Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
/—50-я гг.; 2—80-я гг.; 3—доля вобласці ў натуральным прыррсце насельніцтва рэспублікі; а—натуральны прырост гарадскога насельніцтва; б—сельскага; в—мужчын, г—жанчын
рост, чым гарадское, а ў канцы 80-х гг. яно ўжо несла натуральныя страты, якія нарастаюць з кожным годам. Па-другое, усё большая нераўнамернасць праяўляецца ў размеркаванні натуральнага прыросту паміж абласцямі. Мінская вобласць дае 40% усяго прыросту насельніцтва рэспублікі, з іх 30%—г. Мінск. Яшчэ 1/3 забяспечваюць пакуль што паўднёвыя вобласці — Брэсцкая і Гомельская, астатнія тэрыторыі значна знізілі свой уклад у агульны прырост насельніцтва Беларусі, асабліва гэта датычыць Віцебскай вобласці.
Такім чынам, новыя сацыяльна-эканамічныя працэсы ў спалучэнні з экалагічнай абстаноўкай вызываюць не толькі дадатныя, але і негатыўныя зрухі ў дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі. Усе гэтыя зрухі не застаюцца бясследнымі. Калі іх не ўлічваць, то можна чакаць яшчэ большага напружання ў сацыяльна-экана-
мічнай сітуацыі, бо з імі звязаны праблемы працаўладкавання, рэсурсавыкарыстання, размеркавання нацыя.нальнага даходу і сродкаў існавання.
1.4.	ЭВАЛЮЦЫЯ ПОЛАЎЗРОСТАВАЙ СТРУКТУРЫ
Насельніцтва Беларусі характарызуецца далейшым ластарэннем, г. зн. зніжэннем удзельнай вагі дзяцей і моладзі, павелічэннем долі пажылых і старых людзей. Па ўзроставай структуры насельніцтва рэспубліка прыблізілася да катэгорыі старэючых рэгіёнаў Еўропы. За тры дзесяцігоддзі колькасць дзяцей і падлеткаў фактычна не змянілася, колькасць працаздольных узрасла на 1/3. Але самыя істотныя змены адбыліся ў групе, якая выбывае з працаздольнага ўзросту. Яе колькасць павялічылася амаль у 2 разы (табл. 1.4, рыс. 1.6).
Змяншэнне долі дзяцей і моладзі абмяжоўвае магчымасці папаўнення працоўных рэсурсаў, паколькі выбыццё на пенсію не будзе ў поўнай меры кампенсавацца за кошт моладзі, якая ўступае ў працаздольны ўзрост. Гэта становішча асабліва пагаршаецца з другой палавіны 80-х гг.
Разам з тым, маючы высокую долю працаздольнага насельніцтва (56%), Беларусь мае адносна большы працоўны патэнцыял і меншую нагрузку ўтрыманцаў у разліку на кожнага працаздольнага. Значыць, пры іншых роўных умовах гэта стварае лепшыя магчымасці для ўзнаўлення валавага нацыянальнага прадукта і павялічвае размер яго спажывання на душу насельніцтва.
Пастарэнне насельніцтва выклікае дадатковыя затраты на пенсіі, розныя віды дапамог і паслуг (дэмаграфічныя інвестыцыі). Так, у параўнанні з 1960 г. колькасць пенсіянераў у Беларусі павялічылася амаль у 4 разы і дасягнула лічбы 2,4 млн. чалавек — кожпы пяты жыхар.
Характар узроставай структуры насельніцтва аказвае вялікі ўплыў на эканамічнае ўзнаўленне, у многім вызначаючы велічыню нацыянальнага даходу і нацыянальнага спажывання. Як пацвярджаюць матэрыялы спецыяльных даследаванняў, больш палавіны нацыянальнага даходу ствараецца насельніцтвам ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў, а максімальная аддача прыпадае на ўзроставую групу 35—40 гадоў, якая вызначаецца самай высокай прадукцыйнасцю працы. Значыць, чым вышэй доля гэтай групы ў саставе насельніцтва, тым адносна большым працоўным патэнцыялам яно валодае. ІІапрыклад,
Дынаміка ўзроставай структуры насельніцтва Беларусі (даныя перапісаў)
Узроставая структура насельніцтва Беларусі (па перапісу 1989 г., тыс. чал.)
Узрост, гадоў
Мужчыны
Жанчыны

