
Годзе!
Стаю й дрыжу.
А зблізку голас дзікі:
Маланка цемру расьсячэ й народзіць цудоўны дзень, дзівосны дзень.
вялікі...
17
I навальніца йшла,
йшла зь пярунамі ў далі, вятры зьбіваліся, здалося, з тропу.
Хто спыніць іх?
О, хто?
Хто цемру разгайдае і спыніць буру весьнюю?
Адчуй мой, Неба, клопат!
18
З.Маем сілу і край свой
Праўду кажуць: «Жывем...» Жыць ня хочам так далей мы. Хібаж лёгка да сьмерці быць ліху падлеглымі? Маем сілу і Край свой з блакітнымі далямі, дык ці варта, скажэце, быць белымі нэграмі? He...
Зямля у ярме, самі скуты і змораны. У вязьніцах з маленства.
Hi слова ні права нам. Усюды, вокам ні кінь дзе, на сьцежках, на ворыве пазяхаюць у сутаргах раны крывавыя... Гэтаж цела братоў і сясьцёр пакалечана на шляхох крыжавых нечуванаю вушчуняй... Штож маўчыш, скажы, годнасьць мая чалавечая, калі вецер зьнішчалыіы шалее над пушчамі? Хібаж рук мы ня маем, вачэй сваіх,
розуму?
19
Ці мо’ сонца на небе ніколі ня бачылі? О, пара ўжо разьбіць сілу сілаю грознаю, няхай катдалакоп сьлёзы нашы адплача нам. Права жыць і тварыць нам гісторыя выдала.
I цяпер, як ніколі, змаганьне упартае. Мы пазналі цану маляванага ідала і чаго абяцанкі ягоныя вартыя. Нельга далей скарацца, ўпівацца прынесеным і клясьціся да стомы чужому у шчырасьці. Гляньце:
Край наш цудоўны расьпялі й павесілі на крыжы апляваным... Як зьдзек такі вынесьці? Чую голас братоў:
«Жыць ня хочам так далей мы. Хібаж лёгка да сьмерці быць ліху падлеглымі?
Маем сілу і Край свой з блакітнымі далямі, дык ці варта, скажэце, быць белымі нэграмі?»
20
4 .На парозе пары
He багацьце і слава, а гонар душы і цяпер, як калісьці, вядзе.
Чымжа, дайце параду, ільга ўзварушыць сэрцы чэрствыя прагных людзей?
Я сягоньня стаю, як і шмат хто із нас, на парозе пары і скупой і калючай...
Ужо восень прыйшла, а гавораць вясна...
Каму люба даймаць мяне словам балючым?
Няўжо посьніца духу мілей шчырых слоў і мінуўшчына краю ня тчэ успамінаў?
Няўжо так, як сягоньня, раней ня было ні уцехі, ні сьмеху, шчасьлівай часіны?
«Эх, дзівакчалавек,
гавару сам сабе, хіба сумам ты камень падточыш?
Хочаш жыць памаўчы, бо няцяжка згібець, калі юдапрадаўца рагоча...»
Стрэлы чорныя цела зямлі працялі, распаўзаюцца, глянь і паслухай.
Зноў