Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Асаблівым экалагічным фактарам выступаюць новыя параджэнні урбанізацыі. Сярод іх — аўтамабілізаныя, якая расце і суправаджаецца не толькі ўзмоцненым спажываннем паліўных рэсурсаў, выступае як галоўная крыніца забруджвання прыроднага асяроддзя, але і як спажывец усё тых жа тэрытарыяльных рэсурсаў. Так, у жылым раёне горада ў разліку на гараджаніна дабаўляецца 1 кв, м пад гаражы і аўтастаянкі. Сучаснаму Мінску, напрыклад, для гэтых патрэб неабходна 1,6 млн. кв. м, не гаворачы аб тых гектарах, якія адпускаюцца пад магістралі, вуліцы, праезды.
Ва ўсіх буйнейшых агламерацыях свету назіраецца той факт, што ўсё большую частку тэрыторыі прыгарадных зон займае забудова, якая практычна суцэльнай лентай цягнецца ад цэнтральных гарадоў уздоўж асноўных транспартных камунікацый углыб прыгарадных зон і займае да 30% іх плошчы, Для разгрузкі Мінска, а цяпер ужо і іншых буйнейшых гарадоў рэспублікі, практыкуецца перамяшчэнне ў прыгарады прамысловых і гаспа110
дарчых набудоў, пад’язных шляхоў, зон адпачынку.
Такім чынам, канцэнтрацыю насельніцтва неабходна разглядаць не толькі ў геаграфічным аспекце, але і ў экалагічным. Адным з найбольш адчувальных уздзеянняў чалавека на навакольнае асяроддзе ў сучасным свеце з’яўляецца ўзросшы расход зямельных рэсурсаў пад несельскагаспадарчыя патрэбы. Складаны працэс размяшчэння насельніцтва не павінен ісці самацёкам, інакш вынікі могуць быць згубныя. Яго неабходна рэгуляваць, не дапускаючы празмернай перагрузкі адных тэрыторый і абязлюджванне другіх.
5.	ХАРАКТАР РАССЯЛЕННЯ
! ГЕАГРАФІЯ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ
5.1.	СУТНАСЦЬ ПРАЦЭСУ I АГУЛЬНЫЯ РЫСЫ
Паняцце «рассяленне» абазначае тэрытарыяльнае размяшчэнне гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў, працэс іх фарміравання і развіцця.
На тэрыторыі Беларусі, плошча якой 207,6 тыс. кв. км, размешчана 211 гарадскіх пасяленняў, у якіх пражывае каля 7 млн. гараджан, і звыш 25 тыс. сельскіх пасяленняў, у якіх пражывае 3,5 млн. сялян.
Экістычныя (рассяленчыя) характарыстыкі на тэрыторыі Беларусі можна ацэньваць як дадатныя. Сетка населеных пунктаў густая. Сярэдняя адлегласць паміж гарадамі менш за 50 км, г. зн. у радыусе гадзіннай транспартнай даступнасці. Сярэдняя адлегласць паміж сельскімі населенымі пунктамі каля 3 км, што таксама аблягчае сувязь паміж імі, калі нават адсутнічаюць транспартныя зносіны. У сярэднім на кожную тысячу кв. км плошчы прыпадае адно гарадское пасяленне (горад ці гарадскі пасёлак), каля 120 сельскіх, якія ў Беларусі маюць назву «вёска» (рыс. 5.1, 5.2). Такія экістычныя ўмовы ў агульным спрыяльныя для развіцця эканамічных, працоўных, культурна-бытавых, гасцявых і дзелавых межпасяленных сувязей, а значыць, для развіцця насельніцтва.
Кожны населены пункт — гэта пярвічная сацыяльнаэканамічная мікрасістэма, якая аб’ядноўвае ў адзінае цэлае тры галоўныя састаўляючыя: пэўную па колькасці групу людзей — жыхароў дадзенага пункта; створаныя
Рыс. 5.1. Характар гарадскога рассялення:
густата гарадскіх пасяленняў на 10 тыс. кв. км: /—значная (больш 5), 2—сярэдняя (4—5), 3— нязначная (менш 4), 4—колькасць гарадскіх пасяленняў, у тым ліку гарадоў, 1 см=8 пасяленняў; 5—сярэдняя адлегласць паміж гарадамі; 1 см = 30 км
імі матэрыяльныя элементы (пабудовы і іншыя збудаванні); тэрыторыю, на якой размешчаны гэтыя матэрыяльныя элементы і яе рэсурсы. Пры гэтым набор матэрыяльных элементаў, якія ствараюцца сучасным чалавекам у населеным пункце, увесь час ускладняецца і дапаўняецца. Акрамя жылой сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі ці жылога раёна ў гарадах фарміруюцца вялікія вытворчыя зоны з шырокай сеткай розных камунікацый. Іх дапаўняюць элементы сацыяльнай інфраструктуры, якія абслугоўваюць насельніцтва. Прычым гэта рыса ўласціва не толькі для сучасных гарадоў, але і для буйных цэнтраў сельскага рассялення. Змяняецца і набліжаецца да гарадскіх стандартаў аблічча сельскіх пасяленняў, уключаючы добраўпарадкаванне, планіроўку, забудову і нават будаўнічыя матэрыялы.
