Насельніцтва Беларусі
Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
Асноўныя рысы і вынікі міграцыі ў 70-я і першай палавіне 80-х гг. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця Беларусі ў гэтыя гады спрыялі актывізацыі міграцыйнага руху насельніцтва ўнутры рэспублікі, якая паступова пераўтварылася з пастаўшчыка рабочай сілы іншьш раёнам у буйнейшага яе спажыўца для ўласных патрэб. Высокія тэмпы эканамічнага развіцця пры зніжэнні тэмпаў росту насельніцтва, павелічэнне патрэбы ў працоўных рэсурсах пры скарачэнні іх рэзерваў, хуткі рост гарадоў, паляпшэнне ўмоў жыцця і матэрыяльнага дабрабыту садзейнічалі змяншэнню адтоку насельніцтва за межы рэспублікі. У той жа час яе тэрыторыя стала прэстыжнай для мігрантаў з Сібіры, Урала, Казахстана. У выніку міграцыйныя страты практычна звяліся да нуля.
Разам з тым аб’ём міграцыі не зменшыўся, ён толькі змяніў напрамак і стаў унутрырэспубліканскім з дамінуючым перамяшчэннем з вёскі ў горад. Гэты напрамак склаў 2/3 міграцыйнага абароту. Сельская мясцовасць забяспечыла 90% усяго міграцыйнага прыросту насельніцтва гарадоў Беларусі. Гэта таксама адна з асаблівасцей рэспублікі, дзе асноўная маса гарадскога насельніцтва сфарміравалася за кошт мясцовых сялян.
На абмен з іншымі рэспублікамі ўнутры быўшага Саюза прыпадала 1/3 усяго міграцыйнага абароту з нязначным дадатным або нулявым сальда. Пры гэтым гарады ў абмене з іншымі рэспублікамі мелі хоць і невялі50
кае, але дадатнае сальда міграцыі (5—6 тЫс. у год), a сельская мясцовасць прыкладна столькі ж штогод траціла.
Міжнародныя міграцыі ў прыбыцці і выбыцці складалі не больш 1—2%, практычна з нулявым сальда. У гэтых перамяшчэннях удзельнічалі невялікія групы спецыялістаў, навучэнцаў, ваеннаслужачых.
У цэлым міграцыйная сітуацыя да сярэдзіны 80-х гг. як бы стабілізавалася. Рэспубліка актыўна пераразмяркоўвала свае працоўныя рэсурсы ўнутры сваіх граніц, знешнія перамяшчэнні мелі месца, але ў выглядзе сустрэчных, фактычна ўраўнаважаных патокаў, таму вынік абмену быў у асноўным «нічыйным».
Трэба адзначыць таксама разнастайнасць форм і напрамкаў тэрытарыяльнага перамяшчэння насельніцтва. Ва ўнутрырэспубліканскай міграцыі дамінуючымі заставаліся масавыя патокі ў напрамку з вёскі ў горад; узмацніўся прыток з гарадоў у вёскі; актывізаваліся перамяшчэнні паміж гарадамі і паміж вёскамі. Міжрэспубліканскай міграцыі таксама былі ўласцівы разнастайныя формы: арганізаваны набор рабочай сілы на пастаяннае ці часовае перасяленне, планавае размеркаванне спецыялістаў, перасяленне сямей, індывідуальныя перасяленні. Вялікую ролю ігралі сезонныя перамяшчэнні рабочай сілы ў выглядзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў, экспедыцыйна-вахтавых груп і інш.
Неабходна падкрэсліць, што міграцыі гэтага перыяду насілі ў асноўным эканамічны, дабравольны характар з мэтай працаўладкавання і прыстасавання да новых умоў жыцця, новага асяроддзя. Адсутнічалі такія негатыўныя, негуманныя формы, як дэпартацыі, рэпрэсіі, ссылкі, якія часта мелі месца ў мінулым.
Напрамкі міграцыі былі ў форме сустрэчных патокаў, звязаных з абменам працоўнай сілай ці яе папаўненнем. Эпіцэнтрамі прыцяжэння мігрантаў былі, як правіла, тыя раёны, дзе патрабаваліся працавітыя рукі ці вопытныя, кваліфікаваныя кадры.
