• Газеты, часопісы і г.д.
  • Напярэймы жаданьням  Уладзімер Дудзіцкі

    Напярэймы жаданьням

    Уладзімер Дудзіцкі

    Памер: 355с.
    Нью Йорк 1994
    61.88 МБ
    о да вуха, паслухаў, палажыў на далоню левае рукі й пачаў на яго ўзірацца: дзьве сорак пяць...
    	Раманава сэрца сьціхла... памерла..., а сэрца Павала Бурэ б’ецца не заводзячыся... ціхутка гаварыў Астап, пазіраючы на вяршыні трох ускудлачаных ветрам ліпаў ііа Раманавым двары. I Астапу захацелася зірнуць на жывучае сэрца гэтага маленькага, кругленькага, прычарнелага ад часу, але пакуль яшчэ крыху
    267
    бліскучага, сярэбранага Павала Бурэ. Падчапіў ногцем вечка, паціснуў, і яно адскочыла. Пад ім, на другім вельмі бліскучым вечку ляжаў маленькі кругленькі фотаздымак. Пацямнела ў вачох. Астап адным махам працёр правым рукавом замурзанае гімнасьцёркі вочы і, калоцячыся, пачаў узірацца ў яго так, як узіраецца чалавек, ратуючы сваё жыцьцё, на галаву скручанага перад ім зьмея. 3 фотакарткі ўсьміхалася Астапу ягоная любая студэнтка з пэдагагічнага тэхнікуму Марылька Іскрыцкая...
    	Не!.. Няпраўда гэта!.. крыкнуў, трасучыся, Астап. Марылька?.. Якжа... Якжа яно...
    	Праўда... Праўда... адказвала яму маленькае зялезнае сэрца Павала Бурэ. Гэтаж яна, твая колішняя Марылька Іскрыцкая... Памятаеш?..
    	Яна... Марылька... Якіж ты вялікі недавярак, Астап! скрыгануўшы да болю зубамі, ад чаго, здаецца, магла заняцца полымем самая тоўстая скрутка махоркі ў жоўтым кавалку «Правды», выштурхнула з гарачых грудзей Астапава горла здушанае вялікім дзівам густое паветра. Чамуж ты, нягоднік, не ўратаваў Рамана Скрылевіча!?
    	He ўратаваў Рамана, дык уратуй Раманава дзіцётка... адказвала Астапу маленькае зялезнае сэрца Павала Бурэ.
    Паволі, быццам трымаючы на руках найдарожшы скарб сьвету, унёс Астап у хату гадзіньнік Рамана й павесіў яго на той убіты Раманам вухналь, на якім віселі ягоныя «ходзікі», а цяпер аднаадзіная падкоўка. Пакінуў, зірнуў і выйшаў, сам ня ведаючы, куды...
    Цётка Агапа не заўважыла на падкоўцы гадзіньніка. Дагледзела ў печы, згатавала чабору, занесла Марылі і, нічога ёй ня кажучы, пайшла ў камору перабіраць у куфры старыя лахманы, каб мець што падараваць заўтра бабцы Прузыне. I толькі на зьмярканыіі, паказваючы Марылі ношаную сукню, сказала:
    	Нямашака ні ў хаце, ні ў сенцах. 1 ня ведаю, дзе...
    	Якжа няма? Гэтаж тая самая маміна сукня, пра якую мы з вамі гаварылі.
    — Ня гэта, Марылька, я пра гэтага самага чалавека кажу табе. Нямашака. Пайшоў і ні славечка. I капусты не дачакаўся.
    	I на яго хата чакае. He векавацьжа яму ў нас... гаварыла Марыля цётцы.
    Тож бы то... згадзілася Агапа.
    268
    Ноч была спакойнай: ні стрэлаў, ні бамбавікоў. Ураньні Марыля сказала цётцы, што ёй ужо добра й яна можа падняцца, сама даглядаць дзіцётка. Неўзабаве мелася прыйсьці бабка Прузына.
    Марыля апранула халат з чорнажоўтымі палоскамі, пацалавала дзіцятка, зірнула на вуліцу і, трымаючыся за рукаў цёткі Агапы, выйшла ў меншую хату. На стале стаяла ў вышчарбленай глінянай місцы ўчарашняя капуста, і каля яе ляжала луста хлеба. На рагу стала, пры якім сядзеў невядомы чалавек, пацяруха махоркі. Гледзячы на пабітае каля вядра чарап’ё судзьдзя, Марыля пачула дзіцячы сьмех і голас цёткі Агапы. Увайшоўшы ў хату, дзяўчаты й хлапчукі, весела сьмяючыся, давалі ў рукі свае добрай настаўніцы букеты розных квегак і абяцалі прыходзіць штодня. Бабка Прузына, у сваю чаргу, расказала пра ўчарашнюю сустрэчу з абдзёртым вайскоўцам і папыталася, ці быў ён. Устаўляючы ў прырыхтаваны Агапаю гладыш прынесеныя дзецьмі кветкі, Марыля зірнула на «ходзікі», каб ведаць, а якой гадзіне прыйшлі ў хату госьці... На падкоўцы вісеў «Павал Бурэ». Асьцярожна, як нешта сьвятое, зьняла Марыля з вухналя гадзіньнік, зірнула і закусіла губы:
    	Раманаў!? не сваім голасам крыкнула Марыля.
