Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
%
Буйныя і буйнейшыя
954,3
38,5
2201,6
56,4
3144,4
59,8
4208
62,8
Сярэднія
425,9
17,2
260,2
6,6
622,5
21,8
753
11,3
Паўсярэднія і малыя
1100,3
44,3
1446,0
37,0
1496,5
28,4
1718
25,9
Усяго
2480,5
100
3907,8
100
5263,4
100
6679
100
меры па стрымліванню іх росту. Іменна буйныя гарады вызначаюць дынаміку населыііцтва ў Беларусі. Так, у параўнанні з 1959 г. насельніцтва рэспублікі павялічылася толькі на 27%, колькасць гараджан — у 2,7 раза, а колькасць жыхароў буйных гарадоў — у 4,4 раза. Гэта значыць, што буйныя гарады нарошчвалі насельніцтва ў 12 разоў хутчэй, чым рэспубліка ў цэлым, а праз гэта ўплывалі і на агульную дэмаграфічную сітуацыю.
У лік хуткарастучых уключылася група так званых паўсярэдніх гарадоў (ад 20 да 50 тыс. чалавек), за кошт якіх ідзе папаўненне сярэдніх, а затым і буйных гарадоў. У бліжэйшым будучым гэта папаўненне складуць Кобрын, Рагачоў, Калінкавічы, Жодзіна, Вілейка, Ваўкавыск і інш. Такімі ж хуткімі тэмпамі расце насельніцтва некаторых малых гарадоў, якія актыўна развіваюць сваю эканамічную базу, напрыклад Смаргонь, Мікашэвічы, Іванава, Ганцавічы, Івацэвічы, Бяроза, Мядзел, Заслаўе, Капыль і інш. Гэтыя гарады бяруць на сябе частку прамысловых функцый найбольш экалагічна перагружаных буйных прамысловых цэнтраў, у першую чаргу сталічнага горада Мінска і абласных цэнтраў.
Абсалютная большасць малых гарадскіх пасяленняў мае ўмераны прырост насельніцтва (ад 1 да 3% у год), а некаторыя нават як бы спыніліся ў сваім росце і ўжо многія гады не змяняюць колькасць насельніцтва (гл. Д 3). Ёсць група такіх гарадскіх пасяленняў, у якіх назіраецца нават змяншэнне колькасці жыхароў. Яна налічвае каля 30 самых малых гарадскіх пасёлкаў, у якіх пражывае ад 1 да 3 тыс. чалавек. Вынікі чарнобыльскай аварыі дабавілі ў гэтую групу некаторыя гарадскія пасяленні Гомельскай і Магілёўскай абласцей (Хойнікі, Брагін, Камарын, Ветка, Карма, Лоеў, Краснаполле і інш.).
У тэрытарыяльным плане можна адзначыць, што найбольш дынамічна, без асаблівых дэпрэсій, развіваюцца гарады і пасёлкі Мінскай вобласці. У стадыі рэгрэсіі тут знаходзяцца толькі 4 самыя малыя гарадскія пасёлкі: Свір, Бобр, Халопенічы, Крывічы.
Параўнаўча стабільная і ўмерана дынамічная сітуацыя на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Рэзкія зрухі характэрны для дынамікі насельніцтва многіх гарадоў Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
На тэрыторыі паўночнай Беларусі дэмаграфічная сітуацыя пагоршылася не толькі ў сельскай мясцовасці,
але і ў гарадах. Гэты працэс асабліва закрануў малыя гарадскія пасяленні. Абсалютная большасць з іх мае нізкія або мінімальныя тэмпы росту (ад 0 да 1 %). На гэтай тэрыторыі самая вялікая група пасяленняў, дзе працягваецца змяншэнне колькасці жыхароў. Сярод іх у першую чаргу тыя, якія больш за ўсё пацярпелі ў гады вайны і не атрымалі дастатковага імпульсу для развіцця ў пасляваенныя гады: Сураж, Янавічы, Асвея, Друя, Відзы, Дзісна. Затухае паступова жыццё ў пасёлках Асінторф, Арэхаўск, Ветрына, Лынтупы і інш. Многія з пасяленняў Віцебшчыны пры стварэнні адпаведнай інфраструктуры маглі б стаць цэнтрамі адпачынку насельніцт* ва, іншыя з пераводам у разрад сельскіх занялі б сваё месца сярод аграпасяленняў.
