Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
БА. МАНАК
НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення
Б.А. МАНАК
НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення
Мінск «Універсітэцкае» 1992
ББК 60.7
М 23
УДК 911.3
Рэцэнзент Я. I. Рубін, доктар эканамічных навук
1805060000—062
М	41—91
М 317(03)—92
ISBN 5-7855-0420-0
© Б. А. Манак, 1992
ЗМЕСТ
Ад аўтара	 4
1.	РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ДЭМАГРАФІЧНАЙ СІТУАЦЫІ	 7
1.1.	Характар	дынамікі	насельніцтва	 9
1.2.	Новыя рысы ў характары дынамікі насельніцтва ў 80-я гг	11
1.3.	Характар узнаўлення насельніцтва	15
1.4.	Эвалюцыя полаўзроставай структуры	22
1.5.	Дэмаграфічная сітуацыя ў гарадах	26
1.6.	Дэмаграфічная сітуацыя ў сельскіх пасяленнях	.	.	35
2.	ХАРАКТАР	МІГРАЦЫЙНЫХ	ПРАЦЭСАУ ....	45
2.1.	Агулыіыя тэндэнцыі	45
2.2.	Геаграфія міграцыйных перамяшчэнняў у 70—80-я	гг.	50
2.3.	Асноўныя рысы і праблемы ўнутранай міграцыі	.	.	61
2.4.	Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі	71
3.	САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ ЫАСЕЛЬНІЦТВА I ПРАЦОУНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ГАРАДСКІХ I СЕЛЬСКІХ ЙАСЯЛЕННЯУ	77
4.	РАЗМЯШЧЭННЕ НАСЕЛЬНІЦТВА I УЗРОВЕНЬ ЗАСЕЛЕНАСЦІ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ	88
4.1.	Тэрытарыяльнае размеркаванне насельніцтва ...	88
4.2.	Узровень заселенасці тэрыторыі Беларусі ....	99
5.	ХАРАКТАР РАССЯЛЕННЯ I ГЕАГРАФІЯ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАУ	111
5.1.	Сутнасць працэсу і агульныя рысы	111
5.2.	Тэндэнцыі дынамікі рассялення	124
5.3.	Уплыў рэгіяналыіых фактараў на працэс рассялення .	128
6.	УЗДЗЕЯННЕ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ НА ГЕАГРАФІЮ НАСЕЛЫПЦТВА БЕЛАРУСІ ....	134
Спісак рэкамендуемай літаратуры .	.	.	152
Дадатак 1. Дынаміка насельніцтва Беларусі ў XX стагоддзі 155
Дадатак 2. Колькасць насельніцтва сельскіх раёнаў Беларусі 156
Дадатак 3. Колькасць насельніцтва ў гарадскіх пасяленнях Беларусі	162
Дадатак 4. йералік гарадскіх пасяленняў, утвораных у Беларусі за перыяд з 1944 па 1990 г	168
Дадатак 5. Размеркаванне сельскіх раёнаў і гарадскіх пасяленпяў Беларусі па колькасці насельніцтва ў 1992 г. .	169
АД АЎТАРА
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праяўляюцца агульныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця народанасельніцтва, уласцівыя на сучасным этапе ўсім развітым краінам. Разам з тым маюць месца многія адметныя рысы, характэрныя толькі для гэтага рэгіёну. Яны склаліся паступова пад уздзеяннем розных фактараў. Так, да цяперашняга часу ў развіцці ўсіх дэмаграфічных працэсаў адчуваюцца тыя надзвычайна вялікія страты насельніцтва, якія мела рэспубліка ў гады другой сусветнай вайны.
Вельмі вялікі ўплыў на геаграфію насельніцтва Беларусі аказалі розныя формы міграцыі, якія былі выкліканы не толькі эканамічнымі, але і палітычнымі прычынамі. Таму міграцыю неабходна разглядаць як асаблівы фактар дынамікі насельніцтва рэспублікі.
У сучасны момант непрадбачаныя зрухі ў развіцці і размяшчэнні населызіцтва выклікаюць экалагічныя фактары, сярод якіх выключным па ўздзеянню з’яўляецца радыяцыйнае забруджванне тэрыторыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Такім чынам, аб’ектыўны ход развіцця насельніцтва рэспублікі ўвесь час парушаецца, што патрабуе дадатковых чалавечых намаганняў, каб выправіць становішча, каб выжыць і ўзнавіць страчаны патэнцыял. Без уліку гэтых асаблівасцей нельга растлумачыць многія рысы сучаснага сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця на тэрыторыі Беларусі, прадбачыць іх тэндэнцыі ў будучым.
