• Газеты, часопісы і г.д.
  • Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

    Насельніцтва Беларусі

    Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 176с.
    Мінск 1992
    54.67 МБ
    Нягледзячы на змяншэнне сельскага насельніцтва, у сельскай міграцыі ўсюды наглядаецца тэндэнцыя павелічэння міграцыйнага абароту, у якім акрамя адтоку насельніцтва расце прыток яго па двух каналах: горад—вёска і вёска—вёска. У сучаснай сельскай міграцыі заўважаецца новы элемент — хоць і няпоўная, але больш якасная кампенсацыя выбыцця прыбыццём. Калі ў 50-я гг. піры вялікім адтоку прыток быў нязначным (на 100 выбыўшых прыбывала 20—30 чалавек), то цяпер мужчынскае насельніцтва кампенсуе сваё выбыццё напалавіну (на 100 выбыўшых прыбывае 56 чалавек), а жаночае на 45%. Пры гэтым важна адзначыпь, што ў міррацыйным патоку на вёску больш прыпадае прафесійна падрыхтаваных кадраў, 1/3 складаюць спецыялісты, што садзейнічае сціранню сацыяльных адрозненняў, павялічвае праслойку сельскай інтэлігенцыі і сельскагаспадарчых рабочых.
    Прыток мігрантаў з гарадоў узрастае па меры развіцця навукова-тэхнічнага і сацыяльна-культурнага прагрэсу ў сельскай мясцовасці. Цяпер зямля, матэрыяльна-тэхнічная база і кваліфікаваныя кадры — гэта т|ры важнейшыя багацці, якімі ўсё ў большай меры валодае сельская гаспадарка. Мігранты з гарадоў — гэта ў асноўным кваліфікаваныя кадры як для сельскай гаспадаркі, так і для сацыяльнай сферы на сяле. Сам факт прытоку дадатны і аб’ектыўна неабходны, паколькі сельская мясцовасць, у адрозненне ад гарадоў, не мае сваёй базы для падрыхтоўкі кадраў, нават для павышэння іх кваліфікацыі. Таму гарады ў адносінах да вёскі ў цяперашні час выконваюць функцыю не проста
    камплектавання насельніцтва, а фарміравання самых кваліфікаваных кадраў, самых «дарагіх» па інвестыцыйных затратах, гатовых спецыялістаў ці пірафесіянальна падрыхтаваных работнікаў. Іх прыбыццё выклікае парастанне міграцыйнага абароту, бо не ўсе кадры замацоўваюцца. Таму прыток у сельскую мясцовасць можна растлумачыць двума прычынамі. Першая — гэта неабходнасць укамплектавання новых або тэхнічна пераабсталяваных старых рабочых месц ці вакантных пасад кваліфікаванымі кадрамі масавых прафесій для раслінаводства, жывёлагадоўлі, будаўніцтва, транспарту, гандлю, культурна-бытавога абслугоўвання.
    Другая прычына — замена выбыўшых з гэтых рабочых месц. Калі пеіршая прычына дадатная і неабходная, то другая непажаданая і нерацыянальная. Іменна гэты факт патрабуе дыферэнцыраваных мер міграцыйнай палітыкі з мэтай максімальнага замацавання, стабілізацыі таго кантынгенту кваліфікаваных работнікаў, якія краіна падрыхтавала і перадала вёсцы «бясплатна», застаецца дадаць — «на вечнае карыстанне». Гэтым багаццем сельская мясцовасць абавязана распарадзійца разумна, рацыяпальна, беражліва і эфектыўна.
    Прыкметна ўзмацніўся паток мігрантаў па лініі вёска—вёска. У іх складзе катэгорыі розныя, але мэта ва ўсіх адна — перасяліцца туды, дзе лепш, г. зн. з адстаючых гаспадарак у перадавыя, з перыферыйных пасяленняў у прыгарадныя, з нядобраўпарадкаваных у добраўпарадкаваныя. Аднак з пункту гледжання гаспадарчай дзейнасці гэты працэс носіць і негатыўны характар, наносячы шкоду і без таго слабым гаспадаркам. Таму мясцовым уладам неабходна кіраваць ім, абмяжоўваючы нерацыянальныя перамяшчэнні шляхам пераразмеркавання капітальных укладанняў у карысць адстаючых гаспадарак, ствараючы ў іх паўнацэнныя ўмовы для жыцця.
