Насельніцтва Беларусі Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення

Насельніцтва Беларусі

Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 176с.
Мінск 1992
54.67 МБ
Плямы з больш нізкім узроўнем забруджвання выяўлены таксама ў Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцях. Адносна чыстай застаецца толькі тэрыторыя паўночнай часткі ў межах Віцебскай вобласці (табл. 6.1).
Больш за ўсіх пацярпела ад аварыі Гомельская вобласць. Амаль 70% яе плошчы ў той ці іншай ступені аказалася забруджанай. На зямлю Гомельшчыны выпала самая вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў. Амаль кожны дзесяты квадратны кіламетр забруджаны такой дозай (больш за 15 і нават за 40 Кі), пры якой пражыванне чалавека з’яўляецца небяспечпым. На долю Гомельскай вобласці прыпадае 3/4 такіх небяспечных зямель, дзе гаспадарчая дзейнасць немагчыма.
На зямлі Магілёўскай вобласці таксама ёсць такія арэалы. Яны складаюць 7% ад яе агульнай плошчы. Усяго тут забруджана 36% тэрыторыі. На дзве гэтыя вобласці прыпадае 9/10 агульнай плошчы радыеактыўнага забруджвання ў Рэспубліцы Беларусь.
У Брэсцкай вобласці шчыльнасць забруджвання глебы цэзіем-137 звыш 5 Кі/кв. км вызначана ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах; у Мінскай — у Валожынскім і Салігорскім. Сустракаюцца і іншыя арэалы, але ўжо з больш нізкай шчыльнасцю.
Паколькі тэрыторыя Беларусі пацярпела ад аварыі асабліва моцна, яна аб’яўлена зонай нацыянальнага экалагічнага бедства, зонай, небяспечнай для жыцця.
Каб забяспечыць больш арганізаваны навукова абгрунтаваны падыход да вырашэння праблемы радыяцыйнай аховы насельніцтва і пераадолення вынікаў аварыі, у 1991 г. быў прыняты спецыяльны Закон аб статусе тэрыторыі, якая падверглася радыеактыўнаму забруджванню. Гэты закон рэгулюе рэжым тэрыторыі, умовы пражывання, ажыццяўлення гаспадарчай, навукова-даследчай і іншай дзейнасці на ёй з мэтай памяншэння сілы ўздзеяння радыяцыі на здароўе насельніцтва.
Сацыяльна-экалагічны аспект праяўляецца ў рэзкім парушэнні натуральнага стану асяроддзя пражывання і ўмоў жыццядзейнасці людзей. У небяспецы знаходзіцца здароўе і жыццё цэлай нацыі.
Радыяцыйнае забруджванне ўжо з першых хвілін аварыі выклікала чалавечыя ахвяры (загінуўшыя пры тушэнні пажару, ад празмернага апраменьвання, ад захворванняў і г. д.).
Паводле інфармацыі НДІ радыяцыйнай медыцыны, на працягу 1986—1988 гг. радыенукліды яшчэ не выклікалі рэзкіх захворванняў насельніцтва, не выяўлены былі асаблівыя змены ў агульнай структуры захворванняў, у паказчыках смяротнасці, нават дзіцячай. Але паступова абазначаецца павелічэнне захворванняў шчытападоб136
най залозы (эндэмічны валляк), злаякасных новаўтварэнняў і інш.
Асаблівую трывогу выклікае забеспячэнне ўмоў пражывання людзей, якія засгаліся жыць на пацярпеўшых тэрыторыях. Там забруджаны амаль усе прыродна-рэкрэацЫйныя цэнтры, зоны адпачынку, лясныя і водныя рэсурсы. Насельніцтва гэтай часткі рэспублікі не мае магчымасці аднаўляць здароўе па месцу жыхарства, не можа карыстацца дарамі прыроды, адпачываць на сваіх рэках і азёрах і нават на свежым паветры. He ўсе жыхары, як вядома, пападуць на адпачынак у Італію ці Грэцыю. Большасць з іх вымушана жыць у неспрыяльным асяроддзі. Пры гэтым яно не паляпшаецца, а пагаршаецца.
Яшчэ ў пачатку 1991 г. быў распрацаваны Закон «Аб сацыяльнай ахове грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Ен накіраваны на ахову правоў і інтарэсаў тых грамадзян, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі вынікаў катастрофы, эвакуіраваны або адселены на новае месца жыхарства, ці пражываюць на забруджаных тэрыторыях.