Кожны населены пункт характарызуецца перш за ўсё колькасцю яго жыхароў і структурай іх заняткаў.
Да ліку сельскіх пасяленняў ва ўмовах Беларусі адносяцца непасрэдна сельскагаспадарчыя пасяленні, большасць жыхароў якіх занята ў сельскай гаспадарцы, a таксама малыя несельскагаспадарчыя ці змешаныя пасёлкі пры станцыях, прыстанях, прамысловых прадпрыемствах, установах адпачынку, аховы здароўя, лясныя, дачныя і іншыя пасёлкі, якія па колькасці жыхароў не адпавядаюць цэнзу гарадскіх.
Гарады — гэта месцы канцэнтрацыі несельскагаспадарчага насельніцтва, буйныя населеныя пункты, цэнтры прамысловай вытворчасці і абслугоўвання ўзаемазвязанай навакольнай тэрыторыі.
У Беларусі, дзе пераважае сетка дробных пасяленняў, прадугледжаны свае мясцовыя крытэрыі для гарадоў. Так, горадам рэспубліканскага і абласнога падначалення можа быць населены пункт, які мае звыш 40 тыс. жыхароў, развітую прамысловасць, камунальную гаспадар-
Рыс. 5.2. Характар сельскага рассялення:
густата сельскіх пасяленняў на 100 кв. км: /—найбольшая (звыш 13), 2—сярэдняя (10—13), 3—нязначная (менш 10), 4—колькасць пасяленняў, 1 см=900; 5— сярэдняя адлегласць паміж нассленымі пунктамі, 1 см--=5 км
ку, значны дзяржаўны жылы фонд і развітую сетку сферы паслуг. Гарадоў такога рангу ў рэспубліцы налічваецца 37, сярод іх усе абласныя цэнтры, а таксама такія буйныя гарады, як Баранавічы, Пінск, Орша, Полацк, Наваполацк, Мазыр, Калінкавічы, Барысаў, Маладзечна, Салігорск, Бабруйск. Да гэтай жа катэгорыі адносяцца многія невялікія, але важныя прамысловыя цэнтры, як, напрыклад, Крычаў, Асіповічы, Вілейка, Жодзіна, Дзяржынск, Слуцк, Добруш, Жлобін, Рагачоў, Лепель, Кобрын, Лунінец і інш.
Горадам раённага падначалення можа быць населены пункт, які мае не менш 6 тыс. жыхароў (большасць іх занята несельскагаспадарчай дзейнасцю), наяўнасць прамысловых прадпрыемстваў, адпаведны ўзровень сацыяльнай інфраструктуры. Такіх гарадоў у рэспубліцы налічваецца больш за 60, колькасць іх увесь час павялічваецца. Да гэтай катэгорыі акрамя раённых цэнтраў адносяцца такія гарады, як Высокае, Косава, Белаазёрск, Васілевічы, Заслаўе, Скідаль.
Да гарадскіх пасёлкаў адносяцца населеныя пункты, у якіх пражывае не менш 2 тыс. жыхароў, занятых у асноўным несельскагаспадарчай дзейнасцю. Мінімум насельніцтва рабочага пасёлка — 500 чалавек, занятых на прамысловых аб’ектах, будоўлях, транспарце, сферы паслуг. Па такому крытэрыю выдзелены, напрыклад, курортны пасёлак Нарач.
Значыць, ранг горада вызначаецца не толькі колькасцю насельніцтва, але і яго эканамічным значэннем, перспектывамі развіцця. Так, у 1982 г. гарады раённага падначалення Дзяржынск і Горкі былі пераведзены ў ранг гарадоў абласнога падначалення, хоць мелі насельніцтва менш 40 тыс,— 17 і 29 тыс. чалавек адпаведна. Вёска Фаніпаль, дзякуючы развіццю несельскагаспадарчых функцый, дасягнула колькасці насельніцтва больш 5 тыс. чалавек і ў 1984 г. была пераведзена ў ранг гарадскіх пасёлкаў. Па гэтых жа крытэрыях гарадскі пасёлак Заслаўе ў 1985 г. пераведзены ў катэгорыю гарадоў раённага падначалення.