    Ацэньваючы характар і маштабы сучаснай міграцыі сельскага насельніцтва, неабходна адзначыць, што, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці, сельскія пасяленні рэспублікі працягваюць заставацца галоўнай крыніцай фарміравання гарадскога насельніцтва і нясуць па-ранейшаму вялікія міграцыйныя страты (гл. табл. 1.10). Пры гэтым якасны склад выхадцаў з сяла змяніўся. Раней у міграцыйным адтоку пераважала ўсюды адна катэгорыя — некваліфікаваная і недастаткова абучаная сельская моладзь. Цяпер жа мігранты з сельскіх пасяленняў складаюцца з дзвюх катэгорый: а) мяс-
    цовая моладзь, якая не мае, як правіла, прафесійнай падрыхтоўкі або мае толькі навыкі механізатарскай працы, і б) кваліфікаваныя кадры, якія прайшлі навучанне ў гарадах і не замацаваліся на вёсцы. Адносіны да гэтых дзвюх груп у міграцыйнай палітыцы павінны быць розныя. Стрымліваць, а тым больш забараняць міграцыю першай групы не толькі сацыяльна несправядліва, але і эканамічна неразумна. Гэтай групе неабходна атрымаць прафесію, павысіць адукацыю, авалодаць новымі, больш складанымі відамі працы. Міграцыя ў гарады дазваляе сельскім жыхарам заняць такое месца ў грамадскім раздзяленні працы, якое лепш адпавядае іх здольнасцям і асабістым схільнасцям.
    Другая група ўжо выкарыстала інвестыцыі дзяржавы, атрымала прафесійную падрыхтоўку, размеркавана ў планавым парадку на рабочыя месцы і абавязана эфектыўна на іх працаваць. У адносінах да гэтай катэгорыі і павінны дзейнічаць меры замацавання, абмежавання выбыцця і цякучасці. Разлікі паказваюць, што звядзенне да мінімуму адтоку кваліфікаваных работнікаў з сельскай мясцовасці дазволіць эканоміць мільёны дзяржаўных сродкаў на дадатковую падрыхтоўку для замены выбыўшых механізатараў, урачоў, настаўнікаў і г. д. Значыць, пытанне павінна ставіцца не наогул аб стабілізацыі сельскага насельніцтва, а іменна кваліфікаваных кадраў, якія ёсць, паколькі яны складаюць аснову працоўнага патэнцыялу ўсяго гаспадарчага комплексу на вёсцы.
    Неаднаразова праведзенае анкетаванне паказала, што абсалютная болынасць сельскіх жыхароў дадатна адносіцца да жыцця ў сельскай мясцовасці, але для поўнага камфорту ім не хапае: добраўпарадкаванага жылля, добра наладжанага сервісу, высока арганізаванага і тэхнічна аснашчанага рабочага месца, магчымасцей для прафесіянальнага росту і выбару заняткаў, зручнасці транспартных сувязей. Па гэтаму кірунку і праводзіцца міграцыйная палітыка, якая з’яўляецца часткай сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы.
    Міграцыя ставіць перад горадам і вёскай розныя задачы. Атрымліваючы з сельскай мясцовасці ў асноўным некваліфікаваную моладзь, горад абавязаны рашаць паралельна некалькі задач: навучаць яе, працаўладкоўваць, забяспечваць усім комплексам жыццёвых даброт.
    Сельская мясцовасць атрымлівае больш падрыхта-
    ваныя кадры, перад ёй стаяць толькі дзве задачы: рацыянальна іх выкарыстаць і стварыць такія матэрыяльныя і сацыяльна-культурныя ўмовы, якія набліжаліся б да эталона гарадскіх. Таму праблема замацавання кадраў у сельскай мясцовасці больш актуальная, чым у гарадах.
    Міграцыя ўносіць свае карэктывы і ў структуру насельніцтва, як па ўзросту, так і па полу. Як правіла, у міграцыйным патоку з сельскай мясцовасці ў гарады пераважаюць жанчыны, што ўзмацняе «фемінізацыю» гараджан. У сельскай мясцовасці, наадварот, сярод маладога працаздольнага насельніцтва пераважаюць мужчыны і «дэфіцыт нявест» стаў тыповай з’явай. Узрост ад 16 да 35 гадоў дамінуе ў міграцыйным прыросце і садзейнічае як абсалютнаму, так і адноснаму павелічэнню працоўнага патэнцыялу гарадоў. У складзе мігрантаў на вёску гэты ўзрост таксама складае не менш чым 80% і адпаведна выконвае пэўную кампенсуючую ролю.