    Яна пазнала на вечку гадзіньніка выскрабены іголкаю крыжык і маланкавым рухам адкрыла вечка.
    	Божачкаж ты мой!.. яна ўбачыла свой фотаздымак.
    Сьціскаючы гадзіньнік, як няжывая, павалілася на выбітую глінаю зямлю хаты й моцна застагнала.
    Адлітую вадою Марылю пасадзілі на лаву каля стала. Цётка Агапа давала ёй з лыжкі нейкія кроплі й вельмі хвалявалася, наракаючы на прышлага ў хату чалавека...
    Дзяўчынка, скубучы сплецены ёю з васількоў вяночак, падняла з лавы вайсковы білет і прачытала, як вучыла яе Марыля ў школе:
    	Астап Крыжак...
    У гэтую часіну ўвайшоў у хату Астап, ягоныя вочы скрыжаваліся зь вялікімі чорнымі вачыма Марылі Іскрыцкай... Падышоў, пацалаваў рукі, галаву і, быццам важачы на вагу золата кожны гук, гледзячы ў даўно ня бачапыя вочы, сказаў:
    He вінавацьце мяне, Марыля!..
    269
    Абразок
    На апошнім тыдні ліпеня, із сыботы на нядзелю, ізноў дакацілася да Асінаўкі далёкая гарматная калатня. Гэтым разам з паўночнаўсходняга боку, адтуль, дзе стыкаліся найбольшыя сілы двух бакоў. Спачатку людзі ня вельмі й бралі да галавы гэтую калатню, бо гэтаж не першыня, што яна то набліжалася, то аддалялася і, часам, даволі надаўга. Прывыклі й абыліся. A найбольш супакойвала ўсіх тое, што Асінаўка мясьцілася ў крутой балацянай дузе на левым беразе Нёману. Ня было тут ні гасьцінца, ні людскіх язджалых дарогаў. Адны каляіністыя сьценкі, глыбака выбуксаваныя дзеравянымі восямі. А прадзедаўская грэбля, што лучыла Асінаўку з суседнім Забалацьцем, разьмясілася савецкімі танкамі яшчэ на пачатку вайны. Тыя танкі так і не дайшлі да Забалацьця: адны ўвязьлі ў балоце, уцякаючы ад нямецкіх бамбавікоў, і паабрасталі асакою, а іншыя й цяпер яшчэ чарнеюць, як тыя страшыдлы, паблізу Асінаўскіх могілак. I старая кладкаківулька ўтапілася ў Нёмане. Толькі чорт лазаты, думалася людзям, адважыцца несьцьмі галаву ў балота. Неяк узбоч усё яно пачыналася, ішло, узбоч і пярэйдзе, і скончыцца гэтак думалася й хацелася асінаўцам.
    Але ўсё ішло й рабілася ня так, як хацелася таго людзям. Калатня набліжалася й мацнела. I людзям было не да сну із сыботы на нядзелю. Адны выходзілі з хатаў, прыслухоўваліся, падавалі, кашляючы, голас суседзям, перакідаліся поціху думкамі, сыходзіліся, садзіліся на прызбы, закурвалі люлькі й думалі, ківаючы галовамі... Іншыя адчынялі вокны, высоўвалі баязьліва галовы, прькладалі да вушэй далоні, каб лепш пачуць, як стагнала зямля й гуло паветра, гаварылі нешта жанкам, потым ізноў зачынялі вокны, тупалі, адчынялі й зачынялі дзьверы, углядаліся на абразы, хрысьціліся і, нікому нічога ня кажучы, чакалі раніцы...
    Чакаў раніцы ля сваёй варыўні й Лявон Гужэвіч. Чакаў так, як чакалі яе і ўсе асінаўцы: прыйдзе яна зза Нёману, цёплая й расістая, узыдзе сонца, перасьціхне калатня, і павесялее на душы чалавека. Алеж раніца магла быць і ня гэткай, таксама думалася Лявону. Як было там і ня было, а ён ад свайго не адступіць. Навет калі й зямля пад нагамі загарыцца, дык і тады Лявон ня
    270
    вырачэцца свайго, сказанага самому сабе гужэвіцкага «не». Гэтак, гаворачы самнасам з упірыстымі, неадчэішымі думкамі, Гужэвіч і сам не заўважыў, як, устаючы з лавы, гэтыя думкі выказаў уголас:
    Тут нарадзіліся, тутака й памрэм...
