Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Такім чынам, працоўны патэнцыял праяўляецца ў колькасці і якасці працы, аддадзенай грамадству працаздольным насельніцтвам, колькасці матэрыяльных даброт і сацыяльных паслуг, ім створаных, што ў канчатковым выніку залежыць ад працоўнай актыўнасці людзей і прадукцыйнасці іх працы. Напрыклад, нават пры змяншэнні колькасці працоўных рэсурсаў працоўны патэнцыял тэрыторыі можа ўзрасці, калі ўсе працаздольныя заняты ў народнай гаспадарцы і працуюць з высокай прадукцыйнасцю.
Ад велічыні працоўнага патэнцыялу залежаць магчымасці эканамічнага развіцця таго ці іншага раёна, горада, краіны. Раёны, якія не валодаюць дастатковым працарэсурсным патэнцыялам, адчуваюць цяжкасці ў далейшым пашырэнні вытворчасці. У такім выпадку яны вымушаны шукаць рэзервы для павелічэння тэхнічнай узброенасці працы, або прыцягваць дадатковую рабочую сілу з іншых раёнаў ці краін. У некатсрых выпадках можа нават змяншацца аб’ём вытворчасці. I наадварот, там, дзе працарэсурсны патэнцыял дастаткова вялікі, a магчымасці працаўладкавання абмежаваныя і не адпавядаюць колькасці ці якасці работнікаў, могуць стварыцца ўмовы для беспрацоўя і сацыяльнай напружанасці. У гэтым выпадку праблему можна вырашыць шляхам далейшага пашырэння вытворчасці за кошт дадатковых капіталаўкладанняў, або пераразмеркавання працоўпых рэсурсаў у іншыя галіны гаспадаркі ці іншыя раёны.
Каб не ствараліся такія дыспрапорцыі ў працэсе гаспадарчай дзейнасці, неабходна ўлічваць патэнцыяльныя магчымасці працоўных рэсурсаў. Працоўны патэнцыял той ці іншай тэрыторыі хоць і прыблізна, але можна ацаніць з дапамогай сістэмы адпаведных паказчыкаў. Намі прапапавана наступная методыка гэтай ацэнкі з выкарыстаннем метаду параўнальна-геаграфічнага аналізу.
У якасці парогавай велічыні для параўнання выкарыстоўваюцца сярэднія паказчыкі, характэрныя для ўсёй рэспублікі. У адносінах да іх разлічваюцца індэксы фактычнай велічыні адпаведнага паказчыка ў канкрэтным раёне. Па суме індэксаў вызначаецца інтэгральны паказчык, які характарызуе велічыню працоўнага патэнцыялу на дадзенай тэрыторыі. ён разлічваецца па формуле
дзе ПП — працоўны патэнцыял раёна (у балах); Ft— фактычнае значэнне і-га паказчыка ў дадзеным раёне; Ni — велічыня і-га паказчыка ў сярэднім па рэспубліцы; п — колькасць паказчыкаў.
Для ацэнкі велічыні працоўнага патэнцыялу можна выкарыстаць некалькі груп паказчыкаў:
1)	працаздольнасці насельніцтва:
колькасць працаздольных (у тым ліку да 30 і
SЗяк. 773
81
звыш 30 гадоў) у разліку на 1000 жыхароў;
2)	забяспечанасці тэрыторыі працоўнымі рэсурсамі: колькасць працаздольных у разліку на адзінку плошчы (на 1 кв. км, 100 га сельгасугоддзяў, 100 га ворнай зямлі);
3)	адукацыйнага ўзроўню працоўных рэсурсаў: колькасць асоб з вышэйшай і сярэдняй адукапыяй у разліку на 1000 занятых, на 1000 працаздольных;.
4)	працоўнай актыўнасці:
колькасць занятых у народнай гаспадарцы ў разліку на 1000 жыхароў, на 1000 працаздольных;
5)	працоўнай аддачы:
вытворчасць прадукцыі ў разліку на 1 занятага ў народнай гаспадарцы.
Чым большы сумарны паказчык, тым адносна большым працоўным патэнцыялам валодае дадзены раён. Гэта значыць, што яго працоўныя рэсурсы здольны вырабляць адносна больш матэрыяльных даброт і паслуг і тымсамым садзейнічаць павелічэнню эканамічнага патэнцыялу на тэрыторыі раёна.