Нягледзячы на невялікую плошчу, Рэспубліка Беларусь мае вельмі выразныя ўнутраныя адрозненні ў геаграфіі насельніцтва, якія таксама патрабуюць дасканалага вывучэння дзеля таго, каб больш абгрунтавана весці гаспадарчую дзейнасць і ажыццяўляць меры сацыяльнай палітыкі.
У адрозненне ад многіх публікацый, напісаных галоў-
ным чынам у дэмаграфічным плане, прапанаваная чытачу кніга носіць геаграфічны характар і мае мэтай з дапамогай метадаў параўнальнага аналізу адлюстраваць унутраныя і знешнія асаблівасці тых ці іншых працэсаў у развіцці і рассяленні насельніцтва Беларусі, выявіць іх дадатныя і адмоўныя рысы.
Матэрыял кнігі размешчаны як бы ў два паверхі. Першы паверх — гэта тая дэмаграфічная аснова, той каркас у размяшчэнні насельніцтва, якія сфарміраваліся да сярэдзіны 80-х гг. ва ўмовах мірнага пасляваеннага 40-годдзя. Гэта быў асаблівы перыяд у гісторыі развіцця рэспублікі ў XX стагоддзі. Яго можна назваць перыядам «зацішша» і мірнай стваральнай працы паміж двума разбуральнымі катастрофамі — ваенна-палітычнай у пачатку 40-х гг. і атамна-экалагічнай у канцы 80-х гг.
Другая палавіна 80-х гг. ужо не ўпісваецца ў склаўшуюся карціну сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця двух пасляваенных пакаленняў. Трэцяе пакаленне пачынае жыць у новых умовах. 1986 год у геаграфіі насельніцтва Беларусі выступае як своеасаблівы рубеж, які аддзяляе усталяваныя заканамернасці і тэндэнцыі ад новай сітуацыі, выкліканай непрадбачанай экалагічнай катастрофай. Яна ў першую чаргу закранула жыхароў рэспублікі, стварыла на яе тэрыторыі надзвычайную экалагічную абстаноўку. 3 гэтага рубяжа адлік часу вядзецца як «да і пасля аварыі». Другая палавіна 80-х гг. XX стагоддзя ўвойдзе ў гісторыю Беларусі як перыяд экалагічнай дэпрэсіі, у выніку якой нанесены цяжкі ўрон тэрыторыі рэспублікі, яе прыродным, людскім і матэрыяльным рэсурсам, парушаны ход развіцця эканамічных, дэмаграфічных і нават прыродных працэсаў.
У палітычным і сацыяльна-эканамічным плане другая палавіна 80-х гг. таксама адрозніваецца ад мінулых. Яна ўвойдзе ў гісторыю як перыяд перабудовы, які суправаджаецца ўзмацненнем нацыянальнага суверэнітэту, дэмакратызацыяй сацыяльнага развіцця, пераўтварэннямі ў эканамічным базісе. Гэтыя змены выступаюць у якасці асаблівай рухаючай сілы ў геаграфіі насельніцтва. У першую чаргу сваё ўздзеянне яны аказалі на працэс міграцыйнага перамяшчэння людзей, атрымаўшых больш свабоды і магчымасцей. Паступова закранаецца характар занятасці працоўных рэсурсаў, што ў сваю чаргу выклікае змены ў размяшчэнні насельніцтва і яго ўзнаўленні.
Такім чынам, з другой палавіны 80-х гг. пачынаецца новы этап у геаграфіі насельніцтва Беларусі. Некаторыя яго рысы па магчымасці адлюстраваны ў выглядзе «другога паверху» пры размеркаванні матэрыялу кнігі.
Усе тыя асаблівасці ў развіцці і размяшчэнні насельніцтва Беларусі, якія ўдалося адлюстраваць на старонках кнігі, на працягу многіх гадоў вывучаліся аўтарам сумесна са студэнтамі геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў садружнасці з такімі вядучымі навуковымі і праектнымі арганізацыямі, як Акадэмія навук, Беларускі інстытут горадабудаўніцтва. Цесныя сувязі былі з Маскоўскім цэнтрам па вывучэнню праблем народанасельніцтва. Аўтар выказвае ўдзячнасць усім тым, з кім яму пашанцавала супрацоўнічаць і давесці да чытача свае думкі.
Гэта кніга — плён падвіжніцтва, бо напісана яна ў вольны ад нялёгкаіі педагагічнай працы час. Сілы і сродкі аддадзены ёй дзеля таго, каб не перарывалася нітачка часу, каб наступныя пакаленні ведалі, як выглядала геаграфія насельніцтва Беларусі ў 70—80-я гг. XX стагоддзя. Яна як бы фатаграфуе тое асяроддзе, у якім жыў і працаваў аўтар. Да гэтага часу абагульняючая характарыстыка насельніцтва рэспублікі была толькі ў кнізе A. А. Ракава, якая была надрукавана ў 1969 г.