    Вынікі спецыяльных абследаванняў пацвярджаюць вывад аб тым, што матэрыяльныя фактары не стрымліваюць міграцыйны адток з вёскі. Галоўнай «выштурхоўваючай» сілай з’яўляецца незадаволенасць узроўнем культурна-бытавога абслугоўвання, характарам і ўмова.мі працы і быту. Так, механізатараў не задавальняе нераўнамернасць нагрузак, сезоннасць працы, фізічныя перагрузкі, мінімум свабоднага часу; жывёлаводаў—цяжкая фізічная праца; паляводаў — нізкі заработак, сезоннасць працы. Значыць, меры па замацаванню кадраў павінны распрацоўвацца дыферэнцыравана па катэгорыях работнікаў. Паколькі найбольш патрабавальнай і мабільнай з’яўляецца група 18—25 гадоў, то і меры міграцыйнай палітыкі павінны датычыцца перш за ўсё гэтай групы. Яна прадстаўлена выпускнікамі школ, механізатарамі, работнікамі апарата кіравання, сферы абслугоўвання, г. зн. найбольш кваліфікаванымі кадрамі, якія найменш звязаны з асабістай падсобнай гаспадаркай, але маюць высокі ўзровень сацыяльна-культурных патрабаванняў. Іх міграцыйная рухомасць абумоўлена неаднароднасцю пражывання і жыццядзейнасці ў розных тыпах пасяленняў. Таму задача павінна рашацца паралельна двума шляхамі: удасканаленнем на вёсцы ўмоў пражывання, набліжэннем іх да гарадскіх стандартаў і ўсебаковым выкарыстаннем спрыяльных мясцовых сацыяльных і экалагічных умоў (болыіі спакойны склад жыцця, блізкасць да прыроды; магчымасць зай-
    мацца працай у асабістай падсобнай гаспадарцы, мець добраўпарадкаванае жыллё, добрую аплату працы пры яе механізацыі і правільнай арганізацыі). Гэтаму можа садзейнічаць і такая форма арганізацыі працы, як сямейны або калектыўны падрад, а таксама індывідуальная працоўная дзейнасць, як форма працоўнай занятасці ў час міжсезоння, прыватная форма гаспадаркі, фермерская.
    Буйныя сельскія пасяленні, якія налічваюць больш за 1000 жыхароў, па якасці жыццёвых умоў найбольш задавальняюць сучаснага сельскага жыхара. Большасць з іх мае прырост насельніцтва, паколькі гэта найбольш добраўпарадкаваныя і комплексна развітыя пасёлкі, апорныя цэнтры ўнутрыі міжгаспадарчых сістэм рассялення, з добрымі транспартнымі сувязямі.
    Аднак і сярод буйных вёсак амаль 1/3 мае тэндэнцыю змяншэння колькасці насельніцтва, што звязана з міграцыйным адтокам і пагаршэннем параметраў узнаўлення насельніцтва. 3 мэтай высвятлення прычын указаных з’яў былі праведзены спецыяльныя выбарачныя абследаванні ў самых узорных пасяленнях, якія ўзначальваюць найбольш перадавыя гаспадаркі і па ўзроўню добраўпарадкавання могуць служыць эталонам сучаснай вёскі. Але ўсе яны мелі розную гаспадарчую структуру, розную ступень насычанасці тымі або іншымі відамі вытворчай дзейнасці, рознае геаграфічнае становішча ў адносінах да гарадоў і па-рознаму ўдзельнічалі ў працоўных сувязях з імі.
    Агульны вывад зводзіцца да таго, што сацыяльнадэмаграфічная сітуацыя нават у буйных сельскіх пасяленнях вызначаецца не толькі ўзроўнем матэрыяльнага дабрабыту і культурна-бытавога абслугоўвання. Галоўнай прычынай міграцыйнага адтоку ў большасці выпадкаў з’яўляецца абмежаваная сфера прыкладання працы, адсутнасць выбару заняткаў. Напрыклад, у многіх абследаваных пасяленнях жыхарам прадастаўляецца магчымасць працаваць толькі ў сельскай гаспадарцы і сферы паслуг з нязначнай занятасцю ў будаўніцтве і на транспарце. У кожным з гэтых відаў дзейнасці павелічэнне колькасці рабочых месц нязначнае, не ўсе віды працы прэстыжныя па характару, таму магчымасці працаўладкавання абмежаваныя, што больш за ўсё не задавальняе моладзь.