Насельніцтва Беларусі
Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
J 1 —I 1 1 lJ Л L1 С 1 I L L.
1940 1950 1960 1970 1980 1990 1940 1950 1960 1970 1980 1990
сельскае
Рыс. 1.3. Дынаміка натуральнага руху гарадскога і сельскага насельніцтва:
о—колькасць: /—нарадзіўпіыхся, 2—памёрпіых: 6—каэфіцыент, у разліку на 1000 чалавек, %0: /—нараджальнасці, 2—смяротнасці
небывала кароткі тэрмін і суправаджалася карэннымі зменамі ў працэсах нараджальнасці і смяротнасці. Цяпер Беларусь уваходзіць у групу краін з самым нізкім узроўнем нараджальнасці і натуральнага прыросту насельніцтва.
Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў гарадах, дзе насельніцтва больш маладое, стабілізаваўся на ўзроўні 16—18%о, а ў сельскай мясцовасці ўпаў да 12—13%о (рыс. 1.3). Гэты факт можна аднесці да ліку дэмаграфічных асаблівасцей рэспублікі, паколькі ў сярэднім у свеце нараджальнасць вышэйшая ў сельскай мясцовасці. Сусветную дэмаграфічную сітуацыю ў цэлым да гэтага часу вызначаюць рэпрадуктыўныя паводзіны дамінуючага сельскага насельніцтва.
Працэс нараджальнасці насельніцтва Беларусі мае яўна выражаны хвалепадобны характар, што звязана з уплывам вынікаў другой сусветнай вайны на колькасць дзетароднага кантынгенту (40, 60, 80-я гг.).
Але не толькі ад колькасці дзетароднага кантынгенту залежыць інтэнсіўнасць нараджальнасці. Галоўнай прычынай яе зніжэння да мінімальнага ўзроўню з’яўляецца пераход абсалютнай большасці сямей да маладзетнасці. Гэта ў сваю чаргу ёсць вынік уздзеяння цэлага рада сацыяльна-эканамічных фактараў. Галоўныя з іх маюць таксама спецыфічны, рэгіянальны характар і знайшлі найбольш выражанае праяўленне ў 60—80-я гг. У іх ліку: высокія тэмпы ўрбанізацыі, якія суправаджаліся масавым перамяшчэннем мнагатысячных людскіх мас з сельскіх пасяленняў у гарады і пераходам іх да новага гарадскога складу жыцця; узрослая працоўная і сацыяльная актыўнасць насельніцтва, якая суправаджалася незвычайна высокай занятасцю жанчын; рост культурна-адукацыйнага ўзроўню з праяўленнем працоўнай, тэрытарыяльнай і прафесійнай рухомасці насельніцтва.
У гэтых новых умовах жыццядзейнасці абсалютная большасць маладых сямейных пар перайшла да свядомага планавання і рэгулявання сям’і, з тым кэб спалучыць старую і вечную ўзнаўленчую функцыю сям’і з новымі складанымі функцыямі яе членаў, у першую чаргу жанчыны-маці, якая стала нараўне з мужчынамі носьбітам сацыяльна-эканамічнага прагрэсу.
У апошнія гады меры дэмаграфічнай палітыкі, накіраваныя на павелічэнне нараджальнасці, садзейнічалі нязначнаму зруху яе ў бок лепшых паказчыкаў, але вы-
нікі чарнобыльскай катастрофы зноў парушылі гэтыя пазітыўныя змены.
Рэспубліка Беларусь адносіцца да ліку краін не толькі з нізкім узроўнем нараджальнасці, але і дзетнасці сямей; 80% з іх — маладзетныя, г. зн. маюць адно ці двое дзяцей, або наогул іх не маюць (рыс. 1.4).
У выніку маладзетнасці сямей паказчыкі брутаі пета-ўзнаўлення насельніцтва рэзка знізіліся. Калі такі
Рыс. 1.4. Састаў сямей, %:
а—велічыня. чалавек; б—тып; в—дзетнасць простых сямей; г—дзетнасць пяпоўных сямей
рэжым захаваецца на працяглы перыяд, то магчыма нават змяншэнне колькасці насельніцтва, інакш кажучы — дэпапуляцыя.
Значныя зрухі выяўляюцца і ў сямейнай структуры насельніцтва. Колькасць сямей расце даволі хутка і апераджае агульныя тэмпы росту насельніцтва. Гэта тлумачыцца драбленнем складаных сямей на простыя, павелічэннем колькасці новых маладых сямейных nap, a таксама паўторных шлюбаў пасля разводаў ці аўдавення.
