Назоўнікі на -ар (-яр) у беларускай мове
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 64с.
Мінск 1970
п. В. ВЯРХОЎ
Назоўнікі НА АР(ЯР) У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХШКА» МIНСК 1970
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
П. В. ВЯРХОЎ
НАЗОЎНІКІ
HA АР (ЯР)
У БЕЛАРУСКАЙ
МОВЕ
ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХНІКА»
МІНСК 1970
В99 4С(БЕЛ)
Рэдактар доктар філалагічных навук М. В. БІРЫЛА
Вярхоў П. В.
В99
Назоўнікі на ар (яр) у беларускай мове. Рэд.
М. В. Бірыла. Мн„ «Навука і тэхніка», 1970.
64 с. (АН БССР. Інт мовазнаўства імя Якуба Ко
ласа) 1000 экз. 21 к.
Работа прысвечана словаўтварэнню назоўнікаў пры дапамозе суфікса ар (яр) у беларускай мове. Вывады грунт^юВДа на фактычным матэрыяле беларускай мовы XV—XX стст. Бібліягр. у падрадковых зносках.
711
4070
4С(БЕЛ)
Светлай памяці В. Ф. Крыўчык, нястомнай даследчыцы старажытнага беларускага слова, прысвячаю
УВОДЗІНЫ
Вывучэнне тэарэтычных пытанняў суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў у беларускім мовазнаўстве вядзе пачатак яшчэ са старажытнабеларускага перыяду. Тэорыя суфіксаў у агульных рысах акрэслена ўжо ў «Граматыцы славенскай» Лаўрэнція Зізанія ў асобным падраздзеле, прысвечаным шасці «образомь нмень внда пронзводного», напрыклад «Москвнтннь» ад «Москвы», «чнтатель» ад «чнтаю» ў Трэба зазначыць, што гэтыя агульныя заўвагі паўтараліся ў граматычнай літаратуры аж да з яўлення капітальных прац 51. ф. Карскага, у якіх адлюстраваны лепшыя дасягненні ў галіне тэорыі і практыкі рускай і зарубежнай кампаратывістыкі. У «Гістарычньім нарысе словаўтварэння і словазмянення v беларускім нарэччы», які пачаў друкавацца з 1910 г. ў «Варшавскнх уннверснтетскнх нзвестнях», упершыню пастаўлены на навуковую аснову пытанні словаўтваральнап аналогіі, шырока паказана роля ўтвараючых асноў, прадстаўлены словаўтваральныя тыпы гутарковай і літаратурнай мовы ў яе гістарычным і сучасным аспектах.
У наш час агульнатэарэтычная канцэпцыя вывучэння суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў узбагацілася і значна папоўнілася ў выніку сістэматызацыі беларускіх антрапанімічных назваў, якія «з’яўляюцца,— як зазначае даследчык беларускан антрапаніміі М. В. Бірыла,— адной з надзвычай важных крыніц вывучэння лексікі’і словаўтварэння беларускай мовы папярэдніх эпох» ².
п ¹ Гра^*?тіка словенска. Сьставленна Лаврентіем'ь Зізаніемь внльна, іоуо, л.
. ² М. В. Бірыла. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў Мінск 1963 стар. 3. Аналізу беларускіх антрапанімічных назваў прысвечана такСа,Т™ЛГ⁰ Даследаванне «Беларуская антрапанімія» (Мінск 1966 1 1ЧПЧI ’
Выключна важнымі крыніцамі для вывучэння суфіксальнага словаўтварэння з’яўляюцца беларускія і польскія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом³. На падставе спецыфікі апошніх, як здаецца нам, можна вызначаць гістарычныя ўзаемаўплывы суфіксацыі беларускай і польскай моў.'а таксама некаторыя аспекты рэканструкцыі. Так, перадача ў польскіх тэкстах формы liczbar, папершае, можа ўказваць на існаванне апошняй у старажытнабеларускай мове, але не засведчанай у прагледжаных намі крыніцах ⁴, і, падругое, сведчыць аб беларускім уплыве на польскую мову, параўн. польскія тыпы, якія адзначаюцца з XV ст.: pisarz, piekarz, golarz, szafarz, kpiarz, mordarz, sniarz, swiegotarz, wlodarz, apotekarz, gajdarz, gliniarz, karczmarz, kosarz, mtynarz, murarz, owczarz⁵.