Створаны Беларускі нацыянальны камітэт па радыяцыйнай ахове насельніцтва. Распрацаваны саюзныя і рэспубліканскія канцэпцыі пражывання ў раёнах, пацярпеўшых ад аварыі.
Гранічнай эквівалентнай дозай апраменьвання прыняты паказчык 0,1 бэр ў год. Калі гэты паказчык меншы — няма абмежавання для пражывання; калі большы — праводзяцца ахоўныя меры, у тым ліку і адсяленне з забруджаных тэрыторый на больш чыстыя.
Удзельнікам ліквідацыі выпікаў катастрофы Закон прадугледжвае многія сацыяльна-эканамічныя льготы, розныя формы матэрыяльнай дапамогі.
Грамадзяне, эвакуіраваньія і адселеныя (арганізавана ці самастойна), таксама маюць шмат ільгот. Ім выдаецца грашовая кампенсацыя за страчаныя матэрыяльныя каштоўнасці ці перадаюцца ва ўласнасць новыя. Кампенсуюцца затраты, звязаныя з перасяленнем. Такія грамадзяне ў першую чаргу забяспечваюцца жыллём і маюць ільготы на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне.
Тыя грамадзяне, якія пражываюць ці працуюць у небяспечнай зоне, маюць таксама шмат ільгот, атрымліваюць даплаты, якія павінны кампенсаваць прычыненыя ім страты.
Аб’ектам асаблівай увагі з’яўляюцца дзеці, цяжарныя маці, маладыя сем’і.
Чарнобыльская трагедыя стала болем не толькі нашай краіны, але і ўсяго чалавецтва. Генеральная Асамблея ААН у лютым 1991 г. прыняла рэзалюцыю, згодна з якой пашыраецца міжнароднае супрацоўніцтва ў справе пераадолення вынікаў аварыі, Рэспубліку не пакінулі ў бядзе. Яна з’яўляецца аб’ектам увагі і рознабаковай дапамогі як з боку краін Садружнасці, так і з боку замежных краін. Створаны спецыяльныя фонды дапамогі. Гэта чалавечае брацтва дапамагло выстаяць Беларусі ў гады ваеннага ліхалецця. Есць надзея, што іменна яно дапаможа выжыць і цяпер, патрэбна толькі ўсе сілы накіраваць на стваральную, а не разбуральную працу.
Сацыяльна-геаграфічны аспект праяўляецца праз змены ў рассяленні і тэрытарыяльнай арганізацыі жыццядзейнасці насельніцтва.
На тэрыторыі рэспублікі праведзена надзвычайнае заніраванне, у аснове якога ляжыць асаблівы крытэрый — шчыльнасць забруджвання глебы радыенуклідамі. Па гэтаму крытэрыю выдзелены наступныя зоны.
Зона эвакуацыі — 30-кіламетровая зона вакол Чарнобыльскай АЭС, найбольш пацярпеўшая ад аварыі. У гэтай зоне забараняецца ўсякая гаспадарчая дзейнасць (акрамя спецыяльнай па забеспячэнню радыяцыйнай бяспекі) і ўстанаўліваецца запаведны кантрольнапрапускны рэжым. Галоўная прыкмета зоны — бязлюддзе (паколькі жыхары эвакуіраваны). Зона надзейна абараняецца ад несанкцыяніраванага пранікнення ў яе людзей і ўсіх відаў наземнага транспарту. У гэтай зоне забараняецца пражыванне і знаходжанне людзей, вываз без дазволу дамашніх рэчаў, будаўнічых матэрыялаў, машын, абсталявання, зямлі, торфу, драўніны, раслінных кармоў, лекавых раслін, грыбоў, ягад і г. д.
Затым выдзелены дзве зоны, з якіх прадугледжана абавязковае адсяленне людзей (зона першачарговага адсялення і зона наступнага адсялення).
Зона першачарговага а д с я л е н н я ўключае тыя землі, дзе шчыльнасць забруджвання цэзіем-137, стронцыем-90 і плутоніем складае адпаведна звыш 40, 3, 0,1 Кі/кв. км. У гэтай зоне без асобага дазволу забараняецца пражыванне насельніцтва, вываз любых матэрыяльных сродкаў, рэсурсаў, прагон і выпас жывёлы, праезд па-за дарогамі агульнага карыстання, правядзенне любых відаў работ, звязаных з парушэннем глебава-
га покрыва. Знаходжанне людзей дапускаецца толькі па спецыяльнаму дазволу і рэгламентуецца па часу адпаведнымі правіламі і нормамі. Таму жыхары населеных пунктаў, якія папалі ў гэту зону, абавязкова павінны быць выселены як мага хутчэй.