    Неспакойным было й Мар’яніна сэрца. Яна таксама некалькі разоў падыходзіла бяз дай прычыны да печы, перастаўляла гарнушкі, налівала й пералівала ваду зь вядра ў цёрла, тужэй завязвала пад барадою старую хустку ды ізноў бралася за лахманы на ложку. Але й ім не давала рады Мар’яна. Чула яна й на свае вочы бачыла, што людзі ідуць і едуць, уцякаючы ад таго, што насоўваецца з усходу на балацяную дугу Асінаўкі. Ейныя суседзі таксама збольшага ўсе напашэве, усе зьбіраюцца некуды, і от, калі давядзецца валачыся ў сьвет, дык на кагож яна ііакіне сваю варыўню й ... Лукерку, Парасачку й сярэдняга сына Нічыпара... Хтож тады прыложыць, як родная маці, свае рукі да іхных магілак?.. I вось цяпер, пачуўшы Лявонава «памрэм», баязі.ліва страпянулася.
    Што ты там чаўпеш? Мала табс яшчэ гэтага?
    	Тож бы й то... буркнуў Лявон ня думаючы.
    	Тож бы й то...сказала за ім Мар’яна. Гаварыўбы, от, нешта добрае, а пя гэтакія сабе брэдні вярзьці.
    	Дык яж і кажу, каб нікуды не валачыся, суцяшаў жонку Лявон Гужэвіч.
    Бабка Агапа прахапілася й моцна завойкала.
    	Зірні во, як маці спацела, ківаючы галавою, клікала Мар’яна свайго Лявона. Можа, яно й на лспшае, калі гэтак усё пацее...
    	Дайжа Божа, адказаў Гужэвіч і падышоў да ложка, дзе ляжала ўкрытая ягоным выкуцапым кажухом маці. Выцер кужэльным ручніком матчын лоб, пацалаваў, і позіркі іхныя сустрэліся. Агапа доўга ўзіралася ў сынавы вочы, потым разпораз заміргала, і сын убачыў, як зпад ейпых сухіх жоўтых павекаў выкаціліся буйныя сьлёзы і разышліся ў глыбокіх зморшчках шчокаў бліскучымі танюсенькімі нітачкамі.
    	Піць... Лявонка... піць... — прасіла Агапа, выпростваючы худыя сіняватыя рукі з прыкурчанымі даланямі. Піць...
    	Мар’яна! Мар’яна! двойчы аклікііуў, спалохаўшыся, Лявон Гужэвіч.
    271
    	Нясу... Нясу... Божачкі, дзе ж гэта тая конаўка?.. Ага, вось яна... нясу... на во...
    	He, Мар’яна... Сьвянцонай, што ў пляшцы! тупаючы, крыкнуў яшчэ мацней Лявон, прыціскаючы да грудзей выпрастаныя мацерыныя рукі, якія, здавалася, прасілі ў сына найдаражэйшага ратунку. Сьвянцонай, Мар’яна!..
    Глынуўшы сьвятое вадзіцы, Агапа сьцішылася. Лявон яшчэ цяплей яе ўкрыў, пацалаваў у правую шчаку й адышоўся, цяжка дышучы.
    За Нёманам яшчэ мацней загрукацела, і так, што аж дрэвы закалыхаліся ад моцнага подыху вільготнага паветра. Неўзабаве ўзыіяліся там упярэмяшку з полымем слупы чорнага густога дыму. Два слупы расьлі, расплываліся й паўзьлі, пазалочаныя полымем, празь лес на самую Асінаўку. Над Нёманам яны скрыжоўваліся, і іхныя тупыя канцы паволі загіналіся, абдымаючы ўсю балацяную нёманскую дугу Асінаўку й Забалацьце. Празь некалькі часінаў паветра йзноў скаланулася. Цяжка стагнала пад нагамі расістая зямля й пахла, ападаючы, пярхотнае, уедлівае, прынесенае ветрам гарыва пажару. Гарэлі Стаўбуновічы.
    	Цяпер ужо й Бог вялеў... Трэба ратавацца! сказаў, махнуўшы рукою самому сабе Лявон Гужэвіч, пазіраючы на чорны, выгінасты ў небе крыж дыму.
    Людзі йшлі і ехалі. Адны на захад, другія на ўсход. Ішлі й ехалі ўмісуські, куды вочы глядзелі. Несьлі й везьлі вялікае гора.
    Скрыпеў і Лявонаў панарад. Каціў яго нехаця, вязучы краем дарогі ледзьве жывых асінаўцаў і мяшкі старызны, аднавокі, кульгавы гужэвічаў дэраш. I Лявон не паганяў каня: ат, няхай ідзе, як ідзе, думалася яму: ступою можна часьцей азірацца на Асінаўку,