Насельніцтва Беларусі
Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
Рыс. 4.4. Узровень заселенасці тэрыторыі: шчыльнасць усяго населыііцтва, чал./кв. км: /—высокая (больш 150); 2— вышэй сярэдпяй (50—60); 3—сярэдняя (40—50); 4—ніжэй сярэдняй (менш 40)
Рыс. 4.5. Шчылызасць гарадскога насельніцтва, чал./кв. км: /—больш 100; 2—ад 25 да 30; 3—ад 15 да 25; 4— менш 15
дарчай дзейнасці, накапілі магутны эканамічны і сацыяльна-культурны патэнцыял, маюць лепшыя магчымасці працаўладкавання, умовы жыццядзейнасці чалавека і застаюцца цэнтрамі прыцягнення рабочай сілы.
У табл. 4.6 і на рыс. 4.3—4.8 наглядна адлюстраваны тэрытарыяльныя адрозненні пералічаных геаграфічных характарыстык. Іх параўнанне даецца паміж сістэмамі рассялення.
Побач са згусткамі гаспадарчай дзейнасці застаюцца тэрыторыі з мінімальным гаспадарчым уздзеяннем і такой жа мінімальнай вытворчай аддачай. На паўночным захадзе гэта большая частка тэрыторыі Глыбоцкай і Маладзечанскай сістэм рассялення; на поўначы — Расонска-Гарадоцка-Суражская паласа; на ўсходзе — тэрыторыя Крычаўскай сістэмы; на захадзе — Лідскай; на поўдні — зона Палесся (Пінска-Жыткавіцкая паласа). Гэтыя тэрыторыі яшчэ менш за іншыя адчуваюць антрапагеннае і тэхнагеннае ўздзеянне. Многія з іх неабходна
захаваць як запаведныя, многія выкарыстаць для адпачынку і турызму, на некаторых узмацніць гаспадар^ патэнцыял.
Комплексная схема тэрытарыяльнай арганізац^з' іх раёнаў рэспублікі навукова абгрунтавана і прадстаўлена ў падрабязных праектных распрацоўках БелНДІПгорадабудаўніцтва, застаецца толькі разумна яе ажыццяўляць. ГІры гэтым неабходна ўлічваць, што за сярэднімі рэспубліканскімі лічбамі хаваюцца вельмі значныя тэрытарыяльныя адрозненні ва ўзроўні эканамічнага развіцця, што ў сваю чаргу стварае розныя ўмовы для жыцця людзей. Так, напрыклад, мінімалыіыя паказчыкі гаспадарчага патэнцыялу і насычанасць тэрыторыі асноўнымі фондамі, выхад прадукцыі з адзінкі плошчы ў Глыбоцкай тэрытарыяльнай сістэме ўступаюць максімалыіым у найбольш высокаразвітай Мінскай у 30—40 разоў. Вельмі значная амплітуда паміж найбольшымі і найменшымі паказчыкамі па ўзроўню ўрбанізацыі (ад
Рыс. 4.6. Шчылыіасць сельскага насельніцтва, чал./кв. км; 1—больш 0; 2— ад 15 да 20; 3—менш 15
Рыс. 4.7. Дэмаграфічная нагрузка на ворных землях усяго насельніцтва, чалавек на 100 га:
/—найбольш высокая (звыш 350); 2—высокая (250—200); 3—сярэдняя (200—150);: 4— ніжэй сярэдняй (150—100); 5—нязначная (менш 100)
10 да 80%), сельскагаспадарчай асвоенасці зямель (ад 10 да 50% ворнай зямлі), насычанасці тэрыторыі населенымі пунктамі, асабліва сельскімі (ад 40 да 300 у разліку на 1000 кв. км.), і г. д.
Розныя тэрыторыі з пэўным прыродна-рэсурсным патэнцыялам і ўзроўнем развіцця гаспадаркі маюць на канкрэтным гістарычным этапе пэўны рубеж «ёмкасці». 3 паскарэннем тэхнічнага прагрэсу «ёмкасць» тэрыторыі для насельніцтва можа расці, але не бязмежна. Гэты рубеж вызначаецца тым жыццёвым патэнцыялам, які можа задаволіць матэрыяльныя і духоўныя запатрабаванні грамадства пры ўмове спрыяльнай экалагічнай абстаноўкі для жыцця людзей, умацавання іх здароўя, узнаўлення сіл і неабходнасці захавання самой прыроды і яе рэсурсаў. Карацей кажучы, дэмаграфічная і матэрыяльнатэхнічная нагрузка на тэрыторыю павінна адпавядаць яе экалагічнаму стану і не выклікаць празмерных парушэн-
няў у прыродным асяроддзі. Таму без экалагічнай экспертызы не могуць на сучасным этапе ажыццяўляцца ніякія тэхнічныя і эканамічныя распрацоўкі. Ва ўмовах Беларусі гэта пытанне набывае асаблівае значэнне.
