• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    вецкім Саюзе ратунку чалавечае душы. I мне стала вельмі шкада гэтага жывога, паточанага шашалямі слупкачалавека... Каб мог, падышоўбы блізенька дый сказаўбы нешта мякуткае, цёплае такое, як тыя сьняжынкіпушынкі, што засыпалі мае сьляды за сьценамі «Камінтэрну». Але самым блізкім і дарагім ёй словам былоб, напэўна, вось гэтае:
    Пацярпі, тыж яшчэ ня зусім памерла, а ён прыйдзе, вернецца й пабачыцца з табою... I ты скажаш яму й пра сяньняшняе зладзейства... Пра выцягнутага з хаты «Маркса» і пра кражу маладое беларускае душы... He забудзься, раскажы яму ўсё, а ён, твой родны Калоша, сустрэнецца з дрывасекам Сялівонам...
    Сказаласяб і нешта большае і яшчэ шчырэйшае, каліб іія гэтыя там тоўстыя скуранкі ды не падрэзаныя крылы...
    227
    «Амэрыканка»
    У сярэдзіне «чорнага ворана» нікога ня было. Сам і голыя рукі. Біся ілбом у сьцены, маліся, а хочаш прасі ратунку, ня будзе табе радачкі. Няпрыемна і вельмі цяжка, аднак цешыла адно: і там я не адзін буду... У тым страшэнным згубішчы, куды імчаць мяне доўгія чорныя скуранкі, сустрэнуся і гэта напэўна зь сябрамі, з блізкімі, магчыма, з роднымі.
    Сяньня, згадваючы пра жытае й перажытае, пачынаючы просты пераказ таго, што калісьці сталася ды што ніколі і нічым ня спляміцца, прыгадваю, як, пад’язджаючы да зялезнай брамы катавальні, пачаў моцна сьмяяцца.
    Няхай сабе яно гэтага вялікага ці, як кажуць людзі, горкага гора й ня было яшчэ, але вырваны з гарачых грудзей халодны сьмех быў вельміж горкі, бо гора звычайнае, калі льга гэтак выславіцца, і далёка ад камяных мяшкоў савецкіх катавальняў ціцеперся ўжо ў раскошных санях ёмка сядзела... Як тыя халодныя мармуровыя пліты, спорна слаявалася яно пад сэрцам і грудзі расьціскала. I от, калі тое слаяваньне завяршылася й падступіла пад самае горла, на канцы двух адцінкаў часу звычайнага гора няволі на «волі» і «волі», прымкнутае перад пачаткам вялікага гора ў сутарэньнях ГПУ, у чорнай, маўклівай пусьціні «чорнага ворана» грудзі ня вытрымалі нутранога ціску паддаліся: з горла выкаціўся сьмех, закалыхаўся й захлынуўся... Ягоны сьлед, відаць, не адразу споўз з пакрыўленых лёсам вуснаў, бо, вылазячы з «ворана», што стаяў, упёршыся задам у нейкую жоўтую пазуху муру, чырвоная галава чорнае скуранкі, што ўвесь час мясьцілася паміж двума дзьвярыма, прызналася ўголас:
    	Нмей в ввду, арестованный: мы шутмть не умеем!..
    Можаб і не адказаў, каб не раптоўны голас другое галавы збоку:
    	Поснднт узнает...
    	Ведаю... Расказвалі... Меў я неасьцярожнасьць, казаў той, выказацца.
    Найноўшая скуранка (праўдзівей наймалодшая, бо янаж была жывой) сказала коратка, упэўнена:
    	Вмдно, вмдно... He ошнблнсь...
    Зялезныя дзьверы на рагу Савецкай і Урыцкага адчыніліся й зачыніліся... Зачыніліся не абыяк, а з мэталёвым звонам і грукатам шчыльна й надаўга...
    228
    Далікатныя ў недалікатным месцы...
    У каманданцкай было нешта каля сямі розных і вельмі адменных душаў: зусім маладыя, старэйшыя і стараватыя, ці, як кажуць прасьцей, ужо добра прытаптаныя жыцьцём, абдзёртыя й прыбраныя, не раўнуючы, як тыя кірмашовыя лялькі. Гарадскія...