Розныя тэмпы росту насельніцтва выклікаюць у кожнай групе свае праблемы. У хутка растучых гарадах канцэнтрацыя насельніцтва адбылася за кароткі тэрмін. Гэта прывяло да парушэння раўнавагі як у дэмаграфічным, так і ў сацыяльным плане. Побач з эканамічнымі і вытворчымі задачамі прыходзіцца рашайь цэлы комплекс унутраных сацыяльных задач: забеспячэння маладых сямей жыллём, дашкольнымі і школьнымі ўстановамі; развіцця культурна-бытавога абслугоўвання, гандлёвай сеткі, прафесіянальнай падрыхтоўкі моладзі і г. д. Гэтым гарадам больш за іншыя патрэбна пастаяннае нарошчванне і ўдасканаленне комплексу паслуг, пачынаючы з элементарньтх, паўсядзённых.
Пастаяннага ўдасканалення патрабуе і горадаўтвараючая група, у якой павінна быць збалансаванасць мужчынскіх і жаночых працоўных месц. У прапорцыі, адпавядаючай тэмпам росту насельніцтва, неабходна планаваць вытворчую і сацыяльную інфраструктуру, унутрыгарадское рассяленне, планіроўку і забудову.
У цэлым абсалютная большасць гарадоў, якія фарміруюць апорны каркас рассялення, вызначаецца інтэнсіўным ростам як горадаўтвараючай, так і горадаабслугоўваючай груп насельніцтва, павялічваючы свой дэмаграфічны патэнцыял у агульнай колькасці насельніцтва прылягаючай тэрыторыі.
Разам з тым каля 60 малых гарадскіх пасяленняў утвараюць асобую групу з вельмі нізкім прыростам або змяншэннем насельніцтва. Сярод іх ёсць і апорныя цэнтры мясцовых сістэм рассялення. Адным з вынікаў такой дынамікі з’яўляецца ўскладненне працэсу фарміравання працоўных рэсурсаў. Гэта ў сваю чаргу стала абмяжоў-
ваць магчымасці раз.мяшчэння новай вытворчасці і далейшага развіцця існуючай. У такіх умовах працягваецца міграцыйнае змяншэнне, паколькі ўмовы жыцця і магчымасці працаўладкавання намнога горшыя, чым у іншых гарадах, а сродкаў на ўзнаўленне патэнцыялу практычна няма. Таму ў адносінах да некаторых гарадоў трэба ставіць пытанне аб пераводзе іх у разрад сельскіх, дзе б яны былі роўнымі сярод роўных; у іншых можна ўскладніць гаспадарчы комплекс, знайсці дадатковы эканамічны стымул развіцця, здольны актывізаваць усе формы жыццядзейнасці і замацаваць на месцы насельніцтва, інакш яны не змогуць выконваць функцыі апорных цэнтраў нават мясцовых сістэм рассялення.
Полаўзроставая структура, як элемент дэмаграфічнай сітуацыі, складваецца пад уплывам натуральнага і міграцыйнага руху насельніцтва і выразна адрозніваецца ў гарадах рознага тыпу. Буйныя і сярэднія гарады, а таксама частку малых, якія актыўна растуць, можна аднесці да катэгорыі «маладых», з прагрэсіўнай полаўзроставай структурай. Дзякуючы хуткім тэмпам экакамічнага развівдя, у якім да цяперашняга часу дамінаваў экстэнсіўны фактар пры наяўнасці багатых крыніц рабочай сілы ў сельскай і дамашняй гаспадарцы, гэтыя гарады прыцягнулі вялікую масу маладога працаздольнага насельніцтва. Яны маюць аптымальны рэжым узнаўлення і, можна сказаць, ідэальную структуру па ўзросту. Працэс старэння насельніцтва яшчэ толькі ў пачатковай стадыі (6—10%), а доля працаздольнага ўзросту дасягае 60—65%.
Самыя малыя гарады, асабліва з тэндэнцыяй змяншэння насельніцтва, маюць іншую дэмаграфічную структуру. У іх рэзка скарацілася доля дзяцей і моладзі, павялічыўся працэнт пажылых і старых людзей, пагоршыліся магчымасці ўзнаўлення пакаленняў. Іншымі словамі, малыя гарады «пастарэлі», у асобных складваецца нават рэгрэсіўны тып узроставай структуры: дзяцей менш, чым пажылых і старых людзей.
