• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    ле (гэта заўважылася ўсімі, нават і найбольшымі кішэньнікамі) кінуўся на шытыя белымі ніткамі хітрыкі:
    Праз такіх, як ты, языкатых, ці мала пакутуе... Хіба й тутака стукаеш?.. Га?
    Уціхаміраны старым Мар’янам і папраўдзе расчулены сьмерцяй няшчаснага Якуба Церабельца, Цыбаты Валанцай, якога ня было й навідавоку, уклініўся ў няпрыемную калатню «турэмнага псюка» й коратка секануў, падняўшы жоўтыя кулакі над галавою зякратага чарнамаза:
    Каго ганьбіш, гідота? Сам ты стукач языкаты! Ведаю... Усё ведаю!
    Цяжкія жоўтыя жылістыя кулакі Валанцая апусьціліся. Валанцай прысеў, ухапіў упол пісклівага чарпамаза, падняў яго над перапалоханымі душамі «жывога кулю», цяжка ступіў тры крокі й шпурнуў яго плячыма на тоўстыя замарожаныя краты вакна.
    Жалься, гідота, Рыжаму... застагнаў Цыбаты Валанцай і адразу падаўся да дзьвярэй. Сам паклічу... Сам... Бярэце, нягоднікі... Бярэце!
    Прыбіты чарнамазы асунуўся на памост, захроп, завойкаў і сьцішыўся... Стараста камэры нумар тры, сіваваты лекар менскае лячэбніцы, нічога нікому ня кажучы, наблізіўся да скурчанага рыштанта й пачаў расшпіляць ягоную кашулю, каб паслухаць, відаць, ці жыў чалавек. Падбіты неспадзявана ачуняў і страпянуўся. Яму, мусіць, здалося, што рукі Валанцая дабіраюцца да ягоных грудзей, да сэрца. Ён моцна, як падпечаны чырвоным зялезам, закрычаў, мігам павярнуўся тварам да вакна, учапіўся рукамі за сьлізкія палушчаныя ад іржы краты і ўшчаў вар’яцкае галашэньне. Баязьлівы, застрашаны лекар намагаўся вычапіць чалавека зь небясыіечнае мясьціны: ёнжа ведаў, чым пахла вакно знадворку, аднак, гэта яму ніяк не ўдавалася. Стоячы за сьпіною няпрытомнага чарнамаза, нэрвова тоўкся на адным месцы й бездапаможна махаў рукамі, прыказваючы адно й тое самае:
    Ну, ой!.. Рыжы!.. Ну, ой!.. Рыжы!.. Куляй Рыжы стрэліць... Ну, ой!..
    Сіваваты лекар менскае лячэбніцы, стараста камэры нумар тры, не дагаварыў апошняга слова: тры ўзапар стрэлы перанялі ягоны ўгавор... Рукі апусьціліся, і вялае, старое, вымучанае турмою цела абрынулася на мокрую, халодную камяную падлогу. Побач зь ім
    248
    прымасьцілася, адваліўшыся ад сьмерцяноснага вакна, і цела чарнамаза«пайшчыка», што радзіў «язык за зубамі трымаць наўчыцца...»
    А Цыбаты Валанцай, здавалася, і ня чуў нічога, і ня бачыў... Ён усё стукаў жылістымі кулакамі ў глухія зялезныя дзьверы, ламаўся й стагнаў, сьціскаючы шчэлепы й скрыгочучы зубамі:
    Бярэце гідоту!.. Бярэце!..
    I рыжаскурая гідота прыйшла.
    Кто?! зазьвінеў голас Рыжага.
    Гузатвары Касуля (гэтак было празвалі рыштанты калідорнага начальніка за тое, што вокам да «ваўчка» любіў часта прыкладацца) спрытна выкарыстаў маўчыню і ўткнуў, як кажуць, у бяду сваіх пяць капеек:
    Камера этая, таварышч дзяжурный каменьдант, самая, как вам так сказаць, не ўспокояюшчая... Нлн, открывенно гавара, ядмная нс шумяпічнх, таварыш каменьдант дзяжурный...
    Злосны «каменьдант» і вухам ня зьвёў. Што яму да тых «пяці капеек» нейкага там калідорнага! Сам ён зубы зьеў і ўсё чыста ведае. Усякіб сказаў, зірнуўшы на яго пажованы грахамі жоўты твар, што найбольшую ў сьвеце манюку, каліб тая й сьляпой была, гэтая двухногая істота ня хібіць і адразу па вачох пазнае.
    Кто н что, спрашнвается?! К ответу, староста!
    Я... цяжка азваўся Цыбаты Валанцай.
    Юдовмн?
    He. Апанас Галёнка.
    Ты, стало быть, в окно ломнлся?
    He, гаварыў, трасучыся, ГалёнкаВаланцай. Я прыбіў твайго стукача, а ты забіў і яго, і лекара Юдовіна...
