Насельніцтва Беларусі
Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
—6,0
—1,5
1983
80,1
13,5
—4,4
— 1,1
1984
74,1
12,2
—9,6
—2,5
1985
71,5
11,4
— 12,2
—3,2
1988
70,1
10,5
—7,9
—2,2
сельскіх жыхароў яны патрабуюць больш увагі з боку дзяржаўных органаў кіравання, паколькі склад іх жыцця амаль поўнасцю залежыць як ад сістэмы вытворчасці, так і размеркавання жыллёвых каштоўнасцей (прадуктаў харчавання, прадметаў спажывання, жылля, абслугоўвання, працаўладкавання). Калі сельскі жыхар больш залежыць ад прыроднага асяроддзя, то гараджанін —■ ад сацыяльна-эканамічнага. Сельскі жыхар непасрэдна можа выкарыстоўваць прадукты сваёй працы, a гараджанін у большасці выпадкаў стварае адно, а выкарыстоўвае другое, або наогул нічога не стварае, а толькі абслугоўвае. Таму ён вельмі залежыць ад сістэмы сувязей. Калі ў гэтай сістэме парушаецца хоць адно звяно, пачынаюцца цяжкасці і расце сацыяльная напружанасць. Невыпадкова ў аснове сацыяльна-палітычных канфліктаў у першую чаргу ляжаць нявырашаныя праблемы гараджан.
Акрамя натуральнага прыросту ў фарміраванні га-
3. Зак 773
33
Роля міграцыі ў фарміраванні гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі
Паказчыкі міграцыі
Г арадское насельніцтва
Сельскае насельніцтва
1975 г.
1980 г.
1988 г.
1975 г.
1980 г.
1988 г.
Колькасць, тыс. чалавек прыбыўшых
339
329
345
133
117
150
выбыўшых
251
253
266
213
196
228
сальда міграцыі дадатнае (+) адмоўнае (—)
Інтэнсіўнасць міграцыі ў разліку на 1000 жыхароў, %о
прыбыцця
+88
71
—76
60
+79
55
—80
28
—79
28
-78
39
выбыцця
53
46
42
46
46
60
сальда (+, —)
+ 18
+ 14
+ 13
— 18
— 18
—21
радскога насельніцтва надзвычайна вялікую ролю адыгрывае міграцыя, асабліва на ранняй стадыі ўрбанізацыі. На працягу амаль усяго пасляваеннага часу гарады рэспублікі мелі даволі стабільныя паказчыкі міграцыйнага абароту (прыбыцця і выбыцця) з пастаянным дадатным вынікам міграцыі і высокай інтэнсіўнасцю міграцыйнага руху (табл. 1.10).
За 80-я гг. у дынаміцы гэтага працэсу намецілася некаторае паслабленне, у выніку чаго зменшылася папаўненне гарадскога насельніцтва за кошт міграцыі. Калі ў 60-я гг. кожная тысяча гараджан за год атрымлівала 30 чалавек у выніку міграцыйнага прыросту, то ў канцы 80-х гг. гэта лічба знізілася да 10 чалавек. Аднак міграцыя працягвае складаць каля палавіны агульнага прыросту гарадскога насельніцтва Беларусі, аб чым больш падрабязна гл. раздзел 2.
Адміністрацьійныя пераўтварэнні, як крыніца росту гарадскога насельніцтва, ва ўмовах Беларусі ігралі нязначную ролю. За ўвесь пасляваенны перыяд з ліку сельскіх у ранг гарадскіх было пераведзена каля 50 пасяленняў. Але паколькі гэта былі невялічкія пасёлкі, то яны далі не больш 3% агульнага прыросту гараджан. Пералік гарадскіх пасяленняў, утвораных за перыяд з 1944 па 1990 г., прыведзены ў дадатку 4. Пры гэтым трэба адзначыць, што асноўныя пераўтварэнні адбыліся
ў 50-я і 60-я гг., а за апошнія 20 гадоў утворана толькі 6 гарадскіх пасёлкаў. У той жа час па меры развіцця гарадскіх агламерацый і тэрытарыяльнага пашырэння гарадскіх граніц усё большая колькасць сельскіх пасяленняў механічна ўключаецца ў мяжу гарадоў, а іх жыхары становяцца гараджанамі.
