• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    , і нам весялей і сьмялей будзе жыцца... адказала й пайшла да печы адсунуць ад полымя гаршчок з капустай, якая, кіпячы, вылівалася на раскочанае вугальле, сыкала й вельмі смачна пахла.
    Невядомы моцна ўдыхнуў пахучае павстра ды зачмякаў губамі, і Агапа здаўмелася, што гэты спакойны ветлівы чалавек вельмі галодны й што яму трэба даць есьці. Ставячы на стол вынятую зпад прыпека вышчарбленую гліняную міску, кінула вокам на чалавека:
    	От гэта і ўсё, што засталася на Раманавым грунце, рэшта, самі, уваходзячы, бачылі, дзе й што зь ім... Зьелі шэльмы, каб іх саміх шолудзі поедам елі.
    	Набудзецца, цётачка, калі будзе суджана, кладучы на кавалак жоўтай газэціны махорку зь вялікага скуранога капшука, заўважыў нсзнаёмы і, помнячы сказанае добрай цёткай «і нам сьмялей і весялей будзе жыцца», пацікавіўся:
    	Хібаж ня вы адны, ня самі жывяце ў Раманавай хаце?
    	3 пляменьніцай Марыляй, Раманавай жонкай. Сёньня Бог даў ёй дзіцятка на досьвітку, сынка, а бацька й ня ведае... Ваюе недзе... Агапа прыняла з абруса падкоўку, патрымала ў руках, а потым начапіла яе на той самы цьвічок, дзе віселі «ходзікі», і ўздыхнула: Кажуць, што падкоўка шчасьце людзям прыносіць... Можа, і вернецца, нядобра, што от «ходзікі» разьбіліся.
    Незнаёмы слухаў Агапіну гаворку і ўсё нешта думаў. Каліж у большай хаце заплакала народжанае, чалавек усхапіўся, зірнуў на падкоўку, на пабітыя «ходзікі» на падаконьніку, нэрвова смакануў скрутку махоркі й гэтакжа нэрвова выняў з кішані вькуцанай у гразь гімнасьцёркі велікаваты гадзіныіік.
    	Другая папаўдні... сказаў, гледзячы Агапе ў вочы.
    	Можа, яно й праўда... перастаўляючы на стале міску, быццамбы не на сваім месцы стаяла, нахіліла да гадзіньніка галаву, зірнула, потым на скурапы капшук... Дык янож і ня позна яшчэ, дадала, я вам капусты пастаўлю. Пакурыце,
    а я тым часам...
    263
    Цётка Агапа ўзяла сухія полачкі й пайшла ў большую хату да Марылі з дзіцем.
    Хату Рамана Скрылевіча паказала Астапу Крыжаку бабка Прузына. Рымарава хата дажывала свой век пасярэдзіне сяла, каля Карчмішча, трэцяй ад месца, дзе стаяла некалі карчма. Дык от, каб людзі ня пыталіся, дзе яна была й што там рабіла, ды каб ня мець праз гэта лішніх нагавораў, Рымарыха не пайшла вуліцаю, выйшла гумном на загародзьдзе й адтуль кустамі нацянькі да Карчмішча. Бачыць, стаіць чалавек, грызучы рэпу, і пытаецца, ці ня ведае бабка, дзе будзе хата Рамана Скрылевіча. Яна паказала рукою на тры высокія ліпы і, каб яшчэ лягчэй пазнаць, сказала, што Раманава хата на высокім муры, а перад ёю, на другім баку вуліцы, заваленая хлудам студня. Бабка сказала й тое, што самога Рамана дома нямашака, то ён недзе ваюе або ўжо й дадому йдзе, бо Марыля, ягоная жонка, значыцца, радзіла сына, і ёй, далікатнай і вучонай, былоб цяжка без чалавека сына выкачваць...
    Цяпер, пагаварыўшы зь цёткаю Агапаю й спраўдзіўшы, што гаварыла яму бабка, Астап убачыў, што ён не памыліўся, трапіў якраз у хату свайго нядаўняга, але вельміж добрага таварыша Рамана Скрылевіча. Блага толькі, што ў такую нязручную часіну немаведама, што яму рабіць: раскажа гора вялікае чалавеку прычыніць, лёгка разьятрыць жывую рану, а загаіць яе вельмі трудна; ня скажа й пойдзе ня выканае апошняе просьбы таварыша й граху нець якога набярэцца: будуць чакаць і ніколі не дачакаюцца, і ніхто ніколі ня скажа, бо толькі адзінаднюткі Астап ведае, дзе, як і што... Напісаць, пакінуць, і бывайце здаровы слабізна натуры, нястача адвагі, а ёнжа чалавек сьмелы й адважны; пакінуць на потым, каб тады, як скончыцца вайна, напісаць ці самому адведаць, няма пэўнасьці: а што, калі й сам ня дойдзе туды, дзе саўсім малым дзіцянём пакінулі яго бацькі ў першую вайну на чужыя рукі?..