    Камэра нумар тры расступілася, і вочы Рыжага ўперліся ў мерцьвякоў...
    Камера лмшается передач н прогулок. Спровоцнровавшме стрельбу будут строго наказаны...
    I собілаж таму ГалёнцыВаланцаю жывым на ражон палезьці!
    Целаскурыя й плацяныя чорненькія сабачаняты й добры дзяцел
    Упраўка не на мае вочы рабілася і ня чуў, і ня бачыў. I вельмі добра, што й ня чуў таго, і ня бачыў. I пытацца ня пытаўсяб, каб ня той самы шчуплацелы, празь якога ўсё й
    249
    загарэлася, расказаў мне збольшага па трэціх пеўнях (голас пявуноў даходзіў здаля, зь седалаў гаспадарскіх хляўчукоў за мураванымі сьценамі турмы). От як яно ўсё выйшла.
    Я, кажа, лажыцца ня буду, пастаю, пакуль трасца ня ўляжацца, а вы, бачу, высілкаваліся, лезьце й пасьпеце, пакуль штоякое... Ня гідкуйце: адсуньце, прытаўчэце й лажэцеся... He скажу, каб гэтае «адсуньце, прытаўчэце» на рыготы ня брала: нры першай знаямосьці з табунамі разбазыраных тлустых вошай і гарбушка ў горла ня лезла, алеж голад ня цётка, а сон ня родны дзядзька; ня дзе дзенешся, калі ногі й самі цябе ня слухалі й самі сябе трымаць адказваліся, а зялёныя пухіры лявоніху на вачох модна выдыгоўвалі. Як ні казырся, а палезьцітакі палезеш. 1 калі чужы чалавек табе спагадвае, дык самому сабе ўжо й Бог вялеў. Палез і калачом пад памостам скруціўся. I штож вы, даражэнькія, думаеце? Упаў як пшаніцу прадаўшы? Дзе вы бачылі! Цімала тузаўся, і ніякае вам наўды: калі турэмная вош каторага ўзьлюбіць, дык ніякага ня будзе ад яе абарону мець чалавек, каб і дробным макам рассыпаўся й нават покнуў ад нясьцерпу. Ты іх каўшом грабі, а яны табе й паўзуць, і сыплюцца, і, ведаеце, якіх толькі нямашака: і бялявыя, і саўсім белыя, бялюткія нават, рудаватыя, рудзенькія, шэранькія, папялковыя, жоўценькія, а часам і нейкія сіняватыя пракінуцца, адным словам, усякае масьці і, каб яны цяміліся, ня мізэрныя, а ёмкія, праўда, бываюць і пляскаценькія, гэта што йшчэ скораму добрага не ўвазналі далікатнейшыя, алеж таксама ня ўломачкі дзябёлыя, як угрызянуць, дык угрызянуць, аж пад барадою пячэцца, а сьверб той за сьвербам, як шалёны, лятае, ад чуханіны ўцякаючы. I от што вельміж ужо пацешна: бываюць гладзюткія ні тае пушынкі і надтаж ужо касмаценькія і мякуткія (вошкаміваласацікамі называюцца, або целаскурыя) гэта што ў цела ўлазяць і пад скураю сьціхатою доўга сядзяць і спорна плодзяцца, а тыя першыя гладзюткія гэта ўжо плацянковыя і хіба крышачку большыя. Усякіх нагледзеўся. Прытаўкаў, бараніўся, адсоўваў і жменяю зза каўняра зграбаў, а, баронячыся і зграбаючы, прыгледзеўся й абыўся: поўзалі і ня чухаўся. I от што мне думалася ды ня толькі мне, усім, відаць, думалася: і як гэта, прывыкшы, бяз вошай і сьвербу жыць асьмелішся некалі? I яшчэ адно і ўжо найцікавейшае дзіва: ня відно было чырвоных вашанкоў, а ўсё толькі тыя самыя вошы й вошкі, драбнейшыя й буйнейшыя. Ці ня турэмнага заводу, ці мацнейшымі загрызаліся. Нештаж нейкае
    250
    мусіла быць. Як вы думаеце? Дык вось, думаў я, думаў пра ўсё гэтае дый заснуў. I ні плацянковых, ні целаскурых ня чуў і ня бачыў. Адно, што ў сьне бачылася, дык гэта чорненькія калмаценькія сабачаняткі; і ўсе з хвосьцікамі ў калачык і харошанькія, як тыя падсмажаныя пампушкі. I ніводнае сабачанё ня ўкусіла, усе шчакатлівымі язычкамі лізаліся. А як сабачаняты пабеглі й немаведама дзе дзеліся, прыляцеў вялікі дзяцел і ў правае калена дзеўбануў тройчы:
    Уставай, уставай, чалавеча!