Прапанаваная чытачу кніга з’яўляецца вынікам крапатлівай шматгадовай навукова-даследчай працы. Таму пісалася яна лёгка, як подых душы, якой не было спакою і хацелася падзяліцца накопленымі ведамі з нашчадкамі. На развітанне хочацца сказаць: «Вось Вам, дарагія суайчыннікі, плён маёй працы, бярыце яго, карыстайцеся і не забудзьце прадоўжыць у наступныя гады».
L РЭПЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІЗАСЦІ ДЭМАГРЛФІЧНАЙ
СІТУАЦЫІ
Дэмаграфічная сітуацыя характарызуецца станам дынамікі, натуральнага руху, міграцыі і структуры насельніцтва ў адпаведны перыяд на адпаведнай тэрыторыі. Дэмаграфічная сітуацыя — гэта вынік не толькі натуральных працэсаў узнаўлення пакаленняў людзей, у аснове якіх ляжыць нараджальнасць і смяротнасць, але і аб’ектыўна дзеючых сацыяльна-эканамічных заканамернасцей. Той ці іншы стан дэмаграфічных працэсаў у дадзены момант у многім дэтэрмінаваны тымі падзеямі, якія адбываюцца ці адбываліся ў мінулым. Пад іх уплывам могуць быць змены ў структуры насельніцтва па полу і ўзросту, у стане яго здароўя, дэмаграфічных паводзінах і адносінах, напрыклад, да шлюбу ці разводу, планаванню сям’і, удзелу ў той ці іншай форме міграцыі і г. д. Пад уплывам розных фактараў дэмаграфічная сітуацыя можа змяняцца, паляпшацца ці пагаршацца.
Перш чым характарызаваць рысы сучаснай дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, неабходна адзначыць некаторыя асаблівасці яе развіцця на працягу XX стагоддзя, якія ўплывалі на ход дэмаграфічных працэсаў.
На працягу XX стагоддзя развіццё ўсіх працэсаў, якія адлюстроўваюць геаграфію насельніцтва Беларусі, ішло вельмі складана, часта перарывалася, парушалася, рэзка мянялася пад уздзеяннем розных палітычных, сацыяльна-эканамічных і іншых фактараў (рыс. 1.1). Рэзка парушаны ход крывых на рысунку — наглядны доказ таму.
Усе фактары ўздзеяння на развіццё насельніцтва рэгіёна можна падзяліць на стваральныя і разбуральныя. Разбуральныя — гэта тыя, якія вядуць да страт насельніцтва ці рэзка парушаюць стваральны ход яго развіцця.
Асаблівасць Беларускага рэгіёну заключаецца ў тым, што на яго тэрыторыі вельмі выразна праявілася ўздзеянне іменна разбуральных фактараў, У іх ліку першая і другая сусветныя войны і неаднаразовыя лакальныя ваенныя падзеі; хвалі голаду, эпідэмій, бежанства, міграцый; палітычныя рэпрэсіі, дэпартацыі; тэхнічныя, экалагічныя катастрофы і г. д. У выніку з усіх гадоў, пражытых у XX стагоддзі, палавіна характарызуецца або
Рыс. 1.1. Дынаміка гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі ў XX стагоддзі
вялікімі стратамі насельніцтва, або іх кампенсацыяй (1915—1925, 1941 — 1972, 1986—1991, гл. Д1).
У сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі таксама ёсць шмат асаблівасцей, якія паскорылі дэмаграфічную рэвалюцыю, у выніку чаго ад расшыранага тыпу ўзнаўлення насельніцтва вельмі хутка перайшло да простага і наблізілася да «нулявога» варыянту, Сярод асаблівасцей гэтага тыпу трэба адзначыць, што рэспубліка перажыла рэзкія зрухі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і ў кароткі перыяд, у асноўным за 60—80-я гг., перайшла ў разрад індустрыяльна развітых краін. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што іменна на гэтыя 30 гадоў прыпадае бум індустрыяльнага развіцця рэспублікі і як вынік — бум урбанізацыі. Ужо той факт, што колькасць гараджан за гэты час павялічылася амаль у 3 разы, гаворыць сам за сябе. Адсюль вынікае рэзкі і масавы пераход усё большай часткі насельніцтва да несельскагаспадарчых відаў дзейнасці, да гарадскога ладу жыцця.