Назіраецца хуткае змяншэнне велічыні сям’і, якая стала фактычна аднолькавай у горадзе і сельскай мясцовасці і зменшылася да 2—3 чалавек. Гэты працэс адбываецца пад уплывам многіх фактараў: фарміравання маладых сямей, у якіх яшчэ няма дзяцей, маладзетнасці, раздзялення складаных сямей на простыя, павелічэння колькасці няпоўных сямей (без аднаго з бацькоў) у выніку разводаў і аўдавення. Пры такой сямей-
най структуры, дзе не больш 1—2 дзяцей, не можа быць забяспечана нават простая замена пакалення, для якой неабходна, каб на 100 сямей прыходзілася як мінімум 270 дзяцей. Толькі ў такім выпадку магчыма колькасная замена бацькоў, а таксама тых, хто наогул не ўступіў у шлюб і не мае сям’і ці пазбаўлены магчымасці нарадзіць дзяцей па прычыне бяздзетнасці.
Трэба адзначыць і ўрбаністычны зрух у сямейнай структуры. У мінулым, калі рэспубліка была сельскай, рэпрадуктыўныя паводзіны яе насельніцтва вызначалі сельскія сем’і. У сучасны момант дамінуючымі сталі гарадскія сем’і, якія забяспечваюць увесь прырост новых сямейных пар і вызначаюць рэжым узнаўлення насельніцтва ўсёй рэспублікі, ствараюць свой стэрэатып узнаўленчых паводзін і распаўсюджваюць яго на сяло.
У новым сацыяльным асяроддзі вельмі актыўна ідзе працэс нуклеарызацыі (спрашчэння) сямей: 3/4 усіх сямей — простыя, г. зн. сямейная пара з дзецьмі або без дзяцей. Дамінуючыя ў мінулым складаныя (многапакаленныя) сем’і сталі вялікай рэдкасцю не толькі ў гарадах, але і ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым большасць складаных сельскіх сямей распалася іменна з прычыны выбыцця іх дзяцей у гарады. У выніку старыя галіны сямей засталіся на вёсцы, а маладыя стварылі новыя галіны ў гарадах. Адбылося рэзкае дэмаграфічнае «старэнне» сельскіх пасяленняў і амаладжэнне гарадоў. Па сямейнай структуры і ўзросту насельніцтва беларускія гарады ў сучасны перыяд перажываюць «стадыю маладосці». Але гэта з’ява часовая. Паступова, па меры скарачэння міграцыйнага прытоку з вёскі, зніжэння нараджальнасці ў саміх гарадах пад уплывам усё нарастаючага ўрбаністычнага ўздзеяння і поўнага знікнення стэрэатыпу сельскага складу жыцця, насельніцтва гарадоў таксама пачне старэць. Гэта прывядзе да рэжыму ўзнаўлення насельніцтва, уласцівага ўсім гарадам высокаразвітых краін, калі нараджальнасць і смяротнасць амаль аднолькавыя.
Да ліку негатыўных з’яў у сямейнай структуры адносіцца павелічэнне долі няпоўных сямей. У сучасны момант кожная дзесятая сям’я ■— без аднаго з бацькоў, як правіла, без бацькі, што выклікана разводамі ці выпадкамі смерці аднаго з бацькоў. Абсалютная большасць такіх сямей — аднадзетныя, рэдка двухдзетныя, што вядзе да зніжэння паказчыкаў нараджальнасці. Становішча дзяцей у няпоўных сем’ях выклікае асаблівую тры-
Табліца IS
Знаходжанне у шлюбе мужчын і жанчын Беларусі, чалавек (перапіс 1989 г.)
Узрост
Асобы
16 гадоў і больш, усяго
У тым ліку*
замужнія жанатыя
удаўцы удовы
знаходзяцца ў разводзе
Мужчыны
16—19
281 703
5 348
39
65
20—29
781 887
461 460
466
17 022
30—39
779 828
665 925
2 037
43 281
40—49
517 075
452 059
4 483
36 705
50—59
578 989
521 466
16 889
28 214
60 і старэй
545 254
460 312
67 056
10 822
Уся го
3 484 816
2 567 193
91 971
136 172
Жанчыны
16-19
279 659
27 642
159
575
20—29
781 241
566 377
2 879
33 431
30—39
782 771
659 972
12001
66 703
40—49
548 719
433 830
33 563
61 864
50—59
703 467
500 328
109 199
59 825
60 і старэй
1 088 483
394 639
580 781
42 500
Усяго
4 184 419
2 582 806
738 587
265 030
* Астатнія піколі не знаходзіліся ў шлюбе: мужчып — 683,5 тыс. чал., жанчын —591,8 тыс. чал.
