• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    яна сьпіць.
    Калі ж яна пракінецца?
    За горамі горы, хмарамі спавіты, засеяпы горам, крывёю паліты.
    211
    А там вось Спогадныя Мы галодную даўно, да болю загналі шчырую зьнянацку волю і ўсё цкуем. Лягло касьцьмі людзей муштрованых ці мала. А кроў, а сьлёзы! Напаіць ўсіх імпэратараўбы стала, зь дзяцьмі і ўнукамі ўтапіць ў сьлязах удоў тых... А дзявочых, пралітых потай сярод ночы!
    А матчыных гарачых сьлёз! А бацькавых старых, крывавых! Ня рэкі вогненнае мора крыві людское! Слава! Слава! Майстрам аблаў, гаспадарам і пашым бацюшкамцарам!
    Слава!
    I вам, горам сінім, слава, крыгаю сукрытым!
    I вам, рыцарам вялікім, Богам не забытым.
    Змагайцеся здабудзеце! Вам Бог памагае!
    За вас праўда, за вас слава і воля сьвятая!
    Чурэк і сакля ўсё тваё, яно ня з ласкі ў рукі дана, ніхто ня прыме за сваё, не павядзе цябе ў кайданах. А ў нас!.. Навучаныя мы, пазналі Божыя засады!..
    I ад глыбокае турмы аж да высокага пасаду у скарбах целам сьвецім голым.
    Да нас вучыцца! Мы навучым, па чом і хлеб і соль па чым! Мы хрысьціяне: цэрквы, школы,
    212
    усё дабро, сам Бог у нас!
    Нам толькі сакля вочы коле: ня намі дадзена, а ў вас чаму стаіць? Чамуж мы вам аўсяны хлеб ваш вам ня кінем, як косьць сабаку! Платы нам чаму за сонца не павінны!
    Ціж гэта ўсё!.. Мы не благія, мы хрысьціяне людзі тыя, малым што сытыя!.. Аднак, каліб вы з намі сябравалі, ці малаб ведаў атрымалі! Прастор у нас які... адна, адна Сібір краям краіна! А турм! А люду!.. Што й лічыць! Ад малдаваніна да фіна на ўсіх языках ўсё маўчыць і пацяшаецца! У нас Сьвятую біблію чытае сьвяты манах і навучае, што цар, пастух сьвінны, прыпас кабету сябраву й прысебіў, а сябру збыў. Цяпер на небе! От бачыце, якія ў нас сядзяць на небе! Сьмела, бліжай, сьвятым ня зьнесеныя крыжам! Да нас вучыцца!.. У нас лупі, лупі і дай, і проста ў рай, хоць і радню вазьмі і кпі!
    У нас! Чаго адно ня ўмеем? I зоры лічым, грэчку сеем, французаў лаем, прадаем або у карты прайграем людзей... ня нэграў... дзе там, не, хрышчоных... простых... ня мінем. Мы ня гішпанцы! Крый нас Божа, каб крадзенае ііам скупляць, нібы жыды: мы па закону!..
    213
    Па закону апостала вы любіце брата? Пустасловы, блудаманы, Госпадам закляты! Вы любіце ды братавы шкуры, а ня душы і лупіце па закону дачцы на кажушак, байстручанцы да выдачы, жонцы крыху шмацьця і сабе, калі ня бачыць аніхто у хаце!..
    За кагож Ты расьпінаўся, Хрысьце, Сыне Божы? За нас добрых ці за слова праўды... Або, можа, каб мы зь Цябе ды накпілі? Так яно, мой Божа!
    Капліцы, цэрквы і іконы, і стаўнікі, кадзьны дым, і перад вобразам Тваім Табе нястомныя паклоны
    за кражу, за вайну, за кроў, каб кроў братоў зьнявечыць просяць, пасьляж у дар Табе прыносяць, з пажару выкраўшы, дабро!
    А пакуль што свае думы, сваё злое гора сеяць буду. Няхай растуць ды зь ветрам гавораць. Вецер ціхі Украіны панясе з расою да цябе мае ўсе думы!.. Братняю сьлязою
    214
    ты іх, дружа, прывітаеш, ціха прачытаеш...
    I магілы, стэпы, мора
    і мяне згадаеш.
    (18.11.1845 г.)
    1947
    ПРОЗА
    216
    «Даруй, што я плачу...» Замест успамінаў
    Ураньні мае сябры зь літаратурналінгвістычнага факультэту Вышэйшага Пэдагагічнага Інстытуту здавалі залікі па гісторыі народаў СССР. На сталох ляжалі тоўстыя кнігі гісторыяў і палітграматаў. Гаворка ішла пра «турму народаў» і шчасьлівую маладосьць у краіне сацыялізму... Перада мною ляжаў ліст знаёмае дзяўчыны з дробнымі, але густымі плямамі на асобных літарах. «Даруй, што я плачу, пішучы гэтыя словы... Гаспадаркі нашае няма, а бацькоў таксама не засьпела. Што зь імі сталася ня ведаю. Кажуць, што...» Перапыніў мяне выкладчык і паклікаў да адказу.
