Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Тэрытарыяльная сістэма рассялення (TCP)—гэта сукупнасць функцыянальна ўзаемазвязаных пасяленняў на пэўнай тэрыторыі, для якіх характэрны актыўныя сацыяльна-эканамічныя сувязі. Наяўнасць сістэмы рассялення можна ўстанавіць па раду прыкмет. Адной з іх з’яўляецца наяўнасць ядра — галоўнага, апорнага населенага пункта, да якога імкнуцца ўсе навакольныя пасяленні. Друтая прыкмета сістэмы і важнейшая ўмова яе фарміравання — цесныя сувязі паміж гэтым цэнтрам і яго акружэннем (вытворчыя, культурна-бытавыя, працоўныя). Трэцяя прыкмета сістэмы рассялення — агульнасць выкарыстання ўсіх відаў інфраструктуры, рэсурсаў, транспартнай сеткі. Сістэмнасць у рассяленні выяўляецца ва ўсіх развітых краінах, гэты працэс не залежыць ад форм уласнасці. Ен заснаваны на сацыяльнаэканамічных сувязях, і чым больш развіта краіна, тым больш выражаны гэтыя сувязі. Напрыклад, у фермераў ЗША ёсць таксама свае «апорныя цэнтры», куды яны рэгулярна збіраюцца, каб сумесна вырашыць свае праблемы, абмяняцца вопытам, інфармацыяй, прадукцыяй і нават разам правесці свой вольны час. Гэта форма сістэмы на мікраўзроўні, накшталт нашага сельсавета.
Развіццё сацыяльна-эканамічных сувязей неабходна падтрымліваць, удасканальваць, а не тармазіць гэты працэс, што часта і праяўляецца ва ўмавах нашай рэспублікі, калі нават ігнаруюцца распрацоўкі ў гэтым плане вядучага навуковага і праектнага цэнтра —■ БелНДІПгорадабудаўніцтва.
У якасці адметнай рысы сучаспай дынамікі рассялення неабходна адзначыць узмацненне дыферэнцыяцыі ў сістэме населеных пунктаў, як гарадскіх, так і сельскіх. Калі ў пачатку стагоддзя ўсе гарадскія пасяленні ла тэрыторыі Беларусі былі ў асноўным малымі, яны адрозніваліся паміж сабой нязначна. А сучасны горад-мільянер і малы гарадскі пасёлак толькі чыста фармальна пад адной «гарадской страхой»— у назве «гарадскія пасяленні». Па ўнутранаму зместу яны дасягнулі непараўнальных кантрастаў. Так, на фоне Мінска, Гомеля ці Віцебска іх сабраты па прыналежнасці да той жа гарадской формы рассялення, такія малыя гарады, як Косава, Дзісна, Сянно і іншыя, здаюцца проста «вялікімі вёскамі». Такія ж кантрасты і ва ўмовах жыцця гараджан.
Характар сельскага рассялення змяняецца параўнальна павольна, але і ён перажывае відавочныя зрухі. 3 аднаго боку, адбываецца канцэнтрацыя насельніцтва ў цэнтральных пасёлках калгасаў, саўгасаў, сельсаветаў, у прыгарадных вёсках, а з другога боку, усё больш выразна ідзе працэс здрабнення большасці сельскіх пасяленняў, пераход іх у групу з меншай люднасцю. За мінулыя 20 гадоў амаль кожнае трэцяе пасяленне перайшло ў групу з меншай люднасцю, а ўзбуйнілася толькі 2%, астатнія засталіся без змен у люднасці. Доля дробных і драбнейшых вёсак павялічылася да 35% У паўднёвых і 75% у паўночных раёнах рэспублікі. Як ужо адзначалася, гэта выклікана двума працэсамі: няспынным міграцыйным адтокам і ахапіўшым абсалютную большасць вёсак натуральным змяншэннем. Гэта з’ява ўласціва не толькі для Беларусі. Япа назіраецца ў сельскіх пасяленнях практычна ўсіх высокаразвітых краін.
Пры гэтым варта адзначыць, што працэс змяншэння люднасці закранае якраз і без таго самыя малыя пасяленні. Напрыклад, у Віцебскай вобласці палавіна малых вёсак (ад 50 да 100 чалавек) перайшла ў групу драбнейшых (менш за 50 чалавек), у той час як сярод самых вялікіх паменшылі люднасць толькі 10%.