Разглядаючы зрухі ў размяшчэнні насельніцтва Беларусі, трэба адзначыць, што змяняюцца не толькі паказчыкі шчыльнасці, але і сам характар заселенасці тэрыторыі. Гэтыя змены праяўляюцца ў наступным.
На першы паверх заселенасці, які спачатку фарміравала сельскае насельніцтва, усё актыўней нарошчваецца другі паверх — за кошт гарадскога насельніцтва. Ужо многія дзесяцігоддзі толькі яно павялічвае дэмаграфічную нагрузку на асвоеных землях, таму што колькасць сялян змяншаецца. Напрыклад, да вайны шчыльнасць гарадскога насельніцтва ў разліку на 1 кв. км складала толькі 9 чалавек, а ў 1990 г.— 33 чалавекі, сельскіх жыхароў — адпаведна 35 і 17 чалавек (гл. рыс. 4.3—4.8). Нагрузка на зямельныя рэсурсы павялічылася за кошт
Рыс. 4.8. Дэмаграфічная нагрузка на ворных землях сельскага насельніцтва, чалавек на 100 га:
/—найбольш высокая (звыш 100); 2—высокая (100—80); 3—сярэдпяя (80—60); 4—нізкая (менш 60)
Табліца 4.7
Зрухі ў заселенасці тэрыторыі Беларусі (1970—1990 гг.)
Групы раёнаў
Зоны
паўночная |
цэнтральная |
паўднёвая
Усяго раёнаў у зоне
3 іх маюць: ушчыльненне насельніцтва
21
59
37
усяго
3
15
14
1
сельскага
разушчыльненне насельніцтва
няма
1
усяго
18
44
23
сельскага
21
58
36
несельскагаспадарчага насельніцтва. Гэта ў сваю чаргу патрабуе ўсё большай колькасці таварнай прадукцыі ад сельскай гаспадаркі, каб забяспечыць запатрабаванні гараджан, таму харчовая праблема ўвесь час абвастраецца.
Адбываецца пераразмеркаванне насельніцтва паміж раёнамі, у выніку чаго адны з іх ушчыльняюцца, а другія, наадварот, разушчыльняюцца (табл. 4.7, рыс. 4.9).
За мінулыя 20 гадоў на тэрыторыі большасці раёнаў рэспублікі шчыльнасць насельніцтва зменшылася (у той час як сярэдні паказчык павялічыўся). Вось той наглядны прыклад недакладнасці сярэдніх велічынь. Разушчыльненнем насельніцтва ахоплены ўсе тыя тэрыторыі, на якіх няма значных прамысловых цэнтраў, з якіх працягваецца міграцыйны адток, а следам за ім нарастае дэпапуляцыя. Болып за ўсё гэта тэндэнцыя выяўляецца ў паўночнай частцы рэспублікі, дзе большасць раёнаў не дасягнула даваеннай колькасці насельніцтва. Таму гаварыць аб павелічэнні дэмаграфічнай нагрузкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі можна толькі адносна тых урбанізаваных арэалаў, якія стварыліся вакол гарадоў. Уся астатняя сельская тэрыторыя адчувае змяншэнне гэтай нагрузкі. Так, з 21 раёна Віцебскай вобласці паказчык шчыльнасці насельніцтва павялічыўся толькі ў трох (Віцебскім, Полацкім і Аршанскім) і гэта павелічэнне забяспечылі буйныя гарады, У цэнтральнай зоне такіх раёнай больш — кожны чацвёрты, але шчыльнасць сельскага насельніцтва павялічылася ў адным — Мінскім. У паўднёвай зоне павелічэнне шчыльнасці насельніцтва меў кожны другі раён, аднак эвакуацыя і адсяленне пасля чарнобыльскай аварыі гэты працэс парушылі.
Рыс. 4.9. Зрухі ў заселенасці тэрыторыі за 70—80-я гг.: шчыльнасць насельніцгва павялічылася: /—значна, 2—нязначна, 3— пе змянілася; шчыльнасць насельніцтва змепшылася: 4— нязначна, 5—значна, 6—рэзка пасля аварыі на ЧАЭС
Такім чынам, пераразмеркаванне насельніцтва ў карысць гарадоў ўзмацніла нераўнамернасць у яго размяшчэнні. Раней, калі тэрыторыя рэспублікі была ў асноўным сельскай, насельніцтва размяшчалася больш раўнамерна, а па меры росту гарадоў палярызацыя ў рассяленні праяўляецца ўсё больш выразна. Гэта заканамернасць уласціва ўсім урбанізаваным краінам, у якіх асноўную ролю ў геаграфічным размяшчэнні насельніцтва іграюць гарады.
У межах рэспублікі выяўлены тэрытарыяльныя адрозненні ў ступені заселенасці. Можна вызначыць пяць асноўных тыпаў раёнаў па гэтаму крытэрыю.
