Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Як відаць, яшчэ ў пачатку 70-х гг. амаль 80% сельскіх сямей не забяспечвалі нават простага ўзнаўлення пакалення. Прычым гэта было ўласціва прадстаўнікам ўсіх асноўных нацыянальных груп, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі. Міні-сем’і, у складзе якіх 2 або 3 чалавекі, сярод аднанацыянальных беларускіх сямей складалі палавіну, сярод рускіх і ўкраінскіх — звыш 60%. У наступныя гады працэс гэты пашыраўся і мінісем’і сярод усіх этнічных груп складалі ўжо звыш 70% ■ Асаблівасць такой невялікай сельскай сям’і ў тым, што яна мела дзяцей, але страціла іх у выніку міграцыі.
Такім чынам, рэгіянальны геаграфічны падыход дазваляе выявіць тыя адрозненні ў дэмаграфічным развіцці, якія звычайна хаваюцца за сярэднімі велічынямі і аказваюць уплыў на розныя сацыяльныя і эканамічныя працэсы.
2.	ХАРАКТАР МІГРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭСАЎ
2.1.	АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЬІІ
Міграцыя — гэта працэс перамяшчэння людзей праз граніцы тых ці іншых тэрыторый з пераменай месца жыхарства назаўсёды ці часова. Гэта вельмі складаны працэс. На яго можна ўздзейнічаць, толькі глыбока ведаю-
чы прычыны і матывы прыбыцця ці выбыцця людзей. Таму для вывучэння міграцыі акрамя статыстычнай інфармацыі шырока выкарыстоўваюцца спецыяльныя аб-* следаванні, апытанні насельніцтва, анкетаванне, выбарчыя перапісы і г. д. Некаторыя вынікі такіх абследаванняў будуць выкарыстаны ў гэтай кнізе.
Галоўнай рухаючай сілай міграцыі насельніцтва з’яўляюцца зрухі ў развіцці і размяшчэнні вытворчых сіл. Аб’ектыўна міграцыя неабходна як працэс, які дазваляе на кожным этапе эканамічнага развіцця дабівацца патрэбнага размеркавання і пераразмеркавання працоўных рэсурсаў і наогул з’яўляецца неабходнай умовай развіцця чалавечага грамадства. Міграцыя забяспечвае раўнавагу паміж попытам на рабочую сілу і яе прапановай, яна ўплывае на рост культурнага ўзроўню насельніцтва, яго сацыяльнае развіццё, фарміраванне светапогляду, садзейнічае інтэрнацыянальным сувязям і збліжэнню народаў.
Але гэты працэс могуць выклікаць і іншыя прычыны: палітычнЫя ці ваенныя абставіны, экалагічныя катастрофы, прыродныя бедствы, міжнацыянальныя канфлікты і г. д. Тады працэс прымае вымушаны характар, хвалепадобны,непрадбачны.
Ва ўсіх выпадках працэс міграцыйнай рухомасці насельніцтва прадыктаваны асабістым імкненнем чалавека перасяліцца туды, дзе, на яго погляд, умовы працы ці побыту найбольш поўна адпавядаюць яго асабістым патрабаванням. Гэта могуць быць патрабаванні эканамічнага характару, звязаныя з працоўнай дзейнасцю, вучобай, жыллёвымі ўмовамі, зарплатай, абслугоўваннем. Гэта і матывы сямейнага характару (замужжа, развод, жаданне жыць паблізу ад родзічаў); незадаволенасць палітычнымі ўмовамі ці міжнацыянальнымі адносінамі; пошук лепшага прыроднага асяроддзя ці нават псіхалагічнага.
Тэрыторыя Беларусі заўсёды вызначалася высокай міграцыйнай рухомасцю насельніцтва, якое зведала і дабравольныя і прымусовыя перамяшчэнні ва ўсіх відах і формах, адчула адмоўныя і дадатныя вынікі гэтага працэсу.
Да рэвалюцыі тысячы беларусаў ў пошуках «лепшай долі» эмігрыравалі за мяжу, перасяляліся ў пошуках работы на шахты Данбаса, на заводы Цэнтральнай Расіі, Урала, шукалі вольныя землі ў Сібіры. 3 Беларусі ў Сібір выехала насельніцтва болын, чым з іншых частак
Расіі. Сяліліся беларусы ў раёнах, якія падобны на іх родныя мясціны, дзе можна было займацца сельскай або лясной гаспадаркай: ва Усурыйскім краі, Енісейскай, Табольскай, Томскай губернях. Галоўнай «рухаючай» сілай было аграрнае перапасяленне, беззямелле і адсутнасць работы ў сваіх гарадах.