    Важачы ўсё гэта на сваёй душы, Астап бачыць, што яму ня трэба ўцякаць, калі людзі з хаты не праганяюць, пачакаць і, выбраўшы добрую часіну, як толькі палепшае Раманавай жонцы, сказаць і тым самым укараціць гора... Зрэшты, некуды й сьпяшацца. У ягож ні кала, ні двара, ні бацькоў, ні блізкіх крэўных, ні жонкі, якаяб думала й чакала на яго з дарогі. Дзяўчыны й тае дасюль ня мае на воку. А тая, да якое сэрца ягонае ляжала яшчэ ў тэхнікуме, як у ваду канула, ні слыху ні
    264
    дыху. Хто ведае, можа й яна дзенебудзь чакае на свайго ось так, як і Агапіна пляменыііца, мілуючы сваё першае, толькі што народжанае дзіцятка?.. Каліб гэтакае самае сталася з Астапам і Раман, прыйшоўшы ў хату, утаіў і не памог жаночаму ropy ў гэтакі трывожны час, дык сам ён не дараваўбы ніколі таварышу й на тым сьвеце. Ці мала благога пакінулі па сабе хлопцы ў Астапавым дваццаціпяцігадовым веку, а ён, паспытаўшы свайго ўласнага гора, падаючы й цяжка падымаючыся на крутых ухабах дарогаў, мужны й чэсны, зь нікога ані накпіў, ані пакрыўдзіў нікога: вялікую меў ён абачлівасьць і бядзе чужой упору памагчы заўсёды ўмеў. Вось чаму й важыць ён асьцярожна на розуме й сэрцы ў маленькай хаце свайго таварыша маленькую часьцінку неасягнёнага людскога няшчасьця на тле крыві й пажараў, жыцьця й сьмерці.
    Чуе Астап гамонку жанок у большай хаце, але не прыслухоўваецца. I толькі тады, калі ўшчаўся дзіцячы плач, яму здалося, што ў хаце не стае паветра. Адчыніў вакно й апёрся рукамі на падаконьнік.
    Колькіж табе давядзецца плакаць, дзіцятка, сказаў, выразна пачуўшы сказанае.
    Ня дзіця гэта плача, Астап, а радасьць нараджэньня. Радасьць бязь сьлёз не нараджаецца. Яны йдуць упоруч, нітуюцца, жыць ня можа адно бяз другога, аж пакуль расхістанае імі цела ў труну не паложыцца. От што яно такое... нехта, здавалася, сьціскаючы далонямі ягоную нячэсаную галаву, адказаў на самае вуха.
    Пасьля чутага Астапу зрабілася яшчэ цяжэй. Ён закурыў трэцюю самакрутку махоркі й пачаў углядацца ў неба. Перад ягонымі вачыма, засланяючы сонца, стаялі густыя ліпы. Яны нагадвалі Астапу пазаўчарашнія хвоі і ўсё, што каля іх сталася. Цяпер ён ня думаў, ён гаварыў з сваімі ўласнымі думкамі й так, каліб хтонебудзь стаяў паблізу, дык выразна пачуўбы такое: «...Вырваліся зпад шыбеніцы, прабіліся праз кулямётную аблогу, ішлі, не хаваючыся, пад нізкімі клінамі бамбавозаў і зьнішчальнікаў... Прайшлі. I каб ня тыя жанчыны зь дзецьмі, дык і ўсёб яно было добра... А можа, і нядобра? Хібаж ня варта паміраць, ратуючы жыцьцё брата!? Варта й трэба! Найбольш, відаць, разумеў гэтую простую мудрасьць Раман Скрылевіч. Пажджы, як гэта япо было папарадку? Ага... Хаваючыся ад нямецкіх аўтаматчыкаў, мы занялі нашую абарону ў густой кроне
    265
    трыкутніку асінаў, у дузе наступу аўтаматчыкаў знайшліся жанчыны з маленькімі дзецьмі. Пасьля другое чаргі яны паваліліся на гузастыя карані. I калі аўтаматчыкі былі ў нейкіх сарака кроках ад нас, Раман, як той разгневаны леў, рынуўся ўніз, каб ратаваць няшчаснае ў лесе дзіцётка. Вось ён засланяе яго сваімі плячыма<...>
    Ранены Раман пахіснуўся, але падняўся, даў дзьве чаргі, і яны, перакрыжоўваючыся з маімі, перанялі апошніх аўтаматчыкаў. Ня маючы патронаў, Раман выхапіў апошнюю гранату й швыргануў яе ў залогу ворага. Празь нейкую часіну тыя зрэзалі Рамана. У дваццаці прыблізна кроках два ўжо раненыя аўтаматчыкі знайшлі сабе супачынак ад маіх апошніх куляў. 1 потым... Калі сьцішылася і відаць было вораг пераможаны, кінуўся ратаваць Рамана... Цяжка раненага сябра й ледзьве жывое дзіцянё перанёс я да трох хвояў. Ратунку ня было. Перад скананьнем Раман Скрылевіч вельмі прасіў адведаць у Карэлічах ягоную, яшчэ бацькаўскую, хату й перадаць жонцы апошні яго паклон. От, здаецца, і ўсё збольшага...»
