Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Трэцяя частка (каля 3%) на доўгі час выбывае з гаспадарчага выкарыстання. Яна вернецца ў гэты стан тады, калі будзе экалагічна чыстай. Страчаны ёю дэмапрафічны і эканамічны патэнцыял неабходна кампенсаваць за кошт другіх тэрыторый рэспублікі. Частку гэтай кампенсацыі бяруць на сябе іншыя краіны СНД і нават замежныя дзяржавы, прадастаўляючы месца жыхарства, працы і матэрыяльную дапамогу перасяленцам.
Экістычны аспект праяўляецца ў геаграфіі населеных пунктаў.
Сельскія і гарадскія населеныя пункты, якія папалі ў адпаведныя зоны па шчыльнасці радыеактыўнага забруджвання і па прыгоднасці для жыццядзейнасці, дзеляцца на некалькі катэгорый (табл. 6.2).
У адпаведнасці з папярэднімі ацэначвымі нарматывамі ў першую чаргу адсяленню належаць жыхары тых пунктаў, якія знаходзяцца за мяжой празмерна высокага радыеактыўнага забруджвання, г. зн. больш за 40 Кі/кв. км. Налічвалася больш за 100 такіх вёсак, у іх пражывала амаль 8 тыс. сямей.
Размеркаванне населеных пунктаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей
па ступені радыяцыйнага забруджвання, 1989 г.
Раёны
Усяго населеных пунктаў на 1.01.1986 г.
3 іх у зонах забруджвання, Кі/кв. км


30-кіламетровая зона адсялення
больш за 40
ад 15
да 40
ад 5
Да 15
менш за 5
Гомельская вобласць
Ьрагінскі
136
32
1
6
42
53
Хойніцкі
99
22
4
19
19
11
Нараўлянскі
74
20
2
34
14
4
Веткаўскі
141
—
29
51
60
—
Добрушскі
108
—
12
9
8
38
Чачэрскі
149
—
2
17
117
13
Буда-Каша-






лёўскі
279
—

11
82
124
Кармянскі
102
—

8
94
—
Ельскі
80
—

—
53
27
Лельчыцкі
75
—

—
11
64
Лоеўскі
84
—

—
21
62
Мазырскі
93
—

—
3
61
Рагачоўскі
215
—

—
12
37
Г омельскі
189
——

—
—
77
Жыткавіцкі
108
—

—
—
46
Жлобінскі
158
—

—
—
71
Калінкавіцкі
129
—.

