Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Новыя напрамкі атрымала міграцыя і ўнутры рэспублікі, з яўна выражанай арыентацыяй на поўнач. Новыя праблемы ставіць яна перад органамі ўлады і самімі жыхарамі. Пытанні гэтыя яшчэ знаходзяцца ў стане вывучэння.
Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што пачатак 90-х гг. адкрывае новую эпоху ў сусветнай міграцыі, галоўнай рысай якой з’яўляецца павелічэнне патоку з былых сацыялістычных краін Усходняй Еўропы, СССР, і Беларусь тут не выключэнне. Гэты паток накіроўваецца ў краіны Заходняй Еўропы, ЗША і іншыя краіны Амерыкі, Ізраіль, ёсць выпадкі эміграцыі ў Аўстралію і Новую Зеландыю.
Нельга сказаць, што эміграцыя нясе толькі адмоўныя вынікі. Ужо сам факт магчымасці выбару месца жыхарства па ўласнаму жаданню — вялікае палітычнае і прававое дасягненне, прыкмета дэмакратызацыі жыцця.
Новая сітуацыя ў адносінах да міграцыі патрабуе больш уважлівага назірання за гэтым складаным працэсам, якім вельмі цяжка кіраваць.
Відавочна адно, што народжаная 19 верасня 1991 г. самастойная суверэнная Рэспубліка Беларусь павінна добра ведаць свае магчымасці, свае багацці, дасягненні
і недахопы, умела і разумна, беражліва і рацыянальна выкарыстоўваць усё тое, што ёсць на яе тэрыторыі. Неабходна, як гэта робяць усе краіны, праводзіць сваю міграцыйную палітыку, якая б не толькі рэгулявала адток, але і прыток патрэбнай рабочай сілы, яе абмен. Пытанні гэтыя патрабуюць глыбокага вывучэння. Ва ўсіх краінах працуюць спецыяльныя службы, якія вывучаюць прычыны, магчымасці міграцыі, кантынгент яе ўдзельнікаў, распрацоўваюць для ўрада меры палітыкі, каб накіроўваць працэс у русла, выгаднае сваёй краіне.
Асаблівай увагі патрабуюць праблемы пеірамяшчэння насельніцтва з тэрыторый, пацярпеўшых ад чарнобыльскай аварыі. Перасяленне будзе менш балючым толькі тады, калі яно будзе добра падрыхтавана. Тыя абследаванні, якія за гэты час праведзены, паказалі, што ўладкаванне на новых месцах жыхарства не заўсёды здавальняе пераселеных туды людзей. Часта яны пакідаюць прапанаваныя ім гарады і вёскі, самі шукаюць больш спрыяльных умоў для жыцця, трацячы на гэта сродкі, час і здароўе. Недастаткова вывучаюцца запатрабаванні перасяленцаў, з аднаго боку, і магчымасці для іх жыццёўладкавання, з другога. Тут, на жаль, не хапае канцэнтрацыі намаганняў усіх тых навуковых і гаспадарчых устаноў, якія маглі б сумесна зрабіць значна больш на шляху вырашэння складаных і непрадбачаных праблем, якія так нечакана абрушыліся на рэспубліку.
2.3.	АСНОЎН.ЫЯ РЫСЫ
1	ПРАБЛЕМЫ ЎНУТРАНАЙ МіГРАЦЫІ
Як адзначалася, унутраная міграцыя іграла і прадаўжае іграць асаблівую ролю ў фарміраванні і размеркаванні насельніцтва Беларусі. Міграцыя неразрыўна звязана з працэсам урбанізацыі, яна яго ўмова і вынік. На прыкладзе беларускіх гарадоў гэта асабліва відавочна, бо яны сваім колькасным ростам у першую чаргу абавязаны міграцыі насельніцтва з вёскі.
Найболып наглядна праяўляецца колькаснае і якаснае значэнне міграцыі ў фарміравакні насельніцтва сталічнага горада Мінска (табл. 2.4). За пасляваенныя гады ў выніку міграцыі горад атрымаў каля 1 млн. жыхароў. У 70-я і наступныя гады меры дзяржаўнага рэгулявання росту горада паступова прывялі да зніжэння
долі міграцыі ў адносінах да натуральнага прыросту.