Структура па полу дыферэнцыравана ў залежнасці ад узросту гараджан, пры гэтым заўважаецца такая заканамернасць: найбольш нестабільнай з’яўляецца структура па полу ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў, дзе галоўную ролю адыгрывае міграцыя, якая прыцягвае мужчынскае або жаночае насельніцтва ў залежнасці ад профілю гаспадаркі і навучальных устаноў горада. Паступова ў сярэдніх, найбольш стабільвых узростах суадносіны выраў-
ноўваюцца, а па меры павелічэння ўзросту структура па полу зноў парушаецца пад уплывам смяротнасці. Рэгуляваць суадносіны па полу можна шляхам мэтанакіраваных мер прытоку мужчынскага ці жаночага насельніцтва праз фарміраванне адпаведнай колькасці рабочых або вучнёўскіх месц.
Параметры натуральнага руху насельніцтва таксама істотна адрозніваюцца ў розных тыпах гарадоў. Агульны вывад зводзіцца да таго, што самыя спрыяльныя паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці маюць буйныя і сярэднія гарады рэспублікі, што тлумачыцца маладым складам іх насельніцтва. Але гэта не заканамернасць, а хутчэй за ўсё асаблівасць беларускіх гарадоў, «бум» развіцця якіх прыпаў на 60—70-я гг. Абмежавальныя меры па іх росту пакуль яшчэ не адбіліся на дэмаграфічных працэсах. Акрамя таго, захоўваюць свае традыцыі і псіхалагічныя ўстаноўкі сельскія жыхары, якія далі асноўны прырост колькасці гараджан. Па меры раззіцця ўрбанізацыі, уздзеяння гарадскога складу жыцця на дэмаграфічныя працэсы, яны набываюць тыпова гарадскія рысы. Такія рысы ўласцівы ўсім буйнейшым і старэйшым гарадам. Напрыклад, у 1988 г. у Маскве, дзе пражывала амаль 9 млн. чалавек, лічба абсалютнага натуральнага прыросту (25 тыс. чал.) толькі нязначна перавышала прырост у Мінску (18 тыс. чал.), а ў Санкт-Пецярбургу ён пават мепшы, чым у Мінску (15 тыс. чал.). На сучасным этапе па асноўных параметрах дэмаграфічнага развіцця Мінск і іншыя буйныя гарады Беларусі бліжэй да такіх жа гарадоў Сярэдняй Азіі: адносна высокая нараджальнасць (15—25%о), нізкая смяротнасць (6—7%о) і высокі натуральны прырост (10—20%о). Тэмпы натуральнага прыросту насельніцтва ў беларускай сталіцы ў 5 разоў вышэйшыя, чым у Маскве. Гэта значыць, што ў разліку па кожную тысячу жыхароў неабходна ў 5 разоў інтэнсіўней нарошчваць усе элементы сацыяльнай інфраструктуры, пачынаючы ад жылля і канчаючы сістэмай адпачынку. Дэмаграфічныя інвестыцыі ў даным выпадку патрабуюць значных адлічэнняў у фонды грамадскага спажывання. Карацей кажучы, усе буйныя гарады Беларусі яшчэ доўгі час будуць паскоранымі тэмпамі нарошчваць сацыяльную інфраструктуру ўслед за прыростам насельніцтва, у гэтым іх асноўныя эканамічныя цяжкасці. Затое ўмовы ўзнаўлення і папаўнення працоўных рэсурсаў за кошт падрастаючай моладзі ў такіх гарадах больш спрыяль-
ныя. Яны могуць расшыраць вытворчасць і сферу паслуг на аснове ўласных працоўных рэзерваў.
Як ужо адзначалася, пачынаючы з другой палавіны 70-х гг. увесь натуральны прырост насельніцтва рэспублікі забяспечваюць толькі гарады (табл. 1.9). Тут таксама ёсць свае плюсы і мінусы, якія ствараюць новыя жыццёвыя праблемы. Трэба памятаць, што гараджане — асаблівая катэгорыя насельніцтва. У адрозненне ад
Табліца 1.9
Параўнальныя паказчыкі нагуральнага прыросту гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі
Г ады
Гарадское насельніцтва
Сельскае насельніцтва

^натуральны прырост
натуралыіае змяншэнне

тыс. чал.
%0
тыс. чал.
»/
/оо
1979
66,3
12,4
—5,4
— 1,2
1980
67,3
12,3
—8,4
—2,0
1981
70,9
12,6
—6,1
—1,5
1982
71,6
12,4