вогу і патрабуе дадатковых клопатаў з боку дзяржавы і грамадства.
Разглядаючы сямейную структуру, неабходна адзвачыць, што прыкладна пятая частка дарослага насельніцтва не знаходзіцца ў шлюбе, нягледзячы на дадатныя зрухі ў структуры па полу. Да гэтага трэба дадаць тых асоб, што засталіся адзінокімі пасля разводу ці аўдавення; іх асабліва многа сярод жанчын (табл. 1.3).
Сярод насельніцтва Беларусі, асабліва сельскага, вельмі высокі ўзровень аўдавення. Кожная чацвертая сельская жанчына — удава. Удовых жанчын у 8 разоў больш, чым мужчын. У гэтым выяўляюцца вынікі вайны і цяперашняя павышаная смяротнасць мужчын, якія жывуць у сярэднім на 9—10 гадоў менш, чым жанчыны. Заўважаецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння інтэрвалу ў працягласці жыцця мужчын і жанчын. Так, у
1896—1897 гг. сярэдняя працягласць жыцця жанчын была на 1 год большая, чым мужчын; у 1926—1927 гг. гэта розніца ўжо складала 4 гады; у 1969—1970 гг.— 8 гадоў; у 1988—1989 гг.— 9 гадоў. Таму праблема аховы здароўя мужчын уваходзіць у лік асаблівых рэгіянальных праблем Беларусі.
На працягласць жыцця ўплывае ўзровень смяротнасці, у тым ліку дзіцячай, паколькі пры ўмове выжывання дзяцей да 1 года ёсць магчымасць захаваць жыццё да глыбокай старасці. 3 вялікімі намаганнямі Беларусі ўдалося знізіць дзіцячую смяротнасць да ўзроўню многіх развітых краін Еўропы—12—13%о, што адзначаецца як дадатная рыса дэмаграфічнай сітуацыі. У той жа час паказчыкі такіх краін, як Швецыя, Японія, Фінляндыя, сведчаць аб тым, што рэальна магчымым стаў яшчэ больш нізкі ўзровень дзіцячай смяротнасці (5— 7%о), які раней лічыўся недасягальным.
Працэс змяншэння нараджальнасці, а разам з ім і старэння насельніцтва, уплыў розных знешніх фактараў, у першую чаргу экалагічных, абмяжоўваюць магчымасці зніжэння агульных паказчыкаў смяротнасці. Як сведчыць рыс. 1.3, іх узровень нават павялічыўся. Так, з 1960 г. колькасць нарадзіўшыхся фактычна не змянілася, а колькасць памёршых удвоілася, таму натуральны прырост знізіўся амаль да нулявой адзнакі.
Першае месца сярод прычын смерці па-ранейшаму займаюць хваробы сістэмы кровазвароту — 2/3 усіх выпадкаў смерці. Усё часцей гэта прычына выяўляецца сярод сельскага насельніцтва, дзе пераважаюць пажылыя і старыя людзі. На другім месцы застаюцца розныя формы злаякасных новаўтварэнняў. Разам з гэтымі прычынамі, асабліва сярод працаздольнага насельніцтва, смяротнасць выклікаюць няшчасныя выпадкі, траўмы і іншыя знешнія прычыны.
На стан здароўя насельніцтва Беларусі ўсё большае негатыўнае ўздзеянне аказвае экалагічная абстаноўка, у тым ліку радыяцыйнае забруджванне многіх раёнаў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (больш падрабязна гл. раздзел 6). Таму праблемы аховы жыцця і здароўя насельніцтва выклікаюць асаблівую трывогу.
Тэрытарыяльны аспскт узнаўлення насельніцтва таксама заслугоўвае ўвагі. Па-першае, адзначаецца анамальны зрух у размеркаванні натуральнага прыросту паміж горадам і сялом (рыс. 1.5). У канцы 50-х гг. сельскае насельніцтва забяспечвала ўдвая большы пры-
Рыс. 1.5. Размеркаванне натуральнага прыросту насельніцтва паміж абласцямі ў сярэднім за год, тыс. чалавек: