• Газеты, часопісы і г.д.
  • Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

    Насельніцтва Беларусі

    Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 176с.
    Мінск 1992
    54.67 МБ
    У параўнанні з іншымі краінамі ў Беларусі менш выражаны тыпова ўрбанізаваныя, агламерыраваныя зоны. Нават многія буйныя гарады (Віцебск, Гродна, Брэст) маюць тыпова сельскае акружэнне з невялікай прыгараднай зонай. Толькі сталічная Мінская сістэма можа прэтэндаваць на агламерыраваную тэрыторыю, дзе ўжо праглядваецца сетка гарадскіх і сельскіх спадарожнікаў сталіцы бліжэйшага і далейшага прыцягнення. Пры гэтым выразна акрэсліваюцца амаль усе формы сацыяльна-эканамічных прасторавых сувязей: вытворчыя (рэсурсныя, тэхналагічныя, экалагічныя); сацыяльна-вытворчыя (працоўныя, размеркавальныя, кіраўнічыя); сацыяльныя (падрыхтоўка кадраў, культурна-бытавое абслугоўванне, шфармацыя, кіраванне); дэмаграфічныя (сямейныя, шлюбныя, сваяцкія); турысцкія, рэкрэацыйныя. У дадзенай сістэме рассялення, як найбольш дасканалай, дзейнічаюць пабуджальныя сілы сацыяльна-эканамічных сувязей паміж цэнтрам сістэмы і яго акружэннем. Для ажыццяўлення гэтых сувязей склалася разгалінаваная і шматпрофільная сістэма камунікацый —транспартных, энергетычных, інфармацыйных. Па гэтых камунікацыях ідуць патокі людзей, прадукцыі, рэсурсаў, энергіі, інфармацыі да цэнтра TCP і ад яго. На прыкладзе дадзенай сістэмы наглядна відаць, як узмацненне сувязей на новай горадаўтвараючай аснове набывае новыя формы і змест, пры якіх знікае аўтаномнасць пасяленняў, згладжваюцца адрозненні і дыспрапорцыі ва ўзроўні іх развіцця. Там, дзе гэтыя сувязі яшчэ не выяўлены ў такім поўным выглядзе, дзе не створаны ўмовы для іх праяўлення, стрымліваецца і фарміраванне сістэм рассялепня.
    Фарміраванне TCP стрымліваецца іншы раз і суб’ектыўнымі фактарамі, калі сістэма гаспадарчага кіравання і планавання фармальна функцыяніруе ў межах адміністрацыйных граніц (абласцей, раёнаў, сельсаветаў), a сістэмы рассялення, якія складваюцца фактычна, не супадаюць з гэтымі граніцамі. Напрыклад, пры наяўнасці 118 раёнаў рэальна фарміруецца каля 20 сістэм рассялення; пры наяўнасці 1479 сельсаветаў фарміруецца не больш 400 мясцовых сістэм. Населеныя пункты асобных раёнаў, напрыклад Смаргонскага, Ашмянскага, больш імкнуцца да Маладзечна, чым да свайго абласнога цэнтра Гродна. Ва ўсіх абласцях, акрамя Мінскай, галоўныя
    цэнтры зрушаны ў адносінах да кіруемай імі тэрыторыі, што ўскладняе сувязі, узмацняе ролю «дублёраў», міжраённых цэнтраў, як, напрыклад, Полацк з Наваполацкам у Віцебскай вобласці, Пінск і Баранавічы ў Брэсцкай, Бабруйск у Магілёўскай. Усе гэтыя прыклады гавораць аб тым, што тэрытарыяльная арганізацыя населеных пунктаў і нават адміністрацыйных граніц патрабуе далейшага ўдасканалення.
    Адмоўна адбіваецца на рассяленні і такі падыход, калі капітальныя ўкладанні празмерна канцэнтруюцца ў некаторых цэнтрах без дастатковага ўліку іх рэсурсных магчымасцей, што выклікае «перахопліванне» гэтых рэсурсаў у суседняй TCP, аслабленне зоны яе прыцягнення. Напрыклад, Жлобінская сістэма, якая фарміруецца, вельмі хутка накоплівае свой эканамічны патэнцыял, але яе працоўныя рэсурсы практычна вычарпаны, што выклікае іх прыцягненне з суседняй і без таго працанедастатковай Бабруйскай сістэмы і тым самым падрывае яе дэмаграфічную аснову. Гэты прыклад гаворыць аб тым, як важна сувымяраць аб’ём капіталызых укладанняў з працоўным патэнцыялам, а галіновае і тэрытарыяльнае размяшчэнне вытворчасці — з інтарэсамі рассялення.