    Зноў пішаце вершы і нічога ня чуеце! заўважыў выкладчык. Я, да болю ўзрушаны няшчасьцем знаёмай, патрапіў адказаць на пытаньне, але не на «выдатна», а на «вельмі дрэнна» з чырвоным запытальнікам. «Не, таварыш Пэрэльман, ня толькі чую, але й бачу гэтыя сьлёзы... Вось яны, паглядзеце»...
    Адказ пачуў я ў канцы лекцыі: «А вам, таварыш, усёж трэба пазнаёміцца з «турмой народаў»...
    Ноч, як і вечар, выдалася цёплай і прыгожай. Падаў мяккі, пушысты сыіег. Хацелася кудысьці ісьці, ісьці, куды вочы глядзяць, ісьці ў глыбіню й экзотыку лірычнарамантычнае ночы. Цягнула да сяброў, да роднае маці. У суседзяў, за сьцяною майго студэнцкага пакою, ішла гучная бяседа: абходзілі нарадзіны сына.
    Меўся пісаць ліст да знаёмай. Думкі абарвала радыё. Гаварылася пра дзень Чырвонае Арміі, пра гонар службы бацькаўшчыне... Я выняў вайсковую картку з прызыўнага пункту і яшчэ раз прачытаў: «До особого вызова». Мне прыгадаліся словы любімага беларускага паэты, і я чамусьці запісаў іх на тым шматку паперы:
    . ..Жыцьцё, суровасьць і закон, з табой ніяк я не паладжу.
    217
    Душа ня хоча быць званком твайго і рогату і плачу.
    Праз гадзіну пастукалі ў дзьверы. У пакой увайшло НКВД.
    Ордэр на арышт. «Вось і "особый вызов"»... мільганула думка.
    Гэтак скончыўся 22гі і пачаўся 23ці дзень лютага 1933 году на 22ім годзе мае маладосьці.
    Дарэмна цягнула да сяброў. Мы сустрэліся ў сівых скляпеньнях муроў: нас зьвёў суровы лёс жыцьця, жыцьця, якое ішло «от Москвы до самых до окранн»...
    Ураньні я ізноў убачыў ліст мае знаёмае і тыя самыя дробныя, але густыя плямы на асобных літарах. Тут я сапраўды пераканаўся ў праўдзівасьці Пэрэльмана, што «вельмі дрэнна», і перад вачыма паўстаў чырвоны запытальнік у новай турме народаў, якая праглынула і першы падрыхтаваны мною зборнік вершаў «Песьні і думы».
    Дажджлівым вечарам у жаўталістую, рудую восень 1934 году, «сацыялістычная індустрыя» імчала нас у далёкія пусткі Сібіру.
    Пад грукат калёс, нібы ў вадказ на іронію лёсу, склаліся ў радкі верша словы:
    Я пазнаў і Эўропу, і Азію,
    і Аўстралію вызнаць ’шчэ мусіў...
    Пустка сэрца маё ўразіла, не пазнаў што як сьлед Беларусі.
    «Труд перевоспмтывает человека» такім шыльдам сустрэлі нас драцяныя загароды канцэнтрацыйнага лягеру на ўскраіне катаржанскага гораду Новасібірску. Седзячы на абтоку гэтага людскога ганьбішча, я пазнаваў непазнанае і глыбей адчуваў мала адчутае Радзімы: красу палёў і шум бору, сівыя туманы і тугу матчыных песьняў, сінь вазёраў і асалоду любасьці да роднае зямлі. Было крыўдна і балюча, але
    Каму паскардзішся, каму, каму жывое скажаш слова? Вазьму лепш плач я перайму вятроў і звон лістоў кляновых...
    218
    Гэты плач і звон, што, здавалася, даносіліся з Бацькаўшчыны, былі жывільнай стравай душы, крыніцаю будучае творчасьці ў новым часе, калі быліб у стане прачнуцца і зьняволеныя «песьні і думы»...
    Прайшлі, прамінулі гады. Зарубцаваліся раны, але ня сплямілася перажытае. Душа беларуса жывучая, ня ўмее маўчаць ні ў часіны радасьці, ні смутку. Яна сьпявае і вядзе напярэймы жаданьням, а жаданьнямі гэтымі ёсьць шчырасьць і праўда жыцьця, ці гэта на Бацькаўшчыне, ці, як суджана ізноў злым лёсам, на чужыне.
