Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Пераразмеркаванне сродкаў і ўсіх рэсурсаў неабходна праводзіць у карысць раёнаў, гаспадарак або населеных пунктаў з горшымі ўмовамі пражывання.
Надзвычайна важна наладзіць пад кантролем органаў улады арганізацыю адзінай тэрытарыяльнай сістэмы працаўладкавання насельніцтва з улікам патрабаванняў і магчымасцей як гарадскіх, так і сельскіх пасяленняў, узгодненае развіццё рабочых месц на новых відах вытворчасці з працоўным патэнцыялам тэрыторыі.
Вялікую ролю могуць адыграць і выхаваўчыя меры, накіраваныя на прапаганду дадатных бакоў сельскага спосабу жыцця, сельскагаспадарчай працы, на прыцягненне ў сельскія пасяленні гараджан, змяненне погляду насельніцтва на каштоўнасць гарадскога і сельскага спосабу жыцця, стымуляванне перасяленняў у сельскія населеныя пункты з гарадоў.
Другі напрамак рэгулявання міграцыі — абмежаванне міграцыйнага прытоку ў гарады.
Галоўным прынцыпам гаспадарання ва ўмовах Беларускага рэгіёну павінен быць працазберагаючы, г. зн. накіраваны на эканомію рабочай сілы, стрымліванне экстэнсіўнай урбанізацыі, перавод усіх гарадоў на шлях інтэнсіўнага развіцця за кошт уласных рэзерваў.
Да таго часу, пакуль гарады ў сваім развіцці будуць арыентавацца пераважна на прыток рабочых рук з сяла, затрымаць адток з сельскай мясцовасці практычна немагчыма.
У выпадку дэфіцыту рабочай сілы ў гарадах (пры будаўніцтве новых аб’ектаў) ці ў сельскіх пасяленнях магчыма стымуляванне маятнікавай міграцыі, у тым ліку сезоннай.
Шляхам больш раўнамернага размяшчэння сеткі вну, сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў і прафесійных вучылішчаў, набліжэння спецыялізаваных вучэбных устаноў да месц спажывання спецыялістаў ці кваліфікаваных рабочых можна дасягнуць пераразмеркавання вучэбнай міграцыі ў карысць сярэдніх і малых гарадоў.
Вельмі важнай задачай з’яўляецца аптымізацыя экалагічнага становішча ў найбольш экалагічна напружаных і неспрыяльных зонах рэспублікі. Асаблівай увагі патрабуе палітыка перасялення ў адносінах да жыхароў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі.
Гэту частку насельніцтва рэспублікі ўмоўна можна падзяліць на некалькі груп. Першую групу фарміруе тое насельніцтва, якое патрэбна адсяліць абавязкова з забруджаных у чыстыя мясцовасці. У гэтым выпадку дзейнічае прынцып арганізаванага перасялення і органы ўлады бяруць на сябе ўсю адказнасць за такі працэс. Яны вызначаюць мясцовасці, куды можна перасяліць, арганізоўваюць усё неабходнае, каб як мага лепш перасяліць, уладкаваць людзей на новым месцы жыхарства і забяспечыць іх не толькі працай і жыллём, але і ўсім неабходным для жыцця.
Другую групу складае тое насельніцтва, якое перасяляецца самастойна. У даным выпадку неабходна не толькі матэрыялыіая дапамога, але і арыентацыя на выбар месца жыхарства тых, хто вырашыў перасяліцца. Для гэтага неабходна спецыяльная служба, якая валодала б інфармацыяй аб патэнцыяльных мігрантах і іх запатрабаваннях, з аднаго боку, і аб рэальных магчымасцях і месцах для перасялення, з другога.
Трэцяя група — гэта тыя грамадзяне, якія, наадварот, накіроўваюцца ў забруджаныя мясцовасці, каб
выконваць там розныя абавязкі, у тым ліку і абслугоўванне жыхароў, якія засталіся. У гэтым выпадку галоўная задача — ахова здароўя тых і другіх.
Рэгуляванне знешняй міграцыі (за межы республікі) патрабуе ўзмацнення ролі арганізаваных форм, якія, не парушаючы прынцыпаў свабоды выбару месца жыхарства, у той жа час абаранялі б рэспубліку ад празмерных нерацыянальных перамяшчэнняў. У гэтым выпадку было б разумным вывучыць вопыт, напрыклад, ЗША, якія на працягу амаль усяго XX стагоддзя рэгулююць працэс міграцыі з дапамогай квот, строга кантралююць напрамкі і структуру міграцыйных патокаў.