Фарміраванне насельніцтва сталіцы Беларусі ідзе амаль поўнасцю за кошт сельскай мясцовасці сваёй рэспублікі (табл. 2.5). Амаль 8 мігрантаў з 10 у агульным міграцыйным прыросце — выхадцы з вёскі, і кожны другі — з навакольных раёнаў Мінскай вобласці. Гэта вельмі цікавая рыса для сталічнага горада і но-
Табліца 2.4
Доля міграцыі ў фарміраванні населыііцтва г. Мінска
Перыяд
Лгулыіы прырост, тыс. чал
У тым ліку за кошт прыросту. %


наіулальнага
механічнага
1959—1964
210
34
66
1965—1970
234
28
72
1971—1984
213
50
50
1985—1987
51
55
45
Таблйца 2.5
Крыніцы міграцыйнага прыросту насельніцтва г. Мінска (80-я гг., %)
Раёны прыбыцця
Усяго прыбыло
Міграцыйны прырост
Усяго
100
100
у тым ліку з Беларусі
83
94
з сельскіх пасяленняў
52
82
з гарадоў
31
12
з Мінскай вобласці
40
51
з сельскіх пасяленняў
30
46
з гарадоў
10
5
вая для Мінска, бо ў мінулым яго насельніцтва фарміравалі не карэнныя этнічныя групы.
Црактычна ўсе гарады Беларусі, у першую чаргу Мінскай вобласці, таксама аддаюць частку свайго насельніцтва сталіцы, але ў агульным пірыросце іх доля нязначная. Мігранты з іншых рэспублік складаюць менш за 10% прыросту. Гэта ў асноўным жыхары прыгранічных тэрытррый, ёсць прадстаўнікі Сібіры, Далёкага Усходу, Казахстана.
Асноўная маса мігрантаў прыбывае ў горад на pa-
боту і пастаяннае месца жыхарства. Гэта найболыіі стабільная частка насельніцтва. Каля 40% прыбывае на вучобу. Гэта катэгорыя самая дынамічная, паколькі пасля заканчэння вучобы частка прыбыўшых зноў выбывае з горада. Усім сталічным гарадам уласціва асобая горадаўтвараючая група — студэнцтва. Напрыклад, у Мінску гэта кожны дзесяты жыхар. Значыць, рэгуляванне росту гарадоў павінна быць звязана не толькі з рэгуляваннем вытворчасці, але і сістэмы падрыхтоўкі кадраў. Так, Мінск цалкам мог бы абысціся без многіх навуковых устаноў, якія можна размясціць у іншых гарадах, і тым самым знізіць міграцыйны «ціск» на сталіцу. Гарады атрымліваюць асобы састаў мігрантаў. Напрыклад, у міграцыйным прыросце насельніцтва Мінска дамінуе моладзь да 20 гадоў (рыс. 2.2). Гэта найбольш маладое, але і найменш кваліфікаванае, сельскае насельніцтва, што стварае цэлы рад праблем: прафесійнай адукацыі, працаўладкавання, забеспячэння ўсімі неабходнымі матэрыяльнымі і духоўнымі дабротамі. Асабліва вострай з’яўляецца жыллёвая праблема, бо несямейныя мігранты паступова ствараюць сем’і і павялічваюць запатрабаванні на жыллё. Тэмпы іросту жыллёвага фонду адстаюць ад тэмпаў росту насельніцтва гарадоў. Гэта дыспрапорцыя характэрна для ўсяго комплексу сацыяльнай інфраструктуры.
Многія гарады, дзе навукова-адукацыйны патэнцыял меншы, а галоўнай мэтай міграцыі з’яўляецца задавальненне попыту на рабочую сілу, атрымліваюць дарослае насельніцтва, больш кваліфікаванае, але гэта не значыць, што праблемы міграцыі згладжваюцца.
