Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Новы этап у міграцыі насельніцтва Беларусі. 3 ДРУ; гой палавіны 80-х гг. пачынаецца новы этап у міграцыі насельніцтва Беларусі. Ён яшчэ не атрымаў пэўнай выразнасці, але некаторыя рысы ўжо можна выявіць.
У працэсе перамяшчэння людзей пачалі дзейнічаць новыя рухаючыя сілы. Гэтыя сілы маюць вытокі ў новай палітычнай сітуацыі, новых эканамічных адносінах і, на жаль, у новай экалагічнай сітуацыі.
Міграцыйныя патокі пачалі мяняць напрамак. Актывізуюцца сувязі з замежнымн краінамі і ўзрастае роля знешняй міграцыі, у першую чаргу эміграцыі. Пераглядаюцца ўсталяваныя сувязі паміж былымі рэспублікамі Саюза ССР ва ўмовах развіцця іх суверэнітэту. Парушыліся сувязі з раёнамі, дзе вельмі напружаная нацыянальна-палітычная абстаноўка. Можна нават сказаць, што некалькі прытармазіўся, як бы прыпыніўся працэс міграцыі па эканамічных матывах, а ўзраслі хвалі перамяшчэнняў па розных экалагічных, сацыяльна-палітычных, міжнацыянальных матывах, уключаючы вымушаныя перасяленні ў форме бсжанства, эвакуацыі, рэпатрыяцыі былых дэпартыраваных народаў і г. д.
Усе гэтыя рысы закранулі і Беларускі рэгіён, толькі тут яны ўзмацніліся пад уздзеяннем тых працэсаў, якія ўзніклі ў выніку парушэння экалагічнага стаповішча і пагоршання жыццёвага асяроддзя. Гэта становішча стварыла адну адметную рысу — вымушаны характар міграцыі многіх тысяч жыхароў рэспублікі. Можна сцвярджаць, што менавіта праз узрыў міграцыі насельніцтва перш за ўсё праявілася небяспечнае ўздзеянне чарнобыльскай катастрофы. А самі перамяшчэнні людзей па характару можна пазваць «экалагічнымі міграцыямі» з многімі адметнымі рысамі.
Упершыню на беларускай зямлі з’явіўся тэрмін «экалагічныя бежанцы». Дагэтуль яна ўжо зведала бежанства праз войны, голад, эпідэміі, рэпрэсіі, генацыд і інш., якія не аднойчы мелі месца ў мінулым. Сучасны характар міграцыі ўзрывападобны, непрадбачаны з самай экстранай, а таму вельмі цяжкай акцыяй перамяшчэння людзей у форме эвакуацыі жыхароў з 30-кіламетровай зоны радыяцыйнага ўздзеяння вакол аварыйнай Чарнобыльскай АЭС. Што значыць эвакуацыя, жыхарам Беларусі добра вядома з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Але на гэты раз яна была яшчэ горшая, бо з’яўлялася атамна-экалагічнай, калі кожная рэч, нават кавалак зямлі неслі з сабой пагрозу для жыцця. Таму эвакуіра-
ваныя вымушаны былі пакінуць усё, нават самае неабходнае на кожны дзень. Калі пасля вайны эвакуіраваныя маглі адразу вярнуцца дамоў, хоць на пажарышча, то ў чарнобыльскую зону наўрад ці змогуць вярнуцца яе жыхары ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі.
Другой формай вымушаных перамяшчэнняў стала арганізаванае адсяленне сямей і цэлых вёсак з найбольш пацярпеўшых раёнаў. Гэты працэс болыл паступовы, ён працягваецца і ў сучасны момант, але не менш цяжкі ў адносінах да тых, хто вымушаны мяняць сваё месца жыхарства.