Паколькі праблемы міграцыі носяць глыбока сацыяльны характар, міграцыйная палітыка павінна быць састаўной часткай агульнай сацыялыіа-эканамічнай палітыкі рэспублікі.
У адрозненне ад мінулых перыядаў развіцця сучасная Рэспубліка Беларусь, як самастойная краіна, павінна поўнасцю ўзяць на сябе і тыя функцыі цэнтра, якія ён выконваў у адносінах да рэспублік па арганізацыі агульнасаюзнага перамяшчэння насельніцтва. У новых умовах, вядома, зменяцца маштабы і формы міграцыі ва ўсходнія раёны Расіі, па-іншаму пойдзе працэс міграцыі і з суседнімі краінамі Прыбалтыкі. Пытанні гэтыя заслугоўваюць увагі і з боку вядучых навуковых устаноў, якім неабходна пачаць выпрацоўку абгрунтаваных прынцыпаў новай міграцыйнай палітыкі.
3.	САЦЫЯЛЬНАЕ РДЗВіЦЦЁ НАСЕЛЬНІЦТВА
5	ПРАЦОЎНЫ ПДТЭНЦЫЯЛ ГАРАДСКІХ
J СЕЛЬСКіХ ПАСЯЛЕННЯЎ
У сацыяльнай структуры насельніцтва Беларусі адбыліся выразныя змены, якія з’яўляюцца вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця. Перш за ўсё важна адзначыць рост колькасці і долі гарадскога насельніцтва (рыс. 3.1). Да вайны Беларусь адносілася да ліку самых сельскіх рэгіёнаў; доля гараджан складала толькі 1/5 частку ад агульнай колькасці яе жыхароў. Усяго чатыры гарады можна было аднесці да ліку буйных (Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў). Такой жа сельскай уступіла Беларусь у 60-я гг., утвараючы па ўзроўню ўрбанізацыі адну групу з рэспублікамі Сярэдняй Азіі.
На працягу ўсіх пасляваенных гадоў рэспубліка прыкладала вялікія намаганні, каб выйсці на ўзровень перадавых краін. Гэтыя намаганні перш за ўсё былі накіраваны на развіццё сучаснага індустрыяльнага комплексу, у якім прамысловасць, будаўніцтва і транспарт выступаюць як адзінае цэлае. Працэс індустрыялізацыі ішоў углыб і ушыр за кошт ускладнення вытворчай структуры і больш раўнамернага размеркавання па тэрыторыі. Яго вынікам з’явіліся такія дадатныя змены, як нарошчванне эканамічнай базы сярэдніх і малых гарадоў, паскарэнне працэсу ўрбанізацыі, дасягненне высокай ступені занятасці працоўных рэсурсаў, збліжэнне эканамічнага ўзроўню розных тэрыторый, прагрэсіўныя сацыяльныя змены.
Разам з тым паскораны працэс урбанізацыі не прайшоў бясследна. Выклікаўшы «вялікае перасяленне народа» з вёскі ў горад без адпаведнай кампенсацыі страт,
Рыс. 3.1. Узровень урбанізацыі тэрыторыі Беларусі:
доля гарадскога насельніцтва, %: /—нязначная (менш 30); 2—ніжэй сярэдняй (30—50); 3—сярэдняя (51—60); 4—вышэй сярэдняй (болып 60); 5—колькасць
гарадскіх пасяленняў
ён рэзка парушыў не толькі працарэсурсны, але і ўзнаўленчы патэнцыял усёй сельскай мясцовасці.
Зрух ва ўрбанізацыі адбыўся не толькі за кошт росту гарадоў, але і больш раўнамернага іх развіцця па тэрыторыі. Пачынаючы з 1975 г. колькасць гараджан стала пераважаць ва ўсіх абласцях. Па многіх прызнаках сучасную Беларусь можна аднесці да высокаўрбанізаваных краін: па долі гараджан, колькасці гарадоў, у тым ліку буйных, долі насельніцтва, якое ў іх пражывае (гл. рыс. 3.1).