У той жа час сярод сучасных гарадоў ёсць і такія, што не адпавядаюць па колькасці насельніцтва гэтаму рангу і не маюць дастатковай гарадской базы, як, напрыклад, Дзісна (2,5 тыс. чал.), Косава (2,5 тыс.), Васілевічы. I наадварот, многія гарадскія пасёлкі па велічыні ўжо даўно пераступілі граніцы гарадоў, як, напрыклад, Мікашэвічы (13 тыс.), Касцюкоўка (11 тыс.), Бялынічы.
Такім чынам, усе населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, дзеляцца на наступныя катэгорыі:
гарадскія пасяленні
гарады з падначаленнем рэспубліканскім абласным
раённым
пасёлкі гарадскога тыпу гарадскія
рабочыя курортныя
семскія пасяленні
сельскагаспадарчыя, змешаныя, несельскагаспадарчыя
У 1991 г. налічвалася 211 гарадскіх пасяленняў, сярод іх 99 гарадоў і 112 пасёлкаў гарадскога тыпу; колькасць сельскіх пасяленняў перавышала 20 тысяч. Галоўная асаблівасць сістэмы рассялення ў Беларусі — рэзка выражаная дробнасяленнасць, г. зн. колькасная перавага сярод гарадскіх пасяленняў малых гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, а сярод сельскіх пасяленняў — дробных і драбнейшых вёсак. Аднак трэба адзначыць, што большасць насельніцтва жыве якраз у буйных і сярэдніх гарадах, буйных і сярэдніх сёлах.
Улічваючы сучасную карціну рассялення на тэрыторыі Беларусі, можна прапанаваць наступную класіфікацыю населеных пунктаў па люднасці:
драбнейшыя дробныя малыя паўсярэднія сярэднія буйныя буйнейшыя гарады-мільянеры вёскі-тысячнікі
гарадскія пасяленні, тыс. чалавек
менш за 5
ад 5 да 10
ад 10 да 20
ад 20 да 50
ад 50 да 100
ад 100 да 500
ад 500 да 1000
звыш 1 млн. чалавек
сельскія пасяленні, чалавек
менш за 20
ад 20 да 50
ад 50 да 100
ад 100 да 150
ад 150 да 250
ад 250 да 500
ад 500 да 1000
звыш 1 тыс. чалавек
Развіццё населеных пунктаў, якія склаліся ў розны гістарычны час, у розных прыродных і эканамічных умовах, паступова змяняецца і на сучасным этапе. Гэтыя змены посяць колькасны і якасны характар, маюць дадатныя і адмоўныя вынікі, паддаюцца ўплыву знешніх фактараў і самі ўплываюць на іншыя працэсы, г. зн. з’яўляюцца часткай адзінага цэлага — жыцця грамадства.
Працэс рассялення — катэгорыя гістарычная. Ен мае агульныя заканамернасці, але не выключае і рэгіянальныя асаблівасці ў залежнасці ад канкрэтных умоў.
Асноўны закон рассялення — гэта агульнагістарычны закон адпаведнасці рассялення спосабу вытворчасці і надбудове пры вядучай ролі спосабу вытворчасці. Гэта значыць, што рухаючая сіла развіцця грамадства — спосаб вытворчасці матэрыяльных даброт—■ вызначае сабой і агульныя напрамкі рассялення людзей.
3 аднаго боку, характар вытворчасці, які няспынна развіваецца, мяняе патрабаванні да рассялення (месц, тыпаў, форм), з другога боку, ён жа забяспечвае магчымасці чалавека ва ўдасканаленні свайго рассялення (рэсурсавыя, тэхнічныя, навуковыя). Матэрыяльныя формы рассялення дарагія, устойлівыя і даўгавечныя, таму яны часта як бы адстаюць ад новых патрабаванняў вытворчасці і ўступаюць з ёю ў супярэчнасць. Такой супярэчнай у адносінах да новых умоў калектыўнай гаспадаркі была ў свой час хутарская форма рассялення, для ліквідацыі якой спатрэбілася многа часу і дадатковых затрат. Пазней у такой жа супярэчнасці з новымі патрабаваннямі сацыяльна-культурнага развіцця людзей знаходзіліся дробныя і драбнейшыя пасяленні. I наадварот, гарадыгіганты, зручныя для вытворчасці, перайшоўшы «экалатічныя парогі», уступілі ў супярэчнасць з навакольным асяроддзем. Тыя ці іншыя неадпаведнасці патрабуюць рэгулявання з боку чалавека.