Пераход на ўнутрырэспубліканскі міграцыйны абмен не азначаў, што Беларусь перастала ўдзельнічаць у гаспадарчым асваенні новых раёнаў СССР або парвала сувязі са сваімі суседзямі. Самыя актыўныя знешнія сувязі Беларусь падтрымлівала с РСФСР, на долю якой прыпадала каля 40% знешняга міграцыйнага абароту. Сярод раёнаў РСФСР вылучаліся перш за ўсё Цэнтральны, Паўночна-Заходні, Паўночны. Далей па аб’ёму мі-
грацыі ішлі раёны Сібіры — кожны шосты мігрант. На долю Украіны прыпадала прыкладна 10% у прыбыцці і выбыцці і на долю Прыбалтыкі каля 5%. Сувязі з Казахстанам у параўнанні з 50-мі гадамі рэзка скараціліся, больш выразным стаў прыток з Казахстана ў Беларусь. Толькі некалькі раёнаў краіны выклікалі змяншэнне насельніцтва (Прыбалтыйскі, г. Масква, г. Ленінград, Цюменская вобласць). 3 усімі астатнімі раёнамі вынік міграцыйнага абмену складваўся ў карысць Беларусі, або быў нулявы.
Сярод усходніх раёнаў (Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Казахстан) найбольш актыўныя міграцыйныя сувязі Беларусь мела з Цюменскай вобласцю Заходняй Сібіры, дзе асвойваліся нафтагазавыя рэсурсы; з раёнамі ў зоне Байкала-Амурскай магістралі, з Краснаярскім краем і прыморскімі раёнамі Далёкага Усходу. Пры гэтьім Беларусь стала пастаўляць усходнім раёнам не проста рабочую сілу, а найбольш кваліфікаваныя кадры праз усе формы планавага, арганізаванага і індывідуальнага пераразмеркавання працоўных рэсурсаў. Беларускія спецыялісты вялі пошук прыродных рэсурсаў, дапамагалі ў іх здабычы. Разам з імі працавалі будаўнікі дарог і гарадоў, работнікі ўсіх відаў транспарту, рабочыя на лесанарыхтоўках, рыбных промыслах, у сельскай гаспадарцы і сферы паслуг.
Міграцыя ва ўсходнія раёны насіла ў асноўным характар пераразмеркавання рабочай сілы. Для гэтых самых аддаленых раёнаў, багатых рэсурсамі, але неспрыяльных для жыцця людзей, часцей за ўсё практыкаваліся арганізаваныя формы перамяшчэння працоўных рэсурсаў. Адной з такіх форм быў арганізаваны набор рабочай сілы для прадпрыемстваў і будоўляў. Беларусь пастаянна ўдзельнічала ў такіх аргнаборах і накіроўвала спецыяльныя групы работнікаў для лясной гаспадаркі, дрэваапрацоўчай прамысловасці, будаўніцтва, рыбнай гаспадаркі і рыбнага промыслу. Гэтыя перамяшчэнні насілі як пастаянны, так і сезонны характар. У іх удзельнічалі галоўным чынам мужчыны з прафесіямі будаўнікоў, механізатараў і рознарабочыя. Перавага аргнабору была ў тым, піто праз яго раён-заказчык атрымліваў тую рабочую сілу, якая яму патрэбна.
Штогод практыкавалася і такая форма планавай міграцыі, як арганізаванае перасяленне сямей з мэтай стварэння больш устойлівых дэмаграфічных груп аседлага насельніцтва ў новых раёнах асваення. Паступова
аб’ём гэтага перасялення зменшыўся да 200—300 сямей у год і праводзіўся дыферэнцыравана, з улікам працоўных магчымасцей тых або іншых раёнаў Беларусі.
У планавым парадку размяркоўвалася для усходніх раёнаў частка спецыялістаў рэспублікі, галоўным чынам інжынерна-тэхнічных і эканамічных кадраў з такіх навучальных устаноў, як інстытут народнай гаспадаркі, палітэхнічны, інжынерна-будаўнічы, тэхналагічны інстытуты. Іх выпускнікоў запрашалі на працу арганізацыі будоўлі Цюменскай вобласці, Якуціі, Краснаярскага, Прыморскага краёў, Магаданскай, Амурскай абласцей.
Як крыніца сезоннай рабочай сілы ва ўсходніх раёнах выкарыстоўваліся студэнцкія будаўнічыя атрады. Толькі з 1980 па 1985 г. у такіх атрадах удзелыйчала звыш 10 тыс. чалавек, якія ўяўлялі сабсй значную крыніцу рабочай сілы і выконвалі вялікі аб’ём работ.
