Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
У кожным населеным пункце размяшчаецца галоўная вытворчая сіла — людзі з усімі неабходнымі ім сродкамі вытворчасці. Развіццё і размяшчэнне вытворчасці з’яўляецца першапрычынай узнікнення і развіцця таго ці іншага населенага пункта. Велічыню горада, як і кожнага іншага населенага пункта, вызначае градаўтваральная група насельніцтва, якая ў сваю чаргу залежыць ад гаспадарчай структуры. Градаўтваральную групу фарміруюць тыя працоўныя, якія заняты ў вядучых (прафіліруючых) галінах вытворчасці. У гарадах да іх адносяцца прамысловасць,. будаўніцтва, транспарт, навука; у вёсцы — сельская, лясная гаспадарка.
Прапарцыянальна гэтай асноўнай групе фарміруецца другая група насельніцтва — градаабслугоўваючая. У яе ўваходзяць тыя працоўныя, якія заняты ў сферы абслугоўвання як самой сістэмы вытворчасці, так і усяго насельніцтва.
На аснове двух першых груп паступова ствараецца
трэцяя група. Яе называюць несамадзейная — гэта члены сямей першай і другой груп (дзеці, пенсіянеры, навучэнцы, хатнія гаспадыні).
Гэтыя тры групы насельніцтва знаходзяцца ў адпаведнай прапорцыі і вызначаюць агульную колькасць жыхароў таго ці іншага населенага пункта. Напрыклад, калі 100 чалавек будзе занята ў прамысловасці, то яшчэ прыкладна 50—60 челавек будуць працаваць на транспарце, у будаўніптве, сувязі; 15—20 чалавек — у сістэме кіравання, навуковага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вытворчасці; не менш 50—60 чалавек будуць працаваць у розных галінах абслугоўвання (гандаль, грамадскае харчаванне, ахова здароўя, асвета, культура, бытавыя паслугі і інш.). Такім чынам, агульная колькасць занятых складзе каля 250 чалавек. Як правіла, гэта палавіна ўсяго насельніцтва горада, а градаўтваральная група складае 30—40%. Ведаючы велічыню градаўтваральнай групы, можна вылічыць агульную колькасць насельніцтва на перспектыву.
3 улікам гэтых прапорцый магчыма прадугледзець на перспектыву, як будзе мяняцца колькасць насельніцтва горада пры адпаведным павелічэнні ці змяншэнні градаўтваральнай групы.
Характар вытворчасці вызначае люднасць населеных пунктаў, іх функцыянальны профіль, ускладняе яго і насычае новымі відамі дзейнасці. Па меры развіцця вытворчасці ў гаспадарчы абарот уцягваюцца ўсё новыя рэсурсы, узнікаюць новыя ачагі рассялення. На тэрыторыі Беларусі гэта такія новыя гарадскія пасяленні, як Салігорск, Наваполацк, новыя пасёлкі на меліяраваных землях Палесся.
Тэхнізацыя працы і быту робіць рассяленне людзей больш свабодным у адносінах да прыроднага асяроддзя,. выбару месца працы і жыхарства, дазваляе паляпшаць знешні выгляд населеных пунктаў, іх планіроўку, забудову, добраўпарадкаванне.
3 развіццём вытворчасці, у тым ліку транспарту, паляпшаецца эканоміка-геаграфічнае месцазнаходжанне населеных пунктаў. Напрыклад, чым гусцей сетка гарадоў, тым выгадней месцазнаходжанне навакольных сельскіх пасяленняў; чым больш транспартных шляхоў, тым больш даступныя сувязі паміж населенымі пунктамі; дзякуючы чаму адбываецца іх узаемаўзбагачэнне праз абмен працоўнымі, эканамічнымі, прыроднымі, сацыяльна-культурнымі, інфармацыйнымі і іншымі рэсурсамі.
Прыроднае асяроддзе у адносінах да рассялення людзей выступае як неабходная натуральная ўмова іх існавання, ствараючы лепшыя ці горшыя магчымасці для жыццядзейнасці чалавека ў розных раёнах і даючы для яго гаспадарчай дзейнасці тыя або іншыя рэсурсы.
