Насельніцтва Беларусі
Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
гэтай тыпалогіяй неабходна праводзіць палітыку працаразмеркавання.
Нераўнамернасць праяўляецца і ў размеркаванні таго нязначнага прыросту працаздольнага насельніцтва, які ў апошнія гады мае рэспубліка. Як відаць з табл. 3.1— 3.2, за 20 гадоў рэспубліка атрымала дадаткова 0,9 млн. працаздольнага насельніцтва. 3 іх амаль палавіна выпала на сталіцу, 1/3 — на дзве паўднёвыя вобласці, а на долю паўночнай Віцебскай вобласці — толькі 5%.’Гэта тэрыторыя мела самыя нізкія тэмпы прыросту працоўных рэсурсаў, Мінск накапліваў іх у 10 разоў хутчэй.
У канцы 80-х гг. намеціліся некаторыя новыя тэндэнцыі ў фарміраванні, размеркаванні і выкарыстанні працоўных рэсурсаў. Яны выкліканы ўздзеяннем многіх фактараў: дэмаграфічных, эканамічных, палітычных і нават экалагічных.
Табліца 3.1
Дынаміка працаздольнага насельніцтва ў гарадской і сельскай мясцовасці
Гарадская мясцовасць
Сельская мясцовасць
Групы населыііцтва
1959 г.11989 г.
прырост (+)
1959 г.| 1989 г.
змяншэнне(—)
тыс. чал.
тыс. чал.
%
тыс. чал.
тыс. чал.
%
Асобы праздолыіага ўзросту мужчыны жанчыны
1533 4013
680 2000
853 2013
+2480 + 1320 + 1160
2,6 раза
2,9 раза
2,4 раза
2914 1672
1315 941
1600 731
— 1242
—374
—869
-43
—28
—54
Табліца 3.2
Размерказанне і дынаміка працаздольнага насельніцтва, тыс. чал.
Вобласць
1970 г.
1989 г.
Прырост за перыяд
тыс. чал.
%
Брэсцкая
672
791
119
17,6
Віцебская
731
777
46
6,3
Гомельекая
782
914
132
16,8
Гродзенская
570
643
73
12,7
г. Мінск
606
1012
406
60,6
Мінская
774
851
77
9,9
Магідёўская
630
697
67
10,6
Усяго
4765
5685
919
19,2
У ліку дэмаграфічных фактараў неабходна адзначыць пагоршанне ўзнаўленчай асновы фарміравання новых пакаленняў рабочай сілы. У першую чаргу гэта датычыць сельскай мясцовасці, якая перайшла ў стан дэпапуляцыі і не здольна кампенсаваць страты працаздольнага насельніцтва за кошт падрастаючай моладзі.
Сярод новых сацыяльна-эканамічных фактараў пачынае праяўляцца ўздзеянне рыначных адносін, пры якіх працоўная сіла паступова стане таварам і будзе адчуваць жорсткую канкурэнцыю і пагрозу беспрацоўя. Прынцып «працаваць не колькасцю, а ўменнем» атрымлівае рэальную сілу. Ен уносіць свае папраўкі ў характар выкарыстання працоўных рэсурсаў. Новай рысай гаспадарчай дзейнасці становіцца прыватызацыя, дэканцэнтрацыя вытворчасці, пашырэнне кааператыўных, індывідуальных, камерцыйных, у тым ліку сумесных з замежнымі краінамі, відаў дзейнасці. Пачынаюць фарміравацца новыя сацыяльныя групы працоўных, па-новаму складваецца працоўны баланс рэспублікі.
Усё большы ўплыў пачынае аказваць новая палітычная абстаноўка, новыя палітычныя адносіны, у тым ліку са сваімі суседзямі, з замежнымі дзяржавамі. Ва ўмовах самастойнага, суверэннага развіцця рэспублікі перастала дзейнічаць кіруючая роля цэнтра ў пераразмеркаванні працоўнай сілы паміж раёнамі быўшага СССР. Уступаюць у сілу дагаворныя адносіны паміж дзяржавамі Садружнасці, у тым ліку і ў выкарыстанні працоўных рэсурсаў. Ва ўмовах дэмакратызацыі адкрываюцца магчымасці для працаўладкавання ў замежных краінах, для працоўных кантактаў і абмену вопытам. Усё гэта будзе стымуляваць якасны рост працоўнай сілы, імкненне кожнага работніка праявіць свае лепшыя працоўныя якасці. Выгаднае эканоміка-геаграфічнае палажэнне Беларусі неабходна разумна выкарыстаць для рацыяналыіага працаўладкавання. Як ужо адзначалася, неабходна больш гібкая палітыка ў адносінах да эміграцыі, каб яна не вызывала празмерных страт у працоўным патэнцыяле рэспублікі.
