Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Гэта ў сваю чаргу суправаджалася хуткім развіццём адукацыі, павелічэннем узроўню занятасці насельніцтва, у тым ліку жанчын, актывізацыяй тэрытарыяльных і сацыяльных перамяшчэнняў працоўных рэсурсаў. Адбылася змена прыярытэтаў у сям’і, дзе асаблівае месца заняў прэстыж сацыялы-іага становішча ў грамадстве. Дамінуючай стала маладзетная сям’я, рэзка зніжаецца ўзровень нараджальнасці.
Змены ў дэмаграфічнай сітуацыі адбыліся за вельмі кароткі тэрмін і так выразна, што гэты факт можна аднесці да галоўнай дэмаграфічнай асаблівасці Беларусі. Яе нават называюць «фенаменальнай», як, напрыклад, у Японіі.
Ніжэй будуць разгледжаны рэгіянальныя асаблівасці развіцця асноўных дэмаграфічных працэсаў у перыяд 60—80-х гг.
1.1.	ХАРАКТАР ДЫНАМІКІ НАСЕЛЬНІЦТВА
Адметнай асаблівасцю дэмаграфічнай сітуацыі гэтага перыяду з’яўляецца рэзкі спад у тэмпах росту насельніцтва. Беларусь разам з краінамі Прыбалтыкі, Украінай і Расіяй увайшла ў лік тых рэгіёнаў, дзе паказчыкі прыросту насельніцтва вельмі нізкія. У 1990 г. сярэднегадавы прырост знізіўся амаль да нуля (табл. 1.1).
Па гэтай прычыне Беларусь па колькасці насельніцт-
Сярэднегадавыя тэмпы прыросту насельніцтва, %
Табліца 1.1
Краіны
1959—1969
1970—1978
1979—1988
1990
Расійская Фсдэрацьія
0,9
0,7
0,7
0,3
Украіна
1.1
0,6
0,4
0,2
Беларусь
1,0
0,7
0,7
0,01
Узбекістан
3,5
3,0
2,2
1,9
Казахстан
3,1
1,4
1,2
0,6
Грузія
1,4
0,8
0,8
0,1
Азербайджан
3,0
1,9
1,6
1,1
Літва
1,3
0,9
0,8
0,1
Малдова
2,0
1,1
0,9
0,1
Латвія
1,1
0,7
0,6
—0,2
Кыргызстан
3,3
2,1
2,0
1,3
Таджыкістан
3,5
3,1
3,0
2,1
Арменія
3,2
2,2
0,8
0,3
Туркменія
3,3
2,8
2,5
2,5
Эстонія
1,2
0,9
0,7
—0,06
Параўнальная дынаміка сельскага насельніцтва
Табліца 1.2
Рэспублікі, рэгіёны
Колькасць сельскага нэсель* ніцтва, млн. чал.
Змяненне (прырост (-{-), змяншэнне (—))

1940 г.
1989 г.

Расія
72,2
39,0
-46,0%
Украіна
27,3
17,1
-37,4%
Беларусь
7,1
3,5
-50,7%
Казахстан
4,3
7,1
4-1,6 раза
Малдова
2,2
2,3
4-4,4%
I ірыбалтыйскі



(Літва, Латвія, Эсто-



» )
4,1
2,4
-41,5%
Сярэднеазіяцкі
8,2
19,8
4-2,4 раза
Закаўказскі
5,6
6,7
4-1,2 раза
ва з трэцяга месца, якое яна займала да рэвалюцыі і ў даваенны перыяд, перамясцілася на пятае сярод краін Садружнасці, уступіўшы Казахстану і Узбекістану.
Асаблівасць дынамікі насельніцтва заключаецца таксама ў тым, што Беларусь вызначаецца найбольшым змяншэннем колькасці сельскага насельніцтва. У параўнанні з 1940 г. гэта колькасць зменшылася на палавіну. За гэты ж перыяд колькасць сельскага насельніцтва ў Сярэдняй Азіі і Казахстане павялічылася ў 2 разы (табл. 1.2).
Пры гэтым тэмп змяншэння колькасці сельскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўвесь час павялічваецца: у 60-я гг. ён складаў 0,8% у год, у 70-я павялічыўся да 1%, а ў 80-я дасягнуў 2% у год. Нарастаючая інтэнсіўнасць працэсу абумоўлена адначасовым дзеяннем наступных фактараў: цяжкіх вынікаў вайны, вялікімі міграцыйнымі стратамі, рэзкім падзеннем натуральнага прыросту і стратамі, выкліканымі чарнобыльскай катастрофай. За пасляваенныя гады сельскія пасяленні забяспечылі 2/3 прыросту насельніцтва гарадоў рэспублікі, аддаўшы ім амаль 3 млн. чалавек. Акрамя таго, яны пастаянна давалі мігрантаў за межы рэспублікі, у розныя раёны быўшага СССР. Паколькі абсалютная большасць сельскіх мігрантаў — асобы маладога ўзросту, то іх страты прывялі да старэння сельскага населыііцтва, якое пазбавілася свайго ранейшага ўзнаўленчага патэнцыялу.