Прыроднае асяроддзе Беларускага рэгіёну ў цэлым спрыяльнае для рассялення людзей, яно дае неабходныя для чалавека рэсурсы: зямельныя, водныя, лясныя, мінеральна-сыравінныя, лячэбна-аздараўленчыя, рэкрэацыйныя. Разам з тым асобныя кампаненты прыродных умоў ускладнілі працэс рассялення, прымусілі чалавека прыстасоўвацца да іх, хоць з гаспадарчых пазіцый яму гэта нявыгадна. Напрыклад, перасечанасць рэльефу, мноства азёр, рэк, забалочанасць, лясістасць абумовілі дробнаконтурнасць сельгасугоддзяў, што выклікала на тэрыторыі многіх раёнаў, у першую чаргу Беларускага Паазер’я, фарміраванне вялікай колькасці дробных і драбнейшых вёсак. Асаблівыя формы рассялення створаны у палескай зоне. 3 прыродыымі ўмовамі (рэльеф, грунты, клімат, іводныя запасы і інш.) вымушаны заўсёды лічыцца чалавек пры выбары пляцовак для будаўніцтва розных аб’ектаў, жылых і гаспадарчых; яны выяўляюцца ў планіроўцы населеных пунктаў, іх знешнім выглядзе. Пры неабходнасці можна прыстасавацца і да горшых прыродных умоў, але для гэтага спатрэбяцца дадатковыя затраты працы і сродкаў.
Рэгіянальныя адрозненні ў рассяленні, якія праяўляюцца ў люднасці, шчыльнасці пасяленняў, іх планіровачнай структуры, якраз і звязаны з прыроднымі асаблівасцямі той або іншай мясцовасці.
На рыс. 5.2 і 5.3 паказаны рэгіянальныя рысы ў сельскім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Нават у межах такой параўпальна невялікай тэрыторыі яны бачны ў велічыні пасяленняў і іх шчыльнасці. Дробнасяленны тып найбольш выяўлены на паўночным захадзе рэспублікі. Паступова ён змяняецца сярэднесяленным у цэнтральнай зоне і завяршаецца буйнасяленным у паўднёвай, палескай зоне. Парушаюць гэту карціну толькі арэалы аграіндустрыяльных прыгарадных зон, якія сфарміравалі свой рысунак рассялення, больш канцэнтраванага,. ушчыльненага.
У характары рассялення выяўляецца таксама гістарычная спадчына. Пераемнасць многіх форм — гэта адна з заканамернасцей рассялення. Яна звязана з нацыянальнымі традыцыямі, формамі, навыкамі, прывычкамі,
Рыс. 5.3. Тыпы тэрытарыяльных сістэм па люднасці сельскіх пасяленняў:
/—буйнасяленныя; 2—пераходныя да буйнасяленных; 3—сярэднесяленныя; 4— мелкасяленныя; 5—сярэдняя люднасць населеных пунктаў, чалавек
прыёмамі вядзення гаспадаркі і будаўніцтва населеных пунктаў. Напрыклад, ссяленне дробных вёсак у буйныя, цэнтральныя сядзібы калгасаў і саўгасаў у многіх выпадках не ажыццявілася з-за адмаўлення людзей перасяліцца, паколькі яны прывыклі да ізаляванага складу жыцця; ім больш падабаюцца індывідуальныя формы гаспадарання. Або, напрыклад, традыцыі і неабходнасць весці асабістую падсобную гаспадарку выклікалі адказ сельскіх жыхароў ад шматпавярховых забудоў, хоць і больш прагрэсіўных, добраўпарадкаваных.
На пытанне анкеты, якому тыпу забудовы яны аддаюць перавагу, адказы сельскіх жыхароў былі самыя розныя. Сельская інтэлігенцыя, якая прайшла адаптацыю ў гарадах, аддае перавагу шматпавярховым, добраўпарадкаваным дамам і адмаўляецца ад падсобнай гаспадаркі. Карэнныя сельскія маладыя сем’і жадаюць мець добраўпарадкаваныя аднапавярховыя катэджы з неаб-
ходнымі пабудовамі для падсобнай гаспадаркі. А старыя сельскія сем’і задавальняе стары тып забудовы, іх запатрабаванні мінімальныя. Значыць, сучаснае будаўніцтва на вёсцы неабходна весці з улікам сацыяльнага складу насельніцтва, структуры сямей, умоў вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.
На карце раяпіравання сельскага рассялення СССР, якая была складзена яшчэ ў 60-я гг. пад кіраўніцтвам вядучага вучонага ў гэтай галіне С. А. Кавалёва, уся тэрыторыя Беларусі ўключана ў тып III — рассяленне ў паласе выбарачнага земляробчага асваення лясной зоны, дробнаі сярэднесяленнае, якое групуецца ў малыя і буйныя заселеныя арэалы і цягнецца шырокай паласой ад Прыбалтыкі і Палесся да Урала. Рассяленне ў паўпочнай частцы рэспублікі на гэтай карце аднесена да падтыпу Пскоўска-Віцебскаму, найбольш дробнасяленнаму, з малымі арэаламі засялення. Уся цэнтральная частка выдзелена ў асобы Мінскі падтып, дробнаі сярэднесяленны, а паўднёвая частка'з працягам на Украінскім Палессі вызначана як Палескі падраён, сярэднеі буйнасяленны, з рэдкай сеткай пасёлкаў.
