• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    ль Бессардэчны.
    Каля Дасьледчай Станцыі сустрэлі нас сябры: Сяргей Астрэйка, аўтар ненадрукаванай выдатнай «Бэнгаліі», Сяргей Гайка, Касянкоў, брат Міхася Зарэцкага, і студэнт Адам, пляменьнік Адама Бабарэкі. Апошні, моцна ўсхваляваны, паведаміў: «Дзядзька Барыс і студэнт Ахрэмчык арыштаваныя. Дырэктар пытаўся пра вас...»
    Ноч была няпрыемнай і вельмі трывожнай. Усе драбніцы, як жывыя, стаяць перад маімі вачыма. Мне здаецца, што й цяпер яшчэ чую дзікі крык ратунку, які даносіўся тае начы да нашага слыху зпад таямнічае жоўтае камяніцы Сьляпянскага лесу.
    28га лютага 1933 году вокладка Марксавага «Капіталу» зь імёнамі маіх братоў ляжала на стале сьледчага ў мурох Менскага НКВД. Сухатварая Навіцкая, што часта наведвала рэдакцыю газэты «Савецкая Беларусь», а пазьней і Малую Сьляпянку, гаварыла
    221
    магільным голасам: «Вось мы й спаткаліся... Спадзяюся, што спаткаешся і з братамі...»
    Увесну 1935га году ў чырвоных мурох Марыінскае турмы, у Сібіры пазнаёміўся я зь Вячаславам Ануфрыевым, былым малодшым лейтэнантам Менскага НКВД. Аднавокі сухотнік часта паўтараў мне: «Моцна пакараў мяне Бог за сьляпянскія душы... Ляжыць там ня менш дзесяці тысячаў».
    26 сьнежня 1955
    222
    УСПАМІНЫ
    Праўду кажучы...
    Вось яно, гэтае простае, а найлепш былоб, зусім прасьцюткае, але шчырае, жытае й перажытае...
    Скажаце, пра самога сябе? He,пра беларусаў, а спаміж іх, пэўнаж, і пра сябе самога, і пра сяброў, і пра блізкіх, і пра далёкіх. I пра шашаляўваласацікаў...
    Праўду вам, Чытачы, кажучы, дык і з рознымі чужымі, з добрымі й благімі, разумеецца, ды, пэўнеж, з самымі што ні на ёсьць чужакамічужынцамі лёгцы не разьмінуся.
    А ўсё гэта кажацца, як пра тое і ўсе беларусы вельміж ведаюць, каб жыцьцё намі ўбачылася ды згінота тымі, што нам яны надта зычылі... Кожны пасвойму: адзін зь мёдам, а іншы з чамярыцаю...
    Шашальваласацік...
    Усе гады аднолькавымі здаюцца, калі зірнеш на іх не падумаўшы. Аднакжа бываюць яны й лепшымі, і горшымі, a снаміж іх ёсьць і зусім няпрыемныя, і часам надтаж ужо прыкрыя. Гэтакаеж самае льга сказаць і пра месяцы. У мяне, папраўдзе кажучы, дык месяцы пераблыталіся з гадамі. Студень 1933 году быў вельміж няпрыемны і найбольш неспакойны з усіх, што перад ім мінуліся. А пачыналася ўсё вось як. Старога, згорбленага вайною пад самаварнаю Тулаю «гнаяскура» Калошу (гэтак празвалі ііа Менскім заводзе «Бальшавік» гаспадара мае кватэры на пасёлку Камінтэрн, што пад бокам самага Менску) арыштавалі; Хведара, суседа маіх бацькоў, і бацьку сябра Пятруся, што жыў аднаго часу ў тым самым доме, выгналі з хаты й завезьлі ў шматнацыянальны Котлас; маціж мая наказала людзьмі, што «забралі з млыну старэйшага Рыгора», і што ён «як у воду кануў»; у роднага дзядзькі Якуба адабралі дом у Менску й віякае затое пісулькі не
    223
    далі; пісарчук райваенкамату, у Менску, як самі ведаеце, паведаміў суха, не падымаючы вачэй:
    Подготовмтельные курсы в военноннженерную академню заменяются прохожденмем переменного лагерного сбора...
    Пісарчук яшчэ нешта хацеў сказаць, але я так моцна скрывіўся, што ў яго склалася ўражаньне, быццамбы я не зразумеў сказанага, і ён паправіўся:
    Понятно?
    Усё да крупялінкі, адказаў я й моўчкі выйшаў.