Незвычайнага тыпу была міграцыя ў гады першай сусветнай і грамадзянскай войн. Усходнія раёны апынуліся ў прыфрантавой паласе, сюды хлынуў паток бежанцаў з Польшчы, Літвы, Заходняй Беларусі. Далей міграцыя ішла ў цэнтральныя раёны Расіі, дзе, па далёка не поўных даных, налічвалася болыіі за 1,3 млн. бежанцаў з Беларусі. У цэлым перыяд з 1914 па 1921 г. характарызаваўся рэзкім змяншэннем насельніцтва ў выніку ваенных страт, высокай смяротнасці, міграцыі ўглыб краіны і эміграцыі за мяжу (гл. Д 1).
У першыя гады савецкай улады з развіццём прамысловасці не хапала рабочых месц усім выхадцам з вёскі. Таму выбыццё за межы рэспублікі працягвалася. У гады даваенных пяцігодак значная доля насельніцтва ўключылася ў прамысловае і сельскагаспадарчае асваенне глыбінных раёнаў СССР: Урала, Сібіры, Казахстана, Далёкага Усходу, еўрапейскай Поўначы.
Асаблівай вехай у міграцыі насельніцтва гэтага перыяду былі 30-я гады, калі акрамя індустрыяльнага асваення новых раёнаў пачаўся этап сельскагаспадарчага асваення Далёкага Усходу, у якім беларускія сяляне таксама прынялі актыўны ўдзел. Сюды ж перасялілася з дробных беларускіх гарадоў і мястэчак частка яўрэйскага насельніцтва. У Прыамур’і была створана Яўрэйская аўтаномная вобласць.
Небьівалыя маштабы мела міграцыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта была эвакуацыя з акупіраваных раёнаў у тыл. Тысячы сямей з Беларусі прынялі ў свае дамы жыхары Паволжа, Урала, Казахстана, Сярэдняй Азіі, Сібіры. Так інтэрнацыянальнае брацтва народаў вялікага Саюза дапамагло гэтым сем’ям выжыць, выстаяць у гады суровых выпрабаванняў. Потым ішоў працэс рээвакуацыі, г. зн. вяртання людзей у родныя мясціны па меры іх вызвалення ад ворага. Але частка насельніцтва так і засталася на пастаяннае жыхарства разам з эвакуіраванымі прадпрыемствамі.
Да ліку буйнейшых міграцый насельніцтва ў 40— 50-я гг. непасрэдна з тэрьіторыі Беларусі адносіцца абмен насельніцтвам паміж Польшчай і СССР. Абмен быў
выкліканы складанасцю канфігурацыі этнічных граніц, якія стварыліся ў выніку шматгадовага польскага панавання на вялікіх тэрыторыях Украіны, Беларусі, Літвы. Абмен ажыццяўляўся па афіцыяльнаму дагавору і ахапіў перыяды з 1944—1946 і 1955—1958 гг. Найбольш значныя вынікі ён меў у раёнах Гродзенскай вобласці і асобных заходніх раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей. Закрануў абмен галоўным чынам гарады і мястэчкі, паколькі ў іх пражывала асноўная маса польскага насельніцтва. Палякі былі рэпатрыіраваны ў Польшчу (у агульнай колькасці з СССР больш за 2 млн. чалавек), а з Польшчы перасяліліся каля 37 тыс. беларусаў і больш чым 500 тыс. украінцаў.
У выніку гэтага віду міграцыі адбыліся змены і этнічнага характару. Да вайны ў гарадскіх пасяленнях Беларусі пражывала ў асноўным польскае і яўрэйскае насельніцтва. Яўрэйскае насельніцтва было амаль поўнасцю знішчана акупантамі, значная частка эмігрыравала, польскае насельніцтва рэпатрыіравана, таму з’явілася праблема ўзнаўлення насельніцтва гэтых пасяленняў. Засяляліся яны беларускімі жыхарамі з бліжэйшых вёсак, а таксама выхадцамі з раёнаў РСФСР, якія найбольш пацярпелі ў гады вайны. Паступова такія гарады станавіліся беларуска-рускімі па этнічпай структуры.
У першыя пасляваенныя гады ішло засяленне Калі-
Табліца 2.1
Размсркаванне беларусаў за межамі Беларусі (паводле перапісу 1989 г.)
Раён пражывання
Колькасць беларусаў, тыс. чал.