Экалагічны фактар, у тым ліку ўздзеянне чарнобыльскай аварыі, адчуваецца на працоўных рэсурсах праз стан здароўя, працягласць перыяду жыццядзейнасці. Ен уносіць парушэнні ў працоўны баланс, вызывае вымушаныя перамяшчэнні працоўных (гл. раздзел 6).
Усе гэтыя фактары неабходна ўлічваць, ацэньваючы працоўны патэнцыял рэспублікі ў будучым. Каб пазбег-
нуць негатыўных вынікаў, неабходна больш прадуманая і разнастайная сістэма арганізацыі працы, добра наладжаная сістэма інфармацыі, аператыўнае пераразмеркаванне рэзерваў, перападрыхтоўка кадраў з выкарыстаннем дапамогі замежных краін.
4. РАЗМЯШЧЗННЕ НАСЕЛЬНІЦІЕА
! ЎЗРОЕЕНЬ ЗАСЕЛЕНАСЦІ
ТЭРЫТОРЫІ ЕЕЛАРУС!
4.1. ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВАННЕ НАСЕЛЬНіЦТЕА
У параўнанні з даваенным перыядам у тэрытарыяльным размеркаванні насельніцтва Беларусі адбыліся вялікія змены. Яны працягваюцца і ў цяперашні час. Галоўнай рухаючай сілай у развіцці гэтага працэсу з’яўляюцца змены ў развіцці і размяшчэнні вытворчых сіл. Акрамя гэтага вызначальнага фактара дзейнічалі і некаторыя іншыя: вынікі другой сусветнай вайны, характар урбанізацыі, змены ў натуральным руху і міграцыі. У апошні час усё большае ўздзеянне аказвае экалагічны фактар.
Зрухі ў тэрытарыяльным размеркаванні насельніцтва відаць перш за ўсё ў разрэзе абласцей (табл. 4.1).
У параўнанні з 1940 г. асноўны дэмаграфічны зрух на тэрыторыі рэспублікі заключаецца ў тым, што адбылася ўзмоцненая канцэнтрацыя насельніцтва ў сталіцы і вакол яе, у прысталічнай вобласці. Калі да вайны на Міншчыне пражываў толькі кожны пяты жыхар рэспублікі, а ў Мінску — менш 3%, то ў 1989 г. адпаведна кожны трэці, а ў самой сталіцы — кожны шосты. Цэнтральнае ядро рэспублікі павялічвала сваё насельніцтва ў 3 разы хутчэй, чым астатняя тэрыторыя. Значыць, галоўным эпіцэнтрам прыцяжэння насельніцтва з’явілася сталіца і яе бліжэйшае акружэнне. Яна ж з’явілася і галоўным эпіцэнтрам канцэнтрацыі вытворчасці. На долю Міншчыны ў пачатку 80-х гг. прыпадала больш чым 1/3 прамысловай і 1/4 частка сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі. Нязначна змяніліся гэтыя суадносіны ў цяперашні час.
Сама па сабе колькасць насельніцтва, якой бы значнай яна ні была, не можа ацэньвацца як вялікая ці ма88
Тэрытарыяльнае размеркаванне насельніцтва
Вобласці
1940 г.
1950 г.
1959 г.
тыс. чал.
%
тыс. чал.
%
тыс. чал.
%
Мінская з г. Мінскам
1866
20,6
1760
22,8
1980
24,6
Віцебская
1727
19,1
1256
16,3
1276
15,8
Гомельская
1559
17,2
1240
16,1
1364
16,9
Магілёўская
1416
15,6
1140
14,8
1177
14,6
Гродзенская
1253
13,9
1126
14,7
1077
13,4
Брэсцкая
1225
13,6
1188
15,3
1182
14,7
Беларусь
9046
100
7709
100
8056
100
Вобласці
1979 г.
1989 г.
тыс. чал.
%
тыс. час.
%
Мінская
з г. Мінскам
2833
29,6
3199
31,6
Віцебская
1385
14,5
1413
13,8
Г омельская
1599
16,7
1674
16,4
Магілёўская
1249
13,1
1285
12,6
Гродзенская
1131
11,8
1171
11,5
Брэсцкая
1363
14,3
1458
14,1
Беларусь
9560
100
10200
100
лая, без суадносін з тэрыторыяй і тымі рэсурсамі, якімі яна валодае.
