Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Галоўная прычына такой эвалюцыі нараджальнасці — змяншэнне колькасці дзетароднага кантынгенту. «Дэфіцыт нявест» стаў тыповай з’явай у сельскіх пасяленнях. Маладыя сем’і ў асноўным імкнуцца ў буйныя, цэнтральныя пасёлкі, але ва ўмовах высокай занятасці жанчынымаці сям’я, таксама як і гарадская, пераходзіць да маладзетнасці. Гэта другая прычына зніжэння ўзроўню нараджальнасці. Такім чынам, на сельскія пасяленні ўплываюць тыя ж сацыяльна-эканамічныя фактары, што і на гарады, але да гэтага дабаўляюцца парушэнні ў полаўзроставай структуры насельніцтва.
Актывізацыя працэсу нараджальнасці ў сельскай мясцовасці магчыма ў тым выпадку, калі полаўзроставая структура нармалізуецца ў выніку замацавання ў вёсках моладзі, маладых сямей, маладых дзяўчат, а таксама пры ўмове стварэння ўсіх тых магчымасцей, якія неаб-
ходны сучаснай сельскай жанчыне для спалучэння працоўнай дзейнасці і мацярынства. Увесь комплекс мер па сацыяльнай перабудове вёскі павінен быць адначасова накіраваны і на паляпшэнне дэмаграфічных параметраў.
Узровень смяротнасці сярод сельскага насельніцтва рэспублікі мае тэндэнцыю да павелічэння (рыс. 1.3, табл. 1.13). Пры гэтым большасць раёнаў перайшла ў групу з максімальнымі паказчыкамі, што выклікае асаблівую трывогу. Так, у пачатку 70-х гг. яшчэ не было ніводнага раёна, дзе б паказчык смяротнасці перавышаў 13%о, а ў канцы 80-х гг. такі ўзровень смяротнасці мелі ўжо амаль усе сельскія раёны Беларусі. Прычым усё часцей сталі паўтарацца такія празмерна вялікія лічбы, як 18—20 і нават больш 2О%о. Часцей за ўсё яны сустракаюцца ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях (кожны другі раён). Асабліва выдзяляюцца Пастаўскі, Гарадоцкі, Чавускі, Шклоўскі і інш. He менш трывожная сітуацыя ў многіх раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей (Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Валожынскі, Капыльскі і інш.). З’явіліся такія раёны і на поўдні рэспублікі, дзе даўжэй за ўсё ўтрымліваўся адносна нізкі ўзровень смяротнасці.
Павышэнне ўзроўню смяротнасці звязана не толькі з пастарэннем насельніцтва, хоць гэта прычына галоўная. Нездавальняючыя паказчыкі смяротнасці і ў болып маладых узростах, аб чым гаварылася вышэй. Сутнасць працэсу ва ўмовах рэспублікі вывучана недастаткова. Мала праводзіцца рэгіянальных даследаванняў сумеснымі намаганнямі медыкаў, біёлагаў, географаў. Фіксуецца ў асноўным смяротнасць і яе прычыны; вельмі мала вядо-
Табліца 1.13
Размеркаванне сельскіх раёнаў Беларусі па ўзроўню смяротнасці
Узровень смяротнасці
ІІаказчык, %0
Колькасць раёнаў у групе


1970 г.
1980 г.
1988 г.
Нізкі
менш за 7
8
2
—
Сярэдні
Вышэйшы за сярэд-
7—10
46
13
2
ні
10—13
63
28
7
Высокі
13—18
—
48
75
Празмерна высокі
18—20
—
14
24

больш за 20
—
—
9
Размсркаванне раёнаў Беларусі
па велічыні натуральнага прыросту і змяншэння сельскага насельніцтва
Узровень прыросту, змяншчэння
Паказчык, %0
Колькасць раёнаў у групе


1970 г.
1980 г. |
1988 г.
Прырост

114
38
29
мінімальны
менш за 6
74
28
28
сярэдні
6—9
24
8
1
вышэй за сярэдні
больш за 9
16
2
—
Змяншчэнне

3
79
88
нязначнае
менш за 3
3
35
36
значнае
3—6
—
29
25
празмернае
6—10
—
15
22

больш за 10
—
—
5
ма аб стане здароўя асобных груп насельніцтва ў розных зонах рэспублікі. Сельскія медыцынскія работнікі даследчую работу фактычна не праводзяць, бо не маюць належнай навукова-тэхнічнай базы і магчымасцей. За апошні час намнога пагоршыліся экалагічныя ўмовы працы, быту, харчавання і адпачынку сельскіх жыхароў, але яны таксама застаюцца пакуль што не вывучанымі. Таму здароўе сельскага насельніцтва, як аб’ект медыцынскага вывучэння ў рэгіянальным аспекце, набывае
Табліца 1.15
Натуральны прырост (-J-) і змяншэнне (—) мужчынскага і жаночага насельніцтва ў сельскай мясцовасці Беларусі, тыс. чал.
Год
Мужчыны
Жанчыны
1960
4-49,2
+44,8 +23,5
1965
+27,1

