Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
— 113,6

44,4
Гарадоцкі
46,2
23,6
—22,6

6,0
.Дубровенскі
60,4
32,7
—27,7

23,6
Лепельскі
58,3
36,7
—21,6

6,0
Аршапскі
110,5
63,4
—47, 1

28,8
г. Орша
37,6
21,7
— 15,9

—
Суражскі
54,7
20,0
—34,7

31,2
Талачынскі
64,9
49, 1
— 15,8

9,1
Лёзненскі
59,6
29,3
—30,3

3,3
Мехаўскі
41,9
20,0
—21.9

3,5
Сенненскі
47,0
34,9
— 12, 1

3,7
Чашніцкі
48,5
34,7
— 13,8

4,4
Сіроцінскі
48,8
28,5
—20,3

2,8
быў партызанскі рух. У сучасных межах гэта адпавядае Аршанскаму, Дубровенскаму, Лёзненскаму, Віцебскаму, Полацкаму раёнам (табл. 4.2).
Амаль кожнага другога жыхара не далічыліся ўсходнія раёны Віцебшчыны ў канцы вайны. Вельмі вялікія страты панесла насельніцтва гарадоў. У час вызвалення Віцебска, Оршы, Полацка і іншых гарадоў налічвалася 1/3 іх даваеннай колькасці жыхароў. Насельніцтва, якое засталося, мела вельмі парушаную полаўзроставую структуру: суадносіны мужчын і жанчын у працаздольным узросце былі 1 : 3, а доля гэтай катэгорыі насельніцтва не дасягала нават 1/3. Такой жа малалікай стала і дзетародная група, што пазней прывяло да зніжэння натуральнага прыросту.
Да людскіх страт у гады вайны дабавіліся міграцыйныя страты на працягу першых пасляваенных гадоў, звязаныя з пошукамі жылля і сродкаў існавання. У 50-я гг. пераважаў паток міграцыі на ўсход — у Казахстан і Заходнюю Сібір на асваенне цалінных і залежных зямель, на прамысловыя новабудоўлі. У выніку амаль 20 год Віцебшчына не мела прыросту насельніцтва, а толькі змян-
шэнне, хоць натуральны прырост з 1946 па 1956 г. быў найбольш высокім — ад 14 да 16%о.
Больш павольна, чым у цэлым па Беларусі, расло насельніцтва паўночнай зоны і ў наступныя гады. У 60-я гг. пракацілася хваля вынікаў вайны; у дзетародны ўзрост уступіла малалікае пакаленне ваенных гадоў нараджэння, рэзка знізіўся ўзровень нараджальнасці, упаў натуральны прырост. Працягвалася актыўная міграцыя сельскага насельніцтва ў гарады. Па колькасці гараджан Віцебская вобласць у 1970 г. уступала толькі Мінскай. Адбылося рэзкае змяншэнне колькасці маладога сельскага насельніцтва, у пачатку 70-х гг. на тэрыторыі вобласці з’явіліся першыя раёны з дэпапуляцыяй. Колькасць іх увесь час узрастала; у 1987 г. у сельскай мясцовасці ўсіх раёнаў вобласці натуральны прырост стаў адмоўным. У выніку Віцебшчына мае самы мінімальны прырост насельніцтва: амаль за 20 год — з 1970 па 1989 г.— ён склаў 3%, г. зн. менш чым 0,2% у год. Пры гэтым забяспечылі яго толькі гарады. Доля паўночнай зоны ўвесь час зніжаецца (гл. табл. 4.1). Адрыў ад даваеннай колькасці складае больш за 300 тыс. чалавек. Пры такіх тэмпах росту спатрэбіцца не менш чым 100 гадоў, каб узнавіпь даваенны патэнцыял.
Складаная дэмаграфічная сітуацыя негатыўна адбіваецца на эканамічным развіцці вобласці. Яна прыкметна здала свае пазіцыі ў прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, як бы прыпынілася ў развіцці. Асабліва гэта адносіцца да сельскай гаспадаркі. Так, за перыяд з 1970 па 1986 г. аб’ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Брэсцкай вобласці павялічыўся на 42%, у Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай — на 32—34, Магілёўскай — на 22, а ў Віцебскай — на 16%. У выніку доля вобласці ў вытворчасці прадукцыі прыкметна знізілася, і яна з другога месца пасля Мінскай перайшла на трэцяе пасля Гомельскай вобласці.
Паўночная зона ў Беларусі патрабуе асаблівай увагі як у палітыцы размеркавання капіталаўкладанняў, тэхнічных сродкаў, так і ў размеркаванні сацыяльных даброт. Яе прыродныя ўмовы не пагоршыліся, не сталі горшымі і зямельныя рэсурсы, а стала горшай сацыяльнаэканамічная сітуацыя, якая падуладна чалавеку і можа быць палепшана намаганнямі гэтага ж чалавека. Калі ў мінулым на гэтай тэрыторыі маглі жыць і працаваць амаль 2 млн. чалавек, значыць, яна мела неабходныя рэсурсы і прыроднае асяроддзе гэтаму садзейнічала.
Табліца 4.3
Параўнальныя даныя аб тэрытарыяльных і людскіх рэсурсах, %
' Рэсурсы
Паўночная зона
Цэнтральная зона
Паўднёвая зона

