• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    пталася дно не
    242
    аднае, а шмат якіх і вунь колькіх камяных дамавінаў у турмах савецкіх. На глыбока ўпалых яго вачох блішчэлі сьлёзы. Усе пазналі адразочку, што чалавек меўся нешта сказаць, от якбы гэта, здаецца, і было напісанае на ўсім чалавечым твары, палушчаным ня сіверам сакавіковае беларускае раніцы, а моцна прыпалымі да скуры грызкімі, пякучымі сібірскімі вятрамі, што ўядаюцца ў жывое, сушаць яго й пасыпаюць перхаціньнем крамянае, колеру яблынавага цьвету, перад гэтым моцна надухмяненае пахам іёлак, чысьцюткае цела чалавека, народжанага й выраслага Hcnavu як на беразе волялюбнага, плыннацечнага нашага Нёману... Добра відно было, што чалавек вельміж сіліўся ўтаіць нутраную ўзварушанасьць, і нельга было сказаць, што гэта яму не ўдавалася, удаваласятакі, і баржджэй не ад недасілу, а якраз гэта як піць даць ад натужлівага перасілу на заціснутых да сіні тонкіх губах выступіла ў міг вока нейкая жаўцізна. Раптоўным узьнёсам левага рукава шарачковае саматканкікашулі (ды ім самім палатанае) змахнуў сьлязінкі ды гэтак моцна, з глухім шумам, выштурхнуў паветра й вышэйшым на вачох зрабіўся.
    Мікіта Бурболік (гэты ня дасьць маху, каб і не хацслася яму, а спасьцерагчы спасьцеражэ: вока ганчарова ня зблышыць і ведае, да чаго яно ўсё йдзецца) аж вухнуў і лупянуў, як у той сук хваёвы, свае моцныя словы, скіраваныя да таго сэрцацьверда турэмнага, што з загубленага маладога жыцьця ды з царквы Божай кпіць адважыўся:
    Па нюхмарцы Цыбатага Валанцая, Зялёнка! Плюшчы...
    Цыбаты Валапцай усхапіўся, выпрастаўся й затросься, відаць, вельмі баяўся. А доўгабароды Зялёнка прыжмурыў вочы ды й папытаўся, але так, якбы гэта перад ім стаяў ня нейкі там рыштантдаўгуль, а нейкая гідкая звадыяшкавядзьмарка:
    А ты, нелюдзь, жыць яшчэ хочаш?
    Hi лагоднага, ні благога не сказаў Валанцай на тое. Лагоднае выдалаб ня тое што нейкую там падатлівасьць, але больш нявыгоднае баязьлівасьць, і тадыб ужо квадратовая голеная даўгулёва галава, што мулялася на тры кархі пад галавою Мар’яна Зялёнкі, мусілаб уважыць на ўсё й перапрасіцца прызнацца ў непашаноўлі, а сказанае назадзёр распалілаб яшчэ больш гарачку й не аднаго Зялёнкі, але й тых іншых, што зацяліся й прыглядаліся да ўсяго, што пачынала дзеяцца.
    243
    Гэтакае, мусіць, думалася Валанцаю, і празь яго даўгое тонкае тулава паволі пачало паварачацца да вакна, далей адступацца. Мар’яну ня церпелася: адштурхнуў нейкага маладзюка, уціснуўся ў сярэдзіну й апярэдзіў даўгуля, сказаўшы гэтакае:
    Дык, значыцца, жыць ня хочаш?
    He, сказаў даўгуль для адчэпнага панашаму, пабеларуску.
    Якоеж гэта «не»? сьціскаючы ськівіцы, перапытваўся Мар’ян, крывячы даўгуля.
    He хачу... як уколаны, крыкнуў неспадзявана Валанцай і яшчэ з большай нецярплівосьцяй і моцнівам папытаўся, выцягваючы ўшчэмленыя плечыма рыштантаў рукі:
    А табе хочацца?.. Хочацца пытаюся?
    Зялёнка ня спужаўся, але Валанцаеў крык зьверху, над галавою, здаўся ў разварушанай шумам цішыні крыклівым плачам мізэрніка, і злосьць адлягла ад сэрца:
    Ня хочаш?.. Тыж і ня жывеш, шашаль паскудны, а зь нябожчыка й царквы Божае кпіць адважыўся. Тож чалавекам вунь якім быў Якуб Церабелец, а ты мярцьвяк сьмярдзючы. От што скажу табе я...
    Шчырыя ўпікі старога Мар’яна Зялёнкі разжалілі, здаецца, Цыбатага Валанцая. Ён ушчаў гаворку. Можа, яно сказанае ім і праўдай вялікаю было? Хто яго ведае. Самі, чытачы, судзеце, вось яно:
    He дакарай, Зялёнка. He мярцьвяк я, а жывы мярцьвяк, гэта й мацней, і праўдзівей... Разумееш, Зялёнка? I я, і ты, і ўсе мы жывыя мерцьвякі й нічога большага й лепшага. Ня сьмешна й ня сорамна, а балюча й прыкра... Надта прыкра робіцца нам ад гэтага. Разумееш, пытаюся, Зялёнка?