Дэмаграфічная абстаноўка ў рэспубліцы абумовіла той факт, што экстэнсіўныя метады вядзення эканомікі практычна вычарпаны. Ва ўмовах пераходу на інтэнсіўны шлях развіцця аб’ектыўна неабходна прадуманая доўгачасовая канцэпцыя развіцця насельніцтва, якая прадугледжвае рэгуляванне росту ўсіх тыпаў населеных месц. Рэгуляванне росту горада-цэнтра магчыма толькі пры ўмове фарміравання сістэмы рассялення, калі частку яго функцый бяруць на сябе іншыя пасяленні з бліжэйшага акружэння або перыферыйнай зоны. Прыкладам таго можа служыць рэгуляванне росту г. Мінска шляхам пераразмеркавання эканамічнай «нагрузкі» на яго бліжэйшае і далейшае акружэнне. Такія гарады, як Жодзіна, Барысаў, Мар’іна Гррка, Маладзечна, Дзяржынск, Фаніпаль, Стоўбцы і інш.,
Рыс. 2.2. Некаторыя характарыстыкі саставу мігрантаў г. Мінска. %:
а—мэта прыбыцця: /—на вучобу, 2— на работу і жыхарства; б—узровень адукацыі: /—сярэдняя і ніжэй, 2—сярэдняя спецыяльная, 3—вышэйшая; е—узрост прыбываючых на работу і жыхарства; г—узрост прыбываючых на ву-
чобу
развіваюцца па шляху стварэння філіялаў, адпаведна звязаных і дапаможных вытворчасцей адзінага тэрытарыяльна-вытворчага комплексу. Гэтыя гарады ўжо паспяхова канкурыруюць са сталіцай як цэнтры прыцягнення мігрантаў і з’яўляюцца свайго роду фарпостамі, якія ахоўваюць сталіцу ад празмернай эканамічнай і дэмаррафічнай нагрузкі.
Па такім жа шляху ідзе абмежаванне росту Гомеля, Віцебска, Магілёва і іншых буйных гарадоў. У саміх цэнтрах развіваюцца больш навукаёмкія галоўныя вытворчасці, якія патрабуюць высокакваліфікаваных кадраў і цеснага супрацоўніцтва з навуковымі і праектнымі арганізацыямі.
Далейшая актывізацыя сацыяльна-эканамічнага развіцця малых і сярэдніх гарадоў — гэта найбольш дзейсны шлях рэгулявання не толькі міпрацыі, але і ўсёй сістэмы рассялення ў рэгіёне. Аднак варта мець на ўвазе, што ўмовы развіцця гэтай групы гарадоў у параўнанні з 60-мі гадамі пагоршыліся. Рэзервы работнікаў, якія раней былі заняты ў хатняй і асабістай падсобнай гаспадарцы гэтых гарадоў, у цяперашні час вычарпаны, натуральны прырост працоўных ірэсурсаў нязначны, на прыток з навакольных вёсак таксама не прыходзіцца разлічваць. Таму патрэбны новыя структурныя змены ў эканоміцы малых гарадоў з болып шырокім укараненнем такіх форм дробнай вытворчасці, як індывідуальная працоўная дзейнасць, розныя віды аірцельнай, кааператыўнай працы, развіццё падсобных промыслаў, пярвічных звенняў АПК па захаванню і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Неабходна, каб малыя гарады «павярнуліся тварам» да свайго сельскага акружэння і складалі з ім адзінае цэлае ў гаспадарчым аграпрамысловым комплексе. У той жа час кожнае новае рабочае месца ў любым гсрадзе павінна быць узгоднена з навакольнай тэрыторыяй і адпавядаць яе працоўнаму патэнцыялу. Развіцпё горада, нават малога, не павінна прычыняць шкоды бліжэйшаму сельскаму акружэнню. Вось па гэтай прычыне на сучасным этапе іразвіцця краіны ўсё болыпая ўвага надаецца тэрытарыяльнаму планаванню, паколькі толькі яно дазволіць забяспечыць узаемазвязанае развіццё гарадскіх і сельскіх пасяленняў на пэўнай тэрыторыі, якая выступае як адзіны народнагаспадарчы комплекс.
Міграцыйная сітуацыя на сяле на сучасным этапе мае рад новых характэрных асаблівасцей і фарміруец-
5. Зак. 773
65
ца ў новых умовах. Калі ў 50—60-я гг. змяншэнне сельскага насельніцтва абумоўлівалася толькі міграцыяй і напалавіну кампенсавалася за кошт натуральнага прыросту, то з сярэдзіны 70-х гг. колькасць сельскага насельніцтва пачала змяншацца не толькі пад уздзеяннем міграцыі, але і натуральнага змяншэння. У выніку міграцыйны патэнцыял сельскіх пасяленняў рэспублікі знізіўся да мінімуму. Значыць, гарады рэгіёна, якія на працягу ўсяго папярэдняга перыяду фарміравалі рабочую сілу ў асноўным за кошт унутранай міграцыі з сяла, ужо цяпер і ў перспектыве не могуць разлічваць на гэты экстэнсіўны фактар росту вытворчасці. Працазберагальная палітыка становіцца галоўным прынцыпам гаспадарання і вызначае рэгіянальную міграцыйную палітыку як у адносінах да вёскі, так і да горада.