—
—
28
Рэчыцкі
195
—

—
—
195
Светлагорскі
102
—
—
—
—
9
Магілёўская вобласць
Краснапольскі
172
—
37
73
72
—
Слаўгарадскі
108
—
4
24
80
—
Чэрыкаўскі
121
—
4
—
20
97
Крычаўскі
116
•—
—
—
46
—
Магілёўскі
296
—
■—
—
—
93
Чавускі
172
—
—
—
—
114
3 а ўва га: у астатніх раёнах населеныя пункты і тэрыторыі вакол іх лічацца ўмоўна чыстымі.
Надзвычай забруджанымі лічацца таксама і населеныя пункты ў зоне ад 15 да 40 Кі/кв. км, яны ацэньваюцца як непрыгодныя для працяглага пражывання людзей. Усе астатнія пасяленні, дзе ўзровень радыяцыі параўнаўча нізкі, захоўваюць сваё існаванне, але патрабуюць пастаянных мер кантролю і аховы для падтрымання жыццяздольнасці.
Праблема вымушанага адсялення парадзіла шэраг не менш складаных сацыяльных праблем, сярод іх: забеспячэнне жыллём і прадуктамі харчавання, усім комплексам культурна-бытавога і транспартнага абслугоўвання, вытворчай базай для працаўладкавання мнагатысячнай масы людзей, якія перасяляюцца. У гэтай сувязі практыкуецца некалькі варыянтаў рашэння перасяленчых праблем.
Адзін з іх прадугледжвае падсяленне сямей ці цалкам вёсак да населеных пунктаў у незабруджаных раёнах ірэспублікі з улікам магчымасцей працаўладкавання і выкарыстання гатовай вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры. Гэты варыянт параўнаўча танны, але з ім звязаны многія іншыя сацыялыіа-эканамічныя і маральна-псіхалагічныя праблемы ў сувязі з павелічэннем дэмаграфічнай нагрузкі.
Другі варыянт прадугледжвае будаўніцтва н ов ы х ж ы л ы х з о н, пасёлкаў і арганізацыю тэрыторый для перасялення цэлых гаспадарак і вёсак. Гэта форма больш прымальна для перасяленцаў, але самая дарагая для дзяржавы.
Трэці варыянт — індывідуальныя формы перасялення ў іншыя раёны СНД і нават у замежныя краіны.
Чацвёрты варыянт — стварэнне ахоўных мер для пражывання ў тЫх населеных пунктах, якія застаюцца на забруджаных тэрыторыях.
Трэба ўлічваць, што акрамя сельскіх пасяленняў на забруджаных тэрыторыях аказаліся і многія гарады. Так, у зоне ад 1 да 5 Кі/кв. км размяшчаецца самы буйны горад паўднёвай Беларусі — Гомель, з насельніцтвам 0,5 млн. чалавек, і іншыя буйныя прамысловыя цэнтры: Рэчыца (69 тыс.), Мазыр (100 тыс.), Калінкавічы (40 тыс.), Рагачоў (36 тыс.). На граніцы з гэтай зонай знаходзіцца Магілёў і Жлобін.
Яшчэ горшыя ўмовы склаліся для многіх малых гарадоў. Напрыклад, у зоне ад 5 да 15 Кі/кв. км знаходзяцца Добруш, Хойнікі, Ельск, Буда-Кашалёва, Чачэрск, Слаўгарад, Чэрыкаў, Краснаполле. У зоне з максімальным забруджваннем (звыш 15 і 40 Кі на кв. км) аказаліся Брагін, Нароўля, Ветка, Карма.
Нягледзячы на тое, што ва ўмовах гарадскога асяроддзя чалавеку лягчэй абараніцца ад радыяцыйнага ўздзеяння, і тут цяжкасцей узнікла вельмі многа. Аднак, улічваючы ахоўны патэнцыял гарадоў, іменна ў гарады накіроўваювца ў першую чаргу перасяленцы з наваколь-
ных вёсак. Тут яны разлічваюць на лепшыя ўмовы жылля, харчавання, абслугоўвання і на больш бяспечную працу. Таму ні адзін з пералічаных гарадоў не змяніў яшчэ свайго становішча. Нават размешчаныя амаль у эпіцэнтры аварыі Брагін і Нароўля да пачатку 1991 г. не зменшылі колькасць насельніцтва, паколькі на месца выбываючых прыбываюць повыя жыхары, у першую чаргу з вёсак свайго раёна і нават з іншых раёнаў СНД, дзе, мабыць, умовы жыцця яшчэ горшыя.
Усе гэтыя перамяшчэнні выклікаюць змены ў характары рассялення: мяняецца колькасць населеных пунктаў як у зонах адсялення, так і ў зонах прыёму; адпаведна змяншаецца і павялічваецца люднасць населеных пунктаў; многія пасяленні мяняюць свой функцьіянальны профіль, структуру гаспадарчан дзейнасці, насельніцтва і працоўных рэсурсаў. Таму другая палавіна 80-х гг. XX стагоддзя ўвойдзе ў гісторыю, як перыяд рэзкіх зрухаў у рассяленні на тэрыторыі рэспублікі.
Дэмагеаграфічны аспект чарнобыльскай катастрофы суправаджаецца неспадзяванымі зменамі ў працэсах узнаўлення і структуры насельніцтва. Гэтыя змены носяць як бы ступеньчаты характар. Спачатку яны рэзка праявіліся ў тых мясцовасцях, якія больш за ўсіх пацярпелі ад аварыі. Затым яны закранулі блізляжачыя і менш пацярпеўшыя раёны, якія першЫмі аказаліся на шляху перамяшчэння людскіх патокаў, атрымаўшых назву «экалагічныя бежанцы». На карце рэспублікі паявілася зона празмерных страт насельніцтва, якая паступова пераходзіць у «дэмаграфічную пустыню» (гл. рыс. 1.2,6). У далейшым хваля руху пераступіла межы Гомельскай і Ма,гілёўскай абласцей і накіравалася ў цэнтральныя заходнія і паўночныя раёны.