У гэтай працы маецца на мэце апісаць словаўтварэнне назоўнікаў пры дапамозе суфікса ар'ь (ярт>) у гісторыі беларускай мовы і тым самым у некаторан ступені запоўніць істотны недахоп не толькі ў беларускім, але і ў славянскім мовазнаўстве. Вывады зроблены на вялікім фактычным матэрыяле беларускан мовы XV XX стст., які з’яўляецца надзейнай крыніцай для вырашэння пытанняў, звязаных з суфіксацыяй на ар (яр) у больш шырокім славістычным плане. На падставе беларускага моўнага матэрыялу можна закранаць важныя тэарэтычныя пытанні індаеўрапейскага іменнага словаўтварэння — марфемная дысіміляцыя, працэсы аналогіі і інш.
У працы падаецца значная колькасць лексем і іх форм. Такая падача фактычнага матэрыялу абумоўлена радам прычын. Папершае, большасць прыкладаў узята з арыгіналаў, якія захоўваюцца ў архівах і недаступны для спецыялістаў па словаўтварэнню. Падругое, прыведзены матэрыял з’явіцца базай для пабудовы структурнатыпалагічных схем у галіне словаўтварэння і параўнальнагістарычнага апісання славянскай суфіксацыі.
³ A. К. А н т о н о в п ч. Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом. Внльнюс, 1968. 3 паасобнымі транслітараванымі з арабскага на кірыліцкі алфавіт тэкстамі і падрыхтаваным да іх слоўнікам нас пазнаёміў аўтар.
⁴ Гэта форма адсутнічае і ў фундаментальнан картатэцы для слоўніка старажытнабеларускай мовы Інстытута мовазнаўства АН БССР
³ Z. Klemensiewicz, Т. L е h rS р I a w і n s k і, S. Urbaiiczyk. Gramatvka historyczna jgzyka polskiego. Warszawa, 1955, s. 198—199.
3 ГІСТОРЫІ ВЫВУЧЭННЯ СУФІКСА ар (яр)
У беларускім мовазнаўстве суфікс арт> (apt) да цяперашняга часу застаецца маладаследаваным. Яго гісторыя акрэслена толькі ў агульных рысах Я. Ф. Карскім. Даследчык звярнуў увагу на тое, што агульнаславянскі суфікс arjo на беларускай глебе замяніўся на ~аР> У якім у пэўных гаворках адбылося зацвярдзенне р пад уплывам чыста фанетычных прычын; мяккі гук р паводле традыцыйнай арфаграфіі сустракаецца толькі ў старажытных помніках і ў пэўных гаворках: гподарА, комннар, дрўкар б. Часткова прадстаўлена апісанне сучаснага суфікса асобы ар (яр) у даследаванні В. Б. Хацкевіч, якое асноўваецца на абмежаваным коле мастацкіх твораў пераважна XX ст. і ў якім амаль зусім не ўлічваюцца літаратурныя крыніцы папярэдняга стагоддзя⁷.
Бедна і з вялікімі фактычнымі памылкамі прадстаўлена беларуская суфіксацыя на ар у манаграфіі Ф. Копетца, прысвечанай словаўтварэнню 'назоўнікаў на ар у славянскіх мовах, дзе беларускай мове адведзена толькі адна старонка ⁸.
Такім чынам, у адзначаных і некаторых іншых даследаваннях⁹ не паказаны характэрныя асаблівасці развіц
⁶ Е. Ф. К а р с к н й. Белорусы. Язык белорусского народа, вып. 2—3. М., 1956, стр. 25.
⁷ В. Б. X а ц к е в і ч. Суфіксальнае словаўтварэнне назоўнікаў, якія абазначаюць асобу мужчынскага полу ў сучаснаіі беларускай мове. Даследаванні па беларускай і рускаіі мовах. Мінск '1958 стар. 185—186.
⁸ F. Kopetz. Die Nomina auf агь. Eine Studie zur slavischen Wortbildung (IX. Das Suffix агь im Weissrussischen). Meisenheim am Gian, 1966, S. 81.
⁹ Б. H. K o c o в c к ii ft. K вопросу o тппах суффпксального словообразовання сушествнтельных в языке белорусской народностн. Ученые запнскн Белорусского государственного унпверснтета, вып. XXVII. Серня фнлологнческая. Мннск, 1956, стр. '248; I. К о в а л н к. Пнтання слов'янського іменнпкового словотвору. Львів. 1958, стор. 50,
5
ця словаўтваральных функцый суфікса арь (ярь) на розных этапах развіцця беларускай мовы, хаця словаўтворы з гэтым суфіксам вядуць пачатак ад глыбокай старажытнасці.