    На падаконьніку ляжалі разьбітыя «ходзікі». Зірнуў на іх Астап, памацаў, перавярнуў на другі бок, зірнуў на пагнутыя колцы, потым на падкоўку шчасьця... Павярнуўся паволі сьпіною да вакна й сеў на тым самым месцы, дзе сядзеў перад гэтым, гаворачы зь цёткаю Агапаю. Выняў скураны капшук, расшнураваў, расхінуў, аціснуў яго праваю даланёю, набраў трыма пальцамі махоркі, насыпаў на пакамечанае лапікла газэціны, скруціў, насьлініў, узяў у губы, каб запаліць запалку. Рабіў усё гэта быццам на нейкай рэпэтыцыі, думаючы й не адводзячы вачэй ад капшука. У пачку ня было ніводнае запалкі, і Астап, выняўшы з зубоў скрутку, палажыў яе на расхінены капшук. Робячы гэта, ён упёрся вачыма ў вугалькі на чарэні печы. Яны ачахлі, і толькі саўсім маленькі сінюткі ваганёк, шавелячыся, як прыцёрты матылёк, пакалыхваўся, асядаючы між імі.
    	Дагараюць, як Раманава сэрца... падумаў і скалануўся. Устаў і падышоў да печы прыкурыць.
    	Дзеж ён пазнаў Рамана? пачуў Астап, як пыталася Раманава жонка ў цёткі Агапы.
    	Ведае, казаў, бачыўся. А от дзе й як не сказаў, і я ў яго не перапытала.
    	А не казаў, адкуль сам будзе?
    266
    	Нічагусенькі. Негаваркі, найбольш маўчыць і ўсё нештачка думае...
    	Думае... Хай думае йдучы дадому... Што яму там надта думаць у чужой хаце... Пра тое, мусіць, што ўцёк, каб не ваяваць...
    Апошняе гаварыла Марыля ня цётцы, а сама сабе, але Агапа ўчула:
    	Ніхто ня хоча накладаць галавою чорт ведама за што. Можаж, і на яго, во гэтакага ўнурыстага, чакае свая кабеціна. Зьесьць капусты дый няхай сабе йдзе з Богам, калі так... На маюж дурную галаву... цётка не дагаварыла, убачыўшы, што пляменьніца прытуліла да вачэй дзіцячую полачку й пачала плакаць. Даўшы дзіцяці ўвязаны ў палатняную анучынку драбок патоўчанага цукру, пайшла да дзьвярэй, каб зірнуць на варыва ў печы, a Марыля тым часам аклікнула:
    	Распытайцесяж, цётачка, выціраючы сьлёзы, папрасіла Марыля і, моцна ікнуўшы, дадала: і гадзіньнік, кажаце, як у Рамана? Каліб мела змогу падняцца пагаварыць з чалавекам...
    	Марылька... Агапа прыняла з клямкі руку, вярнулася да ложка, села і, камечачы ў руках зрэбны стары хвартух, пачала ўгаворы: Ня еш ты сябе, кажу табе, Марылька, уважай пакуль што на самую сябе, на гэтую во сваю кроў у калысцы. Можа, і Раман недалёка дзе ад хаты...
    Пачуўшы слова «гадзіньнік», Астап ня мог прыслухоўвацца далей да гаворкі жанок у большай хаце. Ня відны яму былі ані ачахлыя на чарэні вугалькі, ані сінюткі між імі аганёк... Падышоў да вядра са старою пянчанаю посілкаю, зачэрпнуў, сыіяшаючыся, вады меднаю конаўкаю, напіўся, начапіў конаўку на вушка вядра й амаль бсгма кінуўся да стала. Ухапіў скураны капшук, палажыў у кішаню і, не разьвітваючыся, выйшаў ціхутка ў сенцы, а зь іх на ганак і супыніўся.
    	А гадзіньнік? папытаўся Астап у самога сябе. He, гадзіньнік мушу пакінуць, няхай самі дагадваюцца...
    Выхапіў гадзіньнік, прылажыў я