1970
+ 14,1
+ 10,4 +0,7
1975
+3,5

1980
—2,4
—5,9
1985
—3,3
—8,9
1987
—0,8
—7,2
асаблівую актуальнасць і з’яўляецца адной з галоўных задач асобай навукі — медыцынскай геаграфіі.
Такім чынам, сацыяльны заказ для навукі па праблемах здароўя і працягласці жыцця пашыраецца і дапаўняецца новымі аспектамі. А на дадзеным этапе можна толькі канстатаваць той негатыўны факт, што сельскае насельніцтва Беларусі знаходзіцца ў стане дэпапуляцыі, бо нараджальнасць не можа кампенса-
ваць смяротнасць, і натуральны прырост змяніўся натуральнай стратай. Яшчэ ў 1970 г. ва ўсіх сельскіх раёнах быў хоць і мінімальны, але ўсё ж дадатны натуральны прырост насельніцтва. У пачатку 80-х гг. дадатны прырост мелі ўжо толькі 38 раёнаў з 117, у 1988 г.— менш 30 раёнаў, якія пры гэтым перамясціліся ў групу з самым нізкім прыростам (табл. 1.14).
У сельскай мясцовасці натуральныя страты асабліва вялікія сярод жанчын. Напрыклад, у 1980 г. яны перавышалі страты мужчын у 2,5 раза, у 1985 г.— у 2,7 раза, у 1987 г.— амаль у 10 разоў (табл. 1.15). Гэта тлумачыцца перш за ўсё тым, што пажылых жанчын у сельскай мясцовасці ў 3 разы больш, чым мужчын, таму іх больш і сярод тых, хто памірае (рыс. 1.7).
Жаночае сельскае насельніцтва настолькі пастарэла, што іменна па гэтай прычыне пачаўся працэс дэпапуляцыі. Маладых дзяўчат і жанчыц ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў у сельскіх пасяленнях у 3,5 раза менш, чым у гарадах (гл. табл. 1.5).
Гэта сітуацыя незвычайная і нават надзвычайная. Яна склалася паступова пад уздзеяннем розных фактараў, у першую чаргу сацыяльна-эканамічных, калі многія працэсы ў сельскай гаспадарцы ўсё больш выцяснялі жаночую працу. Сярод іх калектывізацыя і механізацыя амаль усіх сельскагаспадарчых працэсаў, зніжэнне патрэбнасці ў жаночай рабочай сіле; абмежаваная сфера прымянення жаночай працы ў іншых галінах гаспадаркі на сяле; павелічэнне попыту на жаночыя рабочыя рукі ў гарадах (працаёмкая прамысловасць, сфера паслуг); незадаволенасць цяжкімі, непрэстыжнымі ўмовамі працы і жыцця на вёсцы; .цяга да адукацыі і лепшых умоў існавання ў гарадскім асяроддзі і г. д. Нават факт наяўнасці вялікай колькасці «свабодных жаніхоў» не прываблівае да сучаснай, яшчэ не вельмі прэстыжнай беларускай вёскі маладых дзяўчат.
Есць надзея, што з пераходам да новых умоў і форм гаспадарання зноў адрадзіцца спрадвечная функцыя сельскай жанчынЫ — быць гаспадыняй на сваёй зямлі, у сваёй гаспадарцы. Можа тады ажывс і беларуская BecKa, і яе людскі патэнцыял. Каб гэта здарылася як мага хутчэй, трэба ўжо сёння звярнуць асаблівую ўвагу на стварэнне больш спрыяльных умоў працы і жыцця іменна для ссльскай жанчыны.
Натуралыіыя страты сельскага насельніцтва перш за ўсё сталі назірацца на тэрьіторыі паўночнай Беларусі,
дзе яны пачаліся яшчэ ў 1973 г. і працягваюцца ўжо амаль 20 гадоў. Паступова гэты працэс распаўсюджваўся к поўдню: у 1975 г. ён ахапіў Гродзенскую і Магілёўскую вобласці, з 1979 г.— Мінскую, з 1985 г.— Гомельскую і Брэсцкую. У многіх раёнах ён выяўляецца асабліва рэзка і вядзе да хуткага змяншэння колькасці насельніцтва. Склаліся цэлыя арэалы з самай трывожнай дэмаграфічнай сітуацыяй (рыс. 1.8).
Буйнейшы арэал з неспрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыяй цягнецца з захаду на паўночны ўсход праз Гродзенскую, Мінскую і Віцебскую вобласці (Навагрудскі, Карэліцкі, Іўеўскі, Валожынскі, Вілейскі, Мядзельскі, Докшыцкі, Гарадоцкі і іншЫя раёны). З’явіліся TaKia арэалы ў цэнтры рэспублікі (Клецкі, Капыльскі, Нясвіжскі і інш. раёны), на паўднёвым усходзе (Горацкі, Крычаўскі, Шклоўскі, Краснапольскі раёны).