1970 г.
1989 г.
1970 г.
1989 г.
1970 г.
1989 г.
Людскія
ўсё насельніцтва
15.2
13,8
53,4
55,7
31,4
30,5
гарадское
15,7
13,8
56,8
58,0
27,3
28,2
сельскае
14,7
14,2
50,8
51,0
34,6
35,1
працоўная сіла
15,0
13,6
54,5
56,8
30,5
29,6
Тэрытарыяльныя ўся плошча
20,0
20,0
45,0
45,0
35,0
35,0
сельгасугоддзі
19,0
18,0
50,0
50,0
31,0
32,0
ворная зямля
19,0
19,0
53,0
53,0
28,0
28,0
пасяўныя плошчы
21,0
21,0
47,0
48,0
32,0
31,0
3 а ў в a г а: паўночная зона — у межах Віцебскай вобласці; цэнтральная — Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці; паўднёвая — Гомельская і Брэсцкая вобласці.
Табліца 4.4
Ізрытарыяльнае размеркаванне гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі, 1989 г.
Вобласці
Гарадское насельніцтва
Сельскае насельніцтва
Шчыльнасць на 1 кв. км

тыс. чал.
%
тыс. чал.
%
гараджан
сялян
Мінская
(з Мінскам)
2356
35,3
843
24,0
58
21
Гомельская
1070
16,1
604
17,4
26
15
Віцебская
911
13,6
502
14 1
23
13
Магілёўская
845
12,7
440
12,2
30
14
Брэсцкая
824
12,3
634
18,0
25
20
Гродзенская
670
10,0
501
14,3
26
21
Беларусь
6676
100
3524
100
32
17
Параўноўваючы суадносіны тэрытарыяльных і людскіх рэсурсаў паміж трыма зонамі рэспублікі (паўночная, цэнтральная і паўднёвая), можна зрабіць вывад, што ў паўночнай зопе тэрытарыяльных рэсурсаў адносна больш. чым людскіх; у цэнтральнай, наадварот, людскіх рэсурсаў сканцэнтравана да цяперашняга часу больш, чым тзрытарыяльных. Найбсльш спрыяльныя суадносіны паміж двума галоўнымі відамі рэсурсаў — у паўднёвай зоне (табл. 4.3).
Рыс. 4.1. Тэрытарыяльнае размеркаванне гарадскога насельніцтва: доля тэрыторыі ў агульнай колькасці гарадскога насельніцтва, %: /—больш 10, 2— ад 5 да 10, 3— ад 2 да 5, 4— менш 2, 5—колькасць гарадскога населыііцтва, 1 см = 300 тыс. чал.
У перспектыве зрух вытворчых сіл і насельніцтва магчыма накіраваць у паўночныя раёны Беларусі, дзе можна больш актыўна выкарыстаць зямельныя, лясныя і водныя рэсурсы. Ва ўмовах дробнаконтурнасці больш рацыянальнымі могуць быць розныя формы індывідуальных гаспадарак, арэнды, фермерства.
Нераўнамернасць у размеркаванні насельніцтва па тэрыторыі за пасляваеяпы перыяд прыкметна ўзмацнілася, што абумоўлена нераўнамерным размеркаваннем гарадскога насельніцтва (табл. 4.4, рыс. 4.1, 4.2).
Як відаць з табліцы і рысункаў, тэрыторыя Мінскай вобласці канцэнтруе столькі гарадскога насельніцтва, колькі Магілёўская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці, разам узятыя. Вядома, што пры шчыльнасці гараджан, удвая большай, чым ва ўсіх астатніх абласцях, Міншчына адчувае найбольшую ўрбаністычную нагрузку. Усе праблемы, якія мае вялікі, тым больш сталічны, горад,.
нельга разглядаць у адрыве ад таго рэгіёну, на тэрыторыі якога ён знаходзіцца.
Узаемадзеянне вялікіх гарадоў з навакольнай тэрыторыяй праяўляецца па двух галоўных каналах сувязей: спажывецкіх і аддаючых.
Спажывецкае ўздзеянне вялікіх гарадоў носіць рэсурсны характар, г. зн., што навакольная тэрыторыя вымушана заўсёды дзяліцца з горадам усімі відамі сваіх рэсурсаў. Гарады перш за ўсё выкарыстоўваюць (пры гэтым без асаблівага ўзгаднення) частку тэрытарыяльных рэсурсаў. Так, паводле даных даведніка «Городское хозяйство БССР», у 1981 г. толькі 15 асноўных гарадоў рэспублікі займалі плошчу каля 100 тыс. га, што раўназначна плошчы 20—30 калгасаў.