Трэцяй формай такой жа вымушанай міграцыі з’яўляюцца індывідуальныя перасяленні ў пошуках больш чыстага асяроддзя, дзеля таго каб захаваць здароўе і жыццё дзяцей і будучых пакаленняў. Гэтыя сем’і сустракаюцца з вялікімі цяжкасцямі ў працаўладкаванні і забеспячэнні жыллём, бо яны перамяшчаюцца самастойна.
Рыс. 2.1. Узровень міграцыйнага руху насельніцтва Беларусі ў сярэднім за 80-я гг.:
колькасць прыбыўшых і выбыўшых у разліку па 1000 жыхароў, чалавек: 1 — менш 70; 2— ад 70 да 80; 3— ад 80 да 100; 4— ад 100 да 200
Сярод мігрыруючага населыііцтва з пацярпеўшых раёнаў і наогул з Беларусі цяпер многа дзяцей — гэта адна з асаблівасцей экалагічнай міграцыі.
Адметнай рысай з’яўляецца таксама нарастанне маштабу міграцыі, павелічэнне колькасці мігрыруючага кантынгенту, часта ў выглядзе сустрэчных патокаў (рыс. 2.1). Так, яшчэ да аварыі, у 1985 г. адмоўнае сальда міграцыі ў сельскай мясцовасці Гомельскай вобласці складала каля 9 тыс. чалавек, у год аварыі ў выніку эвакуацыі з трох раёнаў (Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага) яно рэзка ўзрасло амаль да 25 тыс., а ў 1990 г. перавысіла 30 тыс., ахапіўшы ўжо многія іншыя раёны, прылягаючыя да зоны. Міграцыйны адток расцякаецца ўшыр (табл. 2.2).
Такой жа асаблівай рысай з’яўляецца нарастанне міграцыйных страт, пры гэтым нс толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў гарадах. Так, упершыню за ўвесь пасляваенны псрыяд адмоўнае сальда дала міграцыя ў г. Гомелі, дзе ў 1990 г. кожная тысяча жыхароў у выніку міграцыйнага адтоку траціла 10 чалавек. Стала несці страты ў цэлым гарадскос населыііцтва вобласці (гл. табл. 2.2).
Міграцыйная хваля ад Гомельскай вобласці пайшла на ўсю рэспубліку, выклікаючы зрух у размяшчэнні насельніцтва і дзелячы мясцовасці на аддаючыя і прымаючыя.
Міграцыйны бум 1990 г. ёсць таксама вынік небяспечнасці пражыванпя, але ён ўжо напоўніўся новым зместам і мае новыя рысы. Адной з іх стала масавая эміграцыя ў замежныя краіны і павелічэнне міграцыйных страт населыііцтва. Яшчэ ў 1987 г. з Беларусі эмігрыравала менш 1 тыс. чалавек, у 1989 г.— звыш 14 тыс., а у 1990 г.— звыіп 30 тыс.
Доказам таго, што іменна экалагічны фактар стымулюе эміграцыю, з’яўляецца той факт, што на Гомельскую і Магілёўскую вобласці прыпадае больш палавіны ўсіх эмігрантаў з Беларусі, а інтэнсіўнасць эміграцыі ў разліку на 10 тыс. жыхароў дасягнула 70 чалавек (табл. 2.3).
Каб больш дасканала вывучыць сутнасць гэтага працэсу, была праведзена адпаведная праца па выяўленню яго колькасных і якасных характарыстык. Таму ёсць падставы меркаваць, што першапрычыны эміграцыі хаваюцца не толькі ў экалагічных, але і іншых матывах — сацыяльна-эканамічных, палітычных, нацыянальных, рэлігійных і інш. Яны накопліваліся даўно і толькі
Табліца 2.2
Паказчыкі міграцыі насельніцтва Гомельскай вобласці да і пасля чарнобыльскай аварыі
Мясцовасць
Колькасць прыбыўшых, тыс.чал.
Колькасць выбыўшых, тыс. чал.

