• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    ць плёнам лёхі спрату. За найдарожшыя караты ён не прадасца. Ветракі за рупасьць мелівам заплацяць, і як ні смаж яго, ні праж, сьвяжуткіх печываў ікра адзнака моцы і багацьця цалюткі дзень і дзень пры дні да новых жніў, да касавіцы ня выйдзе з хаты, са стальніцы ні у бацькоў, ні у радні.
    Запас, маўляў, бяды ня чыніць... I як спусьціцца і ня мець у сьвірнах збожжа таго медзь? А нуж і дзьверы хто адчыніць...
    136
    3
    I хмелем паху пульхны хлеб змацуе пах акрас і варыў.
    I сонца спогаднае хмары асеньніх днёў жалобны крэп спатоліць, даўшы волю спору. I як ні смаж іх, ні чарні, праб’юцца спору карані у грунт зямлі, зьнябыўшы морак, напояць сочывам руды асьмяглы, глейкі мякіш глебы, і зашумяць у сінь, у неба шыракалістыя сады, налітыя крамяным воскам...
    I як ні смаж іх, ні пячы, яны найлепшы супачын гаспадару тубыльцу вёскі.
    4
    Здабыткаў новых, сьветлых дзён пладоў уцешнай, рупнай працы, за што сам край ішоў змагацца, чаму сам край быў так жадзён, не прыдаверыць край нікому, і як ні смаж яго, ні крой, пары тэй бачу сяныія скрой і ўжо выразна чую гоман вялікай прышласьці. Яна і не далёка ўжо, а блізка, хоць морак ейную калыску і затуляе ад відна.
    I дзень той сэрцу будзе дораг.
    I як ні смаж яго, ні гні, не прыгібае больш ані да рук сваіх спакусны вораг.
    5
    I не спаружыцца з красы краіны зводнік чалавека: лугоў краса, гаі і рэкі,
    137
    вазёры думныя, лясы найдаражэйшы скарб прыроды... I як ні смаж яго, ні плюшч, а ён бы той балотны плюшч, расьціме й жыць для насалоды, алеж ня зьверу, а людству, бо зьвер, як быў, і будзе зьверам.. I я ня дам ніколі веры, што мор надыдзе хараству!
    Усё, жыве і жыць што мусіць, што сьпеліць зорная асець, на хвалях прышласьць прынясе для несьмяротнай Беларусі!
    1946
    138
    Песьня
    Хтож ня чуў Цябе і ня жыў Табой, несьмяротная беларуская Песьня! 1 чулі, і жылі, і самі сьпявалі, і іншых пяшчотнымі гукамі музыкі цешылі. I найлепшым бавеньнем сэрца й душы чалавечай была Ты, цудоўная нашая Песьня...
    Удзень і ўначы, у хаце сумной на Радзіме, і недзе далёка на землях чужых і варожых, у горы і шчасьці, у дзень нарадзінаў і сьмерці заўсёды і ўсюды зьвінеў, не змаўкаў непадкупны, адменны, наструнены голас Зямлі Беларускай.
    Расла і ішла Ты ад мора да мора, за стромыя горы і пушчы ставечныя, празь вільгаць туманаў балотных сягала і немарач твані; на крылах вятровых наўсуперак лёсу плыла і мацнела пад сонцам, пад зорамі неба блакітнага сьвету.
    I сяньня жывеш не скараешся, родная, мужная Песьня народу! I толькі часамі Твой голас, сумны і надрыўны, ад болю змаўкае і падае ніцма на жораст, сухі і калючы, каб потым, акрэпшы, напіўшыся соку зямнога, узьняцца вышэй ’шчэ, скрануць няжывога і горам прыбітага брата словам сваім абнадзеіць.
    Hi вецер ільдзянага мора, ні сьпёка паўдзённая пустак ня спыняць Цябе, ня скуюць і ня здушаць нідзе і ніколі, дарма што зьняславіць наровяць дзікія, нязвыклыя, прышлыя зыкі. Нямеюць, пачуў я, спакусныя гукі і курчацца зводнікі цёмныя вуліц, адчуўшы Тваю векапомную славу.
    I слухаюць людзі, чакаюць, ля крыжа укленчыўшы нема, прыходу збавеньня пад гром навальніцы, дзе стрэлы маланак, агністыя стрэлы, ўядаюцца хіжа у цела жывое, і раніць шаленства атрутай сьмяротна з уцехай на сьцежках прыцьмелых істоту.
    Душа чалавека, як Песьня, жывою ня дасца у рукі свайго ліхадзея!.. I сьмерць не здалее змагчы, сьціхамірыць, хоць цела
    139
    павісьне на горкай асіне. Дух вечны, і вечнасьці сілы узьлёту
    глумлівыя сілы зямлі спакарылі.