Найбольш стабільнымі па велічыні аказаліся апорныя цэнтры мясцовых сістэм рассялення, са змешанымі
аграрна-індустрыяльнымі функцыямі, з развітай тэхнічнай базай і сацыяльнай інфраструктурай. Больш жыццяздольнымі аказаліся тыя вёскі, якія маюць выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча (на транспартных магістралях, у прыгараднай зоне, зопах адпачынку і г. д.).
Сярод вёсак сярэдняй велічыні (ад 100 да 500 чалавек), у якіх пражывае палавіна сялян Беларусі, адны ўскладняюць свае функцыі за кошт новых відаў вытворчасці, паляпшаюць сваё транспартнае становішча і гэтым самым узмацняюць свой жыццёвы патэнцыял. Іншыя пасяленні гэтага ж класа застаюцца з монакультурным аграрным профілем, эканамічна бедныя, аддаленыя ад транспартных магістралей, таму перажываюць стадыю дэпрэсіі. Узнаўленне іх сіл залежыць ад сучаснай аграрнай палітыкі размеркавання капітальных укладанняў.
Невялікая частка сельскіх пасяленняў развіваецца па несельскагаспадарчаму шляху, паступова стварае ўрбанізаванае асяроддзе і ў будучым прэтэндуе перайсці ў ранг гарадскіх пасяленняў.
Такім чынам, шматтысячная сетка сельскіх населеных пунктаў далёка не аднародная. Кожны тып мае свае шляхі развіцця, свае праблемы і рэсурсныя магчымасці для падтрымання жыццядзейнасці. Нават маленькія вёскі захоўваюць свой жыццёвы патэнцыял, калі там жыве хоць адна сям’я.
У сістэме рассялення на тэрыторыі Беларусі адбываюцца і непрадбачаныя зрухі, зусім нежаданыя, негатыўныя. Іх выклікала чарнобыльская бяда. Аб гэтым больш падрабязна гл. раздзел 6.
5.3.	УПЛЫУ РЭГІЯНАЛЬНЫХ ФАКТАРАУ
НА ПРАЦЭС РАССЯЛЕННЯ
Рэспубліка Беларусь адносіцца да ліку індустрыяльна-аграрных раёнаў з адносна высокай канцэнтрацыяй насельніцтва і густой сеткай населеных пунктаў.
Эканоміка-геаграфічнае становішча рэспублікі садзейнічае развіццю міжраённых і міжнародных сувязей, аказвае ўплыў на тэрытарыяльную арганізацыю гаспадарчага комплексу і сістэмы населеных месц. Праз рэспубліку праходзіць самы кароткі шлях з цэнтральных раёнаў Расіі ў краіны Еўропы, што спрыяе эканамічнаму развіццю Беларусі. Блізкасць да краін Еўропы садзейяічае ўдзелу рэспублікі ў эканамічнай інтэграцыі. Рад яе прадпрыемстваў часткова працуе на імпартнай сыравіне
або атрымлівае вузлы і дэталі ад спецыялізавапых прадпрыемстваў замежных краін. У той жа час многія беларускія прадпрыемствы працуюць на экспарт, пачалі стварацца сумесныя прадпрыемствы, гандлёвыя біржы і г. д. Праз Беларусь таксама ідуць шматлікія турысцкія патокі з-за мяжы. Абслугоўванне замежных і саюзных турыстаў стала адной з новых галін эканомікі.
Блізкасць да такіх высокаразвітых рэгіёнаў, як Прыбалтыка, Цэнтральны і Паўночна-Заходні раёны Расіі, Данецка-Прыдняпроўскі раён Украіны, да Масквы і Санкт-Пецярбурга дазволіла стварыць на тэрыторыі рэспублікі буйны матэрыяльна-тэхнічны і навукова-вытворчы патэнцыял, дасягнуць высокіх вынікаў у многіх галінах ведаў, тэхнікі, эканомікі. Дзякуючы гэтаму, рэспубліка спецыялізуецца па шэрагу даволі складаных і дакладных унікальных вырабаў у машынабудаванні, электроніцы, радыётэхніцы, хімічнай прамысловасці. Рэалізаваны многія дасягненні перадавой навуковай думкі ў галіне горадабудаўніцтва, раённай планіроўкі, арганізацыі прамысловых вузлоў і тэрытарыяльна-прамысловых комплексаў, у развіцці сельскага рассялення, рэгуляванні росту гарадоў і г. д.