У тэрытарыяльным плане прырост насельніцтва мелі ў асноўным прамысловыя цэнтры, якія хутка раслі, і зоны іх бліжэйшага акружэння. Вакол іх утварыліся зоны змяншэння насельніцтва, якія пашыраюцца па меры аддалення ад гарадоў і транспартных магістралей. Самая вялікая зона змяншэння насельніцтва ўтварылася ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, у межах Віцебскай і Магілёўскай абласцей, дзе толькі пяць раёнаў (Віцебскі, Полацкі, Аршанскі, Магілёўскі, Бабруйскі) мелі ў апошнія 10 гадоў прырост насельніцтва.
У цэнтральнай зоне вакол Мінска стаіювішча больш спрыяльнае, а затым зноў утвараецца зона рэзкага змяншэння па лініі: Астравец—Іўе—Дзятлава—Зэльва—Камянец, дзе асноўнымі палюсамі прыцягнення насельніцтва сталі Гродна, Баранавічы, Брэст. На поўдні і паўднёвым усходзе таксама ўзніклі зоны змяншэння насельніцтва там, дзе аказалі свой уплыў Гомель, Мазыр, Пінск, Салігорск.
Раёны, дзе адбылося самае вялікае змяншэнне насельніцтва, маюць найбольш складаную дэмаграфічную сітуацыю і абмежаваныя магчымасці фарміравання працоўных рэсурсаў, што неспрыяльна адбіваецца на эканамічным развіцці. Іх тэрыторыі «разушчыльніліся», павялічылася зямельная нагрузка на кожнага працаўніка сельскай гаспадаркі, і калі яна не кампенсуецца больш высокай прадукцыйнасцю працы, ствараюцца цяжкасці ў выкананні сельскагаспадарчых работ. У гэтых раёнах моцна парушылася структура насельніцтва, яно працягвае «старэць» і не забяспечвае замену старых пакаленняў новымі.
1.2.	НОБЫЯ РЬіСЫ Ў ХАРАКТАРЫ ДЫНАМІКІ
НАСЕЛЬНІЦТВА Ў 80-я гг.
Пачынаючы з другой палавіны 80-х гг. фарміраванне і развіццё насельніцтва Беларусі адбываецца ў новых сацыяльна-эканамічных, палітычных і нават экалагічных умовах. У сувязі з гэтым змяніліся рухаючыя сілы і характар дынамікі насельніцтва. Гэтыя змены маюць адлюстраванне ў наступным.
Зрухі ў колькасці насельніцтва атрымоўваюць усё больш выразны напрамак у бок змяншэння, якое адбываецца з прычыны натуральных страт, міграцыі, у тым ліку ў замежныя краіны, прамых і ўскосных вынікаў чарнобыльскай катастрофы, ад уздзеяння розных знеш-
ніх прычын (узброеных канфліктаў, траўматызму, злачынства, самагубства і г. д.).
У мінулым, калі мелі месца страты ў колькасці насельніцтва, Беларусь магла кампенсаваць іх за кошт значнага натуральнага прыросту. На сучасным этапе натуральны прырост знізіўся да такога ўзроўню, што не можа кампенсаваць нарастаючыя страты. У гэтым заключаецца асноўнае адрозненне сучаснага этапу ад мінулых.
Дынаміка сельскага насельніцтва Беларусі на працягу ўсяго XX стагоддзя суправаджалася стратамі і вяла да змяншэння яго колькасці. Сама па сабе гэта з’ява не новая. Іншымі з’яўляюцца толькі фактары дынамікі. Раней страты сельскага насельніцтва выклікалі або войны, або міграцыі (унутраныя і знешнія). Цяпер жа ў змяншэнні колькасці сельскага насельніцтва ўдзельнічаюць два новыя фактары: дэпапуляцыя, ахапіўшая паступова амаль усю сельскую мясцовасць, і вынікі чарнобыльскай катастрофы, закрануўшыя ў першую чаргу сельскіх жыхароў. Таму дабавіліся страты ад эвакуацыі, адсялення, вымушанай міграцыі, новых захворванняў.
