Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Памер: 355с.
Нью Йорк 1994
ыія, каліб сэрца не прываражыла хмелівам п’янкім цыганскае каханьне.
Стомлены цяжкімі думамі, ля ганку слухаў, як зьвіняць і пахнуць мёдам ліпы. Маладжавая прыгожая цыганка моцным поглядам вачэй сваіх прыліпла.
Чарнавокі, журышся? Карысьці з гэтага, павер мне, аніякай...
Бацька мой, расказвалі, калісьці слухаў музыку пчаліную і плакаў.
Кінь, красуня, на чырвонага валета. Рукі белыя твае пазалачу я, калі сэрца неспакойнае адразу з вуснаў мудрасьць слоў тваіх адчуе. He хвалюся храбрасьцю вялікай да маны жыцьцё не прывучыла..
3пад стэпаўпустак прытаўкліся жаўтагрывістыя хмары...
Ляглі на сінім неба твары над ліпкай цьвільлю трупнай тлі, тугой, тхнівом пярхотііай гары, брынялым сочывам ральлі, няспорам, сном зялёнай сыіелі і ўвачавідкі скамянелі...
У даўкім вобмегу зямлі на’т камяні і тыя млелі; чаўны спыняліся на мелі, і хвалі сінія гулі ад гневу, хрыплі і нямелі,
199
чарнелі, быццамбы вуглі, ды, грозна коцячыся ў далі, жуду маўклівую гайдалі... Вятры з заходняй стараны сьпіраліся з наплывам чэрні. А мы ад раньня да вячэрні ўсе чыста дочкі і сыны маліліся, каб тыя церні, вянкі разбойнай сатаны, рукамі прышлае напасьці на цемя сатане пакласьці...
Нарадзіліся марудна і дасьпелі думкі тыя... Сталася... Карай, несьмяротны пакараны край пакланіўся сын Вэнэцуэлі.
Вер на слова: вымавіць ня сьмелі вусны слова цяжкага «бывай». Пакідаў цябе, мой родны край, як чаўны спыніліся на мелі... Адцьвілі сады і адшумелі і прыцьмеў у сэрцы сіні май. Нават песьні раптам анямелі, адплываючы ў нязнаны край...
Заставацца небясьпечна, а пайсьці бліжэй да згіну. Сьмерць жыўцом хутае плечы, уціскае ў дамавіну...
Выскаляецца ад млосьці, кіем стукае у дзьверы...
Беларус з крыві і косьці не дае прыблудзе веры...
200
Праз горы, праз мора, праз акіян
нёс жменьку зямлі чарназёму зпад Пцічы. Куды? ня пытайся. Ішлі на кіях, а вёрстаў кіямі ня зьлічыш...
Яшчэ адзін паставіў крок ты... Куды? наперад ці назад? Скрыпяць пад дахам новым кроквы твайго прытулку, азіят.
Мінецца хмель п’янкі удачы, бы хваль халодных пругкі бег. Пачаткам заўтрашняга плачу здаецца сяньняшні твой сьмех...
Ад Каракасу да Маракаі шлях гарысты, доўгі, круты. Але сябра мой не наракае мы, як добрыя два браты...
Ісьці ці застацца? Пайду...
Іду.
Супыняюся і...
застаюся.
Штож цяпер мне, скажы, рабіць, аставацца ці з імі разам?..
Адкрываць ня ўмею ніякіх Амэрык я, хоць і дух гартаваў у трапічнай Амэрыцы. Але ў тое, што Сьвет наш яна, Амэрыка, і ня верылася, і ня верыцца...
201
Ці варта караць за нямудрае, Ойча мой?
He карай за нямудрае, Ойча мой!
Ня мёд п’юць, а чэмер упалыя грудзі пад сонцам гарачым. Маўчы, валацуга.
Ня гніся!
Няхай памуштруе жыцьцё і палудзіць, як скібы жарствой
бакавіцы іржавага плуга...
Калісь такім маленькім быў і раптам няпрыкметна вырас, акрэп, як дуб, на твары іншы выраз. Пакліч яго у час любы, як тыя верныя калісь рабы, ад сэрца скажа проста, шчыра: «Хай памаўчыць да часу ліра на кліч ваяцкае трубы іду, бы зьвер на пах ахвяры, і ў першым стыку хай памру, але вось тыя думкімары, з маленства песьціў што, спатолю, а не ад гневу дагару»...
Злыя хмары плылі з усходу, а вецер упірысты з захаду. Тады мы, шукаючы броду, ня зналі ні ўсходу, ні захаду. Нагамі мясілі ўсе лужы на глейкай, выбоістай вуліцы, і кожны казаў: «Я дужы,
202
давайце мне іншыя вуліцы!..» Жылі і расьлі. Мацнелі пад бомбамі і пад кулямі...