    Прабілася Песьня празь немарач даляў... Спатоліўшы сілы ў дарозе нялёгкай, упала ад стомы на сівыя скалы, і... песьню спынілі халодныя Альпы. Галосяць і б’юцца аб камень зьімшэлы абрыўкі мэлёдый далёкага Краю, і стогнуць журботна, налітыя гневам, у лёхах маўклівых падбітыя рытмы...
    Дарма... He памруць, не загінуць бязь сьледу, хоць песьні чужыя зьбіваюць іх з тропу. Яны ’шчэ жывыя і грымнуць над сьветам, узьнёсшы да зораў імя Беларусі.
    Ліпень 1946
    140
    Каля вакна равесьнікклён глыбокую задумаў думу. Я ведаю: пакуль і ён ня выплакаў лістамі суму. А выплача прыгне свой стан і моцна зашуміць ля вуліц. Я выйду зь ім упоруч стаць, і ён гаротнага мяне прытуліць.
    1946
    141
    Зь дзёньніка ДП’і...*
    ... I дзень ня спляміцца «заветны», і дні, пражытыя ў бараках, як давялося йсьці на сьметнік і дзень цалюткі поўзаць ракам.
    А сьметнік сьметнікам: ня сад той і не праспэкт, ня водар парку!
    I ня дзівіся, дружа, надта, што я мазоль нацёр на карку вугальлем, выграбеным з кучы, і змуляў ног сваіх калені.
    I трасцы рад будзеш сьмярдзючай, як месяц цэлы пакалееш.
    Вось так жыву я і блукаю, бы здань начы, каля дарогі, пакуль на суд не пагукае за крык душы мае двухногі...
    Замоўклі ўсе, нібы сьвятыя... Ня згасьлі сьвечы і агні... Паклон табе, дэмакратыя, і вам, вызвольнікі і дні!..
    Навяз на зубы тэрмін «вываз», і думы сушыць і скрабе: мо’ морскіх хваль сівыя грывы нас прыгалубяць да сябе?..
    *дп ад Displaced Person («перамешчаная асоба» выгнаньнік, уцякач, эмігрант).
    142
    Вязецеж, фурманы, край сьвету, куды вядзе малочны шлях, пакуль ’шчэ песенька ня сьпета і конік ваш у аглаблях...
    Сон...
    Сабраўся, сеў я і паплыў, а сьледам чорных дум наплыў:
    Куды, паэце мой, браток?
    Які спадобаўся куток?
    Плывем па моры па глыбокім у край нязнаны і далёкі...
    Прыплыў, падняўся і стаю і думу думаю сваю...
    А думы чорныя яшчэ:
    Ну як, браток, табе лягчэй?
    Сказаўбы, думанькі, вам нешта, але і сорамна, і сьмешна...
    Кажы, паэце, не маўчы!
    Відаць, надумаўся ўцячы?
    Нікуды, думкі, не ўцяку я: і тут, як там, мяне цікуюць...
    Хіба ты шэльма ці круцель, што голаў страх тваю гняце?
    Ды не, ні шэльма, ні круцель я, а сьвет, чамусьці, вар’яцее...
    Шукаю, думанькі, я волі, а воля тая у няволі...
    Крануўся, йду сабе і йду, а сьледам згусткі чорных дум...
    Зальцбург Лексэнфэльд, люты 1947
    143
    Адменная ода
    Твая слава ня мной расьпечана, хоць сама ты мяне й пякла... Пакідаю цябе, Нямеччына, спапялеўшая ўся датла.
    He сьмяюся над горкай чашаю і ня плачу прабач...
    Скажы, хто учора за сьпінай нашаю нашай сьмерці каваў нажы?
    Лашчыў сэрцы сьмяротным прысакам на узьвівах свае вясны, каб ня сьмелі узьняцца высака залатыя у песьнях сны?
    I пад сонцам, дзе мройна сьпелі ’шчэ наліўныя садоў дары, пакалечыў так зманнай веліччу сьвежы полыск людской зары?
    I надзеі у грудзях матчыных хто зьняважыў на глум атрос?.. Навет мора такое спадчыны ня прыймае ў сваё нутро.
    I цяпер, як апошнім дотыкам вычуваю твой боль і сум, над шпілямі халоднай готыкі вусны гнеў мой табе нясуць.
    Дзе нядоля мая прытуліцца, ня пытайся пакуль маўчы, да палацаў на родных вуліцах ты спаліла мае ключы...
    Брэмэнгафэн, верасень 1947
    144
    Пякельны дар
    У новы край, далёкі і нязнаны, з пакункам дум тугой набраклых мар нясу гадоў ліхіх пякельны дар скамененую горам немач раны.