У сацыяльным плане актыўны працэс урбанізацыі праявіўся ў распаўсюджванні гарадскога складу жыцця, растучай мабільнасці насельніцтва, ускладненні функцыянальнай структуры не толькі гарадскіх, але і сельскіх пасяленняў, з перавагай несельскагаспадарчых відаў дзейнасці людзей. Наступны важнейшы зрух у сацыяльнай структуры — хуткі рост колькасці і долі рабочага класа. На сучасным этапе рабочыя складаюць 60% усяго насельніцтва, 3 млн. працоўных. Рост колькасці гэтай сацыяльнай групы вызначаецца развіццём прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і іншых несельскагаспадарчых відаў працы. Асаблівасць XX стагоддзя заключаецца ў тым, што індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі выклікала сацыяльныя зрухі ў структуры сялянскага насельніцтва, сярод якога з’явіліся прафесіі індустрыяльнай працы (механізатары, будаўнікі, слесары, наладчыкі, аператары і г. д.). У адрозненне ад мінулай сучасная вёска стала рабоча-сялянскай, больш кваліфікаванай і адукаванай, з растучай праслойкай сельскай інтэлігенцыі. Сярод сельскіх жыхароў усё болып тых, хто займаецца несельскагаспадарчай дзейнасцю. Гэта работнікі сферы паслуг, прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва, транспарту, а таксама тыя сяляне, якія ажыццяўляюць штодзённыя маятнікавыя перамяшчэнні на работу і вучобу ў бліжэйшыя гарады.
Сярод усіх сацыяльных груп найбольш высокімі тэмпамі расла колькасць служачых, яны занялі другое месца пасля рабочых, пацясніўшы калгаснікаў. Гэта абумоўлена паскораным развіццём навукі і адукацыі, розных відаў культурна-бытавога абслугоўвання як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці.
Адзіная сацыяльная група, колькасць якой змяншаецца,— гэта калгаснікі. У параўнанні з 1960 г. іх стала ўдвая менш, таму што ўсе астатнія сацыяльныя групы за гэты час папаўняліся галоўным чынам за кошт кал-
гаснікаў. 3 іх ліку фарміравалася і асноўная колькасць мігрантаў, а ў цяперашні час на іх долю выпадаюць амаль усе натуральныя страты.
Дадатныя і адмоўныя зрухі, якія адбыліся ў дэмаграфічным і сацыяльным развіцці насельніцтва Беларусі, выклікалі змены ў фарміраванні і размеркаванні працоўных рэсурсаў. Гэта ў сваю чаргу адлюстравалася на размеркаванні, велічыні і якасці працоўнага патэнцыялу гарадскіх і сельскіх пасяленняў.
Працоўны патэнцыял на той ці іншай тэрыторыі — паняцце больш аб’ёмнае, чым працоўныя рэсурсы, бо ён ацэньваецца не толькі колькаснымі, але і якаснымі характарыстыкамі. Працоўныя рэсурсы з’яўляюцца носьбітамі працоўнага пацэнцыялу, аднак яго велічыня можа быць адносна меншай ці большай у залежнасці ад колькасці і якасці наяўных працоўных рэсурсаў.
Колькасныя характарыстыкі працоўнага патэнцыялу — гэта колькасць працаздольнага насельніцтва, тэмпы яго штогадовага прыросту, доля сярод усяго насельніцтва. Гэтыя паказчыкі ў адпаведны перыяд могуць павялічвацца ці змяншацца ў залежнасці ад суадносін паміж колькасцю моладзі, якая ўступае ў працаздольны ўзрост, і колькасцю асоб, якія выбываюць на пенсію, ад страт працаздольнага насельніцтва ў выніку смяротнасці, сярэдняй працягласці жыцця, дадатнага ці адмоўнага сальда міграцыі.
Якасныя характарыстыкі — гэта полаўзроставая структура працоўных рэсурсаў, працягласць працаздольнага перыяду (чалавека-год), стан здароўя і ўзровень працаздольнасці, узровень адукацыі і кваліфікацыі, ступень занятасці і працоўнай актыўнасці, прафесіянальнай і тэрытарыяльнай мабільнасці і г. д. Іменна ад якасных характарыстык у першую чаргу залежыць тая працоўная аддача, якую могуць даць грамадству працоўныя рэсурсы на дадзенай тэрыторыі.