Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Экалагічная састаўляючая аддачы буйных гарадоў дзейнічае адмоўна і таксама адлюстроўваецца на ўсёй тэрыторыі. Чым гусцейшая сетка такіх гарадоў, тым большая антрапагенная і тэхнагенная нагрузка на тэрыторыю, тым менш застаецца экалагічна чыстых зон. Экалагічнае ўздзеянне буйных гарадоў самае шматграннае і распаўсюджваецца на далёкую адлегласць. Пры гэтым сваё гарадское асяроддзе горад яшчэ імкнецца абараніць, а вось што адчувае сельская мясцовасць, горад звычайна мала трывожыць. Таму экалагічныя праблемы рэгіёна немагчыма рашаць без глыбокага вывучэння ўздзеяння гарадоў на навакольную тэрыторыю. У гэтых адносінах зноў праяўляецца прыярытэт тэрытарыяльнага падыходу ў справе арганізацыі жыццядзейнасці ўсёй рэспублікі.
У тэрытарыяльным размеркаванні насельніцтва, таксама як і ў вытворчасці, павінен дзейнічаць прынцып аптымальнасці, і пры сучасных абставінах не столькі эканамічнай, колькі экалагічнай. Гэты прынцып рэалізуецца пры такіх суадносінах, якія даюць магчымасць найлепшым чынам спалучаць насельніцтва з прыродным асяроддзем, наяўнымі сродкамі вытворчасці, рознымі відамі рэсурсаў, экалагічным станам.
3 гэтага пункту гледжання размеркаванне насельніцтва, інакш кажучы дэмаграфічнага патэнцыялу, па тэрыторыі рэспублікі ў сучасны момант нельга лічыць аптымальным. Аб гэтым сведчыць і размеркаванне яго паміж раёнамі ў суадносінах з іх плошчай.
Па суадносінах велічыні тэрыторыі і колькасці пражываючага на ёй насельніцтва ўсе раёны Беларусі можна падзяліць на пяць груп (табл. 4.5).
Самы аптымальны •—першы тып раёнаў. Іх можна назваць «раёнамі-эталонамі» і не толькі таму, што адпавядаюць сярэднім велічыням па плошчы (1,5—2 тыс. кв. км) і колькасці насельніцтва (100—150 тыс. чалавек). Іменна гэтыя раёны спалучаюць на сваёй тэрыторыі разнастайны жыццёвы патэнцыял у выглядзе яшчэ не вялікіх, але ўжо і не малых гарадоў, добра асвоеных сельскагаспадарчых мясцовасцей, густой сеткі дарог і населеных пунктаў. Раёны дадзенага тыпу ўжо не носяць прыкметы эканамічнай «непаўнацэннасці» і яшчэ не маюць празмернай экалагічнай напружанасці. Іх трэба захаваць у такім аптымальным стане як мага далей.
На жаль, такіх раёнаў адзінкі ў кожнай вобласці. Напрыклад, Баранавіцкі, Кобрынскі — у Брэсцкай; Аршанскі — у Віцебскай; Слуцкі, Маладзечанскі — у Мінскай; Жлобінскі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Мазырскі — у Гомельскай; Лідскі, Слонімскі, Ваўкавыскі — у Гродзенскай; Бабруйскі — у Магілёўскай.
Другі і трэці тыпы аб’ядноўваюць раёны, дзе суадносіны паміж плошчай і насельніцтвам амаль не парушаны.
Табліца 4.5
Гыпалогія раёнаў Беларусі па плошчы і агульнай колькасці насельніцтва
Тып раёнаў
Колькасць раёнаў у групе
%
1. Сярэднія па плошчы і колькасці насельніцтва
13
11
2. Вялікія па плошчы і колькасці насельніцтва
6
5
3. Малыя па плошчы і колькасці насельніцтва
14
12
4. Вялікія ці сярэднія па плошчы пры малой колькасці насельніцтва
80
69
5. Малыя ці сярэднія па плошчы пры вялікай колькасці насельніцтва
4
3
Аднак гэтыя дзве групы знаходзяцца ў адрыве ад сярэдняй аптымальнай. Яны не тыповыя, а хутчэй анамальныя раёны. Так, другі тып фарміруюць самыя вялікія раёны па плошчы і колькасці пражываючага насельніцтва (Віцебскі, Полацкі, Гродзенскі, Пінскі, Барысаўскі, Салігорскі). Асаблівасць іх у тым, што асноўная колькасць насельніцтва сканцэнтравана ў адным «эпіцэнтры», астатняя вялікая тэрыторыя заселена вельмі рэдка. Дадзены тып яшчэ мае рэзервы тэрыторыі для гаспадарчага асваення і павелічэння сеткі населеных пунктаў за кошт дадатковых людскіх рэсурсаў, магчыма са сваіх цэнтраў.