    Бэрлін, 9 верасьня 1944
    219
    Тайніцы Сьляпянскага лесу
    За Менскам, на шостай вярсьце ад Парку Культуры й Адпачынку, у лесе Малой Сьляпянкі, пахаваны вялікія тайніцы жыцьця. Сьляды страшэннага злачынства пазарасталі даўно мохам і травою, але памяць часам ня сплямілася.
    Я хачу расказаць пра тое, што бачыў на собскія вочы, і тое, што гаварылі мне жывыя сьведкі ды апавядалыіікі чутага ад іншых. Ня ведаю, дзе цяпер гэтыя людзі. Бальшыня зь іх, напэўна, загінула ў канцэнтрацыйных лягерах Сібіру, а косьці іншых, магчыма, буцьвеюць у тым самым Сьляпянскім лесе... Пра гэтую праўду не напіша ніколі ні маскоўская «Праўда», ні менская «Зьвязда».
    1932 год. Студэнты Менскага Пэдагагічнага Тэхнікуму імя Усевалада Ігнатоўскага адбывалі на Дасьледчай Станцыі ў Малой Сьляпянцы сваю месячную сельскагаспадарчую практыку. Дырэктар станцыі папярэдзіў: «За дзьвесьце мэтраў ад баракаў пачынаецца ваенная зона, хадзіць туды забараняецца!»
    Аднаго дня наказалі мне, што бацькоў выгналі з калгасу, a старэйшага брата пасадзілі ў турму. Хацелася йсьці на край сьвету. Надвечар я паклікаў блізкага сябра Сяргея Русаковіча, маладога беларускага пісьменьніка, і мы, нікому нічога ня кажучы, падаліся ў лес. «Стары Барыс, што корміць канадыйскіх карпаў у сажалках, кажнага досьвітку бачыць «чорнага ворана», а тая ў лесе камяніца, кажа ён, ня дом адпачынку, а нейкая катавальня...» гаворыць Сяргей. «А Рачыцкая, дачка камісара, гаворыць, што там поўна хворых», заўважыў я. Розныя ходзяць чуткі... Каля забалаці, улева ад чыгункі МенскМасква, мы прачыталі напісанае чырвонымі літарамі: «Конскі могільнік. Небясьпечна!» Мноства засыпаных і незасыпаных ямаў. Кавалкі гліняных трубаў, кучы хваёвых слупоў і скруткі калючага дроту. «Гэта, гаворыць сябра, для адводу вачэй... Барыс ведае ўсё чыста, папытайся толькі яго»...
    Лес гусьцеў і рабіўся цямнейшы перад заходам сонца. У подыху вільгаці пахла трупной гнілотай. I вельмі блізка... Пачалі шукаць. «Бачыш?» з жахам зьвярнуўся я да Сяргея. Дагэтуль не даваў
    220
    веры, што можа ледзянець цела й заміраць сэрца. На плашчыні нейкіх трох гэктараў, паміж радамі пасаджаных у 1925 годзе хвоек, жаўцелі, размытыя пазаўчарашнім дажджом, маленькія курганкі і велікаватыя насыпы. Было іх нешта каля шасьцідзесяці на першым пляне, а далей яшчэ... і яшчэ... Шмат якія былі заваленыя ламаччам.
    Весткі з дому і пах магільнай, чалавечай гнілі адурманілі галаву. Я адарваў вокладку Марксавага «Капіталу» і напісаў: «Пад якіміж курганамі буцьвянеюць косьці маіх братоў: Якава, Уладзімера, Андрэя і Вінцэся?» Вокладку насадзіў на сук галіны, што абдымалася з аброслым травою курганам. «Ты звар’яцеў, ці што?» з трывогаю крыкпуў Сяргей Русаковіч. Мне таксама хацелася крычаць і клікаць людзей шукаць родных і блізкіх. Пакідаючы месца вялікага бойнішча, гэткія словы вырваліся з маіх грудзей: «Пачакайце, бальшавіцкія далакопы»...
    На скрыжаваньні лясных сьцежак убачылі мы некалькі мужчынаў з рыдлёўкамі ў руках, абкружаных чырвонагаловымі энкавэдыстымі з сабакамі. Нельга было ўцякаць: перад намі стаяў ужо чалавек з аўтаматам. У вобразе гэтага двухногага зьвера я пазнаў рабатварага Васіля, Гіцля Бессардэчнага, як празвалі яго людзі маіх родных Дудзічаў. «Нешта вельмі шмат коней здыхае ў вас...» сказаў я не вітаючыся. «Глядзі, разумнік, каб замест каня твая галава ня трапіла ў яму... Ідзі, каб і духу твайго ня было тут... Пагаворым пазьней», аўтарытэтна выказаў Гіц