Галоўны дэмаграфічны зрух выклікала міграцыя нассльніцтва. Сведчаннем рэзкага парушэння жыллёвага асяроддзя з’явіліся в ы м у ш а н ы я м і г р а ц ы і ў форме эвакуацыі, адсялення, перасялення, эміграцыі. Слова «эвакуацыя», яшчэ не забытае з часоў Айчыннай вайны, зноў увайшло ва ўжытак на беларускай зямлі. Гэта заўсёды самая нечаканая, экстранная і цяжкая акцыя перамяшчэння людзей, вымушаных пакінуць усё набытае гадамі і перасяліцца на новае месца.
У першы год пасля аварыі было эвакуіравана 25 тыс. жыхароў са 107 населеных пунктаў.
Формай вымушаных перамяшчэнняў з’явілася адсяленне жыхароў з пайбольш пацярпеўшых вёсак. Гэты
працэс больш павольны, але не менш балючы для тых, хто павінен змяніць сваё прывычнае месца жыхарства. У зону адсялення пападае большасць населеных пунктаў трох раёнаў Гомельскай вобласці: Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага. Акрамя таго, неабходна правесці адсяленне з ачаговых пунктаў іншых раёнаў, дзе пражыванне небяспечна. Гэтыя арганізаваныя акцыі перамяшчэння многіх тысяч людзей пасля чарнобыльскай катастрофы атрымалі назву «экалагічная дэпартацыя».
Формай такіх жа вымушаных міграцый з’ўляюцца індывідуальныя, самастойныя перасяленні ў пошуках больш чыстага прыроднага асяроддзя, выкліканыя імкненнем захаваць жыццё і здароўе будучых пакаленняў. Гэта мэта штурхае людзей і на эміграцыю (аб эміграцыі гл. раздзел 2.2).
Асаблівыя зрухі ў міграцыі насельніцтва перажывае Гомельская вобласць. Можна сказаць, ёй уласціва «вялікае перасяленне народаў». Спачатку пасля аварыі гэты працэс ахапіў сельскую мясцовасць паўднёва-ўсходняй часткі вобласці. Толькі за адзін 1986 г. міграцыйныя страты сельскага насельніцтва павялічыліся ў 3 разы, a ў самых пацярпеўшых ад аварыі раёнах—у дзесяткі разоў, галоўным чынам за кошт эвакуацыі.
У 1990 г. аб’ём міграцыйнага выбыцця павялічыўся з тэрыторыі Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Чачэрскага, Рэчыцкага, Ельскага, Добрушскага раёнаў. Агульныя міграцыйныя страты дасягнулі рэкорднай за ўвесь пасляваенны час лічбы — 46 тыс. чалавек, з якіх амаль 12 тыс. прыпала на эміграцыю. Упершыню адмоўнае сальда міграцыі мелі гарады вобласці, у тым ліку г. Гомель (гл. табл. 2.2).
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў першыя гады пасля аварыі асаблівых зрухаў у міграцыі не было. Гэта тэрыторыя і без таго мела вялікія страты ў выніку міграцыі (20—25 тыс. чалавек у год). 3 1989 г. адсяленне пачалося і з гэтай вобласці, у першую чаргу з найбольш пацярпеўшага Краснапольскага раёна.
Неспрыяльнае экалагічнае становішча вядзе да зніжэння натуральнага прыросту насельніцтва ўсёй рэспублікі. У 1990 г. ён упаў да адзнакі 3%о галоўным чынам у выніку далейшага зніжэння нараджальнасці. У многім гэту карціну на сучасным этапе вызначаюць раёны паўднёвай зоны, дзе паказчыкі натуральнага прыросту насельніцтва рэзка пагоршыліся. Маладыя сем’і імкнуцца выехаць разам са сваімі дзяцьмі, а тыя, што засталі-
ся, баяцца нарадзіць дзяцей перад пагрозай вынікаў радыяцыі. У многіх вёсках засталіся адны пажылыя і старыя людзі, працэс узнаўлення насельніцтва замест дзвюх састаўляючых — нараджальнасці і смяротнасці — застаецца з адной — смяротнасцю. Працэс дэпапуляцыі ахапіў усе сельскія раёны Гомельскай вобласці, натуральныя страты дасягнулі адмоўнай адзнакі — 3%0, а ў самых пацярпеўшых раёнах ад — 4 да — 10%оЗнізіўся натуральны прырост і сярод гараджан, напрыклад, у Брагіне — у 4 разы (з 16 да 4%0), у Ветцы — у 3 (з 13 да 4%0), У Гомелі — у 2 разы.
Парушэнні адбываюцца як у працэсе нараджальнасці, так і смяротнасці. У выніку міграцыйных страт маладых сямей і змяншэння колькасці нараджэнняў сярод застаўшыхся хутка падае каэфіцыент нараджальнасці. Пагаршэнне стану здароўя насельніцтва і яго далейшае пастарэнне вядуць да павелічэння смяротнасці.