Калі сумарны паказчык мінімальны, гэта сведчыць аб тым, што дадзены раён валодае нязначным працоўным патэнцыялам і мае адносна горшыя магчымасці для. далейшага эканамічнага развіцця. На такой тэрыторыі неабходна правесці комплекс мер для паляпшэння сітуацыі. Сярод іх могуць быць меры, накіраваныя на павелічэнне колькасці працаздольнага насельніцтва ці дадатных змен у якасці (структуры па полу, узросту, адукацыі, кваліфікацыі, здароўя, занятасці, прадукцыйнасці працы і інш.).
Нягледзячы на некаторую ўмоўнасць вынікаў ацэнкі, рэкамендуемая методыка дазваляе правесці тыпалогію раёнаў па велічыні працоўнага патэнцыялу і выказаць адпаведныя прапановы, накіраваныя на паляпшэнне тых ці іншых характарыстык працоўных рэсурсаў з улікам канкрэтных умоў кожнага раёна. Такая праца ўжо праводзіцца аўтарам і накіравана на тое, каб дапамагчы мясцовым уладам сувымяраць свае рэсурсныя магчымасці з агульнадзяржаўнымі патрэбнасцямі.
Ацэньваючы працоўны патэнцыял сучаснай Беларусі, неабходна ўлічваць наступныя, уласцівыя ёй абставіны. Па-першае, рэспубліка фарміравала і фарміруе свой працоўны патэнцыял галоўным чынам на базе ўласных працоўных рэсурсаў і нават частку іх заўсёды аддавала другім раёнам. Па-другое, амаль 30 пасляваенных га-
доў пайшлі на тое, каб аднавіць страты ў колькасці працоўных рэсурсаў. Вялікіх намаганняў каштавала адраджэнне і прымнажэнне знішчанага інтэлектуальнага патэнцыялу. Таму асаблівай заслугай рэспублікі неабходна лічыць тыя дадатныя зрухі, якія адбыліся за пасляваенныя гады ў якасці яе працоўных рэсурсаў. Перш за ўсё трэба адзначыць рост колькасці і долі працаздольнага насельніцтва і яго працоўнай актыўнасці. За мінулыя 30 гадоў (1959—1989) колькасць асоб у працаздольным узросце павялічылася на 27%, а колькасць занятых у народнай гаспадарцы — на 60%. Паводле даных перапісу 1989 г., палавіна ўсяго насельніцтва Беларусі была занята ў народнай гаспадарцы.
Параўноўваючы сучасны адукацыйны ўзровень занятага насельніцтва з мінулым, неабходна адзначыць яго прыкметны рост (у 8 разоў ў параўнанні з 1940 г.). Паводле перапісу 1989 г., на 1000 занятых прыходзілася 155 чалавек з вышэйшай адукацыяй, 220 — з сярэдняй спецыяльнай, 392 — з сярэдняй агульнай. За пасляваенныя гады рэспубліка падрыхтавала шматтысячную армію спецыялістаў. Калі ў 1940 г. іх налічвалася толькі 88тыс., то ў 1989 г.— 1,4 млн., г. зн. амаль кожны трэці заняты ў народнай гаспадарцы. Створана густая сетка прафесійна-тэхнічных вучылішч, якія штогод выпускаюць каля 90 тыс. кваліфікаваных рабочых. Адукацыйны ўзровень работнікаў дае найбольшую прыбаўку ў агульны працоўны патэнцыял. Невыпадкова яму ўдзяляецца такая ўвага ў самых перадавых краінах свету.
Разам з тым неабходна адзначыць, што насельніцтва Беларусі па ўзроўню адукацыі ўступае Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіне. Як паказаў перапіс 1989 г., з агульнай колькасці жыхароў ва ўзросце 15 гадоў і старэй тоіькі 77% атрымалі вышэйшую і сярэднюю адукацыю, астатнія засталіся з пачатковай ці няпоўнай сярэдняй. Самы нізкі ўзровень адукацыі маюць пажылыя ўзроставыя групы. Асабліва дрэнна выглядае рэспубліка па ўзроўню адукацыі сельскага насельніцтва. Тут яна самая апошняя ў ранжыраваным радзе сярод краін Садружнасці. Амаль палавіна жыхароў сельскай мясцовасці не мае нават няпоўнай сярэдняй адукацыі. Усе лепшыя свае рэсурсы, маладыя і адукаваныя, яна шчодра аддавала ці сваім гарадам, ці іншым рэгіёнам і засталася не толькі з пастарэўшым, але і з малаадукаваным насельніцтвам. Сучасная беларуская вёска прадстаўлена двума асноўнымі катэгорыямі жыхароў: кваліфікаванымі работнікамі сель-
скай гаспадаркі і культурна-бытавога абслугоўвання і малаадукаванымі асобамі прадпенсіённага і пенсіённага ўзросту, галоўным чынам жанчынамі. Паміж імі няма той маладой групы юнакоў і дзяўчат, як, напрыклад, сярод сельскага насельніцтва Узбекістана ці Таджыкістана. Сярод усіх груп насельніцтва Беларусі менавіта сельскія жанчыны маюць самы нізкі ўзровень адукацыі, бо сярод іх самая невялікая доля моладзі. У гісторыі беларускага сялянства склалася небывалая сітуацыя, калі самым галоўным «дэфіцытам» сталі маладыя дзяўчаты. Магчыма, новыя формы гаспадарання вернуць да жыцця роль сялянскай жанчыны-гаспадыні і сельскім дзяўчатам знойдзецца праца на вёсцы.