    Разумнік які знайшоўся! Сам, мусіць, масьціцца лабунішся? такое сказаў я вялікаму дзяцелу.
    А ён мне другім наваратам:
    Сьцеражыся, чалавеча! Бачыш, як цябе апанавалі?
    I каламіб не падвярнуліб, каб ня тыя вошы, што на правым воку ёмка ўладаваліся. I выеліб, каб ня той добры дзяцел, што ў калена стукаў.
    А шчуплацелы тады мне й кажа:
    I ў хаце з гэтакім смакам ня спалася...
    Як пшаніцу прадаўшы, кажу яму.
    А ён мне сваё, таўкучы плацянковыя:
    	I ў тры пшаніцы з каноплямі не ўбярэшся, каб да трэціх пеўняў пры гэтакім вашаедзе спалася.
    	I кусацца ня кусаюцца, сказаў я дзеля прыклёпу.
    	Вы, кажа шчуплацелы, на рукі свае зірнеце...
    Зірнуў і, каліб гэта ня ў менскай турме, верыб сабе ня даў: паміж пальцаў касмаценькія й мякуткія клубочкамі ладнымі да скуры прысмакталіся. I толькі пазьней, ськінуўшы кусьлівых савецкіх тубыльцаў, пачуў няпрыемную пякучую гарачыню.
    А шчуплацелы мне й кажа:
    	Упраўляліся нядоўга: і жывых і забітых пазабіралі. I мяне самога цімала валтузілі. А пазьней і ўжо на саменькае маё вуха дадаў:
    	Калі есьці не дадуць, сьціхаты ня будзе...
    Абы вошы збыліся, а без «баланды» неяк выжывем, гэтым хацелася мне расквітацца з ушчатаю шчуплацелым гаворкаю.
    «Пан» Баніс і «прахвэсар» Пыжык
    На камяным лапікле сядзелі галасьпінныя. Спрасонку ня надта ўвазнаеш усіх адразу, зпад памосту праз галовы на іх гледзячы.
    251
    хоць гэтае ўвазнаньне ня вельмі ўжо мне й карцела, аднак я, каб адкараскацца саўсім ад шчуплацелага, што смаліцаю ўлазіў у маю сьціхату, і нічога ніякага не гаварыць на ягонае «а што вы скажаце пра гэтую галёнку?» («смаліца» мела на ўме Галёнку Валанцая), удаў, што не пачуў папытанага, і думанае пра галасьпінных на камяным лапікле сказаў самому сабе ўголас:
    Хай забаўляюцца, адно каб новага закалату не рабілі...
    Добрая вам у мокрым карцары забаўка... прычапілася да слова «смаліца». Папацёмку ніякі рызыкант ад пацукоў не абароніцца, а самыя «залатушнікі» гэтаж я сам добра ведаю вар’ятамі робяцца...
    Я, кажу яму, пра адно, а вы пра другое... Вунь пра каго я, кіўнуў галавою, што ў бірульках забаўку маюць...
    Што ўдзень сьпяць, а ўначы «агру» раскулачваюць?
    Ня ведаю, адказаў я дакучліваму чалавеку«смаліцы».
    Я ня ілгаў, бо такі й ня ведаў, пра што яна тая мова йшлася. I каб наўчыцца турэмнае мудрасьці ды, «носячы моцна зарубленую яе на носе», як умеў было выслаўляцца крывенькі, пацешны Мікіта Бурболік, стары ганчар зпад Таўкачэвіч, умела разьмінуцца нават зь вялікімі непераліўкамі, калі заўтрапазаўтра прыкруцяцца неспадзеўкі на прыкрасьць, пацікавіўся, прызнаючыся ў вочы:
    1 не разумею, што вы мне кажаце: каго й як «раскулачваюць»? Яныж гэтакія, як і мы з вамі?
    I гэтакія, і ня гэтакія... Торбачнікаў раскулачваюць гэтак у нас калгасьнікаў празвалі кішэньнікі. Дастане гэта чалавек прынесенае печыва сухароў з дому, сядзе й сядзіць седзьма на торбе сьцеражэ, каб ня вычапілі зпад мяккага месца... А кішэньнікі пад памостам седзьма сядзяць цалюткі дзень, слабюкамі й хворымі прыкідаюцца, чакаюць, калі «агра» адлучыцца ці на торбе, чухаючыся, задрэмле. Удзень ня надта ім удаецца, а ўночы, калі чалавек здасца, апэрацыю медзяком навостраным робяць: прарэжуць торбу, выбавяць тое печыва й мелюць... Чалавек прахопіцца, седзячы на пустой торбе, і вачыма лыпае: ні сьледу, ні таго злодзея. А ён, кішэньнік каторы, з тымі сухарамі ў жываце выпаўзе, стане перад раскулачаным і даймае кпінамі:
    Дядя! Пож