    Вырозьніваліся дзьве душы ўсяго: прыземістая, у белым кажусе воўнаю наверх, у валёнках і авечай шапцывушанцы, нагадвала белага палярнага мядзьведзя; танклявая й гонкая, маладзейшая, у янотавым футры, у новых унтах (сібірацкія ласёвыя боты, поўсьцю наверх), з капялюшом і пукатымі акулярамі ў тоўстых абадкох з шырокімі завушнікамі і надтаж ужо вымілаванай бародкай, нагадвала ні то нейкага заморскага навукоўца, ні то галоўнага савецкага інспэктара нейкага, скажам, «зьверпуштрэсту»... Адным словам, ні разу не даводзілася мне сустракацца з гэткімі «арыгіналамі» на менскіх брукаваных вуліцах. Глядзеў і дзівіўся, бо выдаліся мне яны чымсьці незразумелым „ загадкавым і, апрача ўсяго, нечым далікатным у недалікатныя сацыялістычныя часы ды яшчэ ў тым надтаж ужо недалікатным месцы... Адразу набеглі на вум і старая Тэкля, жонка запраторанага немаведама дзе Калошы, і стары дрывасек Сялівон: гэтаж, бадай што, і ці ня ёсьць праўдзівыя скурагноі, ці шашаліваласацікі, іпто ад таго кораня пад кару точацца або зьверху, праз патыліцу, да нутра белага сьвідруюцца? «Убачымся, калі суджана будзе», падумаў я, і думкі абарваліся, зьніклі... Спалох і моцнае дагэтуль хваляваньне таксама мінуліся. Вытварыўся стан крытычнае абыякавасьці, і зусім ня цікавіла мяне, ці застануся ў кутку каманданцкай, ці далей павязе «чорны воран», ці... Ніводнае і ніякае «ці» не турбавала больш мяне.
    Трываўбы гэтакі стан цімала, каб не трагічнае «аай, аай, аай», што покатам кацілася аднекуль і, б’ючыся ў зьнітаваныя горам і бядою сьцены калідораў, рабілася яшчэ трагічнейшым.
    Карчакаваты, чорны й калматы, як сібірскі мядзьведзь, вузкавокі камандант, пазіраючы ўпорыста ў масыўныя акуляры душы ў яіютавым паліто, закрычаў:
    	Убрать контрреволюцню!
    На тварах «незразумелых далікатных арыгіналаў» мае вочы не спасьцераглі аніякага рэагаваньня, постраху. Павярнуліся моўчкі шырокімі сьпінамі да трох вартаўнікоў і схаваліся, напэўна, там, адкуль кацілася тое «аай, аай...»
    229
    Цішыню парушыла блішчастая скуранка, тая, што вартавала мяне:
    Товаршц комендант: арестованный пойман за «Комннтерном»... йзіятое налнцо... Протокол обыска подпнсан на квартмре...
    «Сібірскі мядзьведзь» не сказаў ані слова вартавому. Штосьці пытаўся, штосьці запісваў і, нарэшце, загадаў падпісаць не адзін раз, тройчы нейкія паперы... Якія гэта былі паперы, ня помню і, відаць, ніколі ня прыпомню.
    У той мамэнт, калі нейкі маладзюк у вайсковай форме перадаваў вузкавокаму каманданту выцягнутыя з маіх чаравікаў матузкі і зьняты з вышыванае каласкамі й васількамі кашулі шырокі слуцкі пояс, прывялі Сяргея Астрэйку й Васіля Гінтаўта.
    Сяброў пакінулі, а мяне павялі...
    Вадзілі доўга. Ішлі калідорамі, выходзілі ў нейкія закавулкі. Па вузюткай і вельміж пакручастай, як той сьвярдзёлак, зялезнай драбіне лазілі і ўверх і ўніз, і не адзін раз, а некалькі, шмат разоў... Спыняліся ў паўцёмных закутках, адкуль тхло цёплым густым смуродам... Ціснуліся сьпінамі да сьцяны, зноў падымаліся ўверх і, помніцца, не памыляюся варочаліся назад. Нарэшце ўвайшлі ў вельміж цёмны катух, а адтуль паволі, вобмацкам, ішлі наперад... Дзе былі у будынку ці за будынкам ня ведаю, ня відно было, хоць пальцам вока выкалі, але пад нагамі чулася штосьці мяккае: ні то зямля, ні то нейкая мурава. Нейчыя моцныя рукі ўхапілі мяне ўпол, паднялі й пусьцілі. Рукамі намацаў нешта сьлізкае, цьвёрдае. Да слыху даносілася прыкрае цёпканьне нейчых ног. Жудасная цішыня скавала, скамяніла цела. He адчуваў ні рук, ні ног. Чуў адноаднюткае тое, як шавяліліся мае валасы. Толькі тады, калі йзноў загрукацела зялезная брама й залапатаў матор, дагадаўся, што гэта зноў быў той самы «чорны воран». «Кудыж гэта яны? вырвалася страхам з халодных грудзей нясьведамае пытаньне. Ці ня туды, адкуль ніхто й ніколі не варочаецца?»
    «Воран» імчаўся нядоўга. Празь некалькі часінаў зноў пранізаў мяне знаёмы грукат брамаў. Зноў зашавяліліся валасы. У сярэдзіне, пад самым сэрцам, штосьці моцна ёкнула і гарачым варам разьлілося ў целе.