За днямі дні і месяцы за імі праходзяць, адыходзяць у нябыт. I думкі гнеўныя упоруч зь імі плывуць на крылах суму і журбы. Бунтуючыся, стукаюцца ў скроні, пытаюцца наперад ці назад?
Ці мо’ вось так, як ёсьць яно сягоньня...
Чужое гора вымераць нялёгка і не лягчэй скрануцца да узьлёту, каб шлях, крывёй напоены і вогкі, услаўся сонечнаю пазалотай...
Часам голаў ускружыць такое, што і думкі зьбіваюцца з тропу. Hi пры якім надвор’і спакою не знаходзіць штодзённы клопат...
Маўклівы і такі сівы, пакінуты на глум людзьмі і сьветам камень, у зьменнасьці вякоў прыцьміў агністы бляск яго каменнай маладосьці...
3 расколін чэрвеньскага землятрусу выходзілі і захлыналіся нябожчыкі ад дзіва, што не паслалі ля варот кужэльнага абруса, а сонца вусны й душы людзям моцна парудзіла...
203
I сьвет жывых пакельным здаўся варам,
і потам рук дыхнуў акраец хлеба на стальніцы...
Бялеў цень прыкрасьці на жоўтым прышлых твары...
У цішыні трывожны шум.
Ты ў белым, а я ў чорным.
Чорны колер здаўна да густу...
Хлеба чэрствая луста...
На няпростай, крутой дарозе я пра гора сьпяваў у прозе, а ў вершах пра сум і тугу. I стагнала мая дарога...
Гавораць, што ўсё ня гнуся я... Ці праўда яно ці не, давайце пачнем дыскусію аб восені і вясьне
(і справа ўзбоч міне)...
I вузей ’шчэ прыжмурыў вочы і падаўся у глыб прасек, каб ня бачыць, як цела точыць Беларусі дваццаты век...
Думкі пыл ліпкое мелі, думкі дым куравы хорту... Супыніліся на мелі караблі паблізу порту...
204
Ня сплямілася, не заліпла трывога грахоў і правін. Як месяц зпад воблакаў, выплыў праз морак гадоў успамін...
На пераломе спады і няўдачы пласьмя упалі. Сны нам адмысловы сьлязою абліваюцца...
На пераломе спадаў і няўдач сьціраюцца нязручнасьці і жарты;
і як ты спрытна зьявішч ні тлумач, яны губляюць моц сваю і вартасьць. Пачатак ня трымаецца канца канец ня вельмі вяжацца з пачаткам... А дзеж канец?..
Пасьля адліву спадаў і няўдач падрахаваў і мінусы і плюсы...
Тваю бяду і пальцам разьвяду, сказаў сучасны магік не да ладу.
Бывай! Таго, што на віду, зладзеі красьці, ведама, ня крадуць. Каму паскарджуся і раскажу...
Душылі іх майстры адметнай пробы, пазыіей вялікі крытык Верхадум знаходзіў цень таемнае мікробы і выцінаў радкі. Ягоны глум яшчэ й дасюль, здаецца, ня прысохбы...
205
Тасуюцца і плямяцца тузы, і войнік жджэ адказу варажбіткі. Прыліп да губ змардованых язык цярпеньне напінае кончык ніткі...
Апошні ліст календара перахінуў на год аджыты. Пара, мой верш, табе пара спатоліць сэрца боль сукрыты. Аддаўся голас, горам біты, упраўнай гібкасьці пяра...
206
ПЕРАКЛАДЫ 3 ТАРАСА ІПЛЎЧЭНКІ
Запавет
Як памру я, пахавайце мяне на магіле сярод стэпу шырокага на Украіне мілай, каб палёў шырокіх нівы і Дняпро, і кручы было бачна, было чутна, як равс равучы!..
Пахавайце і паўстаньце, кайданы парвіце, і нарожай злой крывёю волю акрапіце!
I мяне ў сям’і вялікай, ў сям’і вольнай, новай не забудзі.це, ўспамяніце нязлым, ціхім словам!
(25.12.1845 г.)
Ня грэе сонца на чужыне
Ня грэе сонца на чужыне, а домаж надта ўжо пякло. I мне нявесела было і ў нашай слаўнай Украіне.
Ніхтож ня вабіў, ня вітаў, і я ня гнуўся ні да кога, блукаў сабе, маліўся Богу, і панства, катаў праклінаў
207
і згадаваў гады ліхія, нягодныя, бы золь, слата: расьпялі вырадкі Хрыста й цяпер ня ўцёкбы сып Марыі! Нідзе ня весела ўжо мне і, мабыць, весела й ня будзе і на Украіне, мае людзі, алеж такі на чужыне хацеласяб... ды з той вымогай, каб ня стругалі маскалі труны той з дрэва ды чужога або хоць крышачку зямлі ізпад Дняпра майго сьвятога вятры сьвятыя прынясьлі. Ды й больш нічога! Гэтак, людзі, хацеласяб... Ды што гадаць... На што ўжо Бога турбаваць, калі панашаму ня будзе.