1985 г.
1986 г.
1990 г.
1985 г.|
1986 г.|
1990 г.
Гарадскія пасяленні
56
57
52
41
54
66
г. Гомель
25
24
23
17
20
28
Сельская мясцовасць
27
39
26
35
63
58
у тым ліку раёны:
0,8
0,6
0,6



Брагінскі



1,2
10,2
2,1
Нараўлянскі
0,6
0,5
0,3
0,9
6,5
1,6
Хойніцкі
0,4
0,4
0,5
0,7
6,6
4,2
У сярэднім па вобласці
83
96
78
76
117
124
Мясцовасць
Сальда міграцыі дадатнае(+), адмоўнае(—), тыс. чал .
Інтэноўнасць міграцыйнага прыросту (-}-)» страт ( —) у раэліку на 1000 жыхароў

1985 г.
1986 г
1990 г.
1985 г.
1986 г.
1990 г.
Гарадскія пасяленні
15
О
— 14
15
3
— 13
г. Гомель
8
4
—5
16
9
— 10
Сельская мясцовасць
—8
—24
—32
— 14
—44
—52
у тым ліку раёны:






Брагінскі
—0,3
—9,6
—1,5
— 10
—384
—90
Нараўлянскі
—0,3
—6,0
— 1,3
-18
—460
—145
Хойніцкі
—0,3
—6,2
—3,7
— 10
—250
— 185
У сярэднім па вобласці
7
—21
—46
4
— 13
—28
ў новых палітычных умовах змаглі праявіцца. Уздзеянне чарнобыльскай катастрофы яшчэ больш актывізавала працэс эміграцыі. Вялікі ўплыў аказвае той палітычны клімат у краіне, які стварыўся ў перыяд перабудовы і даў магчымасць рэалізаваць імкненне туды, дзе лепш, тых, каго не задавальнялі ўмовы жыцця ў сучаснай Беларусі. Доказам гэтага вываду з’яўляецца сама геаграфія эпіцэнтраў беларускай эміграцыі — гарады Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск (калі найбольш пацярпелі ад аварыі іншыя тэрыторыі). Другім доказам гэтага вываду з’яўляецца састаў эмігрантаў, у якім ад 70 да 90% пакуль што складалі асобы яўрэйскай нацыянальнасці,
калі ад аварыі пацярпелі і беларусы, і рускія, і ўкраінцы. Эпіцэнтры прыцяжэння мігрантаў з Беларусі — Ізраіль і ЗША.
У цэлым і з многіх іншых рэспублік патокі эміграцыі маюць асаблівы састаў мігрантаў. У ім вырысоўваецца яўна дамінуючы нацыянальны (этнічны) характар. Напрыклад, з Казахстана выбываюць немцы, карэйцы; з еўрапейскай часткі Расіі і Беларусі — яўрэі; з Каўказа— армяне і г. д. У такіх патоках пераважаюць целыя сем’і, у якіх і дзеці, і бацькі, і дзяды.
Сярод эмігрантаў вялікую частку складаюць кваліфікаваныя кадры з ліку маладых спецыялістаў перадавых галін гаспадаркі, сферы паслуг, навукі. Як вядома, замежныя краіны разглядаюць іміграцыю не толькі з дабрачынных меркаванняў, але бачаць у ёй крыніцу ўзбагачэння за кошт таннай, кваліфікаванай працы імігранта. Таму з павелічэннем колькасці выбываючых з нашай рэспублікі павялічваюцца патрабаванні і нават абмежаванні з боку краін, якія прымаюць мігрантаў. Ва ўсякім разе, у сучасны момант эміграцыя з Беларусі пакідае свой негатыўны след і гэта праяўляецца ў розных аспектах.
Так, у адрозненне ад унутранай міграцыі яна не мае кампенсацыі за кошт прыбыцця з замежных краін, не мае абмену сустрэчнымі патокамі, паколькі паток ідзе ў адным напрамку. Пры гэтым рэспубліка нясе толькі страты. Эміграцыйная хваля выносіць за межы частку
Табліца 2.3
Тэрытарыяльнае размеркаванне эмігрантаў з Беларусі
Вобласці
Усяго выехала па пастаяннае жыхарства ў замежныя краіны, чал.
У разліку на
0 тыс. жыхароў

1989 г. |
1990 г.
1989 г.
1990 г.
Брэсцкая
1105
960
8
7
Віцебская
248
3087
2
22
Гомельская
4347
12287
26
73
Гродзенская
114
493
1
4
Мінская
225
1266
1
8
Магілёўская
2615
5759
20
45
г. Мінск
6026
10242
37
63
Усяго
14 680
34 094
14
33
лепшага працоўнага патэнцыялу, паколькі палавіну складаюць кваліфікаваныя кадры, сярод якіх вучоныя, педагогі, медыкі, эканамісты, работнікі гандлю, бытавога абслугоўвання, вопытныя рабочыя прамысловасці. Усе яны не лішнія для Беларусі, якая і без таго мае не вельмі багаты інтэлектуальны патэнцыял. Такія страты ўжо былі ў гады вайны і рэпрэсій, іх з вялікімі намаганнямі ўдалося адолець, несучы вялікія затраты на адукацыю новых пакаленняў. Акрамя таго, усіх выбыўшых трэба замяніць, беручы з другога месца ці навучаючы новыя кадры. Значыць, зноў страты, не гаворачы аб тым, што з эмігрантамі выбываюць веды, ідэі, матэрыяльныя сродкі. Ва ўмовах дэфіцыту і эканамічных цяжкасцей будзе нялёгка кампенсаваць усе гэтыя страты. Эміграцыя ўжо ўнесла прыкметныя зрухі ў працоўны баланс рэспублікі, асабліва тых гарадоў, якія больш за ўсіх уключыліся ў гэты працэс.
Змены адбываюцца і ў сацыяльнай структуры насельніцтва, паколькі выбываюць у асноўным гараджане, рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя. У этнічнай структуры змяншаецца доля яўрэйскага этнасу, паколькі эміграцыя мае выражаны монаэтнічны характар.