Трэці тып фарміруюць самыя малыя раёны і па плошчы і па насельніцтву, тыпова аграрныя, з вельмі невялікім эканамічным і працоўным патэнцыялам. Яны маглі б і не існаваць як самастойныя адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі. Якіх-небудзь значных рэзерваў для нарошчвання эканамічнай базы яны фактычна не маюць. У ліку такіх раёнаў—Кармянскі, Лоеўскі, Зэльвенскі,
Карэліцкі, Ашмянскі, Клецкі, Нясвіжскі, Уздзенскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі, Круглянскі.
Чацвёрты тып раёнаў самы распаўсюджаны. Гэта ўсе тыя, дзе колькасць насельніцтва невялікая, а тэрытарыяльныя рэсурсы значныя, як, напрыклад, у Пружанскім, Браслаўскім, Гарадоцкім і іншых раёнах. Большасць з іх таксама тыпова сельскія, слаба урбанізаваныя, рэдка заселеныя, са значнымі рэзервамі тэрытарыяльных рэсурсаў для далейшай гаспадарчай дзейнасці. Стрымліваючы фактар развіцця гэтай самай шматлікай групы раёнаў— абмежаваныя працоўныя і матэрыяльнатэхнічныя рэсурсы. Акрамя таго, з групы выпадаюць раёны, пацярпеўшыя ад чарнобыльскай аварыі, на тэрыторыі якіх гаспадарчая дзейнасць або наогул спыняецца, або скарачаецца.
Той факт, што гэты тып раёнаў дамінуе ва ўсіх абласцях, сведчыць аб наяўнасці тэрытарыяльных рэзерваўдля далейшай гаспадарчай дзейнасці. Значная частка іх ужо выкарыстоўваецца для перасялення жыхароў з Чарнобыльскай зоны.
А вось пяты тып раёнаў такіх рэзерваў фактычна не мае, бо тут людскіх рэсурсаў сканцэнтравалася многа, a тэрытарыяльных у запасе амаль што няма. Тыповы прадстаўнік гэтай групы — Мінскі раён разам з Мінскам, тэрыторыя якога вытрымлівае нагрузку горада-цэнтра і яго акружэння і імкліва набліжаецца да 2 млн. чалавек. Блізкія да яго—Гомельскі, Брэсцкі, Магілёўскі раёны, дзе таксама рэсурсныя прапорцыі ўсё больш парушаюцца.
Прыведзеная тыпалогія сведчыць аб тым, што палітыка далейшага ўдасканалення тэрытарыяльнай арганізацыі насельніцтва павінна быць накіравана на стрымліванне празмернай яго канцэнтрацыі ў цэнтрах і болып раўнамернага размеркавання ў перыферыйных зонах кожнай вобласці.
4.2.	УЗРОВЕНЬ ЗАСЕЛЕНАСЦі ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Узровень заселенасці тэрыторыі — гэта вынік яе гаспадарчай асвоенасці. Інтэнсіўнасць гаспадарчага асваення той ці іншай тэрыторыі вызначаецца ўзроўнем развіцця вытворчых сіл, што адлюстроўваецца не толькі ў колькасці асвоеных і заселеных зямель, але і ў гаспадарчай нагрузцы на гэтыя землі.
Для параўнальнага аналізу ступені гаспадарчаіі асво~
Табліца 4.6
Паказчыкі гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі Беларусі ў сярэднім за 1985—1989 гг.