(1847 г.)
Думы мае, думы мае Урывак
Думы мае, думы мае, цяжанька мне з вамі! Штож вы сталі на паперы сумнымі радамі?..
Чамуж вецер не разьвеяў ў стэпах,як пыліну? Чаму ліха ня прыспала, як сваю дзяціну?..
Бо вас ліха на сьвет на сьмех спарадзіла. Палівалі сьлёзы... Якжа не ўтапілі, ня вынесьлі ў мора, не размылі ў полі?.. Ня пыталіб людзі, што ў мяне баліць? Ня пыталіб, можа, чаму лаю долю, чаму ные сэрца? Штож і як зрабіць!
208
Ня кідаліб кпінаў...
Кветкі мае, дзеці! Вас кахаў навошта, песьціў, гадаваў? Ці заплача сэрца адно на ўсім сьвеце, як сам з вамі плакаў?.. Можа і ўгадаў...
(1839 г.)
Мінаюць дні, мінаюць ночы
Мінаюць дні, мінаюць ночы, мінае лета; шалясьціць пажоўклы ліст; згасаюць вочы, заснулі думы, сэрца сьпіць;
і ўсё заснула... I ня знаю, ці я жыву, ці дажываю, ці так па сьвеце валачуся, бо ўжо ня плачу й не сьмяюся...
Доля, дзе ты? Доля, дзе ты?
Ня чую, ня бачу!
Калі добрае жаль, Божа, дай хоць злое, з плачам!
Ня дай спаці хадзячаму, сэрцам заміраці і гнілою калодаю па сьвеце блукаці.
А дай жыці, сэрцам жыці і людзей любіці, а калі не... дык праклінаці і сьвет запаліці!
Страшна ўпасьці у кайданы, паміраць ў няволі, а ’шчэ горай спаці, спаці і спаці на волі, і заснуці навеквекі, і сьледу ня кінуць
209
ніякага: усяроўна ці жыў, ці загінуў!.. Доля, дзе ты? Доля, дзе ты? Ня чую, ня бачу!
Калі добрае жаль, Божа, дай хоць злое, з плачам!
(21.12.1845 г.)
На вечную памяць Катлярэўскаму Урывак зь вершу
...Праўдзівы мой дружа! Прыймі гэту мову душы мае шчырай. Прыймі, прывітай! Ня кінь сіратою, як кінуў дубровы, прыйдзі да мяне на аднюткае слова ды пра Украіну яшчэ засьпявай. Няхай усьміхнецца сэрца на чужыне, хоць раз усьміхнецца, гледзячы, як ты славу дзей казацкіх і словам адзіным перанёс у хату беднай сіраты.
Прыйдзі, шызы орле, бо я адзінокі на сьвеце на гэтым, ў чужацкім краю. Гляджу я на ростань вод морскіх, глыбокіх, паплыўбы на той бок чаўна не даюць. Згадаю Энэя, сям’ю і былое, згадаю, заплачу, бы тое малое.
А хвалі на той бок ідуць і равуць. А можа, я невук, нічога ня бачу, злая доля, можа, на баку тым плача сірату усюды людзі асьмяюць.
Сьмяяліся хайбы, ды мора там грае, там сонца, там месяц уцеха мая, там зь ветрам магіла ў стэпах размаўляе, там не адзінокім быўбы зь ёй і я. Праўдзівы мой дружа! Прыймі гэту мову душы мае шчырай. Прыймі, прывітай! Ня кінь сіратою, як кінуў дубровы,
210
прыйдзі да мяне на аднюткае слова ды пра Украіну яшчэ засьпявай!
(1838 г.)
Каўказ Урыўкі з паэмы
За горамі горы, хмарамі спавіты, засеяны горам, крывёю паліты.
Спакон веку Прамэтэя там арол карае, штодзень божы дзяўбе рэбры й сэрца разрывае. Разрывае, ды ня вып’е ўсёй крыві жывучай, яно зноўку ажывае ды сьмяецца шчыра. Ня ўмірае душа наша, ня ўмірае воля. Ненасытны ня выарэ на дне мора поля. Ня скуе душы жывое і слова жывога.
He аславіць славы Бога, Вялікага Бога.
Ня нам на змог з Табою стаці! Ня нам учынак Твой судзіць! Нам толькі плакаць, плакаць, плакаць і хлеб сьлязьмі адно мясіць штодзённы высілкам крывавым. Забойцы топчуць нашу славу, а праўда наша п