Адметнай рысай у характары сучаснай дынамікі насельніцтва з’яўляецца небывалая дыферэнцыяцыя як паміж раёнамі, так і паміж населенымі пунктамі (рыс. 1.2). Пасля 1986 г. сярод сельскіх раёнаў выдзелена толькі адна невялікая група, якая мае нязначны прырост насельніцтва, і 6 груп раёнаў, у якіх штогадовае змяншэнне колькасці насельніцтва вагаецца ў інтэрвале ад 0 да 10%. Да сярэдзіны 80-х гг. двух апошніх градацый (ад 4 да 6; ад 6 да 10%) наогул не было. Яны з’явіліся за кошт самых пацярпеўшых ад аварыі раёнаў. Такіх страт сельскага насельніцтва Беларусь фактычна не ведала на працягу ўсяго стагоддзя. Выяўленая нераўнамернасць у працэсе дынамікі насельніцтва будзе негатыўна ўздзейнічаць на магчымасці далейшага эканамічнага развіцця адпаведных раёнаў. У адносінах да іх можна прымяніць наступную тыпалогію:
— раёны, якія маюць параўнаўча спрыяльную дынаміку насельніцтва, захоўваюць свой жыццёвы патэнцыял
Рыс. 1.2. Рэгіянальны характар дынамікі сельскага насельніцтва да чарнобыльскай аварыі (1975—1985 гг.) (а) і пасля аварыі (1986— 1991 гг.) (6): сярэдняе штогадовае змяпшэнне колькасці насельніцтва, %: /—мінімальнае (0—1); 2—ніжэй сярэдняга (1,1—1,5); 3—сярэдняе (1.6—2,5); 4— аышэй сярэдняга (2,6—4); 5—максімальнае (4,1—6); 6—празмернае (6,1—10)
і магчымасці для далейшага эканамічнага развіцця;
— раёны з вялікімі стратамі сельскага насельніцтва, жыццёвага і працоўнага патэнцыялу, з абмежаванымі магчымасцямі для развіцця гаспадаркі;
— раёны, якія перайшлі ў стадыю стагнацыі, страціўшы свой асноўны ўзнаўленчы, жыццёвы і працоўны патэнцыял.
Да кожнай з гэтых груп раёнаў павінен быць адпаведны падыход урада рэспублікі, адпаведныя меры эканамічнай, міграцыйнай і сацыяльнай палітыкі.
У характары ўсталяванай дынамікі насельніцтва гарадоў таксама выяўляюцца рэзкія парушэнні. Перш за ўсё яны закранулі тыя гарады паўднёвай Беларусі, якія апынуліся ў зонах радыеактыўнага забруджвання. 3 эпіцэнтраў прыцягнення насельніцтва, якімі яны былі да аварыі, гэтыя гарады ператварыліся ў эпіцэнтры масавага выбыцця. У іх ліку і буйнейшы горад Гомель, на долю якога ў 1990 г. выпала 1/4 частка ўсёй эміграцыі з Беларусі.
Як і сельскія раёны, гарады рэспублікі па характару дынамікі насельніцтва дзеляцца на некалькі груп (гл. ДЗ):
—	з масавым міграцыйным адтокам у выніку аварыі на ЧАЭС і рэзкім змяншэннем прытоку (гарады Гомельскай вобласці);
—	з рэзкім змяншэннем прытоку і прыпыненнем прыросту насельніцтва (гарады Магілёўскай вобласці);
—	без змен у колькасці насельніцтва ці нязначным змяншэнні ў выніку неспрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыі (многія малыя гарады па ўсёй тэрыторыі);
—	з мінімальным прыростам насельніцтва (большасць малых гарадоў);
— са значным павелічэннем колькасці насельніцтва ў выніку натуральнага і механічнага прыросту (большасць гарадоў цэнтральнай, заходняй і паўночнай частак Беларусі).
Падводзячы вынікі, трэба адзначыць, што аб’ектыўны ход дэмаграфічнага развіцця на тэрыторыі Беларусі зноў рэзка парушыўся, умовы фарміравання гарадскога і сельскага насельніцтва пагоршыліся, усталяваны за пасляваенныя гады працэс дынамікі атрымлівае новыя рысы.
Болып падрабязны аналіз дэмаграфічных працэсаў, якія вызначаюць характар дынамікі насельніцтва Беларусі, даецца ў наступных раздзелах кнігі.
1.3.	ХАРАКТАР УЗНАУЛЕННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь уваходзіць у лік тых рэгіёнаў свету, дзе працэс узнаўлення насельніцтва за кароткі перыяд гістарычнага развіцця істотна змяніўся і наблізіўся ад расшыранага тыпу да простага. Дэмаграфічная рэвалюцыя на гэтай тэрыторыі прайшла за