гарадскія
сельскія
гарадскія
сельскі я
0—5
358
148
342
142
6—9
225
88
217
86
10—15
308
138
297
134
16—19
198
83
220
60
20—24
247
103
270
86
25—29
311
121
328
97
30—34
306
113
327
91
35—39
267
93
287
78
40—44
188
70
199
68
45—49
169
90
181
100
50—54
176
125
202
151
55—59
135
142
170
180
60—64
114
113
167
186
65—69
56
66
105
133
70—74
33
37
68
92
75—79
25
41
63
105
80 і старэй
19
40
62
108
Маладзей пра-




цаздольнага
890
374
856
362
Працаздольны
1999
941
2015
731
Старэй праца-




здольнага
248
297
634
805
Усяго
3137
1612
3505
1898
сярод гарадскога насельніцтва Беларусі найбольш працаздольная група (25—45 гадоў) складае каля 40%, a сярод сельскага насельніцтва менш за 20%. Гэта значыць, што пры іншых роўных умовах ад гарадскіх працоўных рэсурсаў можна чакаць адносна болыпай працоўнай аддачы, чым ад сельскіх (табл. 1.5).
Разам з тым група 30-гадовых вызначаецца і найболын высокім узроўнем спажывання нацыянальнага даходу. Іменна к гэтаму часу яна завяршае фарміраванне сям’і, шырока карыстаецца ўсімі відамі грамадскага абслугоўвання, атрымлівае добраўпарадкаванае жыллё, розныя формы выплат і льгот з грамадскіх фондаў, якія ідуць у дадатак да асноўнай зарплаты.
Самая маладая група працаздольнага насельніцтва, ад 16 да 25 год, у сувязі з працягам вучобы ўносіць вельмі нязначны ўклад у вытворчасць нацыянальнага
багацця, але вызначаецца высокімі патрабаваннямі. Яна «бярэ ў доўг» у сям’і і дзяржавы масу сродкаў на задавальненне патрэб у вучобе, сацыяльна-культурным развіцці, прадметах спажывання. Гэта група сярод гарадскога насельніцтва па колькасці ў 3 разы большая, чым сярод сельскага. Значыць, гарады нясуць асобыя расходы сацыяльна-дэмаграфічнага характару.
1.5.	ДЭМАГРАФіЧКАЯ СІТУАЦЫЯ Ў ГАРАДАХ
Улічваючы рэзка выражаныя адрозненні ў дэмаграфічным развіцці, якія ўласцівы гарадскім і сельскім пасяленням, узнікае неабходнасць больш падрабязнага аналізу сітуацыі, якая склалася ў тых і другіх.
У горадабудаўнічай практыцы і сацыяльна-эканамічным планаванні асабліва важныя такія параметры дэмаграфічнага развіцця гарадоў, як велічыня і тэмпы росту насельніцтва, інтэнсіўнасць працэсаў узнаўлення і міграцыі, характар узроставай і сямейнай структур.
Колькасць насельніцтва і тэмпы яго росту вызначаюць колькасць спажыўцоў, а тыя ў сваю чаргу ўплываюць на аб’ём спажываемых даброт і паслуг: жылля, прадуктаў, тавараў, шматлікіх элементаў сацыяльнай інфраструктуры (ясляў, садоў, школ, бальніц, гандлёвых арганізацый, сістэмы грамадскага харчавання, адпачынку, культурнага правядзення часу, пасажырскага транспарту).
Ад колькасці і росту насельніцтва залежаць колькасць працоўных рэсурсаў, г. зн. вытворцаў матэрыяльных даброт і паслуг, магчымасці нарошчвання эканамічнага патэнцыялу горада.
Колькасць насельніцтва вызначае клас горада па велічыні: малыя, сярэднія і буйныя. Да малых гарадоў адносяцца тыя, у якіх менш чым 50 тыс. жыхароў; сярод іх вылучаюцца паўсярэднія — ад 20 да 50 тыс. і зусім малыя — менш за 10 тыс. чалавек. Сярэднія гарады маюць ад 50 да 100 тыс., а буйныя — звыш 100 тыс. чалавек. Сярод іх можна яшчэ вылучыць буйнейшыя — звыш 500 тыс. і гарады-мільянеры. Частка невялікіх гарадскіх пасяленняў, якія яшчэ не адпавядаюць рангу горада, але якія ўжо выйшлі з катэгорыі сельскіх (ці па колькасці насельніцтва, ці па роду яго заняткаў), утварае асобую групу — гарадскія пасёлкі.
Клас горада па велічыні — гэта не проста колькасная характарыстыка. У залежнасці ад прыналежнасці да
Класіфікацыя гарадскіх пасяленняў Беларусі па велічыні
Клас гарадскіх пасяленняў па велічыні, колькасць у групе
Год
МІЛЬЯнеры
буйнейшадя (500—1000)
буйныя (100—500)
сярэднія (50—100)
паўсярэднія (20—50)
малыя