3 іх жывуць


у гарадах |
1
у сельскай .мясцовасці
Беларусь
7905
4867
3038
Расія
1206
954
242
Украіна
440
349
91
Казахстан
183
113
70
Латвія
120
90
30
Літва
63
54
9
Эстонія
28
26
2
Малдйва
20
16
4
Грузія
9
7

Туркменія
9
8
1
Кыргызстан
8
6
2
1 аджыкістан
7
5
2
нінградскай вобласці (былой Усходняй Прусіі), у якім прынялі ўдзел і жыхары Беларусі, асабліва з найбольш пацярпеўшых раёнаў. Па перапісу насельніцтва 1970 г., на гэтай тэрыторыі пражывала каля 70 тыс. беларусаў, г. зн. кожны дзесяты жыхар вобласці.
У 50-я гг. асаблівы этап у міграцыі насельніцтва быў звязаны з асваеннем цалінных зямель Казахстана і Заходняй Сібіры, у якім беларусы прынялі актыўны ўдзел. У цалінных раёнах Акцюбінскай, Кустанайскай, Какчэтаўскай і іншых абласцей яньі складалі да 10% насельніцтва, а ўсяго, па перапісу 1970 г., на тэрыторыі Казахстана пражывала каля 200 тыс. беларусаў і больш за 60 тыс. палякаў, у большасці таксама выхадцаў з Беларусі. У цэлым, паводле перапісу 1959 г., за межамі рэспублікі жылі 1,4 млн. беларусаў, г. зн. амаль кожны пяты (у 1926 г.— кожны дзесяты). Перапіс насельніцтва 1989 г. паказаў, што не было ніводнай саюзнай рэспублікі, дзе б ні пражывалі беларусы (табл. 2.1).
Пры гэтым асноўная іх частка пасялілася ў гарадах. За межамі рэспублікі беларусы-гараджане складаюць звыш 80% ад агульнай колькасці (у самой Беларусі 60%). Кожны шосты беларус пражывае ў Расійскай Федэрацыі. Беларусы у Расіі па колькасці займаюць шостае месца пасля рускіх, татар, украінцаў, чувашоў і башкір. На Украіне па колькасці яны чацвёртыя пасля ўкраінцаў, рускіх і яўрэяў; чацвёртыя таксама ў Літве пасля літоўцаў, рускіх і палякаў; у Латвіі трэція пасля латышоў і рускіх.
Геаграфія беларускага этнасу не ўлічвае яшчэ той часткі беларусаў, якая асімілявалася ці свядома змяніла сваю нацыянальную прыналежнасць. Сярод беларусаў, як вядома, працэс асіміляцыі выражаны вельмі наглядна. Ен працякае ў такіх формах, як моўная асіміляцыя, стварэнне этнічна змешаных сямей, змены ў нацыянальнай самасвядомасці. Так, згодна перапісу насельніцтва 1989 г., кожны трэці беларус лічыць сваёй рбднай мову іншага народа, у першую чаргу рускага; сярод беларусаў, якія жывуць у Расіі, такіх звыш 60%. Кожная пятая сям’я ў Беларусі — этнічна змешаная. Гэта значыць, што дзеці ў такой сям’і могуць і не быць беларусамі, не гаворачы аб тых змешаных сем’ях, якія ўтварыліся па-за межамі рэспублікі.
Сучасная карціна рассялення беларусаў уключае і тыя спрадвечна этнічныя тэрыторыі, на якіх пражывалі іх продкі яшчэ ў далёкім мінулым, як, напрыклад, су4. Зак. 773	' 4.9
седнія раёны Расіі, Украіны, ПрыбалтЫкі, Польшчы^ і тыя, дзе яны аказаліся ў выніку міграцыі, як, напрыклад, Казахстан, Карэлія, Комі, Далёкі Усход, Сібір.
У цэлым Беларусь заўсёды мела даволі значнае адмоўнае сальда міграцыі і побач з Расіяй была раёнам, які больш аддаваў свайго насельніцтва, чым атрымліваў узамен.
2.2.	ГЕАГРАФІЯ МІГРАЦЫЙНЫХ ПЕРАМЯШЧЭННЯЎ У 70—80-я гг.
Разглядаючы працэс міграцыі насельніцтва Беларусі ў 70-я і 80-я гг., неабходна вылучыць два перыяды: да 1985 г. і пасля яго. Першы перыяд ужо мінуў; можна разглядаць яго асноўныя рысы і вынікі. Другі перыяд толькі пачаўся, але мае відавочныя адрозненні нават у першыя гады. Ніжэй будуць разгледжаны асноўныя рысы абодвух перыядаў.