Урбаністычнае ўздзеянне на сельскага жыхара праяўляецца і праз маятнікавыя міграцыі, калі сельскім для яго застаецца толькі жыллё, а склад жыцця і працы прыбліжаецца да гарадскіх стандартаў. Такой катэгорыі насельніцтва становіцца ўсё больш і больш, яе называюць «скрытыя гараджане», якія не ўлічваюцца як жыхары гарадоў, але з’яўляюцца часткай іх працоўных рэсурсаў, спажыўцамі матэрыяльных каштоўнасцей і сацыяльных паслуг, удзельнікамі дэмаграфічных працэсаў.
Такім чынам, дэмаграфічная сітуацыя ў гарадах фарміруецца вельмі складана, яе ўздзеянне самае мнагаграннае і павінна быць аб'ектам пастаяннага вывучэння і рэгулявання.
1.6. ДЭМАГРДФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ
Ў СЕЛЬСКІХ ПАСЯЛЕННЯХ
Як ужо адзначалася, характар дэмаграфічнага развіцця ў сельскіх пасяленнях рэспублікі мае рад адметных асаблівасцей не толькі ў рэгіянальных адносінах, але і ў разрэзе розных тыпаў населеных пунктаў. Гэта выклікае неабходнасць спецыяльнага разгляду пытання.
Перш за ўсё трэба адзначыць, што развіццё аграпрамысловага комплексу на тэрыторыі Беларусі ўжо многія гады адбываецца ва ўмовах рэзкага змяншэння колькасці сельскага насельніцтва і пагаршэння яго дэмаграфічнай структуры. Такі тэмп змяншэння колькасці сельскага насельніцтва, які назіраецца ў цяперашні час, можна лічыць празмерным і негатыўным як з эканамічнага, так і дэмаграфічнага пунктаў гледжання. Этнічны аспект таксама немалаважны, улічваючы, што сельскае насельніцтва з’яўляецца карэннай асновай беларускага этнасу.
У характары ўзнаўлення сельскага насельніцтва дамінуючую ролю стала іграць узроставая структура. Сельскія пасяленні амаль удвая ўступаюць гарадскім па агульнай колькасці жыхароў, колькасці асоб працаздольнага ўзросту і дзяцей, але ў іх жыве больш палаві-
з*
Зо
Размеркаванне асноўных узроставых груп паміж горадам і сялом (перапіс насельніцтва 1989 г.)
Узроставыя групы
Агульная колькасць, тыс. чал.
Пасяленні
Доля групы ў складзе насельніцтва, %
гарадскія
сельскія
тыс. чал.
%
тыс.
чал.
%
гарадскога
сель-
скага
Дзеці і падлеткі да 16 гадоў
2483
1746
70,3
736
29,7
26,3
21,0
Асобы працаздольнага ўзросту
5685
4013
70,6
1672
29,4
60,4
47,6
Асобы пенсіённага ўзросту
1984
882
44,5
1102
55,5
13,3
31,4
ны жыхароў пенсіённага ўзросту (гл. рыс. 1.6, табл. 1.11).
Па суадносінах самай маладзейшай узроставай групы (дзеці) і самай старэйшай (пенсіянеры) у сельскіх пасяленнях складваецца рэгрэсіўны тып структуры, пры якой не забяспечваецца замена старых (адыходзячых) пакаленняў падрастаючымі. У 90-я гг. сельскія пасяленні ўступаюць з такой структурай, калі кожны іх трэці жыхар будзе ў пенсіённым узросце, а нагрузка ўтрыманцамі на аднаго працаздольнага ў 3 разы большая, чым у гарадах. Калі ў гарадах на пяць працаздольных прыпадае тры ўтрыманца, то ў сельскіх пасяленнях на кожнага працаздольнага прыпадае 1 утрыманец. Таму сярод праблем сацыяльнай перабудовы вёскі, акрамя праблем сацыяльнага забеспячэння старэйшага пакалення, стаіць праблема працоўнага балансу.