    Мар’ян Зялёнка маўчаў, прыслухоўваўся й думаў, адкуль усё гэта гаворанае бярэцца. Расчулены Валанцай прадаўжаў гаворку:
    А тыя (ведаеш, каго маю на ўвазе), што ператварылі нас у жывых мерцьвякоў, дахадзякаў турэмных, як на сьлізоту, з агідаю на ўсіх нас пазіраюць...
    Мар’яну ад гэтага рабілася лягчэй: ён лагаднеў, мякчэў, а на ягоных старых вачох навіваліся сьлёзы. Яны наліваліся, буйнелі, цяжэлі і ў вадну вялікую на сваім воку зьліваліся. I Мар’ян ужо глядзеў не вачыма, а круглымі сіняватымі плямкамі. Глядзеў і нічога ня бачыў. I от, калі гэтыя плямкі выпукліліся ў павеках (плямкі цяпер нагадвалі дзьве бліскучыя бурбалачкі), разьліліся й
    244
    сьлязьмі пакаціліся па сівой барадзе Map ’ янавай, Зялёнка ўбачыў, што Валанцая перад ім ужо ня было: той сядзеў на гнілым памосьце й пачатае перад гэтым гаварыў далей Цімоху Бараўцу, Мікіту Бурболіку усім, што яго абступалі.
    	I дагэтуль, дома, жывымі мерцьвякамі былі мы й прызнавацца самім сабе баяліся, ад людзей і саміх сябе хаваліся й уцякалі. Сьмерці чакалі, разумееце? Ня горшых, а лепшых гэтая сьмерць вырывала. Ось і тут тое самае: і хаваемся, і ўцякаем, самі сябе баімося. Адзін на аднаго наракаем, усё нечага шукаем, ня верым нікому... He з царквы Божае й не зь нябожчька Якуба Церабельца, сьвятой памяці, кплю я, а з самога сябе, разумееце. Завідую памерламу. Яму адно, Божае, а мне і ўсім нам, усім чысьценька д’ябальскае: з турмы ды ў турму. 3 Бутырак на бацькаўшчыну, называецца, прывезьлі мяне. Радуйся, чалавек... Дома сядзіш, значыцца... Шчасьлівы чалавек Церабелец...
    Зялёнка выцер рукавом сьлёзы, абцёр бараду і проста, як бацька да сына, зьвярнуўся да выгаваранага Валанцая:
    	Думаў, што благі, што цуруеш нешта. Ня гневайся, праўда твая, чалавеча: не праўдзівыя, а жывыя мерцьвякі мы... А жыць, ведаеш, нець як хочацца! А нуж? Як ты яно думаеш? крануў рукою Мікіту Бурболіка і ўжо сваімі чыстымі вачыма зірнуў на Цімоха Бараўца.
    	Я табе, каб ты ведаў, здаровеняк, ось што скажу: гарлач патрэсканы жыцьцё нашае... Клей ня клей, а яно, здаровеняк, усё болей лопаецца...
    Бурболік, відаць, і яшчэ нешта здумаў, вельміж ужо гаваркім быў чалавекам, але ў гэты момант забразгалі ключы, адчыніліся дзьверы, і ў камэру нумар тры ўвайшлі тры чырвонагаловыя чорныя скуранкі. Былі яны вельмі падобнымі, аднак кінулася мне ў вочы першая й найдаўжэйшая... Яна таксама на некага пільна ўзіралася, шукала некага...
    Камяны мяшок тужэй заціснуўся, звузіўся, і рабілася ўражаньне, што осьось паясьніца ягоная перацісьнецца, і ён трэсьне, узарвецца й сьледу па сабе не пакіне.
    Рыштанты маўчалі й чакалі...
    Вырванае дзьвярыма халоднае паветра калідору выдалася мне ледзяным і надта калючым; сэрца ёкнула й моцна закалацілася:
    	«Рыжы»! сказаў я сабе самому. Той самы, што да «Шчупака» заходзіўся й «Маркса» майго бяз вокладак з пакою
    вывалак...
    245
    Апошняе (а можа, толькі першыя словы апошняга, ня ведаю, не заўважыў і, здаецца, ня чуў самім сказанага) гаварылася, відаць, уголас і добра пачулася Цыбатым Валанцаем, бо ён адразу, сьціскаючы мой правы локаць, пачаў шаптаць на вуха:
    	Ён, той самы... Памятаеце?
    Гаварыць я ня меў ахвоты ніякае й нічога на тое не сказаў, a чалавек мне другім наваратам:
    	Кажу вам: той самы, не памыляецеся...
    	Вы гэта пра каго? пацікавіўся я нарэшце.