Галоўным вынікам такога пераразмеркавання з’явілася ўшчыльненне насельніцтва на дадзенай тэрыторыі.. Калі да вайны ў сярэднім на 1 кв. км жыло 46 чалавек, то ў 1990 г.— каля 80 чалавск. Дэмаграфічная нагрузка на тэрыторыю асабліва павялічылася ў самой сталіцы і дасягнула 8000 чалавек на кв. км. Мінск адносіцца да ліку найбольш ушчыльненых гарадоў краіны і свету. Напрыклад, у Маскве шчыльнасць насельніцтва — каля 9 тыс. чалавек на кв. км, у Лондане — 5 тыс., у Парыжы — 12 тыс., у Нью-йорку —9 тыс., у Токіо — 14 тыс. Большасць буйных гарадоў маюць шчыльнасць насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек. Шчыльнасць насельніцтва павялічваецца ва ўсёй агламерыраванай зоне вакол Мінска. На паўночным захадзе фарміруецца Маладзечанскае ядро канцэнтрацыі насельніцтва, на паўночным усходзе — Барысаўскае, на поўдні — Слуцка-Салігорскае, на
паўднёвым усходзе — Дзяржынска-Стаўбцоўскае. У цэлым тэрыторыя Мінскай вобласці заселена найбольш шчыльна і раўнамерна.
Другі напрамак у тэрытарыяльным пераразмеркаванні насельніцтва — паўднёвы, следам за зрухамі на поўдзень новых цэнтраў вытворчасці. Доля паўднёвай зоны ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей паступова павялічвалася. Гомельская вобласць з трэцяга месца па колькасці насельніцтва перайшла на другое, а Брэсцкая з апошняга месца ў 1940 г. перайшла на трэцяе к канцу 80-х гг. Трэба адзначыць, што тэрыторыя паўднёвай зоны мела адносна меншыя страты насельніцтва ў гады вайны, дзякуючы больш высокаму натуральнаму прыросту змагла раней узнавіць даваенную колькасць і нават лераўзысці яе. Толькі тры вобласці Беларусі перавысілі даваенную колькасць насельніцтва: Мінская — на 70%, Брэсцкая — на 16 і Гомельская — на 7% (гл. табл. 4.1).
Зрухі ў размяшчэнні насельніцтва, выкліканыя чарнобыльскай аварыяй, могуць парушыць прапорцыі, якія склаліся. Ва ўсякім выпадку, доля паўднёвай зоны наўрад ці будзе павялічвацца на працягу бліжэйшых дзесяцігоддзяў.
Мінімальнай, з пастаянным змяншэннем, з’яўляецца доля заходняй і ўсходняй абласцей — Гродзенскай і Магілёўскай. Пры гэтым тэрыторыя Магілёўскай вобласці мела асноўныя страты насельніцтва ў гады вайны і не змагла ўзнавіць іх да цяперашняга часу. Ваенныя страты Гродзеншчыны былі не такія вялікія, але яны дапоўніліся эміграцыяй у 40-я і 50-я гг. ў выніку абмену насельніцтвам паміж Польшчай і СССР. Увесь наступны перыяд прырост насельніцтва быў настолькі нязначным, што доля гэтай вобласці яшчэ больш знізілася, а даваенная колькасць так і не дасягнута, у выніку вобласць па долі насельніцтва перайшла на апошняе месца (гл. табл. 4.1).
Самае значнае зніжэнне дэмаграфічнага патэнцыялу адбылося ў паўночнай зоне, на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Да вайны тут пражываў кожны пяты жыхар рэспублікі і яна ўступала па колькасці насельніцтва толькі Мінскай вобласці; у цяперашні час яе абыйшлі Гомельская 1 Брэсцкая вобласці. Тэрыторыя Віцебшчыны мела самыя вялікія страты насельніцтва ў гады вайны, і найбольш адчувальныя яе вынікі ва ўсе наступныя гады. Найбольшыя страты насельніцтва былі ў тых раёнах, дзе неаднаразова праходзіла лінія фронту і асабліва моцным
Страты насельніцтва ўсходніх раёнаў Віцебскай вобласці ў гады вайны, тыс. чал.
Раёны
(у граніцах 1945 г.)
Колькасць насельніцтва
Змяншэнне
У тым ліку J расстраляны, спалены, павешаны, вывезены ў рабства
на 17.01.
1939 г.
на 1.07.
1945 г.
Бешанковіцкі
57,6
40,6
— 17,0
9,8
Багушэўскі
45,7
30,8
— 14,9
1,8
Віцсбскі
59,5
28,2
—31,3
3, 1
г. Віцебск
167,3
53,7