Суадносіны, якія склаліся ў 70-х гг., у наступныя гады выклікалі яшчэ большую дыспрапорцыю паміж выбыццём на пенсію і ўступленнем у працаздольны ўзрост. Фарміраванне кантынгентаў працаздольнага насельніцтва адбываецца пад уздзеяннем замены пакаленняў, міграцыі і смяротнасці. Міграцыяй ахоплены ў асноўным больш маладыя ўзроставыя групы, а смяротнасць скарачае колькасць старэйшых узростаў. Аднак за апошнія гады ўзрасла колькасць смяротных выпадкаў сярод маладога мужчынскага насельніцтва ад траўмаў, атручванняў і няшчасных выпадкаў. Страт працаздольнага
насельніцтва ад знешніх прычын можа наогул не быць, Гэтыя прычыны заключаюцца і ў п’янстве, і ў тэхнізацыі сельскага жыцця без дастатковай да яе падрыхтоўкі, і ў адсутнасці службы рэанімацыі, хуткай медыцынскай дапамогі і ў цэлым радзе недахопаў у сістэме аховы здароўя і прафілактыкі захворванняў. Страта кожнага працаздольнага чалавека абыходзіцца для дзяржавы стратамі ў вытворчасці нацыянальнага багацця. Таму ўмацаванне здароўя насельніцтва, барацьба з усякага роду з’явамі, якія яго пагаршаюць, павінна быць аб’ектам пастаяннай, дзейснай увагі. Органы аховы здароўя. павінны інфармаваць мясцовыя органы ўлады аб стане здароўя насельніцтва так рэгулярна, як даюць справаздачы ўсе гаспадарчыя арганізацыі аб выніках сваёй. дзейнасці. Кожны факт заўчаснай смяротнасці неабходна расцэньваць як з’яву незвычайную, як недахоп у рабоце сістэмы аховы здароўя і выхавання насельніцтва. Санітарна-гігіенічнае і экалагічнае выхаванпе сельскага насельніцтва застаецца на нізкім узроўні, зусім адсутнічае яно сярод жыхароў малых вёсак.
Змяншэнне колькасці сельскіх дзяцей працягвалася і ў 80-я гг. і, як паказалі прагнозныя разлікі, будзе працягвацца ў 90-я. За 70-я гг. іх колькасць зменшылася амаль на 40% у цэлым па Беларусі, а ў сельскіх пасяленнях Віцебскай і Магілёўскай абласцей — на палавіну. У выніку ідзе змяншэнне колькасці дашкольнага f школьнага кантынгентаў, а затым і працаздольных пакаленняў.
Пастарэнне сельскага жаночага насельніцтва мае не толькі эканамічныя, але і дэмаграфічныя вынікі, паколькі няспынна змяншаецца колькасць дзетародных узростаў. У большасці дробных сельскіх пасяленняў самая актыўная дзетародная група — ад 20 да 30 гадоў — або наогул адсутнічае, або налічвае некалькі чалавек. У многіх пасяленнях засталіся толькі адны пенсіянеры. Такія вёскі паступова могуць знікнуць.
Па выніках Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1989 г.г неабходна зрабіць поўную і самую падрабязную класіфікацыю ўсіх сельскіх пасяленняў па дэмаграфічнай сітуацыі, паколькі яна вызначае не толькі працоўны і спажывецкі патэнцыял, але і ўзнаўленчыя магчымасці кожнага з іх.
Разглядаючы узровень нараджальнасці ў сельскіх. пасяленнях, неабходна адзначыць, што сельская мясцовасць Беларусі ў гэтых адносінах адрозніваецца ад «сус-
Размеркаванне сельскіх раёнаў Беларусі па ўзроўню нараджальнасці
Узровень нараджальнасці ў разліку на 1000 чал.
Паказчык,
%.
Колькасць раёнаў у групе
1970 г.
1980 г.
1988 г.
Мінімальны
менш за
12
11
50
22
Нізкі
ад 12 да
15
66
48
66
Сярэдні
ад 15 да
18
28
19
26
Вышэй за сярэдні
ад 18 да
21
12
—
3
ветных стандартаў» тым, что ўступае гарадам па агульнаму каэфіцыенту нараджальнасці, які к пачатку 70-х гг. упаў да 14—12%0, а к канцу 70-х стаў ніжэй узроўню смяротнасці і не змог забяспечыць нават простае ўзнаўленне сельскага насельніцтва.
У тэрытарыяльным плане адбыўся зрух раёнаў у групу з мінімальным узроўнем нараджальнасці (табл. 1.12). Многія з іх маюць паказчык менш 10 народжаных дзяцёй у разліку на 1000 жыхароў. Больш за ўсё такіх раёнаў у Гродзенскай вобласці (Навагрудскі, Карэліцкі, Іўеўскі, Шчучынскі і інш.). Усё часцей сустракаюцца яны ў Віцебскай вобласці. Рэзка павялічылася дадзеная група ў Гомельскай вобласці за кошт тых тэрыторый, якія пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі. Гэта самы нізкі ўзровень нараджальнасці, які адзначаецца ў свеце. Ён не можа кампенсаваць смяротнасць і вядзе да натуральных страт насельніцтва.