Наяўнасць у сучасных усходнеславянскіх мовах, a таксама ў старажытнарускай мове слоў з суфіксам ар (яр) для абазначэння асабовых і неасабовых назваў сведчыць аб словаўтваральнай функцыі данага суфікса для гэтых абодвух класаў назоўніка. Апрача таго, старажытнарускія словы з адзначаным суфіксам паказваюць, што аналагічныя ўтварэнні ў сучасных усходнеславянскіх мовах грунтуюцца на агульнай, даволі старажытнан словаўтваральнай аснове.
Неабходна заўважыць, што такія словы, як камар, сухар і⁰, уласцівы не толькі ўсходнеславянскім, але і іншым славянскім мовам: польскай komar, suchar; чэшскай komar, suchar; балгарскай комар, сухар. Адсутнасць гэтых утварэнняў у іншых індаеўрапейскіх мовах, нягледзячы на тое, што корані з’яўляюцца агульнаіндаеўрапейскімі (параўн. літоўскае kamane — чмель, saiisas сухі), дае падставы аднесці такія словы, як камар, сухар, да праславянскіх. Адсюль вынікае, што суфікс ар з’яўляўся жывым словаўтваральным фармантам адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў у праславянскай мове. Апрача гэтых утварэнняў, суфікс arjb у агульнаславянскай мове, як зазначае А. Мее, служыў «для абазначэння чалавека пэўнай прафесіі» “.
Аб паходжанні суфікса ар (яр) у навукован літаратуры існуе тры яскрава акрэсленыя пункты гледжання. Папершае, амаль усе даследчыкі лічаць, што ў асабовай функцыі суфікс ар з’яўляецца запазычаннем агульнаславянскай эпохі і захоўваецца ва ўсіх славянскіх мовах, у тым ліку і ў беларускай, да цяперашняга часу: рускае главарь, украінскае воротар, беларускае грабар, балгарскае казар, чэшскае rybaf, польскае piekarz, сербахарвацкае кравар ¹². Разам з гэтым даследчыкі падкрэсліва
¹⁰ Меркаванне аб тым, што слова сухар (suchari) запазычана з цюркскіх моў намі не падзяляецца. Гл. М. V a s m е г. Russisches etymologisches Worterbuch, B. III. Heidelberg, 1958, S. 53.
н A. M e ft e. Обіцеславянскнй язык. M., 1951, стр. 298—299.
¹² К. Brugmann. Grundriss der vergleichende Grammatik der indogermanische Sprachen, B. II. Strassburg, 1906, § 259, E. Ф. Ka pc к н ft Нсторнческнй очерк словообразовашія н словонзменення в белорусском наречнн. Варшавскне уннверснтетскне нзвестня, Ns 7,
6
юць нераўнамернасць яго размеркавання і значную ўнутраную эвалюцыю ў паасобных славянскіх мовах на працягу іх гісторыі ¹³.
Падругое, К. Бругман і I. Кавалік указваюць на тое, што ў славянскіх мовах неабходна адрозніваць два розныя па генетычным паходжанні суфіксальныя элементы: apt, які з’яўляецца рэфлексам старажытнага індаеўрапейскага аго і арь (агіе, агіо), што прадстаўляе запазычанне з гоцкай мовы: areis (bokareis — пісьменнік) з лацінскага arius І⁴.
Патрэцяе, пункт гледжання аб запазычанні славянамі суфікса apt (яpt) аспрэчваецца даследчыкам словаўтварэння ўкраінскай мовы О. Ізюмавым. Ен пісаў: «Гэты суфікс трэба разглядаць у паасобных словах, і то ўсходняга паходжання, толькі як адзін з момантаў, што мог аказваць уплыў на пашырэнне гэтага суфікса на славянскай глебе. Існаванне суфіксавызначніка граматычнай катэгорыі pt, рь у стараславянскай мове з папярэднім а асновы, напрыклад, у назоўніках: darb, рогагь, tvarb, што прадстаўлялі пэўны рад слоў на apt, арь, быў узорам для ўтварэння гэтага суфікса» І⁵.