Найболып высокі ўзровень адукацыі мае ўзроставая група ад 25 да 45 гадоў. Кожны пяты тут мае вышэйшую адукацыю, а ўсе астатнія — сярэднюю. Гэта дадатны факт, бо іменна гэта група складае самую працаздольную частку працоўных рэсурсаў і валодае найбольшай працоўнай аддачай.
У будучым сістэма адукацыі насельніцтва рэспублікі павінна яшчэ больш удасканальвацца, выкарыстоўваючы вопыт перадавых замежных краін.
Маючы высокую долю працаздольнага насельніцтва, Беларусь вызначаецца і высокай шчыльнасцю працоўнай сілы. У разліку на кожны кв. км прыпадае 25 работнікаў, занятых у народнай гаспадарцы. Гэты паказчык у Расіі менш 5, у Казахстане — менш 3. Значыць, Беларусь мае лепшыя магчымасці для далейшага нарошчвання эканамічнага патэнцыялу. Галоўная ўмова — далейшае тэхнічнае і энергетычнае ўзбраенне працы гэтых работнікаў, стварэнне новых форм яе арганізацыі. Улічваючы, што па прадукцыйнасці працы Беларусь намнога адстае ад развітых краін свету, у гэтым напрамку неабходна шукаць рэзервы.
Па тэрыторыі рэспублікі працоўная сіла размеркавана вельмі нераўнамерна і гэта нераўнамернасць узрастае (рыс. 3.2). Максімальную шчыльнасць працоўнай сілы маюць самыя ўрбанізаваныя арэалы на чале з буйнымі гарадамі (больш 50 чалавек на 1 кв. км). Перыферыйныя сельскія раёны, наадварот, адрозніваюцца вельмі нізкай шчыльнасцю працоўнай сілы (менш 10 чалавек). Больш за ўсё такіх раёнаў на Віцебшчыне. Такая ж дыферэнцыяцыя выяўлена ў разрэзе населеных пунктаў—ад цэнтральных, апорных цэнтраў рассялення да перыферыйных, дробных і драбнейшых. Цэнтральныя пасяленні,
Рыс. 3.2. Працоўны патэнцыял Беларусі:
a—забяспечанасць тэрыторыі працаздольным насельніцтвам, чал./кв. км: /— 35—45, 2—25—35, 3—15—25; б—колькасць асоб працаздольнага ўзросту, тыс. чал.: /—1970 г., 2—1989 г., 1 см = 100 тыс. чал.; в—працоўная структура насельніцтва абласцей, %: /—працаздольны ўзрост, 2—старэй працаздольнага ўзросту, 3—маладзей працаздольнага ўзросту; г—працоўная структура насельніцтва горада і сяла
як гарадскія, так і сельскія, канцэнтруюць не толькі большы па колькасці, але і лепшы па якасці працоўны патэнцыял. У іх знаходзіцца асноўная маса працаздольнага насельніцтва, галоўныя рэсурсы кваліфікаваных кадраў. У малых гарадах доля тых і другіх намнога меншая, а ў малых вёсках частыя выпадкі, калі наогул няма ні працаздольнага насельніцтва, ні кваліфікаваных кадраў. Гэта гаворыць аб тым, што нераўнамернасць і нават нераўнацэннасць у размеркаванні працарэсурснага патэнцыялу выражана не столькі па тэрыторыі, колькі паміж населенымі пунктамі. Па гэтаму крытэрыю іх можна падзяліць на наступныя тыпы: добра забяспечаныя працоўнымі рэсурсамі з рэзервамі працоўнай сілы; забяспечаныя, але без рэзерваў; забяспечаныя недастаткова; не забяспечаныя працоўнай сілай. У адпаведнасці з