1. Рэдказаселеныя тэрыторыі з перавагай сельскага насельніцтва і адзінкавымі малымі гарадамі. Гэта ў асноўным паўночная частка рэспублікі і цэнтральнае Палессе.
2. Сярэднезаселеныя тэрыторыі з перавагай сельскага: насельніцтва і адзінкавымі малымі гарадамі.
3. Густазаселеныя тэрыторыі з перавагай сельскага насельніцтва і адзінкавымі малымі гарадамі.
4. Густазаселеныя тэрыторыі з перавагай гарадскога насельніцтва і адзінкавымі буйнымі ці сярэднімі гарадамі.
5. Прыгарадныя, агламерыраваныя зоны буйных гарадоў з высокай ішчыльнасцю насельніцтва.
3 1986 г. у гэтым заніраванні, паступова пашыраючы свой арэал, утварылася асаблівая зона, якую называюць «Чарнобыльская». Гэта зона экалагічнага бедства. Зона, у якой усё больш арэалаў застаецца без насельніцтва. Калі ў выніку Вялікай Айчыннай вайны засталіся бязлюдныя арэалы на поўначы рэспублікі, то ў выніку чарнобыльскай аварыі такія арэалы з’явіліся ў многіх паўднёвых раёнах.
Розная ступень асвоенасці і заселенасці тэрыторыі па-рознаму ўплывае на прыродаахоуныя праблемы.
Рэзкае павелічэнне, практычна падваенне дэмаграфічнай нагрузкі, як гэта мае месца ў многіх арэалах на тэрыторыі Беларусі, цягне за сабой прыкладна прапарцыянальнае павелічэнне тэхнагеннай нагрузкі на тэрыторыю за кошт насычэння на ёй аб’ектаў гаспадарчай дзейнасці, транспартных і іншых камунікацый, сетак населеных пунктаў.
Вынікам гэтага ўздзеяння з’яўляецца ўскладненне экалагічнай сітуацыі. Яно носіць двухбаковы характар. 3 аднаго боку, усё больш эксплуатуюцца і відазмяняюцца тэрытарыяльныя і ўсе іншыя прыродныя рэсурсы. Зямельныя рэсурсы ўсё больш адыходзяць ад свайго непасрэднага сельскагаспадарчага прызначэння і набліжаюцца да несельскагаспадарчага. Фарміруюцца рознапрофільныя прамысловыя зоны, дзе ўсё больш зямель адыходзіць пад гарады, іх тэхнічныя наземныя і падземныя камунікацыі, буйнейшыя аўтастрады, санітарна-ахоўныя зоны, пад розныя будынкі і збудаванні. Акрамя таго, чым больш на тэрыторыі пражывае гараджан, тым больш патрабуецца рэкрэацыйных зон для іх адпачынку. Гарады, пастаянна пашыраючыся, паглынаюць усё больш зямельных рэсурсаў і нават частку сельскіх населеных пунктаў. Штогод для патрэб гарадскога будаўніцтва адводзіцца болыіі чым 2 тыс. га, іншымі словамі, за два гады расходуецца зямельная плошча цэлага калгаса.
Гаспадарчая актыўнасць чалавека на такіх урбанізаваных тэрыторыях шматпланавая, і яе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе ідзе па ўсіх каналах сацыяльна-
экалагічных сувязей. Усё больш актуальнай праблемай становіцца збор і перапрацоўка вытворчых і бытавых адыходаў. Асабліва ўзрастае іх аб’ём у буйных гарадах. Дадзеныя па Маскве гавораць аб тым, што ў сярэднім на аднаго чалавека ў дзень накапленне смецця складае 2—3 кг.
У гэтай сувязі ўзнікла патрэба ў новай галіне гарадской гаспадаркі — прамысловай перапрацоўкі бытавых адыходаў. На змену звалкам павінны прыйсці заводы па перапрацоўцы і спальванню смецця. Узрасла патрэба ў пнеўмакантэйнерным транспарце.
Гараджане, асабліва буйных гарадоў, усё актыўней асвойваюць для адпачынку не толькі бліжэйшыя прыгарадныя тэрыторыі, але і землі раёнаў, якія прылягаюць. Водна-лясныя і леса-паркавыя рэкрэацыйныя масівы ў нарастаючых тэмпах дапаўняюцца дачнымі, садова-агароднымі. Гэта ў сваю чаргу выклікае неабходнасць дадатковага будаўніцтва транспартных ліній, у тым ліку электрыфікаваных чыгуначных дарог. Значыць, плошчы, эксплуатуемыя гараджанамі, намнога большыя непасрэдна занятых гарадской забудовай. Шчыльнасць насельніцтва павялічваецца, шчыльнасць забудовы ўзрастае, а лясістасць і разворанасць змяншаюцца. Відавочна тэндэнцыя, што на адзінку тэрыторыі павялічваецпа нагрузка дэмаграфічная, г. зн. людская, і матэрыяльнаэканамічная, г. зн. рэчавая.