    	Пра гэтага Рыжага, што ў вокны з двара страляе, калі надта ўзіраюцца. Як тая вужака, спадцішка падпаўзае. Нешта ня так даўно ў вока маладому пацэліў. Бяз сэрца камянюка рыжая! выгаварыўся Валанцай і локаць мой з далоні выпусьціў.
    	Ня пры мне, кажу яму, было яно. Ня ведаю.
    	Ён... Ён... Усе ведаюць...
    Сказаўшы гэта, чалавек паціснуўся да дзьвярэй і сьпінаю засланіў Рыжага. Я ўжо ня бачыў прыкрага твару, і першае няпрыемнае ўражаньне пачынала сьцірацца, але, як на злосьць, кішэныіікі моцна зарагаталі, засьвісталі і, не раўнуючы, як тое мяла ў цёрле, закруціліся. Моцная руханіна была гэтакай неспадзяванай і раптоўнай, што я й не агледзеўся, як апынуўся перад прышлымі скуранымі тыпамі. Сэрца яшчэ мацней закалацілася й выразна гаварыла мне:
    Ён... Ён... Ён...
    Рыжатварая чорная скуранка расхінула скручаны лісток паперы і, паднёсшы яго леваю рукавіцаю да самых вачэй, пачала голасна чытаць:
    	Тнмофей Боровец, Ннкмта Бурболмк, Марнан Зелёнко, Яков Теробелец с вешамн!
    Камэра нумар тры павярнула галовы ў той кут, дзе ляжала цела нябожчыка. Старэйшыя перахрысьціліся.
    Такое цішыні ніколі перад тым ня бачыў. Гэта была страшэнная, турэмная цішыня! Парушыў яе неўзабаве той самы Цыбаты Валанцай:
    	Якуб Церабелец не дачакаўся... Ягонае халоднае цела й гнілыя лахманы тутака. Бярэце... Душа на небе, ня
    возьмеце.
    246
    Жылістыя кулакі Валанцая
    Спачатку нябожчыка вынесьлі, а празь некалькі часінаў павялі пакліканых «с вешамн». He параскашнела, а пацясыіела, бо нават і тыя, што пад памостам ціцеперся ляжалі ня вылазячы, «найсьвяжэйшыя», якія йшчэ, казаў той, «ветрам пахлі», пакараныя самімі рыштантамі (гэта, значыцца, тыя, што «канстытуцыі» камэрнае вызнаваць ніяк не хацелі ды й вухам не вялі, калі ім пра ўсталеныя парадкі жыцьця ў турэмных умовінах не аднойчы гаварылі), слабюкі, дахадзякі ды й такія, што надта ў зацішку туліцца любілі, павыпаўзалі ды ў стойма стаялых неяк уцерліся.
    Каліж гаворка ўляглася ды сьцішыліся шэптысэймікі асьцярожных і баязьліўцаў, нехта раптам ізноў аказаўся. Чалавек, напраўдзе кажучы, не гаварыў, а малоў нейкія брэдні, і праз гэта самае ніхто, здаецца, ня ўзяў таго й на маленькую ўвагу. I ня было чаго й дзівіцца: гэтулькі ўжо гаварылася й чулася, рабілася й бачылася, што, каліб яно й сьцены тыя трэснулі, дык ня былоб, мусіць, вялікаю навіною.
    Эт, меле абы малоць... Пайку, відаць, у запасе мае, дык і цешыцца. Пасядзіш прыпухнеш... гаварыў ні то мне, ні то самому сабе, ні то лапатуну«пайшчыку» шчуплацелы й немалады ўжо чалавек, выцягваючы зпад маіх яог маё ўласнае паліто, падзёртае і вельміж ужо зашмальцаванае сьлізотаю сьмярдзючага макраціньня.
    Хочаце сказаць: «ветрам пахне» навюк?.. пацікавіўся я асьцярожна.
    He навюк, а турэмны псюк, трапіў чалавек у рыфму й сам ад таго засьмяяўся. Гэты, як сам ён кажа (верыцьжа цяперашнім часам чалавеку нельга), бывалы, арыштанттубылец. Зь месяц нейкі ўжо, як сюды яго ўпхнулі. Ляжыць сабе й ня дбае: як на печы за комінам, пад памостам валяецца..
    Казанае шчуплацелым дакацілася да вушэй чалавека з брэднямі, і той узяў дый агрызнуўся, і не абыяк, а сьмела й рызыкоўна:
    Радзіўбы язык за зубамі трымаць наўчыцца! Як і той Церабелец, бачу, контррэвалюцыю расьпісваці. умееш?
    Шчуплацелы паблажэў ад злосьці, але зацяўся й змоўчаў. He чапай, кажуць, ліха, калі клонату мець ня хочаш. Гэтакае, відаць, сіганула ў ягопым одуме і язык адразу прымкнула.
    247
    Убачыўшы, што чалавек не падаў і голасу, рызыкоўны «пайшчык» асьмялеў яшчэ больш, а