Тэрытарыяльныя комплексы (сістэмы рассялення)
Шчыльнасць рабочай сілы, чал./кв. км
Матэрыяльна-тэхнічная нагрузка ў разліку на 1 кв. км (нндэкс да сярэднерэспубл іканскага ўзроўню)
Насычанасць тэрыторыі населенымі пунктамі
Сельскагаспадарчая асвоенасць (% ворнай зямлі)
Ступень урбанізацыі (% гарадскога насельніцтва)


асноўныя вытворчыя фонды
аб*ём валавой прадукцыі
гарадскімі на
1 0 тыс. кв. км
сельскімі на 1 000 кв. км





прамысловасці
сельскай гаспадаркі




Баранавіцкі
22
0,4
0,4
0,9
8
70
24
53,2
Брэсцкі
24
0,4
0,5
1
10
90
29
60,3
Бабруйскі
22
1,27
0,9
0,9
10
100
24
74,5
Барысаўскі
21
0,44
0,4
0,9
7
110
24
59,0
Глыбоцкі
11
0,08
0,09
0,8
12
280
31
32,8
Гродзенскі
18
1,63
1,03
1,3
12
150
38
63,5
Гомельскі
38
1,87
1,0
1,2
9
100
31
71,5
Віцебскі
22
1,51
0,6
0,8
6
90
29
74,8
Жыткавіцкі
8
0,06
0,03
0,4
6
40
11
33,2
Жлобінскі
19
1,14
0,7
0,9
11
80
25
59,7
Крычаўскі
12
0,2
0,05
0,9
8
130
36
44,5
Лідскі
21
0,31
0,2
1,2
11
140
32
45,0
Мінскі
68
2,48
2,6
1,4
11
130
32
85,6
Магілёўскі
24
1,8
0,8
1,2
6
130
39
69,8
Мазырскі
15
0,44
0,3
0,7
7
60
19
55,6
Маладзечанскі
18
0,3
0,2
1,1
10
230
29
44,7
Аршанскі
29
0,7
0,7
1.3
15
160
42
65,4
Пінскі
20
0,36
0,3
0,7
7
40
19
49,6
Полацкі
14
0,8
0,6
0,5
7
160
22
65,0
Слуцкі
21
0,8
0,5
1,6
10
90
36
52,2
У сярэднім па Беларусі
24
1
1
1
10
120
30
65
енасці раёнаў Беларусі была выкарыстана сістэма колькасных і якасных паказчыкаў, якія характарызуюць: а) насычанасць тэрыторыі ў разліку на адзінку плошчы элементамі вытворчай інфраструктуры (дарогамі, лініямі электраперадач, газаі нафтаправодаў); аб’ектамі сацыяльнай інфраструктуры; населенымі пунктамі (гарадскімі і сельскімі); матэрыяльнымі сродкамі вытворчасці (асноўнымі вытворчымі фондамі); б) ступень урбанізацыі; в) ступень сельскагаспадарчай асвоенасці; г) выхад прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі на адзінку плошчы.
Рыс. 4.3. Узровень сельскагаспадарчай асвоенасці тэры торыі:
доля ворнай зямлі ў агульнай плошчы, %: /—вышэй сярэдняй (болыіі 40); 2—сярэдііяя (30—40); 3—ніжэй сярэдняй (20—30); 4— нязначная (менш 20)
Ступень заселенасці адлюстроўвае адносіны паміж насельніцтвам і тэрыторыяй. Яна выяўляецца сістэмай паказчыкаў шчыльнасці: усяго насельніцтва, гарадскога, сельскага, рабочай сілы на адзінку плошчы (1 кв. км, у тым ліку сельгасугоддзяў, ворнай зямлі).
Абедзве характарыстыкі тэрыторыі цесна ўзаемазвязаны. Паказчыкі заселенасці адлюстроўваюць адносіны насельніцтва да дадзенай тэрыторыі, якая можа вызначацца лепшымі ці горшымі магчымасцямі для жыццядзейнасці. Гэтыя магчымасці залежаць ад прыродных умоў і рэсурсаў, якімі валодае тэрыторыя, ад развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, гістарычнага вопыту насельніцтва ў развіцці гаспадаркі і фарміраванні сістэмы рассялення. Паказчыкі гаспадарчай асвоенасці адлюстроўваюць вынікі чалавечай дзейнасці ў дадзеным прыродным асяроддзі, у тым ліку працэс асваення прыродных рэсурсаў і насычэння тэрыторыі элементамі вытворчых сіл: рабочай сілай, прадметамі і прыладамі працы.
Самымі галоўнымі абагульняючымі паказчыкамі з’яўляюцца шчыльнасць насельніцтва, шчыльнасць асноўных вытворчых фондаў і выхад прадукцыі з кожнай адзінкі тэрыторыі. Гэтымі паказчыкамі вымяраецца чалавечая праца, укладзеная ў дадзеную тэрыторыю, і эфектыўнасць гэтай працы.
Вынікі аналізу пералічаных паказчыкаў у разрэзе ўсіх адміністрацыйных раёнаў рэспублікі сведчаць, што дыферэнцыяцыя ў гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі ярка выяўлена. Самай максімальнай і складанай па структуры «загрузкай» вызначаюцца найбольш урбанізаваныя раёны вакол буйных ці хутка растучых сярэдніх гарадоў. У паўночнай зоне — гэта арэалы вакол Віцебска, Оршы, Полацка; у цэнтральнай — вакол Мінска, Гродна, Магілёва, Барысава, Бабруйска, Маладзечна; у паўднёвай — вакол Гомеля, Брэста, Пінска, Баранавіч, Мазыра, Жлобіна. Гэтыя тэрыторыі больш, чым іншыя, атрымалі капітальных укладанняў ва ўсе сферы гаспа-