10—20
менш 10
1940
	

3
2
п
14
143
1959
—
1
3
6
7
15
152
1970

1
8
4
15
20
156
1979
1
—
9
9
14
17
157
1990
1
1
10
10
17
47
125
Табліца 1.7
Дынаміка ўзбуйнення гарадоў Беларусі
Гарады
Колькасць населыііцтва, тыс. чал.
Прырост, разы

1959 г.
1970 г.
1989 г.

Мінск
506
907
1589
3,1
Гомель
168
277
501
3
Віцебск
148
231
350
2,4
Магілёў
122
202
359
2,9
Бабруйск
98
138
223
2,4
Гродна
73
133
270
3,7
Брэст
74
122
258
3,5
Орша
64
101
123
1,9
Баранавічы
58
102
159
2,7
Барысаў
59
84
144
2,4
Полацк
44
64
77
1,7
Пінск
42
62
119
2,8
Мазыр
26
49
101
3,9
Салігорск
—
38
93
2,4 да 1970 г
Наваполацк
—
40
93
2,3 да 1970 г.
Маладзечна
26
50
92
3,5
Ліда
29
48
91
3,1
Рэчыца
31
48
69
2,2
Светлагорск
6
40
69
11,5
Слуцк
23
36
57
2,5
Жлобін
19
25
57
3
Жодзіна
/
22
54
7,7
таго ці іншага класа на гарады распаўсюджваюцца розныя меры дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі. Пачынаючы з 60-х гг. прыярытэт у размяшчэнні новага прамысловага будаўніцтва аддаецца сярэднім і малым гарадам. У адносінах да буйных і асабліва звышбуйных гарадоў палітыка іншая — стрымліванне іх росту шляхам абмежавання новага прамысловага будаўніцтва.
Як відаць з табл. 1.6, на тэрыторыі Беларусі прадстаўлены ўсе пералічаныя вышэй групы гарадскіх пасяленняў. Гэта значыць, што сацыяльна-эканамічная аснова ў іх розная, а таму не можа быць аднолькаваіі і дэмаграфічная сітуацыя.
Пад уплывам сацыяльна-эканамічнага развіцця гарады паступова пераходзяць з аднаго класа ў другі. Напрыклад, гарады-новабудоўлі Наваполацк і Салігорск за кароткі перыяд свайго існавання (пачатак 60-х гг.) «пераступілі» чатыры класы па велічыні: рабочы пасёлак, малы, паўсярэдні, сярэдні горад-—і наблізіліся да рангу буйных гарадоў. Гэта ж можна сказаць пра Барысаў, Маладзечна, Баранавічы, Мазыр і многія іншыя гарады рэспублікі. Дынаміка росту іх насельніцтва паказана ў табл. 1.7.
У цэлым выразна праяўляецца тэндэнцыя пераразмеркавання гарадскога насельніцтва ў карысць буйных гарадоў. Яшчэ 30 гадоў назад на тэрыторыі Беларусі было толькі 4 буйных і 6 сярэдніх гарадоў. Амаль палавіна гараджан пражывала ў малых гарадскіх пасяленнях. У 1990 г. налічвалася 11 буйных гарадоў на чале з горадам-мільянерам Мінскам і 10 сярэдніх гарадоў. У іх пражывала 3/4 усіх гараджан і амаль палавіна ўсяго насельніцтва Беларусі (табл. 1.8).
Паколькі буйныя гарады ўяўляюць сабой цэнтры эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця цэлых народаў і дзяржаў, з’яўляюцца галоўнымі рухавікамі навукова-тэхнічнага прагрэсу, яны канцэнтруюць асноўную частку гарадскога насельніцтва. Гэта заканамернасць праяўляецца ва ўсім свеце, нягледзячы на розныя
Табліца 1.8
Размеркаванне гарадскога насельніцтва паміж гарадамі
К-лас горада па велічыні
1959 г.
1970 г.
1979 г.
1 989 г.

тыс. чал.
%
тыс. чал.
%
тыс. чал.
%
тыс. чал.