Зона наступнага адсялення ўключае тыя землі, дзе шчыльнасць забруджвання адпаведна перавышае 15, 2, 0,05 Кі/кв. км і доза апраменьвання чалавека можа перавысіць 0,5 бэр у год.
Парадак перасялення і віды гаспадарчай дзейнасці вызначаюцца урадам рэспублікі. На землях, якія папалі ў гэту зону, таксама забараняецца без асобага дазволу ўсякае рэсурсавыкарыстанне, правядзенне любых работ, звязаных з парушэннем глебавага покрыва. Для грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі і вымушаны пакінуць сваё месца жыхарства, пры перасяленні ў чыстыя раёны прадугледжаны рознабаковыя льготы: першачарговае працаўладкаванне, грашовыя і матэрыяльныя кампенсацыі, першачарговае забеспячэнне жыллём і абслугоўванне ўсімі відамі паслуг.
Гэтыя тры зоны знаходзяцца ў рэжыме жорсткага кантролю з дапамогай медыка-біялагічнага і экалагічнага маніторынгу, утрымання тэрыторыі ў належным санітарным і пажарабяспечным стане пры ўмове абмежаванай колькасці працуючых людзей.
Тэрыторыі, дзе шчыльнасць радыеактыўнага забруджвання глебы складае адпаведна ад 5 да 15; ад 0,5 да 2; ад 0,01 да 0,05 Кі/кв. км, а доза апраменьвання перавышае дапушчальную мяжу (0,1 бэр у год), выдзелены як зона з п р а в а м на а дсяленне. У гэтай зоне ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўмовы жыццядзейнасці. Напрыклад, забараняецца вытворчасць і нарыхтоўка прадукцыі, калі яна па ўтрыманню радьіенуклідаў перавышае ўстаноўленыя нормы. Забараняецца любая дзейнасць, якая пагаршае радыелагічную сітуацыю. Вырабленая ў зоне прадукцыя рэалізуецца толькі пасля радыеметрычнага кантролю. Каб знізіць рызыку захворвання пражЫваючага насельніцтва, праводзіцца пастаянны дазіметрычны кантроль, радыеэкалагічны маніторынг, дэзактывацыя тэрьіторыі, суцэльная газіфікацыя населеных пунктаў, асфальтавае ці бетоннае пакрыццё дарог і г. д. Грамадзяне, якія не жадаюць пражываць на гэтай тэрыторыі, маюць права на перасяленне.
Тэрыторыя, дзе шчыльнасць забруджвання глебы цэзіем-137 менш за 5 Кі/кв. км і доза апраменьвання не
перавышае дапушчальную мяжу, класіфікуецца як зо н a пражыв ання. Але і тут прыродакарыстанне і ўсякая гаспадарчая дзейнасць павінны строга адпавядаць патрабаванням норм радыяцыйнай бяспекі. У гэтай зоне таксама праводзяцца ўсе тыя меры, якія накіраваны на зніжэнне рызыкі захворвання насельніцтва.
Астатняя тэрыторыя рэспублікі лічыцца ўмоўна чыстай, але і яна будзе рэгулярна падвяргацца радыелагічнаму кантролю.
Такім чынам, новае экалагічнае становішча падзяліла тэрыторыю рэспублікі на тры зоны: прыгодную, малапрыгодную і непрыгодную для жыцця. У першай (3/4 тэрыторыі) яшчэ параўнальна спрыяльнае і экалагічна чыстае асяроддзе. Гэта частка рэспублікі вымушана цяпер узяць на сябе ўсю адказнасць за жыццезабеспячэнне ўсяго насельніцтва і канцэнтраваць сілы, каб выйсві з цяжкага становішча. Ей жа давядзецца прыняць і асноўную частку тых перасяленцаў, якія павінны назаўсёды ці часова пакінуць забруджаныя зоны.
Другая частка рэспублікі (20% яе плошчы) можа стаць прыгоднай для жыццядзейнасці, але пры ўмове вельмі значных дадатковых затрат і абмежаваных відаў рэсурсавыкарыстання. Каб вярнуць гэтай тэірыторыі ранейшы патэнцыял, пазбавіць ад радыяцыйнай небяспекі, спатрэбяцца сродкі і час.