    Няўцешныя пэйзажы і экраны змардованы зямлі пакутны твар.
    На тло крыжоў глыбокі сьлед ахвяр мятуць віхры жарствы пясок каляны.
    Губляецца ружовы небасхіл, і пляміцца нябёс блакітны полаг.
    У зьвівах хмар, над сумнішчам магіл, калышацца агнёў трывожны сполах...
    Нялёгкі шлях ізь пекла па касьці, а мнеж ісьці... Далёка ’шчэ ісьці...
    1947
    145
    Сьвітанак
    Сьвяжуткі зары сьвітанак, купаючыся ў pace, зь месячыкам на ганак хацінкі мае прысеў.
    Палашчыў ваконцаў шкельцы сінюткае срэбра рос, а потым чысьцюткім цельцам да пёрка майго прырос...
    Сяброўства трыўкога почуў з шырокіх сьвятліц душы выносіў на сонечны вочап сьпялюткія думак каўшы.
    Важкія, адменнай масьці, з тугою лясных смужын, ня ўмелі ні ткаць, ні прасьці у праслах вузкіх, ні жыць...
    У замуце днёў сьвітанак, памыўшыся у pace, пакінуў мой сьціплы ганак і ў зацішку моўчкі сеў...
    Ля берагоў Гішпаніі (на вадаплаве)
    146
    ...Цяпер усё. Уласнымі вачыма пабачыў сьвет. I прыкрасьці дарог адчуў, як клунак гора за плячыма, крывёй параненых жарствою ног.
    Да сьмерці ўсё у памяці зьбяры: тугу тайгі і прыгажосьці Крыма, пакутны крык у сутарэньнях Рыма і водгульле няўцешных перамог...
    Між жоўтых скал паўдзённае сьпякоты у пошчаку шчапаецца мой плач, і плодзяцца штодзённыя турботы на пераломе спадаў і няўдач.
    1947
    147
    1
    Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я і не бяз хаты: удзень і уначы браты завуць мяне на полудзень у край багаты, дзе шэлест траў, вішнёвыя сады і песьнідумы вырасьцілі верш мой, дзе выпіў я у веку маладым кілішак гора свайго першы і мудрасьць даўнюю пазнаў яшчэ, і шум дажджоў, і звон лістоў кляновых, усьмешку васільковую вачэй, і любай цёплае і ласкавае слова...
    2
    Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я. Трывалы вязень злому, як весьні гром, на грані пералому рашчу спадзеўнасьць спору наяву. А ўспоруч зь ёй заслону дзён прарву да рунных ніў. На зайздрасьць часу злому. Ля родных стрэх ахвяраў крыгалому схілю сваю пакорна галаву.
    Крыштальных сьлёз, што лягуць на далонь, нап’ецца сум, і сьцісьне боль тугі мне горам пасярэбраныя скроні.
    3 далёкіх гораў, краю дарагі, імкліва мчацца думак мурагі прысяга коньніка Крывіцкае Пагоні.
    1947
    148
    Ня сыходзяцца горы з горамі
    Ня сыходзяцца горы з горамі, ня збліжаюцца і узвышшы.
    Навет думкам, цяжкім і змораным, на спатканьне ніхто ня выйшаў.
    Адзінокія, блудзяць сьцежкамі спадзяваньні пад млосным небам. I ня хочуць цьвісьці усьмешкаю рытмы вуснаў на чэрствай глебе, зь весялосьцю чужой ня мірацца, ня ступаюць сумесна кроку, на журботнай у песьнях лірыцы пакідаюць свой сьлед глыбокі.
    Як упартасьць такую выраку за марамі на жоўтай высьпе? Кажуць, голас ліхога выраку над маёй галавою высьпеў...
    Бо ня сходзяцца горы з горамі, ня збліжаюцца і узвышшы...
    Навет думкам, цяжкім і змораным, на спатканьне ніхто ня выйшаў.
    Амэрыка, сьнежань 1947
    149
    СЬЦЕНІ Лірапаэма
    1
    Падышла і моўчкі села, прытулілася да цела. Ад цяпла і тонкіх ліній загарэўся ў сэрцы сіні аганёк... Пакратаў вусны і нясьмела словам луснуў. Няпрыкметнае такое, не давала супакою... Я зірнуў у зорывочы, на аблічча твар дзявочы, на вясёлкі броў і веек, грудзі белыя лілеі, хараство і крылырукі і адчуў цяжкія мукі...
    2
    Нацямочку з хаты выйшаў спакусіла чараўніца, каб да сонца зь белых вішань росаў першаму напіцца і прыслухацца да мовы траў і зор у небе чыстым, зьвіць у сподзіў адмысловы слоў