Таму праблему эканоміі такіх неўзнаўляемых рэсурсаў, як тэрытарыяльныя, ва ўмовах урбанізацыі неабходна разглядаць як адну з першачарговых.
Вялікі горад атрымлівае ад сельскіх пасяленняў і на-
Рыс. 4.2. Тэрытарыяльнае размеркаванне сельскага насельніцтва: доля тэрыторыі ў агульнай колькасці сельскага насельніцтва, %: /—больш 6, 2—ад 3 да 6, 3—менш 3, 4—колькасць сельскага насельніцтва, 1 см = 150 тыс. чал.
ват сваіх «сабратоў» — малых гарадоў (таксама без асаблівага ўзгаднення з імі) частку працоўных рэсурсаў, пры гэтым самых маладых. Іменна за кошт міграцыі з Мінскай вобласці Мінск, як і ўсе іншыя абласныя цэнтры, сфарміраваў 2/3 сваіх працоўных рэсурсаў і накапіў найбольш якасны праноўны патэнцыял. Калі б за працоўныя рэсурсы трэба было плаціць, то гарады былі б вечнымі даўжнікамі вёскі. Ва ўмовах пераходу на рыначныя адносіны трэба перагледзець узаемаадносіны гарадоў з сельскай мясцовасцю пры выкарыстанні працоўных рэсурсаў. Пры гэтым патрэбна ўлічваць у першую чаргу не запатрабаванні гарадоў, а магчымасці сельскіх пасяленняў. Улік гэты для Беларусі асабліва важны ва ўмовах складанай дэмаграфічнай сітуацыі ў сельскай мясцовасці.
Вялікія гарады з’яўляюцца асноўнымі спажыўцамі таварных харчовых рэсурсаў і атрымліваюць іх у першую чаргу з навакольнай сельскай мясцовасці. Харчовыя запатрабаванні вялікіх гарадоў растуць прапарцыянальна росту іх насельніцтва. За мінулыя 30 гадоў нагрузка спажыўцоў-гараджан на аднаго занятага ў сельскай гаспадарцы рэспублікі павялічылася ў 4 разы і дасягнула 7 чалавек, 4 з якіх — жыхары буйных гарадоў. У новых умовах гаспадарання неабходна прадумаць і новую сістэму пераразмеркавання каштоўнасцей; доўг за харчовыя рэсурсы неабходна кампенсаваць у адпаведнай колькасці матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі, сацыяльна-культурнымі каштоўнасцямі і нават працоўнымі рэсурсамі.
Аднак трэба мець на ўвазе, што вялікія гарады не толькі спажываюць, але і аддаюць. У гэтай аддачы ёсць сацыяльна-эканамічная, навукова-тэхнічная і экалагічная састаўляючыя. Першая і другая даюць дадатны вынік, таму што буйныя гарады на самой справе з’яўляюцца цэнтрамі эканамічнага, палітычнага і духоўнага жыцця цэлых нацый, яны вызначаюць тэхнічны і навуковы прагрэс на той ці іншай тэрыторыі. Яны вырабляюць асноўную долю нацыянальнага даходу, забяспечваюць усю тэрыторыю прадукцыяй прамысловай вытворчасці, даюць ёй сродкі вытворчасці, падрыхтоўваюць для яе кваліфікаваныя кадры спецыялістаў і вызначаюць агульны ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таму раўнамерная сетка буйных гарадоў, якая паступова фарміруецца ў Беларусі, садзейнічае эканамічнаму развіццю ўсёй тэрыторыі. У перспектыве першачарговае развіццё павінны атрымаць такія ўскраінныя апорныя цэнтры, як
Глыбокае ці Паставы, каб узмацніць паўночна-заходнюю частку Віцебшчыны, Жыткавічы— у Палескай зоне, Крычаў — на ўсходняй ускраіне Беларусі.