    I думаеце, што гэта ўжо і ўсё, і ўсе тыя няпрыемныя закавулінкі? Ого, каліж бы яно так дый было! Каля пляцу Волі, напрыклад, сустрэў аднаго знаёмага, а ён мне й кажа:
    Чуў, як пачалі трэсьці ў наркамземе? Мой найлепшы сябра, прызнаюся табе, сказаў гэтакае: «Тае начы аж пятнаццаць чалавек вывалаклі зь іхных канцылярыяў».
    Яж меў свой уласны клопат і мусіў сьпяшацца. I запраўды, усё яно так пераблыталася, што ня бачыў, дзе яно пачынаецца і дзе яно мусіць скончыцца. А да гэтагаж яшчэ й усялякія чуткі, зьнітаваныя прыемнасьцю й няпрыемнасьцю. Усякаеж бывае. Нехта, напрыклад, некаму казаў нешта, а гэтае «нешта», падшытае ветрам, а можа й найпраўдзівейшае, ды іншым «нейкім» падліцаванае ці й зусім пераліцаванае, пераказвалася яйічэ некаму, і чуткі, як тая вужака, паўзьлі й шырыліся... Адным словам, як аднаго разу падсумаваў быў той, пра якога мова пазьней пачнецца, заўшыца зь безгалоўем шлюбавалася...
    Усё гэта лезла жывасілам у галаву, чаплялася з думкамі, параліжавала іх, грызла душу, а сам, здавалася часам, уліпаў у нейкае глейкае месіва.
    3 моцных ашчопцяў згрызоты вылузвацца ня так лёгка, і я прыгадваў тады аднавокага дрывасека Сялівона і ягонае апавяданьне пра маленькага шашаляваласаціка...
    Кажаце, што дзерава болю ня мае? Эгэж, мае, ды яшчэ які! Яно, беднае, яшчэ ў сілу не ўвабралася, а валасацік ужо пад коранем у яго ззамаладу сядзіць і пад кару точыцца. Пнецца дзераўца зь ценю выбрацца, а валасацік ужо зьверху сьвідруецца да самага нутра белага. Можаб, я й калодаў тых не калоў, каб ня гэтыя шашалі ды іншыя караеды ў сярэдзіне іх сядзелі. Секану гэта аднаго, і сэрцу адразу лягчэй робіцца...
    Думаючы пра маладыя дрэўцы ды іхных шашаляў, хацелася сказаць усяму таму «Камінтэрну» усім чысьценька:
    224
    Эх, каб нашым Сялівонам волю ды сякеры ў рукі, колькіб шашаляўдушаедаў перасекліб яны тады!.. I маяж бо душа, напэўна, грызьмя ня грызласяб?
    Украдзены «Маркс»...
    У тых днёх меўся было ехаць на нейкі час дадому, пад самую Пціч, разумеецца, каб з маці ды з братамі пабачыцца. Самі разумееце, не ставала нікому паветра тады ў Менску, у нашым Беларускім Менску. Аднак, кажуць, што ніколі яно ня выходзіць так, якбы гэта чалавеку хацелася. Гэтак і зы мною сталася. Аднаго таго вечара, як толькі адчыніў гэта я дзьверы, гаспадыня, жонка арыштаванага «гнаяскура» Калошы, зірнула мне ў вочы і, памаўчаўшы, відаць, ёй было вельмі цяжка на сэрцы, паволі сказалж... >
    	Якога? Лістаносца, хочаш сказаць?
    	He, што вашую кніжку панёс. Ён, калі вы езьдзілі ў той лес, дзе карпы гадуюцца, да Шчупака прыходзіў. I мама ведае, але ня кажа, баіцца надта.
    	А дзеж гэты «Шчупак» плавае, што й начаваць ня прыходзіў? пацікавіўся ', абы нешта сказаць ці зусім не маўчаць.
    	Ня ведаю...
    Меўся яшчэ нешта сказаць, але Калошыха была пагукала. Я выняў ліст і пачаў чытаць.
    «Даруй, што я плачу, пішучы гэтыя словы... Бацькі ўжо нямашака, а маці ў такой гарачцы, што гаварыць не гаворыць нічога... У вашую хату прыязджалі з раёну й забралі твае лісты. Забралі й мае...»
    Я ня помню цяпер, колькі разоў браўся чытаць ліст перапалоханае да сьмерці дзяўчыны: можа, і дзесяць, а можа, і пятнаццаць... А тры рэчы, пэўнеж, не забудуцца: падкрэсленае тры разы слова «ўцякай», няроўныя ад сьлёз сінія плямкі на літарах ды тое, абыякавае, цяжкае й саркастычнае: «Кудыж?.. Лезьці на яшчэ большы ражон?..» Уцякаць ня было куды, аднак, некуды сьпяшаўся. Хаваў забароненае, выстаўляў наперад Маркса, Энгельса, Леніна й Сталіна і нейкія, цяпер ня помніцца, палітграматы... Думалася, здаецца, што абароняць. Думаў адно, a сталася зусім іншае. Як даведаўся пазьней, выйшла якраз наадварот: тэарэтыкі й практыкі марксызмуленінізму валяліся ў
    225
    куткох, а на самым відовішчы ляжалі ўсе «нацдэмы», розныя ўхілістыя і выкапаная, ліха ведае адкуль, кніжка пра нейкі ангельскі шпіянаж... Іншыб сказаў гэтак: «чалавек клясычна падрыхтаваўся да сустрэчы гасьцей трапіў як пальцам у неба»...