У сувязі з актыўг.ым асваеннем нафтавых і газавых радовішч Заходняй Сібіры пачаў практыкавацца асобы спосаб фарміравання працоўных калектываў—вахтавыя атрады. Беларускія вахтавыя атрады дапамагалі ў асноўным Цюменскаму раёну нафтаздабычы, выкарыстоўваючы свой вопыт на Рэчыцкіх нафтавых промыслах.
Такім чынам, арганізаваныя формы міграцыі ў пэўнай ступені садзейнічалі папаўненню працоўных рэсурсаў найменш працазабяспечаных усходніх раёнаў СССР. Аднак, нягледзячы на тое, што былі мабілізаваны ўсе формы арганізаванага пераразмеркавання рабочай сілы, у цэлым міграцыйныя патокі фарміравалі індывідуальныя перасяленні, якія складалі прыкладна 2/3 усіх мігрантаў на далёкія і блізкія адлегласці. Таму вялікая колькасць удзельнікаў такіх перамяшчэнняў не замацоўвалася на пастаяннае месца жыхарства. Агульны вынік міграцыйнага абмену з усходнімі раёнамі на працягу ўсяго аналізуемага перыяду складваўся ў карысць Беларусі. Адсюль можна зрабіць вывад, што ніякія формы, дабравольныя ці пават прымусовыя, не змаглі стрымаць жаданне людзей перасяляцца, жыць і працаваць там, дзе ўмовы жыцця лепшыя.
У гэтыя ж гады вызначаліся актыўныя міграцыйныя сувязі з суседнімі рэспублікамі Прыбалтыкі. Але ў гэтым напрамку, наадварот, Беларусь несла значныя страты насельніцтва, бо ўмовы жыцця ў Літве, Латвіі і Эстоніі расцэньваліся мігрантамі, як лепшыя.
Абагульняючы вынікі міграцыі вызначанага перыяду, можна падкрэсліць, што перамяшчэнні насілі дабраволь53
ны сацыяльна-эканамічны характар з мэтай зарабіць больш сродкаў для жыцця, знайсці цікавую працу, дапамагчы ў асваенні неабходных для гаспадаркі прыродных рэсурсаў, палепшыць сацыяльна-культурныя ўмовы існавання.
Адметнай рысай міграцыйнага абмену ў дадзены перыяд было павелічэнне прытоку мігрантаў на тэрыторыю Беларусі, якая ўзмацніла свой эканамічны патэнцыял і стала болып прыцягальнай для прадстаўнікоў іншых рэспублік. Гэта садзейнічала развіццю інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку этнічных. Як сведчаць матэрыялы перапісу насельніцтва 1989 г., на тэрыторыі Беларусі пражывалі прадстаўнікі ўсіх 180 пералічаных народаў, якія насялялі СССР. Толькі колькасць іх была розная: ад некалькі чалавек да некалькіх тысяч, Ніжэй пералічаны найбольш шматлікія этнічныя групы, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі ў час перапісу:
болын за 1 млн.
больш за 100 тыс.
больш за Ютыс.
рускія—1 342 099
палякі—417 720
татары—12 436
украінцы—291 008
яўрэі—111 883
цыгане—10 762
больш за 5 тыс.
літоўцы—7606
больш за 3 тыс.
ад 1 да 3 тыс.
азербайджанцы—5009
армяне—4933
латышы—2658
ад 500 чалавек да 1 тыс.
малдаване—4964 узбекі—3537
грузіны—2840 мардва—2620
таджыкі, марыйцы, карэ-
немцы—3517
казахі—2266
лы, комі, асеціны, эстон-
чувашы—3327
башкіры—1252
цы, туркмены, лезгіны, балгары, карэйцы, грэкі
удмурты—1205
Усе астатнія этнічныя групы налічваюць менш за 500 чалавек.
Такім чынам, тэрыторыя Беларусі стала таксама шматнацыянальнай. Этнічная інтэграцыя — прагрэсіўны і аб’ектыўны працэс развіцця чалавечага грамадства. Галоўнае, каб гэта грамадства ўмела жыць у згодзе і ўзаемадапамозе.
Прычыны і вынікі рассялення народаў, якое склалася на працягу гісторыі і працягваецца ў цяперашні час, яшчэ дэталёва не вывучаны, але ўжо сведчаць аб тым, што дэмакратычнай суверэннай Беларусі патрэбна будзе мець на ўвазе шмат пытанняў пры вырашэнні міжнацыянальных адносін як унутры самой рэспублікі, так і з суседнімі краінамі.