Гэтыя ж прыкладна зоны вызначаны і беларускім даследчыкам Л. I. Спіжанковым, толькі з некаторым удакладненнем межаў.
Рассяленне ў сваю чаргу выступае як асаблівы сацыяльна-эканамічны фактар, як сацыяльна-эканамічнае асяроддзе, якое ўздзейнічае і на вытворчасць, і на чалавека, і на навакольную прыроду.
Сацыяльнае значэнне розных тыпаў і форм рассялення выяўляецца праз умовы жыцця, працы і быту людзей. Ыапрыклад, розныя па велічыні і функцыі населеныя пункты маюць адрозненні ў структуры насельніцтва і характары яго заняткаў, па-рознаму фарміруюць працоўныя рэсурсы, валодаюць розным працоўным патэнцыялам і нават рознымі магчымасцямі для будучага развіцця.
3 характарам рассялеыня звязаны ўмовы развіцця і размяшчэння сацыяльнай інфраструктуры, магчымасці транспартнага абслугоўвання. Так, у буйных сельскіх пасяленнях можна з меншымі затратамі стварыць практычна поўны набор аб’ектаў паўсядзённага і перыядычнага абслугоўвання. Такія вёскі па добраўпарадкаванню можна давесці да гарадскіх стандартаў. Невялікія вёскі могуць разлічваць толькі на асобныя элементы паслуг, або застаюцда без іх. У гэтых адносінах найбольш са-
цыялыіа ўшчэмлены жыхары тых раёнаў, дзе пераважаюць такія пасяленні. Напрыклад, у дробнасяленных раёнах Беларусі (Браслаўскім, Міёрскім, Пастаўскім, Глыбоцкім) пры малой колькасці насельніцтва пасяленчая нагрузка на самыя неабходныя аб’екты культурнабытавога абслугоўвання празмерная. На адну бальніцу прыпадае ад 70 да 100 вёсак; у кожную сярэднюю школу вучні дабіраюцца з 10—20 вёсак; на адно гарадское пасяленне прыпадае больш 200 сельскіх. Такая нагрузка патрабуе добрай транспартнай даступнасці, але прыпынак грамадскага транспарту ў такіх раёнах мае толькі 1/3 вёсак, астатнія аддалены ад транспартных магістралей на 3,5 і больш кіламетраў.
Значыць, у дробнасяленных раёнах абслугоўванне культурна-бытавых патрэб населыііцтва абыходзіцца дзяржаве і жыхарам даражэй і па якасці яно горшае. Чым горшыя магчымасці для сацыяльнага раззіцця ў паселенага пункта, тым інтэнсіўней ідзе адток насельніцтва. У той жа час стварыць нармальныя сацыяльна-культурныя ўмовы ў кожным малым пасяленні нявыгадна і практычна немагчыма.
Характар рассялення ўплывае на сацыяльнае развіццё і ў іншым плане. Ен можа садзейнічаць з’яднанню, узаемаўзбагачэнню, выхаванню, ці, наадварот, раз’ядноўваць людзей. Напрыклад, жыхарам цэнтральных сядзіб калгасаў і саўгасаў паўсядзённа даступныя і клуб, і кіно, і бібліятэка, і спортзал, для іх ёсць камбінат бытавых паслуг, некалькі магазінаў. Прычым усё гэта абсталявана, як правіла, не горш, чым у гарадах. Пасёлкі заасфальтаваны, аснашчаны водаправодам, гігіенічны стан іх добры, знешні .выгляд прыемны. Усё гэта іграе важную ролю ў жыцці чалавека, спрыяе яго здароўю і працаздольнасці. Вялікія, добра абсталяваныя школы даступны дзецям у любое надвор’е і могуць забяспечыць навучанне на высокім узроўні. Малышы наведваюць яслі-сад, іх маці спакойна працуюць. Жыхары такой вёскі, ад дзяцей да дарослых, маюць магчымасць усебаковага развіцця. Камунальнае добраўпарадкаванне эканоміць час для кожнай сям’і (на нарыхтоўку паліва, водазабеспячэння, бытавыя работы), у выніку яна мае больш свабоднага часу і можа выкарыстоўваць яго для адпачынку, павышэння кваліфікацыі. Усяго гэтага не маюць жыхары малой вёскі, яны пазбаўлены сацыяльных даброт. Асабліва гэта адбіваецца на дзецях, якіх фактычпа піхто не выхоўвае, за якімі няма нагляду, бо яслі-сад ім недаступныя, у