    Пасрабуй давесьці, што ў Бога цялят ня краў і што Богу душой ня вінен.
    Чорныя скуранкі...
    Ноч, як і заменены ёю вечар, была цёплай і, як кажуць, вельміж прыгожай. Пасьля невялікай адлігі падаў буйны пушысты сьнег, раўнюткі, бязь ветру й подыху, сыпаўся ён, быццам тыя цудадзейныя бялюткія пушынкі, што спадаюць на ружовыя далоні
    казачных анёлкаў, ці тыя зорачкі залатыя пялёсткі, што ў вокамгненнасьць і ня больш, як адзінаднюткі раз на вяку, у сьне, пры найвялікшай чысьціні й супакоі душы, можа ўявіць сабе непазнаная сіла чалавечае ўявы. Гледзячы здалёку на стрэхі будынкаў, на дрэвы й ліхтары, здавалася, што перад вачыма, губляючыся ў далечыні, раскашуюцца ў белым золаце пялёстак неабсяжныя квяцістыя вішнёвыя сады... Зіма нагадвала вясну, а ад
    тае вясны, што яшчэ трымалася ў памяці, не засталося й сьледу...
    Хацелася йсьці, ісьці ў глыбіню й экзотыку гэтае лірычнарамантычнае, ніколі ня бачанае і ня чутае ў Менску начы. Сьнег усё буйнеў і гусьцеў, і нікога ня відно было: усё, бачанае перад гэтым, страціла ня толькі формы, але й свой убогі зьмест... I толькі яно адно, неспадзяванае ў гэтую дваццаць трэцюю і апошнюю «майскую» ноч у лютым 1933 году, страшэннае «рукн вверх!», разбурыла і рамантыку, і экзотыку, і прынесеную сьняжынкамі лірыку... «Вось табе й уцёкі...» падумаў я сам сабе, горка ўсьміхнуўшыся. «Дагоняць і перагоняць...»
    На кватэры ўбачыў я тры чырвоныя галавы і тры даўгія чорныя скурапкі. Першая галава, таўсьцейшая і касаватая, паказваючы
    рукавом скуранкі ў закуткі накою, сурова запыталася:
    Это называется любовью к вождям н партнн?
    Я маўчаў, але прызнацца, глядзеў на павыкіданых правадыроў і
    напісаны іміж камуністычны блуд зь вялікім Спачатку не сказаў нічога. Маўчаў, чакаў страшнейшага. I яно прыйшло. Можа, гэта
    зьдзіўленьнем. нечага яшчэ й ня было
    страшнейшым, можа, яно было й зусім нястрашным, алеж мне
    226
    здавалася, што ўбачыўшы тое, што толькі цяпер пабачыў сам, зваліцца на галовы сяброў...
    А это что? Контрреволюцнонная нацнональная гннль? з прысьвістам заўважыла найдаўжэйшая скуранка, стукаючы худымі пальцамі па нейкай бляшанай на стале пушцы й пільна гледзячы мне ў самыя вочы.
    «Эт, што міру, тое й бабінаму сыну, падумаў я, a бараніцца не пашкодзіць варта, трэба».
    Гэта вы самі, кажу, зрабілі ўсё.
    На гэта адказала ўжо першая з другога боку самая блішчастая скуранка з шырокімі, як засланка, грудзьмі:
    He спешн, временн для рассказа будешь нметь достаточно!..
    Каля самых дзьвярэй стаяла, перапалоханая да паўсьмерці, жонка «гнаяскура» Калошы. Яе ні адпушчалі і ні дапушчалі гэта, каб яна ня выскачыла часам ды чамунебудзь не пашкодзіла, ды каб не зрабіла чагонебудзь... Белая нярухомая постаць няшчаснай Калошыхі выдалася мне, немаведама чаму, паточаным Сялівонавымі шашаляміваласацікамі маленькім слупком, добра прысыпаным перад гэтым дзівосным мяккім сьнегам, які так моцна браў мяне ў свае абыймы й вёў зпад электрычных камінтэрнаўскіх слупоў да ціцеперся ўжо памерлага ў С