    Перад вачыма, у цьмяным бляску ліхтароў, вырасла вялікая змрочная камяніца вядомая менская турма...
    230
    Гулівэр Бязносы
    Дзьверы ўпхнулі мяне ў камэру зь вялікімі натугамі і шчыльна паставілі перад мокраю касьцістаю сьпіною нейкага высачэзнага арыштанта. Гострыя, з лапцяватымі сінякамі, лапаткі незнаёмага мулялі твар. Салоны, сьмярдзючы пот зморшчанае патыліцы сьцякаў на вочы, на губы, плыў за каўнер. Чалавек не зварачаў ніякай увагі, паадварот, падаўся назад і моцна прыціснуў мяне да нечага вельмі цьвёрдага і яшчэ болып сьмярдзючага. Густая вільготная гарачыня, быццам нейкае ліпкае месіва, усё больш і больш сьціскала галаву, налягала на плечы. Адольваючы млосны стан ужо зусім мокрага, вялага цела, я пачаў шавяліцца і ўпірацца кулакамі ў калючыя косьці незнаёмага. Косьці крута павярнуліся, выхапілі з рук клунак і, недзе яго шпурнуўшы, заскрыпелі:
    Каб лягчэй было... Дахадзякаў паважаць навучыся!
    Нада мною вісела жоўтая бязпосая галава і, нешта гаворачы, моцна ціснула рукамі на плячукі.
    Вучы, Гулівэр Бязносы, новую птушку, пачуўся аднекуль няпрыемны хрыплы голас.
    Кінутае жартам, а можа, ліха яго там ведае, і ўсур’ёз сказанае языком гаваркога (у душуж чалавеку, разумеецца, каліб і хацеў, ня ўлезеш) яшчэ больві падстрэнчыла Бязносага ды харобрасьці паддало помыслу ягонаму. Асунуўшыся ўніз, ашчаперыў, як той рак пад’едзеную сяляўку пры беразе, жылістымі рукамі маю паясьніцу, падняў і, прыгінаючы доўгім тулавам даўгавалосага маладзюка, паставіў на гладкае лапікла мураванае падлогі на самым відавоку арыштанцкай.
    «Экспэрымэнт» быў гэтакім неспадзяваным і спрытным, што не знайшлося часу і падзівіцца яму. Ды, праўду кажучы, раптоўнае перамесьціва ня было ўжо надта й благім прысмным нават. Якім быў, такім і застаўся, пі слова, ні паўслова майго не пачулі, што зубы скеліць меліся. Неацанёнаяж розыііца вычулася адразу: ві сьмярдзючага табе пад носам баняка, ні тых мокрых лапатак з лапцяватымі сінякамі, дый самога паветра, няхай сабе й пя менш смуродлівага, горкакіслага, але нейкага радзейшага, болей было. Наагулжа, што ўсярэдзіне, то ня ззаду: адтуль, каб і паўмесяца стаяў, таўкучыся, дык зь людзьмі не запазнаўсяб; у сяродку дык і ты, як тая грыўня на далопі, відзён усім, і сам усё чысьценька бачыш.
    231
    Гулівэр Бязносы, аднак, зрабіў гэтую «апэрацыю» ня дзеля мае выгады (пазьней ён і сам прызнаўся, выскаляючыся), а дзеля сябе самога, каб пад тую забаўку й самому высунуцца хоць на тры тулавы наперад. От што найбольш карцела яму.
    Яж, нічога гэтага не разумеючы і думаць ня думаючы пра нейкую там благіню ўчынёнага, «заўтра разгледжуся», думалася, зьняў паліто і пачаў было масьціцца на тым з добрую шапку лапікле, як раптам, быццам із самага дна кадушкі, загугнявілася:
    Чырвонцамі, прынц, месца вашывае купляецца...
    Каля мяне стаяў, не раўнуючы, як той дубовы пень, малады жаўтавалосы чалавек. Убачыўшы гэта ў ягонай руцэ свой пулярэс, зрабілася вельмі крыўдна, і я ня сьцерпеў (каменьжа й той лопаецца), сказаў, гледзячы ў самыя вочы жаўтавалосаму дубоваму камлю, вельмі сьмела:
    Гэтага табе мала, зладзюга?
    А ён, шэльма, і вокам ня міргнуў, выставіў руку й кажа:
    А ну, паўсоценкі на буру з носа, прынц!
    I за навасельле пяцёрку, захрыпеў Гулівэр Бязносы.
    Успомніўшы, што ўсе грошы выграб з пулярэсу вузкавокі камандант і, унікаючы большых прыкрасьцяў, давялося йсьці на хітрыкі:
    Мне паўсотню, а твая рэшта, жаўцюга. Згода? I гэтаму разумніку не пашкадуй чырвонца. За гэтаеж «тваё» вашапруднае месца заплацім, спадзяюся, разам: і я, і ты. Т