Беларусь мае цесныя эканамічныя сувязі па лініі паставак сыравіны, паліва, энергіі, па збыту многіх вырабаў прамысловасці і прадукцыі сельскай гаспадаркі. Выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча садзейнічала таму, што ў новай Садружнасці Незалежных Дзяржаў Беларусь выбрана ў якасці цэнтра па каардынацыі міждзяржаўных сувязей. Цэнтральнае геаграфічнае становішча займае рэспубліка і ў адносінах да ўсяго Еўрапейскага кантынента, што вельмі важна для развіцця розных форм сувязей з замежнымі краінамі ў будучым.
Тэрыторыя Беларусі кампактная, раўнінная, што аблягчае развіццё ўнутраных шляхоў зносін і актыўных унутраных сувязей. Аснову структуры рассялення фарміруе сістэма планіровачных ліній і цэнтраў, якія гістарычна склаліся ўздоўж важнейшых транспартных камунікацый міжрэгіяналыіага значэння: Масква—Мінск— Брэст—Варшава; Рыга—Вільнюс — Мінск — Гомель— Кіеў; Санкт-Пецярбург—Віцебск—Магілёў — Гомель— Кіеў; Варшава—Брэст—Гомель—Масква; Масква— Мінск—Гродна; Рыга—Віцебск—Масква. Гэтыя планіровачныя восі супадаюць з далінамі буйнейшых рэк: Дняпра, Заходняй Дзвіны, ГІрыпяці, Нёмана. На перасячэннях галоўных планіровачных ліній размешчана сталіца рэс-
публікі і ўсе астатнія буйнейшыя гарады. Гэтыя планіровачныя восі разам з гарадамі ўтвараюць каркас рассялення.
Прыродныя ўмовы і рэсурсы рэспублікі таксама спрыяюць жыццядзейнасці насельніцтва і развіццю населеных пунктаў (значныя залежы многіх карысных выкапняў, забяспечанасць ляснымі і воднымі рэсурсамі, спрыяльныя глебава-кліматычныя ўмовы).
У той жа час пры вызначэнні перспектыў далейшага развіцця гарадскіх і сельскіх пасяленняў неабходна мець на ўвазе, што ва ўмовах рэспублікі дзейнічаюць і такія фактары, якія ўскладняюць развіццё сістэмы рассялення.
Сярод ,вызначальных асаблівасцей, якія ўскладняюць развіццё сувязей і ў цэлым народнагаспадарчага комплексу, трэба адзначыць некаторыя рысы планіровачнай структуры. Першая — гэта эксцэнтрычнае становішча ўсіх абласных цэнтраў, акрамя Мінска, у адносінах да сваіх тэрыторый. Таму большая частка насельніцтва знаходзіцца за межамі сярэдняй транспартнай даступнасці ад горада-цэнтра, што ўскладняе кіраванне народнай гаспадаркай, ударажае транспартныя сувязі, стварае кантрастнасць узроўня абслугоўвання і даступнасці паслуг.
Другая рыса заключаецца ў тым, што вакол Мінска ў радыусе да 150 км не было дастаткова развітых прамысловых цэнтраў, што абмяжоўвала магчымасці ст,варэння агламерацыі і рэгулявання росту сталіцы. Таму арганізацыя сістэмы рассялення заснавана на вылучэнні дзвюх зон —■ субрэгіянальнай, якая фарміруецца на базе сталіцы з прыцягваемымі гарадамі, і перыферыйнай.
Субрэгіянальная зона ахоплівае тэрыторыю ў радыусе да 120—180 км вакол Мінска, у межах якой развіваюцца актыўныя сувязі непасрэдна з цэнтрам рэгіёну. У межах гэтай зоны забяспечваецца цеснае ўзаемаўвязанае развіццё вытворчага і сацыяльнага комплексаў сталіцы і яе акружэння з мэтай рэгулявання росту Мінска. Гэта дасягаецца шляхам пераразмеркавання часткі народнагаспадарчых функцый паміж Мінскам і гарадамі субрэгіянальнай зоны (Барысаў, Маладзечна, Жодзіна, Стоўбцы, Дзяржынск і інш.). Дзякуючы выгаднаму транспартнаму становішчу, Мінск забяспечаны ўсімі відамі сувязей з перыферыйнай зонай. У цэнтры рэспублікі ўтвараецца радыяльна-лінейны каркас, на якім актыўна фарміруецца буйная сістэма рассялення. Развіццё перыферыйнай зоны патрабуе далейшага ўмацавання і больш
актыўнага павелічэння яе эканамічнага і сацыяльнакультурнага патэнцыялу, паляпшэння ўмоў пражывання населы-ііцтва.