Узмацнілася дэпапуляцыя сельскага насельніцтва ў
Рыс. 1.8. Дэмаграфічная сітуацыя ў сельскай 80-х гг.:
мясцовасці ў канцы
/—параўнаўча спрыяльная; 2—блізкая да крайне неспрыяльная; 5—неспрыяльная і
неспрыяльнай; 3—неспрыяльная; рэзка парушаная
4—
паўднёвай зоне, якая адрознівалася найбольш спрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыяй. Тут гэты працэс звязаны з негатыўнымі вынікамі чарнобыльскай катастрофы. Ен ахапіў Брагінскі, Добрушскі, Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Рэчыцкі, Хойніцкі і некаторыя іншыя раёны, з якіх пасля аварыі ідзе масавы адток моладзі, маладых сямей, дзяцей.
Такім чынам, на сучасным этапе абсалютная большасць сельскіх пасяленняў не дас прыросгу насельніцтва рэспублікі. Дэмаграфічная сітуацыя расцэньваецца ў іх як неспрыяльная. Нязначны прырост маюць толькі сельскія пасяленні ў зоне Беларускага Палссся, а таксама ў прыгарадных зонах буйнейшых гарадоў. Таму фарміраванне тэрытарыяльных сістэм рассялення, асабліва ніжэйшага рангу — мясцовых, унутрыгаспадарчых — адбываецца ў асабліва складаных умовах узнаўлення насельніцтва. Гэта з’явілася адной з прычын, што стрымліваюць узбуйненне сельскіх пасялснняў.
У выніку змяненняў ва ўзнаўленні і дэмаграфічнай структуры сельскага насельніцтва сельскія населеныя пункты маюць вельмі абмежаваныя крыніцы рабочай сілы. Гэта з’яўляецца стрымліваючым фактарам развіцця не толькі ўсяго комплексу АПК, але і гарадоў рэспублікі, якія не могуць разлічваць на такі прыток рабочых рук, які яны мелі яшчэ 10 гадоў назад. Гэта значыць, што рэспубліка не можа больш арыентавацца на экстэнсіўны фактар вытворчасці. Працаашчадная палітыка становіцца асноўным прынцыпам гаспадарання.
Дэмаграфічная сітуацыя, якая склалася ў сельскіх пасяленнях рэгіёна,— гэта шматгадовы вынік адначасовага ўздзеяння цэлага рада сацыяльна-эканамічных фактараў. 3 аднаго боку, гэта вынік імклівага працэсу індустрыялізацыі і ўрбанізацыі, «прыцягваючых сіл» гарадоў, развіццё якіх ішло па экстэнсіўнаму шляху. Рэгуляванне іх росту пачалося фактычна ў канцы 70-х гг. і датычылася ў асноўным сталіцы. Астатнія гарады працягвалі і працягваюць нарошчваць свой працоўны патэнцыял па экстэнсіўнаму шляху, забіраючы ў бліжэйшых сельскіх раёнаў па сутнасці апошнія рэзервы, Прычым колькасць такіх гарадоў усё павялічваецца. Вось апошні прыклад — г. Смаргонь, які атрымаў буйнейшы аб’ект прамысловага будаўніцтва і пераўзышоў усе гарады Гродзеншчыны па тэмпах росту насельніцтва. Значыць, уздзейнічаць на дэмаграфічную сітуацыю ў сельскай мясцовасці можна праз рэгуляванне росту не толькі буйных, але абсалютна
ўсіх гарадоў шляхам вЫкарыстання іх унутраных рэзерваў.
Акрамя прыцягваючых сіл гарадоў неабходна ўлічваць уздзеянне «выштурхоўваючых» сіл з вёскі, якія спачатку былі звязаны з утварэннем лішкаў рабочай сілы ва ўмовах паскоранай механізацыі вытворчых працэсаў, а пасля ўсё больш з сацыяльнымі матывамі (незадаволенасць умовамі працы, побьіту, адпачынку). Карэннае сельскае насельніцтва члянілася на маладыя і старыя галіны. Маладыя выбывалі ў гарады і, як правіла, не вярталіся. На іх месца прыбывалі новыя прадстаўнікі і фарміравалі новую сельскую інтэлігенцыю, якая прайшла сістэму адукацыі ў гарадах, набьіла новы характар заняткаў, новы стэрэатып паводзін, у тым ліку дэмаграфічных, з дамінуючай маладзетнай сям’ёй. Згодна перапісу насельніцтва 1970 г., у рэспубліцы склалася такая структура сельскіх сямей, пры якой у роўных адносінах былі сем’і: без дзяцей — 24%, з 1 дзіцем— 28, з 2 дзецьмі — 25, з 3 і больш дзецьмі — 23%.