    Паколькі ўсе гарадскія і сельскія населеныя пункты адначасова развіваць не дазваляе эканамічная база і дэмаграфічная аснова, неабходна дакладная ацэнка мясцовых рэсурсных магчымасцей, а ў некаторых выпадках і пераразмеркаванне рэсурсаў. Гэта праблема асабліва абвастрылася з пераходам на новыя ўмовы гаспадарання і зрухамі ў рассяленні, якія выклікала чарнобыльская катастрофа.
    Далейшае развіццё сістэмы рассялення ставіць новыя запатрабаванні перад транспартнай інфраструктурай. Неабходна будаўніцтва новых магістралей, электрыфікацыя дарог, паляпшэнне транспартных сувязей паміж гарадамі і сельскімі пасяленнямі, удасканаленне прыгарадных зносін.
    Сярод праблем інжынернага забеспячэння населеных пунктаў усё больш складанай з’яўляецца праблема водаі энергазабеспячэння. Улічваючы, што рэспубліка не мае дастатковых запасаў энергарэсурсаў, складанасць праблемы на сучасным этапе яшчэ больш абвастрылася.
    Пасля чарнобыльскай катастрофы у лік першачарговых увайшла праблема рэзервіравання і захавання рэкрэацыйных тэрыторый з каштоўнымі лячэбна-аздараўленчымі і культурна-пазнавальнымі рэсурсамі, якімі Ka-
    рысталася ці магло карыстацца насельніцтва не толькі Беларусі, але і суседніх краін.
    У агульным кo:vlплeкce рассяленчых праблем асаблівую актуальнасць набывае экалагічная праблема, неабходнасць экалагічнай раўнавагі, аздараўлення прыроднага асяроддзя, у якім размешчаны населеныя пункты. Можна сказаць, што на сучасным этапе для рэспублікі гэта самая галоўная сацыяльная праблема.
    Гаворачы аб будучым развіцці сістэмы рассялення на тэрыторыі Беларусі, неабходна адзначыць, што ў бліжэйшай перспектыве працэс развіцця населеных пунктаў будзе ажыццяўляцца ў іншых умовах, чым у папярэднія дзесяцігоддзі.
    Па-першае, новымі будуць палітычныя ўмовы. Упершыню за ўсю гісторыю свайго існавання этнічная тэрыторыя беларусаў будзе развівацца як самастойная, суверэнная краіна — Рэспубліка Беларусь. Адраджэнне нацыянальнай самабытнасці магчыма знойдзе сваё адлюстраванне і ў некаторых рысах рассялення. Змяніліся ўмовы эканоміка-геаграфічнага становішча Беларусі і характар міжнародных сувязей, што будзе ўплываць на становішча многіх населеных пунктаў, фарміраванне іх насельніцтва.
    Па-другое, пачынаюць мяняцца і сацыяльна-эканамічныя ўмовы. Спачатку гэта праявіцца ў гаспадарчай дзейнасці, калі ўсё большыя сферы жыцця ахопяць рыначныя адносіны. Калі пачне рэалізавацца прынцып прыватызацыі зямлі, хутчэй за ўсё зноў ажыве дысперсная (хутарская, фермерская) форма рассялення, якая рэальна магчыма ў першую чаргу ў самых дробнасялешіых раёнах Беларускага Паазер’я з іх дробпаконтурнымі сельгасугоддзямі. Новыя формы гаспадарчай дзейнасці і эканамічных адносін паступова пачнуць мяняць вьпворчую структуру і функцыі многіх населеных пунктаў. Напрыклад, развіццё індывідуальных форм дзейнасці, прыватызацыя ў сферы паслуг могуць даць стымул для актывізацыі эканамічнага развіцця малых гарадоў і нават малых вёсак.
    У сучасны пераходны перыяд стварыліся і цяжкасці ў развіцці населеных пунктаў, паколькі новыя формы арганізацыі жыццядзейнасці яшчэ не ўзмацнелі, а старыя структуры пачалі разбурацца.
    Ва ўмовах нарастаючай інфляцыі пагоршыліся фінансавыя магчымасці мясцовых органаў улады і саміх жыхароў, што стрымлівае рэалізацыю праграм па добраўпа-
    радкаванню гарадоў і вёсак. Негатыўна выяўляецца і нарастаючы дэфіцыт рэсурсаў, у тым ліку будаўнічых.
    Па-трэцяе, развіццё населеных пунктаў будзе ажыццяўляцца ва ўмовах неспрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыі, таму што абсалютная большасць іх не можа нарошчваць свой працоўны патэнцыял, паколькі нясе страты насельніцтва.
    Такім чынам, адны ўмовы будуць спрыяць сацыяльнаэканамічнаму і культурнаму прагрэсу ў развіцці сістэмы рассялення, другія, паадварот, стрымліваць яго. Рэгуляваць гэтым складаным працэсам магчыма толькі з дапамогай эканамічных рычагоў, падмацаваных заканадаўчымі актамі і абгрунтаванымі навуковымі распрацоўкамі.
    6.	УЗДЗЕЯННЕ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ НА ГЕАГРАФІЮ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУС!
    Аварыя, якая здарылася 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, з’яўляецца самай вялікай катастрофай сучаснасці. Чарнобыльская катастрофа прычыніла страты насельніцтву Беларусі, яе гаспадарцы, прыродным рэсурсам, стварыла надзвычай небяспечнае радыяцыйнае становішча, новыя экалагічныя, сацыяльныя, эканамічныя ўмовы жыццядзейнасці.
    Трагічныя вынікі аварыі праяўляюцца ў розных аспектах.
    Эколага-геаграфічны аспект выражаны ў парушэнні натуральнага стану прыродна-геаграфічнага асяроддзя на многіх тэрыторыях рэспублікі.
    Тэрыторыя радыеактыўнага забруджвання — гэта тая частка Беларусі, на якой адзначаецца ўстойлівае забруджванне навакольнага асяроддзя радыеактЫўнымі рэчывамі і дзе патрабуецца прыняцце спецыяльных ахоўных мер. На гэтых тэрыторыях шчыльнасць забруджвання глебы радыенуклідамі цэзія-137, стронцыя-90 і плутонія складае адпаведна 1,0; 0,15; 0,01 Кі/кв. км і больш.
    У выніку абследаванняў, якія праводзяцца Белгідраметам, інстытутамі Дзяржаграпрома і Акадэміі навук, да канца 1990 г. былі ўжо вядомы фактычна ўсе тыя тэрыгорыі рэспублікі, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
    У пачатку 1991 г. плошча тэрыторый, забруджаных цэзіем-137—асноўным дозаўтвараючым радыенуклідам,
    Размеркаванне плошчы забруджвання цэзіем-137 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (па стану на студзень 1991 г.)
    Вобласці
    Агульная плошча, тыс. кв. км
    Шчыльнасць забруджвання, КІ/кв. км
    Усяго забруджана, тыс. кв. км
    % ад агульнай плошчы 1
    
    
    1-5
    5—15
    15—4 0
    звыш 40
    
    
    Гомельская
    40,4
    16,87
    6,74
    2,76
    1,63
    28,0
    69,3
    Магілёўская
    29,0
    5,49
    2,90
    1,45
    0,53
    10,4
    35,8
    Брэсцкая
    32,3
    3,80
    0,47
    —
    —
    4,3
    13,2
    Мінская
    40,8
    2,03
    0,05
    ——
    —
    2,1
    5,0
    Г родзенская
    25,0
    1,69
    0,01
    —
    —
    1,7
    6,8
    Віцебская
    40,1
    0,03
    —
    —
    —
    0,03
    0,07
    Усяго
    207,6
    29,91
    10,17
    4,21
    2,16
    46,45
    22,4
    складала 46,5 тыс. кв. км, амаль 1/4 частку ўсёй плошчы Беларусі. На гэтай тэрыторыі знаходзіцца 1,5 тыс. населеных пунктаў, дзе пражывала звыш 1,5 млн. чалавек.
    На апублікаваных картах радыяцыйнай абстаноўкі паказаны дзве асноўныя плямы. Адна з іх, найбольш забруджаная,— поўдзень Гомельскай вобласці: Хойніцкі, Брагінскі і Нараўлянскі раёны, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад зоны АЭС. Тут найбольш высокі ўзровень магутнасці дозы гамавыпраменьвання за кошт выпадання радыёнуклідаў у дні аварыі. Жыхары 107 населеных пунктаў з гэтых раёнаў былі эвакуіраваны яшчэ ў 1986 г. На захадзе вобласці радыяцыйная пляма ахапіла землі Ельскага і Лельчыцкага раёнаў, дзе выяўлены арэалы са шчыльнасцю забруджвання цэзіем-137 звыш 17 Кі/кв. км.
    Другая вялікая пляма — поўнач Гомельскай і поўдзень Магілёўскай абласцей. Яна ўтварылася ў выніку выпадання радыеактыўных рэчываў з атмасфернымі ападкамі. У гэтай пляме — Веткаўскі, Добрушскі, Чачэрскі, Кармянскі, Буда-Кашалёўскі, Касцюковіцкі, Чэрыкаўскі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Клімавіцкі і Быхаўскі раёны.